Фестываль беларускай песні.
1 вядучы:
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы.
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца
Дзе Сафія плыве над дзвіною, нібы карабель…
2 вядучы:
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
дзе жанчын, як радасны сон у стагах на зары,
а дзяўчаты, як дождж залаты.
А сівыя матулі,
Як жніво з павуціннем і добрае сонца ў гары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок,
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
1 вядучы: Гэтым цудоўным вершам У.Караткевіча аб нашай краіне мы пачынаем фестываль беларускай песні.
2 вядучы:
Песні, знайце, - сэрца дар,
шанаваць іх трэба,
кепскі з нас той гаспадар,
што не мае хлеба,
і без песень жа народ
што ён варт быць можа?
Ён і цёмны, як той скот,
І бяды не зможа.
1 вядучы: Заклікаючы нас яшчэ ў пачатку стагоддзя абараняць родную песню, мову, родную беларускую культуру, Я.Купала ведаў, што гэта духоўныя здабыткі нацыі, мастацкія скарбы, дзякуючы якім беларускі народ зможа хутчэй стаць роўным і прызнаным сярод іншых народаў свету. Ён адчуваў не толькі цудоўную прыгажосць родных песень, але і заключаную ў іх моцную сілу, якая аб’ядноўвае людзей і можа падняць мільёны на барацьбу.
2 вядучы: “Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага”, - гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем у спадчыну будучым пакаленням незлічоныя скарбы нацыянальнай культуры. Вось гэту задачу мы ставім, праводзячы наш фестываль.
1 вядучы: Фестываль адкрывае песня аб Радзіме. Муз. Г.Струве, словы Л.Кандрашэнкі. “Беларусь мая” выконвае 6 кл.
2 вядучы: На фестывале прысутнічае журы, якое будзе ацэньваць нашых выканаўцаў.
1 вядучы: Калі ласка знаёмцеся:
- старшыня журы:………………..
- члены:
Журы будзе ацэньваць якасць выканання, массавасць, нацыянальны касцюм ці яго элемент.
Усё гэта ацэньваецца па пяцібальнай сістэме.
2 вядучы: Слова журы. Калі ласка адзнакі за выкананне 6 “А” класу.
1 вядучы: Песня “Люблю наш край” стала нашым народным гімнам. Яна сімвалізуе беларускую музыку. Яна нібы сімвал самой Беларусі. Словы Канстанціна Буйло, музыка народная. Песня “Люблю наш край” выконваюць вучні 6 “Б” класа”.
2 вядучы: А цяпер паслухаем адзнакі журы.
1 вядучы: песня сустракае нас на парозе жыцця, як толькі мы паяўляемся на свет. Першая песня, якую мы чуем – калыханка нашай матулі.
2 вядучы: Словы народныя, музыка народная. Калыханка “Спі, сыночак маленькі”. Выконвае 5 “А” клас.
1 вядучы: Калі ласка, паважанае журы, вам слова.
2 вядучы: Наступныя выканаўцы вучні 6 “В” класу. Словы і музыка Максіма Пятрэнкі. Песня “Ручнікі” выконвае 6 “В” клас.
1 вядучы: Слова журы.
2 вядучы: 5 “В” клас выканае жартоўную песню “Сядзіць камар на дубочку”. Словы і музыка народныя. Выконвае 5 “В” клас “Сядзіць камар на дубочку”.
1 вядучы: Журы ацэньвае гэтых выканаўцаў.
2 вядучы: На сцэну выйшлі апошнія ўдзельнікі фестывалю з жартоўнай песняй “Хацела ж мяне маці замуж аддаці”. Словы і музыка народныя, выконвае 5 “Б” клас.
1 вядучы: Гэта былі нашыя апошнія выканаўцы. Зараз мы ўбачым, якія адзнакі паставіла ім журы. А потым даведаемся, хто стаў пераможцам фестывалю.
2 вядучы: Слова журы.
1 вядучы: Пераможцам фестывалю стаў……….клас. Прыз уручае………..
2 вядучы: Мы спадзяемся, што яшчэ не раз сустрэнемся з вамі на такіх фестывалях.
1 вядучы:
гэй, родныя песні! Вы ў суме і ў горы,
ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімні, -
для роднай зямелькі вы светлыя зоры,
для роднага краю вы – райскія гімны!
2 вядучы:
гэй, песні, гэй, звон Беларусі загнанай!
Заграйце пацехай на родным загоне,
Што ўжо няма болей няволі, кайданаў,
І людзі не стогнуць, як стогнуць сягоння!
1 і 2 вядучы разам: да пабачэння, сябры!
Фестываль беларускай песні.