Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

понедельник

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год


Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год


(ХІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)



53 гадзін на год; 1,5 гадзіны на тыдзень

(на вывучэнне твораў – 49 гадзіны; на творчыя работы – 4 гадзіны)

Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай  вучэбнага дапаможніка:



Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 11 класа/пад.рэдакцыяй Мельнікавай З.П., Ішчанкі Г.М.   — Мінск,  Нацыянальны інстытут адукацыі 2009.

№ урока і дата 
Тэма раздзела, урока
Мэты і задачы ўрока
Матэрыял падручніка, вучэбныя дапаможнікі, дамашняе заданне
Беларуская літаратура перыяду 1966-1985 гадоў (30 гадзін)
1.
Беларуская літаратура перыяду 1966-1985 гадоў  (агляд)
Асноўныя пытанні для вывучэння:
Пашырэнне сферы мастацкага даследавання рэчаіснасці. Жанравыя і тэматычныя пошукі літаратуры, паглыбленне яе чалавеказнаўчага і гуманістычнага зместу. Узмацненне аналітызму ў даследаванні мінулага і сучаснасці.
Узбагачэнне светабачання беларускіх паэтаў, іх жанрава-стылёвыя пошукі (Я.Янішчыц, Т.Бондар, Р.Баравікова, А.Разанаў і інш.). Грамадзянскасць і маральна-этычная скіраванасць пафасу паэтычнай творчасці. Павышаная цікавасць да філасофскіх праблем, складаных пытанняў чалавечага жыцця.
Праблематыка беларускай прозы (I.Шамякін, Я.Брыль, В.Адамчык, В.Карамазаў, Л.Левановіч,
Я.Сіпакоў, А.Жук, В.Казько, Г.Далідовіч, Г.Марчук, В.Гардзей, В.Гігевіч  і інш.).
Здабыткі ў жанрах драмы і камедыі (п’есы
К.Крапівы, А.Макаёнка, У.Караткевіча, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А. Дзялендзіка, Г.Марчука, А.Дударава і інш.). Праблемнасць, канфліктная аснова твораў беларускіх драматургаў
Даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага, культурнага і літаратурнага жыцця  Беларусі  перыяду 1966–1985  г., садзейнічаць пашырэнню ведаў  пра асаблівасці развіцця літаратуры ў гэты час; стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для фарміравання ў вучняў умення знаходзіць ідэйна-стылёвыя асаблівасці ў беларускіх творах гэтага часу; забяспечыць развіццё ўмення вылучаць у аповедзе настаўніка асноўнае, канспектаваць згодна з прапанаваным планам; садзейнічаць пашырэнню гістарычнай дасведчанасці вучняў, выхаванню пачуцця гонару за сваю багатую  гісторыка-культурную спадчыну.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Адамовіч, А. Літаратура, мы і час/А. Адамовіч. — Мінск, 1979.
2) Андраюк, С. А жыццё — вышэй за ўсё: выбранае / С. Андраюк. — Мінск, 1992.
3) Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд.А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.
4) Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т.— Мінск, 1999—2003. — Т. 3—4, кн. 1 4.
5) Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст.: 20—50-я гг. / пад. агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А.Семяновіча. — 2-е выд. — Мінск, 2000.
6) Мушынскі, М. Каардынаты пошуку: беларуская крытыка: набыткі, перспектывы / М. Мушынскі. — Мінск, 1988.
7) Рагуля, А. Імгненні... / А. Рагуля. — Мінск, 1990.

Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць адказы на пытанні падручніка (с.12, пытанні 4 – 8 ).
Іван Шамякін (6 гадзін)
2.
Жыццёвы і творчы шлях І.Шамякіна. Аповесць “Гандлярка і паэт”[1]: гісторыя напісання твора, праблематыка, сюжэт

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
”Гандлярка і паэт“. Гісторыя напісання аповесці, праблематыка, сюжэт. Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне


Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, гісторыяй напісання аповесці “Гандлярка і паэт”, праблематыкай і сюжэтам; далучыць вучняў да свядомага ўспрымання матэрыялу пра жыццё і творчасць І. Шамякіна, паспрыяць вучнёўскаму разуменню ідэйнага зместу аповесці, выклікаць цікавасць да аповесці, а таксама  да пісьменніка, грамадзяніна, патрыёта
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бельскі, А. Каханне, маладосць і трывогі сэрца / А. Бельскі // Шамякін, І. Трывожнае шчасце: аповесці. — Мінск, 2008. — С. 5 – 9.
2) Бельскі, А. Жыццё і творчасць І.Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 7. С. 35.
3) Каваленка, В. Іван Шамякін: Нарыс жыцця і творчасці/В. Каваленка. — Мінск, 1980.
4) Дубіна, А.С. Сістэма ўрокаў па аповесці ”Гандлярка і паэт“ І.Шамякіна// Беларуская мова і літаратура. — 2007. —№1. — С. 29.
5) Тычына, М. Усё чалавечае. Развагі пра творчасць І. Шамякіна // Роднае слова. — 2001. —№1. — С.8 – 14.
6) Іван Шамякін. Аўтабіяграфія // Роднае слова. —1999. —№ 1. — С. 185 – 197.

Дамашняе заданне
І. Падрыхтаваць невялікія паведамленні:
    1. “Жыццёвы шлях І. Шамякіна”;
    2. “Творчы шлях І. Шамякіна”.
ІІ. Перачытаць першыя дзве часткі аповесці
    “Гандлярка і паэт”.
ІІІ. Знайсці ў аповесці эпізоды, якія
     раскрываюць вобраз Вольгі Ляновіч
     (індывідуальнае заданне).

Жыццёвы і творчы шлях І.Шамякіна. Аповесць “Непаўторная вясна”: гісторыя напісання твора, праблематыка, сюжэт

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Пенталогія “Трывожнае шчасце” – кніга аповесцей пра даваеннае пакаленне моладзі, якое прайшло праз выпрабаванні вайны. Творчая задума кнігі. Аўтабіяграфічныя моманты ў “Трывожным шчасці”.

Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, гісторыяй напісання аповесці “Непаўторная вясна“. Разгледзіць асноўную праблему, узнятую ў творы, арганізаваць асэнсаванае ўспрыманне аўтарскай пазіцыі, развіваць у вучняў уменне разумець актуальнасць і агульначалавечае значэнне пастаўленых пісьменнікам праблем; пераконваць на матэрыяле аповесці, што кожны чалавек мае права на шчасце; ствараць умовы для ўзбагачэння эмацыянальнай сферы вучняў, развіцця іх здольнасцяў да камунікацыі і маўленчай культуры ў цэлым.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бурак, А.М. Урок – педагагічная майстэрня па аповесці І.Шамякіна ”Непаўторная вясна“// Беларуская мова і літаратура. —2007. —№ 1. — С.36.
2) Давыдава, Д.Урокі па аповесці Івана Шамякіна ”Непаўторная вясна““// Роднае слова. —2003. —№ 1. — С.54.

Дамашняе заданне
І група
Падрыхтаваць вуснае паведамленне-разважанне ”Простае шчасце людское…“
ІІ група
Падрыхтаваць пераказ найбольш цікавага эпізоду аповесці.


3.
Вобраз Вольгі Ляновіч: каханне ў лёсе гераіні   
(аповесць “Гандлярка і паэт”)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Вобраз Вольгі Ляновіч. Каханне ў лёсе гераіні. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта, псіхалагічнай абмалёўцы характараў.

Стварыць умовы для развіцця
ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям аповесці, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны, садзейнічаць раскрыццю майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта і псіхалагічнай абмалёўцы характараў; выяўляць адносіны вучняў да твора і ўзнятых у ім праблем; садзейнічаць выхаванню культуры інтымных пачуццяў, цікавасці да твора.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Гардзіцкі, А. Творчасць Івана Шамякіна. — Мінск, 1971.
2) Локун, В. Кругі жыцця — кругі літаратуры / В.Локун. — Мінск, 2002.
3) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці І.Шамякіна ”Гандлярка і паэт“ (тэставае заданне, ХІ клас) // Беларуская мова і літаратура. —2009. —№ 7. — С.45.

Дамашняе заданне.
1. Падрыхтаваць невялікае паведамленне
     “Каханне ў лёсе Вольгі Ляновіч”.
2. Знайсці ў аповесці эпізоды, якія
    раскрываюць вобраз Алеся Шпака
    (індывідуальнае заданне).
3-4
Аповесць ”Непаўторная вясна“ – твор пра юнацтва і каханне

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Пятро Шапятовіч і Саша Траянава – галоўныя героі пенталогіі. Адлюстраванне даваеннага жыцця моладзі ў аповесці “Непаўторная вясна”. Духоўны свет Пятра і Сашы, іх узаемаадносіны. Паэзія кахання і прыгожых чалавечых пачуццяў. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць твора. Лірычны характар аўтарскага пісьма.
Дапамагчы спасцігнуць філасофскі змест твора, вызначыць яго ідэйную накіраванасць, выхоўваць у вучняў маральна-этычныя пачуцці; стварыць умовы для развіцця лагічнага, творчага мыслення праз выкарыстанне абагульняльных прыёмаў разумовай дзейнасці, садзейнічаць узбагачэнню духоўнасці вучняў, паказаць высакароднасць пачуццяў кахання.
Вучэбныя дапаможнікі:
Вікторчык, Н.С. Аповесць ”Непаўторная вясна“– твор пра юнацтва і каханне// Беларуская мова і літаратура. —2007. —№ 1. — С.39.

Дамашняе заданне
Напісаць сачыненне-мініяцюру ”Кожны з нас шчаслівы, калі…“
4.
Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч                           
(аповесць “Гандлярка і паэт”)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

          Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч. Фарміраванне характару Алеся Гапанюка. Праблема маральнага выбару.
Садзейнічаць развіццю ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям аповесці, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны; дапамагчы вучням усвядоміць думку, што канцэнтрацыя маральнай праблематыкі ў аповесці – гэта вынік імкнення пісьменніка выказаць сваю ўласную грамадзянскую пазіцыю, прымусіць і чытача задумацца над асэнсаваннем уяўных  і сапраўдных каштоўнасцей у жыцці.
Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць выбарачны пераказ па тэмах:
1. Подзвіг Вольгі Ляновіч;
2. Удзел Вольгі Ляновіч і Алеся Шпака ў
    падпольнай барацьбе;
3. Узаемаадносіны Вольгі Ляновіч з Алесем
    Шпаком;
4. Першая сустрэча Ляновічыхі з немцамі.
5.
Раман “Сэрца на далоні”: праблематыка, канфлікт, адметнасць кампазіцыі         

Асноўныя пытанні для вывучэння:

 Праблематыка рамана ”Сэрца на далоні“. Вастрыня канфлікту.  Маральна-этычная сутнасць аўтарскай пазіцыі. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны.

Стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўспрымання рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”, выявіць асноўныя сюжэтныя лініі рамана, засяродзіць увагу на кампазіцыі твора, вызначэнні сімвалічнай назвы рамана; садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Анцалевіч, А., Забаронак, В. Людзі – гэта самае каштоўнае…”. Маральная праблематыка рамана І. Шамякіна “ Сэрца на далоні” // Роднае слова. — 2000. — № 7. — С. 50 – 58.
2) Бельскі, А. І. Чалавек – час – мараль у прозе І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. — 2005. № 1. С. 3 – 8; № 3. С. 22 – 28.
3) Бельскі, А.І. Раман І. Шамякіна ”Сэрца на далоні“//Беларуская мова і літаратура. — 2009. № 8. С.14.
40 Шуцьева, Ж. Іван Шамякін – чалавек вялікай душы і таленту: Урок па рамане ”Сэрца на далоні“ з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій // Роднае слова. — 2009. № 10. С. 73.

Дамашняе заданне.
Узнавіць змест рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”.
6.
Вобразная сістэма рамана “Сэрца на далоні”
                                                                       
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Сутыкненне праўды і дэмагогіі ў ацэнках дзейнасці падпольшчыкаў. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана.
Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс

Развіваць уменні аналізаваць матэрыял твора, фармуляваць вывады, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі,  параўноўваць галоўных герояў твора, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай ацэнкі; садзейнічаць выхаванню ў школьнікаў асноўных каштоўнасных арыенціраў.
Вучэбны дапаможнік
  Мірошнікава, Т.У. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па рамане І.Шамякіна ”Сэрца на далоні“// Беларуская мова і літаратура. — 2008. № 9. С. 33.

Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць паведамленне:
І група
 Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай  падпольнай дзейнасці доктара Савіча.
ІІ група
Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча  ў выкрыцці Гукана.
ІІІ група
Партызанскае мінулае Яраша.
ІV група
Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс.

7.
Маладое пакаленне ў рамане “Сэрца на далоні”. Сімволіка назвы твора                               

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Маладое пакаленне ў рамане. Няўстойлівасць жыццёвай пазіцыі Славіка Шыковіча. Складаны шлях духоўнага станаўлення Тараса. Пачатак самастойнага жыцця Славіка і Тараса — напамінак старэйшаму пакаленню аб рэальнай магчымасці ўзнікнення праблемы бацькоў і дзяцей, неабходнасці выхавання новага пакалення. Сімволіка назвы твора.
Садзейнічаць развіццю ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям, тлумачыць іх учынкі і разважанні, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; садзейнічаць выхаванню ў вучняў грамадзянскай пазіцыі.
Вучэбныя дапаможнікі
1) Кендыш, Н. А. Маладое пакаленне ў рамане І. Шамякіна “ Сэрца на далоні” // Беларуская мова і літаратура. 2005. — № 1. — С. 9 – 11.
2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці І.Шамякіна ”Сэрца на далоні“ (тэставае заданне, ХІ клас) // Беларуская мова і літаратура. —2009. —№ 8. — С.18.

Дамашняе заданне
Падрыхтаваць разгорнутыя паведамленні:
    1. “Праблема чалавечых узаемаадносін”;
    2. “Праблема ўзаемаадносін бацькоў і  
        дзяцей”.
2. Прачытаць аповесць В. Быкава “Сотнікаў”.


Васіль Быкаў  (5 гадзін)
8.
Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава.       

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Біяграфія і агляд творчасці В. Быкава. Асоба пісьменніка.


Стварыць умовы для паўтарэння і сістэматызацыі ведаў пра  асноўныя этапы жыцця і творчасці В. Быкава, засяродзіць увагу  на адметнасці творчага аблічча пісьменніка,  падрыхтаваць клас інтэлектуальна і эмацыянальна да ўспрымання аповесці “Сотнікаў”,  садзейнічаць  развіццю ў вучняў уменняў самастойнай працы з друкаванымі навукова-папулярнымі крыніцамі; зацікавіць старшакласнікаў  неардынарнай асобай празаіка і яго шматграннай творчай дзейнасцю, паспрыяць выхаванню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.
Вучэбныя дапаможнікі
1) Барысевіч, Н.І. Асаблівасці вывучэння творчасці В.Быкава ў школе. –2008. -- № 7. – С. – 12.
2) Васіль Быкаў: альбом / уклад. А. Адамовіч. — Мінск, 1986.
3) Дедков, И. Василь Быков: Повесть о человеке, который выстоял/  И. Дедков. — Масква, 1990.
4) Лазарев, Л. Василь Быков: очерк творчества/ Л. Лазарев. — М., 1979.

Дамашняе заданне.
І. З усёй вядомай інфармацыі пра Быкава-пісьменніка і чалавека выбраць толькі адзін факт, пра які трэба напісаць адным абзацам свайму  замежнаму сябру.
ІІ. Зрабіць тэзісы артыкула падручніка (с.49 —59), каб яны  датычыліся толькі адметнасцей твораў В. Быкава.

9.
Праблематыка аповесці “Сотнікаў”. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Праблематыка аповесці. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх распрацоўцы. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах; вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава. Вобраз Рыбака. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ў аповесці (стараста, Дземчык, Бася), іх мужнасць. Выкрыццё паліцэйскіх — прыслужнікаў немцаў — у творы (Партноў, Стась Гаманюк, Будзіла).  Мастацкая дасканаласць твора. Яго сюжэт і кампазіцыя.  Пейзаж у аповесці. Роля мастацкай дэталі ў абмалёўцы герояў і падзей.

Паспрыяць вучнёўскаму разуменню філасофскага зместу аповесці, асаблівасці сюжэту і кампазіцыі, выявіць адносіны вучняў да твора і ўзнятых у ім праблем; завастрыць увагу на двух маральных момантах: што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін; на што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і  прадухіліць смерць немагчыма; падвесці вучняў да асэнсавання  быкаўскай ісціны: “Ад кожнага залежыць усё!”;
Вучэбныя дапаможнікі
1) Бугаёў, Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе / Д.Я.Бугаёў, М. У. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. — Мінск, 2005.
2) Бугаёў, Д. Праўда мужнасці і таленту. — Мінск, 1995.
3) Каваленка, В. Жывое аблічча дзён/
В. Каваленка. — Мінск, 1979.
4) Вярцінскі, А. Высокае неба ідэала / А. Вярцінскі. — Мінск, 1980.
5) Навумчык, М.І.Вывучэнне аповесці В.Быкава ”Сотнікаў“ (тэставае заданне ў ХІ класе// Беларуская мова і літаратура. —2009. —№10. — С 25.

Дамашняе заданне.
І. Падрыхтаваць адказы на пытанні падручніка (с.69).
ІІ. Узнавіць змест аповесці “Знак бяды”.

10.
Аповесць “Знак бяды”.  Асаблівасці кампазіцыі твора.

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці. Вастрыня трагедыйнага канфлікту. Глыбокі псіхалагізм аповесці. Зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў.
Паспрыяць вучнёўскаму разуменню філасофскага зместу аповесці, асэнсавання яе наватарства і месца ў творчай спадчыне В. Быкава; дапамагчы вучням выявіць аўтарскую ацэнку падзей і з’яў, апісаных у аповесці; даследаваць,  як у творы  вырашаецца праблема маральнага выбару паміж подзвігам і здрадніцтвам; развіваць у вучняў уменне параўноўваць герояў, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам,  успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; садзейнічаць выхаванню ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Барадзіна,  А. Увасабленне нацыянальнай адметнасці беларусаў у аповесці В. Быкава “ Знак бяды” // Роднае слова. 1998. № 7. — С. 63 – 70. — № 8. С. 109 –116.
2) Герасімовіч, В.І. Аповесць В. Быкава “Знак бяды”: сістэма ўрокаў  // Беларуская мова і літаратура. —1997. — №8. — С. 95 – 108.
3) Дзеравяга, Т.У. Вывучэнне аповесці В.Быкава ”Знак бяды“ (праблемнае навучанне) //Беларуская мова і літаратура. – 2008. -- № 7. – С.18.

Дамашняе заданне.
  Зрабіць тэзісны план артыкула падручніка: 
   Даваеннае жыццё ў аповесці. (с.73 – 76).
Або
    Мастацкая сімволіка твора. (с. 76 – 77) .
11.
“Свае” і “чужыя”: вобразы здраднікаў і чужынцаў у аповесці “Знак бяды”            

Асноўныя пытанні для вывучэння:

          Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму. Паказ прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму. Прычыны маральнай дэградацыі Гужа, Каландзёнка, Недасекі. Санкцыянаванае зло ў аповесці. Мастацкая сімволіка твора.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Хадакоўская, І. Урок-дыспут па аповесці В. Быкава “Знак бяды” ў 11 класе // Роднае слова. 1999. № 3. С. 136 – 139.
2) Цімашкова, К. Р. Псіхалагічнае даследванне па аповесці  В. Быкава “Знак бяды” //Беларуская мова і літаратура. 2000. №3. С.71 – 81.

Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць  паведамленні:
1. “Свае” і “чужыя” ў аповесці В. Быкава”;
2. “Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці “Знак бяды”.
12.

Шлях да подзвігу Петрака і Сцепаніды. Мастацкая сімволіка твора                      

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Маштабнасць характараў галоўных герояў — Петрака і Сцепаніды. Жыццёвая трываласць і маральная мужнасць Багацькаў. Знакі бяды ў аповесці. Экранізацыя аповесці «Знак бяды» (рэжысёр М. Пташук). Значэнне творчасці Быкава для развіцця беларускай літаратуры.

шлях да подзвігу петрака і сцепаніды - «Знак бяды» Васіль Быкаў - Вобразы Петрака і Сцепаніды - сачыненне - Вобразы Петрака i Сцепаніды ў аповесцi В. Быкава "Знак бяды"
Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць паведамленне “Праблемы гераізму подзвігу у беларускай літаратуры, яке вырашэнне ў аповесці “Знак бяды” .

13.
14.

Урокі  развіцця мовы (2 гадзіны)

Кантрольнае сачыненне па творчасці В. Быкава. Тэмы: “Праблемы гераізму подзвігу у беларускай літаратуры”, “Праблема здрадніцтва ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”, “Гераічнае і трагічнае ў аповесці”, “Трагедыя “вялікага пералому” ў асэнсаванні В.Быкава” і інш.
Эрнест Хемінгуэй (1гадзіна)
15.
Звесткі аб жыцці і творчасці Э.Хемінгуэя. Праблематыка аповесці “Стары і мора”.
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Праблемы жыцця і смерці, прыроды і чалавека, пераемнасці пакаленняў. 
Галоўны герой аповесці рыбак Санцьяга — чалавек, які не здаецца перад цяжкімі выпрабаваннямі жыцця. Яго аптымізм, высокае пачуццё чалавечай годнасці. Лейтматыў твора. Падтэкст у творы.
Раскрыць арыгінальнасць і непаўторнасць манеры пісьма Э.Хемінгуэя, своеасаблівасць яго мастацкага стылю, майстэрства стварэння рэалістычных характараў; развіваць уменне характарызаваць героя на аснове яго партрэта, аўтарскай характарыстыкі, навучыць вучняў разумець сапраўдныя матывы ўчынкаў персанажаў.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Герцык, А. Лiтаратура народаў свету ў школе/ А. Герцык. — Мінск, 2007.
2) Герцык,  А. Чалавека перамагчы нельга... Аповесць Эрнеста Хемінгуэя “Стары і мора” // Роднае слова. — 1999. — № 1. — С. 101 – 116.
3) Лявонава, Е.А. Вывучэнне творчасці Эрнеста Хемінгуэя ў ХІ класе// Беларуская мова і літаратура ў школе. — 2009. — № 7. — С.30.

Дамашняе заданне.
Вуснае выказванне на тэму “Чалавека можна знішчыць, але яго нельга перамагчы” (паводле аповесці Э.Хемінгуэя “Стары і мора”).
Міхась Стральцоў (2 гадзіны)
16.
 Звесткі  аб жыцці і творчасці М.Стральцова. Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць апавядання “Сена на асфальце”                                    

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Сена на асфальце“. Эцюды-ўспаміны пра маладосць, каханне, жыццёвыя праблемы і клопаты. Вобраз аўтара-апавядальніка, яго ”самая патаемная і самая душэўная думка“ — прымірыць горад і вёску. Прырода ў творы. Глыбокі лірызм апавядання. Адметнасць кампазіцыі.
Выклікаць цікавасць да жыцця  і творчасці М. Стральцова, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бугаёў, Д. Шматграннасць / Д. Бугаёў. — Мінск, 1970.
2) Сямёнава, А. Гарачы след таленту / А. Сямёнава.  — Мінск, 1979.
3) Шамякіна, Т. І.Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе//Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 6. — С. 14.

Дамашняе заданне.
Вывучыць на памяць урывак з апавядання “Сена на асфальце” (на выбар настаўніка).
17.
Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў герояў апавядання “На чацвёртым годзе вайны”
                                                                        
Асноўныя пытанні для вывучэння:

”На чацвёртым годзе вайны“. Гора і нястачы, прынесеныя ў сялянскую сям’ю вайной, якую кожны з сямейнікаў перажывае па-свойму.
Вобразы старой маці, нявесткі Марусі і яе маленькага сына. Заўчаснае сталенне хлопчыка, яго рашучае жаданне дапамагчы маці і бабулі, узяць на сябе адказнасць за лёс сям’і. Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў.

Абудзіць у вучняў успамін аб ахвярах вайны, выхоўваць суперажыванне да іншых людзей, выпрацоўваць навыкі працы над тэкстам для пацверджання выказванняў; вызначыць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць зразумець учынкі і паводзіны герояў, раскрыць глыбокі псіхалагізм у паказе характараў  герояў;  паглыбіць паняцце пра ўнутраны маналог; садзейнічаць выхаванню ў школьнікаў асноўных каштоўнасных арыенціраў.
Дамашняе заданне.
Скласці план апавядання, падрыхтаваць яго пераказ па плане.
Ніл Гілевіч. Вершы: “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..”, “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Паклон табе, мой беларускі краю!...”; раман у вершах “Родныя дзеці” (ва ўрыўках) (2 гадзіны)
18.
Жыццёвы і творчы шлях Н. Гілевіча. Шырокі тэматычны змест паэзіі                                

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Жыццёвы і творчы шлях паэта. Шырокі тэматычны змест паэзіі. Любоў да Бацькаўшчыны, клопат пра яе лёс, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны. Лірыка прыроды, дружбы, кахання. Глыбокі лірызм, песеннасць вершаў, фальклорныя матывы ў творчасці паэта.
Стварыць умовы для пашырэння ведаў пра асноўныя этапы жыцця і творчага шляху Н.Гілевіча – перакладчыка, публіцыста, паказаць адметнасць творчага шляху, выявіць тэматычнае багацце яго паэтычнай спадчыны: пазнаёміцца з вершамі “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..”, “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Паклон табе, мой беларускі краю!...”, дапамагчы вучням  вызначыць іх тэматыку, даць характарыстыку лірычнаму герою; выклікаць захапленне асобай і творчасцю  Н.Гілевіча, садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бечык, В. Прад высокаю красою... /В. Бечык. — Мінск, 1984.
2) Бярозкін, Р. Паэзія — маё жыццё/Р. Бярозкін. — Мінск, 1989.
3) Каваленка, В. Жывое аблічча дзён/ В. Каваленка. —  Мінск, 1979.
4) Конан, У. Паэтычны голас сумлення /У. Конан //Полымя. — 1996. — № 9. — С. 293—307.
5) Сіненка, Г. Ніл Гілевіч: нарыс творчасці / Г.Сіненка. — Мінск, 1981.

Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму
“ Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча”.
19.
“Родныя дзеці” як узор рамана ў вершах
                                                                         
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Класічныя традыцыі і наватарства ў галіне паэтыкі. “Родныя дзеці” як узор рамана ў вершах.

Садзейнічаць стварэнню ўяўлення пра раман у вершах як жанр літаратуры; засяродзіць увагу на кампазіцыі твора; стварыць умовы для развіцця ўмення характарызаваць галоўнага героя Сцяпана Вячорку на аснове яго партрэта, аўтарскай характарыстыкі; звярнуць увагу на лірыка-публіцыстычны характар твора, моўнае багацце рамана; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.
Дамашняе заданне.
Вывучыць на памяць верш або  ўрывак з рамана “Родныя дзеці” (на выбар настаўніка).
І. Чыгрынаў ( 2 гадзіны)
20.
Звесткі  аб жыцці і творчасці І. Чыгрынава. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Памяць мінулай вайны і лёс старога лесніка Дземідзёнка. Зварот да традыцыйных каштоўнасцей, гармонія чалавека з прыродай, з людзьмі, з самім сабой.  Вобраз аўтара-апавядальніка.

Выклікаць цікавасць да жыцця  і творчасці І. Чыгрынава, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; стварыць умовы для фарміравання ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы вучняў.

Вучэбныя дапаможнікі:
1) Смаль, Вал.М., Смаль Вяч.М. Вывучэнне творчасці Івана Чыгрынава// беларуская мова і літаратура. — 2008. —  № 4. — С. 20.
2) Бугаёў, Д. Рэквіем Івана Чыгрынава // Роднае слова. — 1996. —  № 10. — С. 10 –24.
3) Грамадчанка, Т. К. Жывая памяць народа: нарыс жыцця I. Чыгрынава / Т.К.Грамадчанка. — Мінск, 1984.
4) Марціновіч, А. Іван Чыгрынаў: нарыс жыцця і творчасці / А. Марціновіч. — Мінск, 1998.
5) Шамякіна, Т. На лініі перасячэння / Т. Шамякіна. — Мінск, 1981.

Дамашняе заданне.
І.  Падрыхтаваць адказы на пытанні:
1. Да якога пакалення належыць І.Чыгрынаў?
2. Што спрыяла развіццю таленту І.Чыгрынава?
3. Якая тэма з’яўляецца вядучай у яго творчасці?
ІІ. Прачытаць апавяданне І.Чыгрынава “У
     ціхім тумане”.
21.
Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны ў апавяданні “У ціхім тумане”                   

Асноўныя пытанні для вывучэння:

 ”У ціхім тумане“. Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны. Узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў радзімы. Праблема віны і даравання. Вобразы Рэйдзіхі і Ганны. Гуманістычны пафас апавядання.
Стварыць умовы для раскрыцця новых падыходаў да асэнсавання тэмы вайны, дапамагчы прааналізаваць узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў Радзімы; засяродзіць увагу на гуманістычным пафасе апавядання; садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў.
Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць пераказ апавядання І.Чыгрынава “У ціхім тумане”.
Іван Навуменка (2 гадзіны)
22.
Звесткі  аб жыцці і творчасці І. Навуменкі. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам у апавяданні  “Сямнаццатай вясной”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Сямнаццатай вясной“. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам. Раскрыццё ў творы характараў Цімоха, Стасі і іншых герояў.
Эмацыянальнасць зачыну апавядання, лірызм аповеду. Сімвалічнасць вобраза бэзу.

Пашырыць уяўленне  пра жыццё і творчасць І. Навуменкі, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення  падлеткаў апавяданнямі “Сямнаццатай вясной”, “Хлопцы самай вялікай вайны”;  садзейнічаць развіццю ў школьнікаў уменняў  працаваць у групах, рабіць характарыстыку  асноўных герояў апавяданняў, даваць сваю ацэнку; стварыць умовы для выхавання ў старшакласнікаў здольнасці да суперажывання.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Марціновіч, А. З вышыні пражытага: штрыхі да творчага патрэта І. Навуменкі // Роднае слова. —  2000. — № 2. — С. 4—8.
2) Піскун Л. Іван Навуменка/ Л.Піскун. — Мазыр, 1997.

Дамашняе заданне.
1.      Падрыхтаваць паведамленне на тэму
 “Юнакі-патрыёты ў апавяданні І. Навуменкі “Сямнаццатай вясной”.
2.  Прачытаць апавяданне “Хлопцы самай
     вялікай вайны”.
23.
Шматгранны партрэт пакалення ў апавяданні “Хлопцы самай вялікай вайны”. Жорсткая праўда жыцця

Асноўныя пытанні для вывучэння:
 ”Хлопцы самай вялікай вайны“. Жорсткая праўда жыцця. Адсутнасць у апавяданні элементаў рамантыкі. Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэальнасці вайны. Шматгранны партрэт пакалення. Роля мастацкай дэталі ў творы.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Піскун, Л. Феномен мастацкай індывідуальнасці: агляд творчасці І. Навуменкі  // Роднае слова. —  1995. — № 2. — С. 7—13; № 3. — С. 11—14.
2) Сіненка, Г. Іван Навуменка: нарыс творчасці / Г. Сіненка. — Мінск, 1981.

Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць адказ на пытанне: “Што агульнага ў апавяданнях “Сямнаццатай вясной” і “Хлопцы самай вялікай вайны”.
Рыгор Барадулін. Вершы: “Неруш”, “Яна адна, зямля бацькоў”, “Заспаная раніца мжыстая...”, “Пакуль жывеш, развітайся з жыццём...”, “Божа, паспагадай усім...” (2 гадзіны)
24.
Жыццёвы і творчы шлях Р.Барадуліна. Народнасць і самабытнасць паэзіі 
                                                                         
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Жыццёвы і творчы шлях паэта. Народнасць і самабытнасць паэзіі Р. Барадуліна. Сувязь яго творчасці з традыцыямі фальклору, міфалогіі, класічнай літаратуры. Услаўленне роднага слова як духоўнай святыні.

Дапамагчы вучням зразумець асноўныя заканамернасці жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, усвядоміць сапраўдную сутнасць і вартасць яго лірыкі; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўмення аб’ектыўна ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.





Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бечык, В. Выбранае /В. Бечык. — Мінск, 1989.
2) Сабуць, А.Э. Твочасць Р.Барадуліна ў школьнай праграме// Беларуская мова і літаратура. —  2009 — № 11. — С. 47.
3) Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларус. паэзію / У. Гніламёдаў. — Мінск, 2001.

Дамашняе заданне.
1. Падрыхтаваць паведамленне на тэму
    “Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна”.
2. Індывідуальныя заданні.
    Падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў:
    “Неруш”, “Яна адна, зямля бацькоў”,    
    “Заспаная раніца мжыстая...”,  “Пакуль
     жывеш, развітайся з жыццём...”, “Божа,
     паспагадай усім...”.
25.
Патрыятычныя і маральна-этычныя матывы ў лірыцы Р. Барадуліна                         

Асноўныя пытанні для вывучэння:

             Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Р.Барадуліна, выяўленне пачуцця любові да зямлі бацькоў. Асаблівасці паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна: арыгінальная метафарычна-асацыятыўная вобразнасць, гукапіс, рытміка, рыфма ў яго творах. Шчырасць, даверлівасць пачуццяў у лірыцы кахання, тонкі псіхалагізм і экспрэсіўнасць у іх выяўленні.
Стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для развіцця ў вучняў пазнавальных здольнасцей; выявіць літаратурна-эстэтычныя схільнасці,  садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача, стварыць умовы для выхавання патрыятызму
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Лойка, А. Пра Барадуліна — без цытатаў / А. Лойка // Роднае слова. — 2000. — № 2. —  С. 14—16.
2) Рагуля, А. Імгненні… / А. Рагуля. — Мінск, 1990.
3) Смыкоўская, В.І. А песня не носіць ярма // Роднае слова. — 1999. — №3. — С. 140 – 147;  № 4. — С.85 – 94.
4) Стральцоў, М. Пячатка майстра: літ.-крытыч. арт., эсэ / М. Стральцоў. —Мінск, 1986.


Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Рыгора Барадуліна”.

Генрых Бёль (2 гадзіны)
26.
Звесткі  аб жыцці і творчасці Г. Бёля.
                                                                         
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Знаёмства з раманам “Дом без гаспадара”, асаблівасці кампазіцыі.

Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам нямецкага пісьменніка Г. Бёля, гісторыяй напісання рамана “Дом без гаспадара”, яго праблематыкай і сюжэтам;

Вучэбныя дапаможнікі:
1) История немецкой литературы: в З т. — М., 1986. — Т. 3.
2) Мотылева, Т. Генрих Белль. Проза ранних лет  // Белль, Г.: Избранное. — М., 1987. — С. 558 — 572.

Дамашняе заданне.
І група. Падрыхтаваць параўнальную характарыстыку сяброў – Марціна і Генрыха. Адказаць: як склаліся іх лёсы ў рамане?
ІІ група. Вызначыць мастацкія прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў рамане. Даць характарыстыку асаблівасцей аўтарскага стылю Г. Бёля.
ІІІ група. Напісаць эпілог рамана, у якім расказаць пра далейшае жыццё яго герояў (пастарацца пры гэтым захаваць асаблівасці стылю Г. Бёля).
27.
Раман“Дом без гаспадара” – твор аб цяжкіх душэўных пакутах пасляваеннага пакалення Германіі   (ва ўрыўках)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Раман ”Дом без гаспадара“ — твор аб цяжкіх душэўных пакутах пасляваеннага пакалення Германіі. Лёс жанчын. Вобразы непераадоленага мінулага ў творы. Праблема бацькоў і дзяцей. Псіхалагізм у рамане (Марцін і Генрых). Вобраз мастака Альберта. Сэнс назвы рамана.

Далучыць вучняў да свядомага ўспрымання падзей з жыцця пасляваеннай Германіі, апісаных Г. Бёлем; дапамагчы асэнсаваць прычыны цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі, паспрыяць разуменню ідэйнага  зместу аповесці, выклікаць цікавасць да твора.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бёль, Г. Дом без гаспадара / Г. Бёль. — Мінск, 1996.
2) Герцык А. Раман Генрыха Бёля ”Дом без гаспадара“ //Роднае слова. — 1998. —  № 1. —  С. 111—122.
3) Лявонава, Е.А. Вывучэнне рамана Г.Бёля ”Дом без гаспадара“ ў ХІ класе //Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №6. — С. 19.

Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць адказ на 5 пытанне падручніка (с.161).

Яўгенія Янішчыц. Вершы; “Чаму ніколі не баюся я...”, “Не воблака, а проста аблачынка...”, “Помню, помню праз гады...”, “Любоў мая...” (2 г.)
28.
Звесткі  аб жыцці і творчасці Я. Янішчыц. Малая радзіма ў светлых колерах лірыкі
                                                                         
Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэтэсы. Малая радзіма, казачная палеская прырода, вясковы і гарадскі побыт, пададзеныя ў светлых колерах у лірыцы. Спроба паяднаць традыцыйны верш і рытмізаваную прозу ў творах.

Пашырыць уяўленне  пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення  падлеткаў яе лірычнымі творамі;  садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў  працаваць у групах; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўменняў аб’ектыўна ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; выклікаць захапленне асобай Я. Янішчыц, яе высокай паэтычнай  культурай і талентам.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бельскі, А. І. Паэзія Яўгеніі  Янішчыц у школе //Беларуская мова і літаратура. — 2004. — №3. — С.38 – 46.
2) Калядка, С. “Любоў мая, ты песня і маркота...” // Роднае слова. — 1998. — № 3. — С. 21 – 31; №4. —С. 36 – 47.

Дамашняе заданне.
1. Падрыхтаваць выразнае чытанне аднаго з
    вершаў: “Чаму ніколі не баюся я...”,
    “Не воблака, а проста аблачынка...”,  
    “Помню, помню праз гады...”,
    “Любоў мая...”.
2. Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта
     па тэме “Жыццёвы і творчы шлях
     Я. Янішчыц”.
29.
Тэматычная палітра паэзіі Я.Янішчыц. Эвалюцыя пафасу ў творах                        

Асноўныя пытанні для вывучэння:

            Тэматычная палітра паэзіі Я. Янішчыц. Эвалюцыя пафасу ў творах: ад мажорнага, радаснага да сумнага, трывожнага.
Выявіць тэматычнае багацце  паэтычнай спадчыны Я.Янішчыц: пазнаёміцца з вершамі “Чаму ніколі не баюся я…”, “Не воблака, а проста аблачынка…”, “Помню, помню праз гады…”, “Любоў мая…” , вызначыць іх тэматыку, даць характарыстыку лірычнаму герою; выявіць літаратурна-эстэтычныя схільнасці,  садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача.






Дамашняе заданне.
Вывучыць на памяць верш (на выбар вучняў).
Георгій  Марчук ( 1 гадзіна)
30.
Звесткі  аб жыцці і творчасці Г. Марчука. Навелы “Канон Богу”, “Канон Базару”, “Канон Гарыні”, “Канон Маці”                               

Асноўныя пытанні для вывучэння:

 Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Захапляльнае падарожжа па радзіме пісьменніка, асэнсаванне  жыцця палешукоў, іх традыцый.       Жанрава-стылёвая спецыфіка твораў, іх спавядальнасць. Мудрасць разумення  чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей.

Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам Г. Марчука, з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення  падлеткаў яго творчасцю, даць уяўленне пра жанрава-стылёвую спецыфіку твораў;  стварыць умовы для развіцця навыкаў камунікатыўнага  маўлення, развіваць уменні працаваць са зместам мастацкага твора, выбіраць патрэбнае, абагульняць, рабіць вывады, фарміраваць уласнае  меркаванне; садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Белая, А.І. Вывучэнне творчасці Г.Марчука ў школе// Беларуская мова і літаратура. —2009. — № 2. — С. 26.
2)Дашкевіч, Г. Пісьменнік, якога адкрыў тэатр // Роднае слова. —1997. — № 1. — С. 19 – 26.

Дамашняе заданне (на выбар).
І. Сціслы пераказ адной  з навел Г. Марчука.
ІІ. Вуснае выказванне-разважанне па тэме “Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей”.
Аляксей Дудараў  ( 2 гадзіны)
31.
Звесткі  аб жыцці і творчасці А. Дударава. Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага ў п’есе “Князь Вітаўт”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Князь Вітаўт“. Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага. Жанравая адметнасць твора, асаблівасці каспазіцыі

Пазнаёміць з творчай біяграфіяй А. Дударава, узнавіць веды пра драматычныя жанры, падрыхтаваць клас інтэлектуальна і эмацыянальна да ўспрымання п’есы; стварыць умовы для фарміравання асобасных адносін да прачытанага.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. —Мінск, 2000.
2) Васючэнка, П. Ад Буслая да Вітаўта  // Полымя. — 1995. — № 5. — С. 246—268.
3) Завадская, І. «Як цяжка князем быць — і верыць Богу»: пра спектакль «Князь Вітаўт»// Роднае слова. — 2001. — № 8. — С. 98—99.
4) Ратабыльская Т. А. «Спыніся, імгненне...»: старонкі тэатр. жыцця Беларусі 1990-х гг. / Т.А. Ратабыльская. — Мінск, 2000.

Дамашняе заданне.
Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта па тэме “Жыццё і творчасць А. Дударава”.
32.
Кампазіцыйная і жанравая адметнасць п’есы “Князь Вітаўт . Сістэма вобразаў.

Асноўныя пытанні для вывучэння:

             Вітаўт і Ягайла як вобразы-тыпы. Маральна-этычнае завастрэнне канфлікту. Ахвярнасць, вернасць (пакаёўка Алёна) і здрада, халодны разлік, угодлівасць (стражнік Люцень). Праблема асабістага шчасця ў п’есе. Сцвярджэнне ў творы галоўных каштоўнасцей на зямлі — любові, еднасці, згоды і міру.
Стварыць умовы для выяўлення  аўтарскай пазіцыі ў творы, асноўных сюжэтных ліній; садзейнічаць развіццю ў вучняў умення даваць характарыстыку галоўным героям п’есы, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны; выяўляць адносіны вучняў да п’есы і ўзнятых у ёй праблем; садзейнічаць выхаванню павагі да роднага слова, цікавасці да твора.
Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць характарыстыку галоўнага героя п’есы.
Беларуская літаратура на сучасным этапе  (з сярэдзіны 1980-х гадоў)
(19 гадзін)
Паэзія (2-3 аўтары на выбар настаўніка)
(7 гадзін)
33.
Беларуская літаратура на сучасным этапе 
(агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Прыход у літаратуру новых пакаленняў творчай моладзі. Знаёмства з літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў (“Полымя”, “Маладосць” і інш.). Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“.

Дапамагчы вучням асэнсаваць літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе, паглыбіцца ў  свет паэтычных твораў, пазнаёміць старшакласнікаў з новым пакаленнем творчай моладзі, літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў; раскрыць тэматычнае багацце  і жанравую разнастайнасць сучаснай паэзіі (на прыкладзе творчасці двух трох аўтараў); садзейнічаць развіццю мастацкага густу, слоўнікавага запасу, вучыць чытаць, стварыць
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бельскі, А. I. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.). — Мінск, 1997.
2) Арочка, М. М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. — Мінск, 1993.

Дамашняе заданне
Падрыхтаваць тэзісны план крытычнага артыкула «Паэзія» (падручнік, с.193 – 202).
34.
Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі (агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі, яе грамадзянска-публіцыстычнага і інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у творчасці М.Танка, П.Панчанкі, В.Зуёнка, С.Грахоўскага, А.Вярцінскага і інш. Чарнобыль у творах Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, А.Зэкава, М.Башлакова. Пошукі і наватарства ў галіне паэтычнай формы (М.Танк, А.Разанаў, Р.Баравікова, М.Мятліцкі). Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі: М.Башлакоў, К.Жук, М.Шабовіч, К.Цыбульскі, Л.Рублеўская, В.Шніп, П.Вераб’ёў, Т.Трафімава, Н.Шклярава і  інш.

умовы для духоўнага ўзбагачэння, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Анталогія беларускай паэзіі: у 3 т. / рэдкал.: Р. Барадулін [і інш.]/ — Мінск: Маст. літ., 1993. — Т. 2—3.
2) Арочка, М. М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. — Мінск, 1993.
3) Бельскі, А. I. Паэзія // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: у 4 т. — Мінск, 1999—2003. — Т. 4. Кн. 2: 1986 — 2000. — С. 39—87.

Дамашняе заданне. Падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай паэзіі”.
35.
Патрыятычнае гучанне лірыкі Я. Сіпакова[2]..

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Патрыятычнае гучанне, спавядальнасць, разнастайнасць вобразаў як рысы індывідуальнага стылю пісьменніка. Пейзажная лірыка Я. Сіпакова. Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку.  Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні.

Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бельскі, А. I. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.). — Мінск, 1997.
2) Тарасюк, Л. К. Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі. — Мінск, 1985.

Дамашняе заданне. Вывучыць на памяць верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучня).
36.
Я. Сіпакоў – майстар баладнага жанру.

Асноўныя пытанні для вывучэння:

     Сіпакоў — майстар баладнага жанру. Лёс славянскіх народаў, адлюстраванне рыс іх характараў у баладах. Лірычная (аповесці ”Крыло цішыні“, ”Усе мы з хат“, кніга апавяданняў ”Пяць струн“), філасофская, прытчавая (зборнік ”Тыя, хто ідуць“) плыні прозы Я. Сіпакова.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Кавалёў, С. Як пакахаць ружу: літ.-крытыч. артыкулы пра маладую беларускую паззію 80-х гадоў. — Мінск, 1989.
2) Кавалёў, С. Партрэт шкла. — Мінск, 1991.
Дамашняе заданне. Зрабіць  паведамленне на адну з прапанаваных тэм:
-“Пейзажная лірыка Я. Сіпакова”,
-“Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку”,
-“Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні”,
- “Я. Сіпакаў – майстр баладнага жанру”.
37.
А. Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі

Асноўныя пытанні для вывучэння:

             А. Вярцінскі — прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі. Сцвярджэнне чалавечай высакароднасці і дабрыні.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту: літ.-крытыч. артыкулы. — Мінск, 1989.
2) Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію — Мінск, 2001.
Дамашняе заданне. Зрабіць  паведамленне на тэму “А.Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзі.
38.
А. Вярцінскі. Паэма “Песня пра хлеб”. Роля пейзажных малюнкаў

Асноўныя пытанні для вывучэння:

     Паэма ”Песня пра хлеб“. Успаміны паэта пра сваё маленства, пра самы дарагі падарунак зямлі — хлеб. Глыбокая любоў да роднай зямлі. Роля пейзажных малюнкаў у паэме.
Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бечык, В. Выбранае: лiт.-крытыч. артыкулы. — Мінск, 1989.
2) Бярозкін, Р. Паэзія — маё жыцце: выбранае. — Мінск, 1989.
Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць 3 – 4 пытанні класу па творчасці Анатоля Вярцінскага.
39.

Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы А. Разанава

Асноўныя пытанні для вывучэння:

      Філасофска-інтэлектуальны кірунак творчасці: суадносіны агульначалавечага (быційнага) і нацыянальна-гістарычнага (асабістага). Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта. Трагізм светаадчування мастака ў творах на гістарычную тэматыку (”Радзіма…“, ”Рагнеда“, ”Стары горад“, ”Парог“). Традыцыі і наватарства: адметнасць жанрава-стылёвых форм, стыль пісьма паэта. Асацыятыўная вобразнасць. Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі.
Дамашняе заданне. Зрабіць  паведамленне на адну з прапанаваных тэм:
1. “Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта”;
2. “Трагізм светаадчування мастака ў творах  на гістарычную тэматыку”;
3. “Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі”.
40
41

Урок развіцця мовы (2 гадзіны)

Кантрольнае сачыненне па адной з прапанаваных тэм: “Асноўныя матывы творчасці Я.Сіпакова”; ”Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…” (па творах А.Вярцінскага); “Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі”; “Традыцыі і наватарства ў паэзіі А.Разанава” і інш.
Проза (2-3 аўтары на выбар настаўніка) (6 гадзін)
42.

Асноўныя праблематыка сучаснай прозы

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы ў сучаснай прозе:В.Казько. ”Хроніка дзетдомаўскага саду“; В.Карамазаў. ”Бежанцы“; А.Савіцкі. ”Пісьмо ў рай“, А.Жук. ”Праклятая любоў“; А.Федарэнка. ”Вёска“, А.Казлоў. ”Незламаная свечка“ (на выбар). Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе: Б.Сачанка ”Родны кут“, ”Еўка“, І.Шамякін. ”Злая зорка“, Л.Левановіч ”Палыновы вецер“. Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў:В.Адамчык ”Чужая бацькаўшчына“, ”Год нулявы“, Г.Далідовіч ”Заходнікі“ (твор на выбар). Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе: В.Быкаў. ”У тумане“; І.Чыгрынаў. ”Вяртанне да віны“; А.Адамовіч. ”Нямко“, Г.Марчук ”Крык на хутары“. Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай прозе: Л.Дайнека, К.Тарасаў. Адлюстраванне падзей савецкага мінулага: В. Быкаў “Сцюжа”; І.Навуменка “Вір”; Я.Сіпакоў “Кулак”.

















Стварыць умовы для раскрыцця тэматычнага багацця і жанравай разнастайнасці сучаснай прозы: повязь мінулага і сучаснага, Вялікая Айчынная вайна ў творах пісьменнікаў, сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы, трагедыя сучаснай вёскі; садзейнічаць развіццю ўмення  даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці; стварыць умовы для духоўнага станаўлення, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў.
Вучэбныя дапаможнікі:
1.Арочка, М. М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. — Мінск, 1993.
2.Бельскі, А. I. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.). — Мінск, 1997.
3) Бельскі, А. I.Сучасная беларуская проза //Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 4. — С. 20.

Дамашняе заданне. Падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай прозы”.
43.
44.
І.Пташнікаў як адзін з таленавітых прадстаўнікоў філалагічнага пакалення.

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Прырода, малая радзіма, вайна і мір — вызначальныя тэмы творчасці пісьменніка. Трагізм як адметная рыса аповесці ”Тартак“. Гераічны пафас аповесці ”Найдорф“. Вобразы людзей-працаўнікоў, улюбёных у родныя мясціны, патрыётаў Андрэя Вялічкі (раман ”Мсціжы“) і Алімпіяды Падаляк (раман ”Алімпіяда“). Жанравая разнастайнасць, эмацыянальная напружанасць, дынамізм апавяданняў ”Францужанкі“, ”Тры пуды жыта“, ”Пагоня“. Маляўнічасць мовы, псіхалагізм, філасафічнасць як адметныя рысы індывідуальнага стылю мастака слова.

Вучэбныя дапаможнікі:
1) Бугаёў, Д. Арганічнасць таленту: літ.-крытыч. артыкулы. — Мінск, 1989.
2) Бечык, В. Выбранае: лiт.-крытыч. артыкулы. — Мінск, 1989.
3) Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: Беларуская проза сёння. — Мінск, 1991.
4) Грыцаль, Т. М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старэйшых класах. — Мінск, 2004.
5) Каваленка, В. Веліч праўды. — Мінск, 1989.
6) Кандрацьева, М.Г. Гістарычнае мінулае ў творах сучаснай беларускай прозы// Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 7. — С. 60.
Дамашняе заданне. Падрыхтаваць  паведамленне на адну з прапанаваных тэм[3]:
1. “Сацыяльныя і маральна-філасофская праблемы ў сучаснай прозе”;
2. “Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе”;
3. “Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў”;
4. “Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе”;
5. “Тэма гістарычнага мінулага ў творах“;
6. “Адлюстраванне падзей савецкага мінулага ў сучаснай прозе“.

45.
46.
В.Казько – майстар інтэлектуальнай, філасофскай прозы

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Асуджэнне вайны праз балючую памяць, драматычны лёс Колькі Лецечкі і яго пакалення (аповесць ”Суд у Слабадзе“). Раман ”Неруш“ у шэрагу іншых твораў пра парушэнне гармоніі зямнога жыцця (”Белы параход“ Ч.Айтматава, ”Цар-рыба“ В. Астаф’ева і інш.). Рэальныя (Мацвей Роўда, Шахрай, дзед Дзям’ян, Нене) і міфалагічныя (жалезны чалавек, Галоска-галасніца) вобразы ў творы.
47.
В.Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў

Асноўныя пытанні для вывучэння:
Псіхалагізм апавяданняў з першай кнігі пісьменніка ”Падранак“. Горад і вёска, бацькі і дзеці ў аповесці ”Бярозавыя венікі“. Вобраз лесу, ахоўнікі яго таямніц у рамане ”Пушча“. Твор-даследаванне пра В. К. Бялыніцкага-Бірулю ”Крыж на зямлі і поўня ў небе“. Майстэрства пісьменніка ў асвятленні праблем сучаснасці.
Драматургія (1-2 аўтары на выбар настаўніка) (6 гадзін)
48.
Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80 — 90-х гадоў. Традыцыі драматургіі Кандрата Крапівы і А.Макаёнка, творчае выкарыстанне гэтых традыцый маладзейшымі пісьменнікамі. Узмацненне цікавасці да гістарычнага мінулага: А. Петрашкевіч. ”Прарок для Айчыны“; ”Меч Рагвалода“; I. Чыгрынаў. ”Звон не малітва“; Р.Баравікова. ”Барбара Радзівіл“ і інш. Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства ў п’есе У.Бутрамеева ”Страсці па Аўдзею“. Сатырычная камедыя М.Матукоўскага ”Мудрамер“, яе маральна-этычная праблематыка. Новая хваля ў беларускай драматургіі.







Пазнаёміць старшакласнікаў з асноўнымі тэндэнцыямі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 –х гадоў, засяродзіць увагу вучняў на традыцыях драматургіі К.Крапівы, А. Макаёнка, стварыць умовы для раскрыцця тэматычнага багацця  і жанравай разнастайнасці сучаснай драматургіі: гістарычнае мінулае, Вялікая Айчынная вайна, маральна-філасофская праблематыка; садзейнічаць развіццю ўмення вучняў даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці; стварыць умовы для духоўнага станаўлення, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў
Вучэбныя дапаможнікі:
1.Арочка, М. М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М. М. Арочка, П. К. Дзюбайла, С. С. Лаўшук. — Мінск, 1993.
2.Бельскі, А. I. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.). — Мінск, 1997.
3.Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 7. — С. 60.
4.Лаўшук, С. С. Сучасная беларуская драматургія . — Мінск, 1977.
5.Шаўлоўская, М. Беларуская драматургія. — Мінск, 1981.
Дамашняе заданне.
І. Падрыхтаваць паведамленне  на адну з прапанаваных тэм:
1. “Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80 – 90 гадоў”;
2. “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай драматургіі”;
3. “Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай драматургіі”;
4. “Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею.”
ІІ. Падрыхтаваць паведамленне аб прагледжаным спектаклі па п’есе сучаснага драматурга.
49.
50.
Рэальныя гістарычныя асобы ў п’есе
А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца” або “Прарок для Айчыны”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Канфлікт у творах. Рэальныя гістарычныя асобы ў творах. Мастацкая ўмоўнасць у п’есах. Мінулае і будучыня ў творах. Цэнтральны герой п’ес Францыск Скарына як выбітная постаць ХV стагоддзя. Маральныя праблемы і іх вырашэнне. Мастацкая ўмоўнасць у творах. Майстэрства Петрашкевіча-драматурга.
51.
52.
Вастрыня канфлікту ў драме У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею” Спроба рымейка “Новыя прыгоды Несцеркі”

Асноўныя пытанні для вывучэння:

Раскаванасць мастацкага мыслення (В. Раеўскі), вастрыня канфлікту ў драме ”Страсці па Аўдзею“. Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе. Трактоўка вобраза галоўнага героя. Спроба рымейка ”Новыя прыгоды Несцеркі“. ”Фалькларызм“ твора.
53.
Пьесы С. Кавалёва, іх наватарства. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх

Асноўныя пытанні для вывучэння:

П’есы драматурга для дзяцей (”Драўляны Рыцар“, ”Дарога на Віфлеем“), іх наватарства. П’есы-рымейкі ”Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні“, ”Трышчан ды Іжота“, ”Саламея, або У пошуках шчаслівага месца“, ”Стомлены д’ябал“. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх.



[1] У адпаведнасці з праграмай настаўнік мае права замест аповесці “Гандлярка і паэт” пазнаёміць вучняў з аповесцю “Непаўторная вясна”.
[2] У адпаведнасці з праграмай настаўнік мае права сам выбраць аўтара
[3] Дадзенае  дамашняе заданне прапануецца на кожным уроку вывучэння тэмы з улікам матэрыялу ўрока


Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)