Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

суббота

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год


Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне
па вучэбным прадмеце
“Беларуская літаратура”
на 2010/2011 навучальны год

(V клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)

70 гадзін на год; 2 гадзіны на тыдзень

Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:
Цітова, Л. К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. шк.  з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л. К. Цітова. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

№ урока
Тэма ўрока і асноўныя пытанні
Мэты і задачы ўрока
Матэрыял
падручніка і хатняе заданне
1
Уводзіны
Літаратура і жыццё. Тэматычная, змястоўная разнастайнасць фальклорных і літаратурных твораў. Пазнавальнае і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры
(1 гадзіна)
Узнавіць і паглыбіць набытыя вучнямі ў пачатковай школе эмпірычныя веды пра літаратуру як мастацтва слова,пра яе тэматычную і жанравую разнастайнасць, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.
Прыгадаць вядомыя народныя выслоўі і выказванні выдатных дзеячаў беларускай культуры пра ролю асветы і кнігі ў жыцці чалавека. Пазнаёміць пяцікласнікаў з падручнікам па беларускай літаратуры (зместам, будовай, афармленнем, прызначэннем)
Артыкул «Дарагія сябры»
Д/з. Паразважаць над сэнсам прыказак: «Вучэнне — свет», «Век жыві, век вучыся», «У каго веды, у таго і сіла», «Што ведаеш, насіць лёгка», «Ад навукі спрытнеюць розум і рукі», «На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека», «За аднаго вучонага дзесяць невукаў даюць», «Навука вочы адкрывае». Падрыхтаваць вуснае выказванне па адной з абраных прыказак


І. РОДНАЕ СЛОВА
(4 гадзіны)
Раздзел падручніка
«Мой чароўны беларускі край…»

2
Пятрусь Броўка. «Калі ласка»
(1 гадзіна)
Выявіць шматграннасць чалавечых пачуццяў і думак, выказаных у вершы: захапленне аўтара меладычнасцю, пяшчотай, трапнасцю і выразнасцю роднай мовы; гонар за высокія маральныя якасці беларускага нацыянальнага характару — гасціннасць, добразычлівасць, шчодрасць, спагадлівасць і інш. Вучыць пяцікласнікаў выразна чытаць лірычныя творы (адчуваць настраёвасць, спасцігаць аўтарскія перажыванні, вобразы і сродкі іх стварэння, расстаўляць лагічныя націскі, вызначаць змястоўную ролю паўз, адчуваць адметнасці рытму, мелодыку верша)
Верш П. Броўкі «Калі ласка» і метадычны апарат да яго
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора і адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніку[1]
3
Вершы Петруся Броўкі «Калі ласка» і Яўгеніі Янішчыц «Мова»: параўнальны аналіз
(1 гадзіна)
Фарміраваць уменні вучняў аналізаваць паэтычны тэкст, супастаўляць тэматычна блізкія вершы (па змесце, гучанні, настроі, аўтарскіх пачуццях, вобразах, будове, інтанацыі і інш.), выказваць уласныя адносіны да твораў, абгрунтоўваць сваю ацэнку. Развіваць маўленчыя ўменні пяцікласнікаў
Вершы П. Броўкі «Калі ласка» і Я. Янішчыц «Мова» і метадычны апарат да іх
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша Я. Янішчыц «Мова» і вуснае выказванне на тэму: «Чым, на думку паэтаў, з’яўляецца мова для народа?»
4
Уладзімір Караткевіч. «Бацькаўшчына»
(1 гадзіна)
Развіваць вобразнае ўяўленне вучняў пры ўспрыманні мастацкага апісання прыроды ў літаратурным творы, выхоўваць уважлівае стаўленне да аўтарскага слова. Удасканальваць уменні школьнікаў узнаўляць карціны і вобразы, створаныя паэтам, вызначаць настрой і танальнасць верша, выяўляць аўтарскія пачуцці і перажыванні, перададзеныя праз адметную форму, вобразы, мастацкія тропы, мелодыку верша. Вучыць пяцікласнікаў успрымаць пейзаж, створаны мастаком, параўноўваць настраёвасць і вобразны лад літаратурнага тэксту і твора жывапісу
Верш «Бацькаўшчына» У. Караткевіча і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зацвіла калужніца» і Эдуарда Рымаровіча «Свежая раніца»
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша У. Караткевіча «Бацькаўшчына», адказаць на пытанні падручніка. Разгледзець рэпрадукцыі жывапісных палотнаў (звярнуць увагу на сюжэты карцін, будову, палітру, аўтарскі настрой), выказаць свае ўражанні
5
Анатоль Грачанікаў. «Дрымотна ціснуцца кусты…»;
Яўген Крупенька.
«Ёсць у кожнага з нас…»
(1 гадзіна)
Дапамагчы вучням зразумець аўтарскія думкі і пачуцці, іх суаднесенасць з апісаннем карцін прыроды, дасканаласць і арыгінальнасць мастацкіх вобразаў, багацце сродкаў мастацкага выяўлення. Фарміраваць эмпірычнае ўяўленне пяцікласнікаў пра мастацкі вобраз (на канкрэтных прыкладах, без знаёмства з дэфініцыяй паняцця)
Вершы А. Грачанікава «Дрымотна ціснуцца кусты…» і Я. Крупенькі «Ёсць у кожнага з нас…», метадычны апарат да іх
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне аднаго з вершаў (на выбар), адказаць на пытанні да твора і выканаць заданні да раздзела падручніка «Мой чароўны беларускі край…»
6
Урок развіцця маўлення
Вуснае выказванне на адну з тэм: «Мой родны кут, як ты мне мілы!», «Наша мова — цудоўная, спеўная…», «Бацькаўшчына светлая мая…»
(1 гадзіна)
Абудзіць патрыятычныя пачуцці вучняў (любоў да сваёй зямлі, захапленне яе прыродай, гонар за слаўную гісторыю беларусаў, іх культуру, векавыя традыцыі). Абагульніць і сістэматызаваць веды і ўменні, набытыя пяцікласнікамі пры вывучэнні раздзела падручніка «Мой чароўны беларускі край…». Пазнаёміць вучняў з методыкай падрыхтоўкі вуснага выказвання з элементамі апісання і разважання. Вучыць аналізаваць пейзажныя творы жывапісу, супастаўляць іх з мастацкімі апісаннямі прыроды ў літаратурным творы
Творы, змешчаныя ў раздзеле падручніка «Мой чароўны беларускі край…». Рэпрадукцыі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зацвіла калужніца» і Эдуарда Рымаровіча «Свежая раніца»
Д/з. Падрыхтаваць да выставы ў класе «Мой чароўны беларускі край…» рэпрадукцыі карцін айчынных мастакоў-пейзажыстаў, беларускія краявіды з фотаальбомаў, уласныя малюнкі з выявамі дарагіх сэрцу мясцін


ІІ. ВУСНАЯ НАРОДНАЯ
ТВОРЧАСЦЬ
(11 гадзін)
Раздзел падручніка
«За смугою стагоддзяў»

7
Беларускія народныя казкі, іх віды і жанравыя адметнасці
(1 гадзіна)
Узнавіць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра вусную народную творчасць, пра фальклорныя казкі. Пазнаёміць з відамі народных казак (чарадзейнымі, бытавымі, казкамі пра жывёл) і іх жанравымі адметнасцямі. Навучыць вызначаць тэматычную дамінанту казкі, разумець асноўны канфлікт, заўважаць адметнасці будовы, своеасаблівую лексіку (багацце трапных выслоўяў, паўторы і інш.). Звярнуць увагу дзяцей на адсутнасць у народных казках мастацкіх апісанняў, псіхалагічных характарыстык герояў, на зададзенасць і статычнасць характараў. Садзейнічаць спасціжэнню вучнямі выхаваўчай скіраванасці фальклорных казак
Артыкулы «Вусная народная творчасць» і «Народныя казкі». Д/з. Перачытаць згаданыя артыкулы, прыгадаць любімыя казкі, пераказаць адну з іх на выбар, вызначыць і абгрунтаваць яе прыналежнасць да пэўнага віду
8
Чарадзейная казка «Залаты птах»
(1 гадзіна)
Прааналізаваць паводзіны казачных персанажаў паводле выяўлення маральных каштоўнасцей (працавітасці, смеласці, настойлівасці ў дасягненні мэты і пераадоленні жыццёвых нягод і выпрабаванняў, дабрыні і спагадлівасці, адданасці і вернасці ў сяброўстве і інш.). Развіваць уменні вучняў разумець сутнасць канфлікту і перадаваць напружанасць дзеяння пры чытанні, узнаўляць паслядоўнасць падзей пры вусным пераказе, выдзяляць эпізоды, важныя для характарыстыкі казачных герояў, аналізаваць адметнасці будовы казкі і выяўляць элементы чарадзейнага ў ёй
Тэкст народнай казкі «Залаты птах» і метадычны апарат да яе
Д/з. Перачытаць казку «Залаты птах», скласці яе план, адказаць на пытанні падручніка. Намаляваць ілюстрацыю да аднаго з эпізодаў казкі (на выбар), падрыхтаваць каментарый да яе і падрабязны пераказ абранага эпізода
9
Бытавая казка
«Разумная дачка»
(1 гадзіна)
Удасканальваць уменні вучняў характарызаваць казачных персанажаў; выпрацоўваць навыкі выразнага чытання казак, пабудаваных на дыялогах (звяртаючы ўвагу на індывідуалізацыю мовы герояў, стоены гумар і сродкі яго выяўлення ў казцы); вучыць інсцэніраваць казку, аналізуючы манеру герояў гаварыць і трымаць сябе, прадумваючы інтанацыю, жэсты, міміку вучняў-выканаўцаў
Тэкст казкі «Разумная дачка» і метадычны апарат да яе
Д/з. Выразнае чытанне казкі «Разумная дачка» (асаблівую ўвагу звярнуць на дыялогі, каб прачытаць казку па ролях), паразважаць над сцэнарыем аднаго з эпізодаў казкі для інсцэніроўкі яго ў класе
10
Казкі пра жывёл «Музыкі» і «Воўк і сабака»
(1 гадзіна)
Прааналізаваць паводзіны персанажаў казак «Музыкі» і «Воўк і сабака». Абагульніць веды вучняў пра народныя казкі, іх віды і жанравыя адметнасці (сюжэт, канфлікт, характары, будову, спецыфічную лексіку); паглыбіць уяўленне пяцікласнікаў пра мастацкую гіпербалу як сродак характарыстыкі казачных персанажаў
Тэксты беларускай народнай казкі «Музыкі» і рускай народнай казкі «Воўк і сабака» і пытанні і заданні да іх
Д/з. Падрыхтаваць пераказ казкі «Музыкі», выразнае чытанне казкі «Воўк і сабака» па ролях
11
Урок пазакласнага чытання
(1 гадзіна)
Разгляд твора на выбар настаўніка

12
Фальклорныя легенды.
«Нарач»
(1 гадзіна)
Даць агульнае ўяўленне пра легенду як фальклорны жанр (у пераважнай большасці твораў наяўнасць элементаў фантастыкі: неверагодныя здарэнні, незвычайныя героі, дзівосныя прыгоды і г.д.). Звярнуць увагу пяцікласнікаў на выяўленне душэўнай чысціні і прыгажосці, вернасці ў каханні Найрыты і Васіля, іх маральную перавагу над панам; прааналізаваць лексіку, адметнасць (лаканізм) мастацкіх сродкаў у абмалёўцы знешнасці і характараў герояў.
Фарміраваць уменне вучняў расказваць легенды, карыстаючыся адпаведнай лексікай, захоўваючы эмацыянальнае гучанне, напеўнасць і нетаропкасць (павольнасць) аповеду
Тэкст легенды «Нарач», метадычны апарат да яе.
Артыкул падручніка пра легенды
Д/з. Перачытаць легенду «Нарач», скласці яе план і падрыхтаваць падрабязны пераказ
13
«Пестунь»
(1 гадзіна)
Засяродзіць увагу вучняў на мастацкай выразнасці легенды, багацці бытавых і сацыяльных рэалій, спосабах абмалёўкі вобразаў, даступнасці зместу і лаканізме формы. Дапамагчы вучням спасцігнуць характары персанажаў і зразумець павучальны змест твора
Тэкст легенды «Пестунь» і метадычны апарат да яе
Д/з. Перачытаць твор, адказаць на пытанні, падрыхтаваць вольны пераказ легенды (як запомнілася)
14
Загадкі
(2 гадзіны)
Аднавіць, сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў, набытыя ў пачатковай школе, пра загадкі. Расказаць пра ўзнікненне загадак, іх першапачатковае прызначэнне; паказаць мастацкія адметнасці і ўласцівасці загадак (дасціпнасць, мудрасць, іншасказальнасць, лаканізм, дасканаласць формы, гумар) і прынцыпы іх стварэння
Тэарэтычны артыкул «Загадкі», тэксты загадак
Д/з. Перачытаць артыкул «Загадкі», адабраць і запомніць (з ліку прапанаваных у падручніку) некалькі старажытных і сучасных загадак. Паспрабаваць скласці 1-2 уласныя загадкі
15

Удасканальваць уменні вучняў асэнсоўваць, выразна чытаць (загадваць) загадкі і адгадваць іх, звяртаючы ўвагу на арыгінальнасць формы, адметную будову, вобразны лад. Даць школьнікам уяўленне пра сучасныя літаратурныя загадкі. Навучыць пяцікласнікаў ствараць уласныя загадкі
Тэксты загадак
Д/з. Прачытаць літаратурныя загадкі, створаныя беларускімі пісьменнікамі (Н. Гілевічам, Р. Барадуліным, Е. Лось, В. Віткам, У. Паўлавым і інш.), запомніць некалькі з іх, каб загадаць на ўроку
16
Прыказкі
(2 гадзіны)
Аднавіць і паглыбіць папярэдне набытыя вучнямі веды пра народныя прыказкі, даць уяўленне пра іх паходжанне і жанравыя асаблівасці (сцісласць, выразнасць, трапнасць, афарыстычнасць, пераносны сэнс, павучальны змест, мастацкую дасканаласць, тэматычную разнастайнасць)
Тэарэтычны артыкул «Прыказкі», тэксты прыказак, пытанні да іх
Д/з. Перачытаць артыкул «Прыказкі», тэксты прыказак. Падрыхтаваць паводле адной прыказкі (на выбар) вусную замалёўку
17

Навучыць выразна чытаць і асэнсоўваць прыказкі, разумець іх падтэкст, вызначаць тэматычную дамінанту, рыхтаваць вусныя выказванні з выкарыстаннем прыказак на вызначаную тэму, ствараць уласныя замалёўкі паводле прапанаванай прыказкі
Тэксты прыказак
Д/з. Перачытаць прыказкі, згрупаваць іх па прапанаваных у падручніку тэмах, запомніць як мага больш выслоўяў, каб пры нагодзе актыўна імі карыстацца
18
Прыкметы і павер’і
(1 гадзіна)
Абагульніць і паглыбіць веды вучняў пра народныя прыкметы і павер’і, іх узнікненне, прызначэнне, функцыі (дарадчую, перасцерагальную, забаронную). Дапамагчы пяцікласнікам спасцігнуць афарыстычнасць і трапнасць народных прыкмет і павер’яў, іх скіраванасць на паляпшэнне дабрабыту працоўнага чалавека; паказаць блізкасць прыкмет і павер’яў да загадак і прыказак
Тэарэтычны артыкул «Прыкметы і павер’і», тэкставы матэрыял і метадычны апарат да яго
Д/з. Засвоіць змест артыкула «Прыкметы і павер’і», перачытаць тэксты прыкмет і павер’яў, запомніць некалькі выслоўяў, якія прадказваюць пэўнае надвор’е
19
Урок развіцця маўлення
Абагульняльны ўрок-конкурс па раздзеле падручніка «За смугою стагоддзяў»
(1 гадзіна)

Замацаваць і прывесці ў сістэму набытыя пяцікласнікамі веды пра фальклор і яго жанры. Прыўнесці ў навучальны працэс элементы займальнасці, творчасці, спаборніцтва (прапанаваць вучням расказаць уласную казку на аснове фальклорных сюжэтаў і вобразаў, пераказаць народную казку ці легенду, загадаць некалькі загадак, скласці вусную замалёўку па абранай прыказцы, падрыхтаваць інсцэніроўку асобнага эпізоду казкі і інш.). Наладзіць у класе выставу ілюстраваных зборнікаў казак, легенд, загадак, а таксама вучнёўскіх ілюстрацый да фальклорных твораў
Д/з. Адказаць на пытанні і выканаць заданні, змешчаныя ў падручніку да ўсяго раздзела


ІІІ. ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ І ЛЕГЕНДЫ
(10 гадзін)
Раздзел падручніка
«Казка — у жыцці падказка»

20
Максім Танк.
«Ля вогнішч начлежных»
 (урывак з паэмы «Нарач»)
(1 гадзіна)
Дапамагчы вучням асэнсаваць змест паэтычнага ўвасаблення народнай легенды пра ўзнікненне возера Нарач, спасцігнуць яе вобразны лад, будову, багацце моўных выяўленчых сродкаў, блізкіх да фальклорных. Паглыбіць веды вучняў пра жанравыя адметнасці легенды, пра адрозненне літаратурнай легенды ад легенды народнай (фальклорнай)
Артыкул «Вусная народная творчасць і мастацкая літаратура». Тэкст урыўка з паэмы М. Танка «Нарач», метадычны апарат да твора
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту, адказаць на пытанні падручніка. Намаляваць ілюстрацыю да твора
21
Легенды «Нарач» і «Ля вогнішч начлежных»
(урывак з паэмы
М. Танка «Нарач»). Параўнальны аналіз фальклорнага і літаратурнага твораў
(1 гадзіна)
Параўнаць сюжэты народнай і літаратурнай легенды, характары галоўных герояў і спосабы іх паказу (апісанні прыроды, абмалёўка стану душы герояў і псіхалагічная матывіроўка іх паводзін, адносіны аўтара-апавядальніка і інш.). Прааналізаваць спосабы выяўлення аўтарскай пазіцыі ў літаратурнай легендзе
Тэксты народнай легенды «Нарач» і літаратурнай легенды «Ля вогнішч начлежных» (урыўку з паэмы М. Танка «Нарач»)
Д/з. Самастойна прачытаць беларускую народную легенду пра ўтварэнне ракі, возера, горада ці паселішча і ўмець расказаць яе
22
Якуб Колас. «Крыніца»
(2 гадзіны)
Удасканальваць аналітычныя ўменні пяцікласнікаў пры разглядзе празаічнага твора, скіраваць іх увагу на характары маці-гары і дачушкі-крынічкі і спосабы іх раскрыцця (аўтарскі погляд на падзеі жыцця і на саміх герояў, іх паводзіны і перакананні, клопаты і перажыванні)
Тэкст літаратурнай казкі Я. Коласа «Крыніца» і метадычны апарат да твора
Д/з. Скласці план казкі Я. Коласа «Крыніца», падрыхтавацца выразна прачытаць яе ў класе, адказаць на пытанні
23

Дапамагчы вучням спасцігнуць галоўную думку казкі, яе філасофскі падтэкст, алегарычны сэнс, звярнуць увагу на спалучэнне казачнага і рэальнага ў творы, на жанравую адметнасць літаратурнай казкі. Развіваць уменне дзяцей дзяліць твор на сэнсавыя часткі і падбіраць да іх назвы, складаць план, рыхтаваць пераказ (з выкарыстаннем адпаведнай лексікі)
Тэкст літаратурнай казкі Я. Коласа «Крыніца» і метадычны апарат да яе
Д/з. Падрыхтаваць падрабязны пераказ казкі, праілюстраваць адзін з эпізодаў твора (на выбар) і падрыхтаваць каментарый да ўласнай ілюстрацыі
24
Уладзімір Караткевіч. «Нямоглы бацька»
(2 гадзіны)
Вучыць цэласна ўспрымаць сюжэт, вызначаць паслядоўнасць падзей, выяўляць ключавыя эпізоды, важныя для характарыстыкі герояў; развіваць уменне суадносіць учынкі герояў і матывы іх паводзін, разумець функцыянальную ролю партрэта героя ў творы
Тэкст казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька» і метадычны апарат да твора
Д/з. Выразнае чытанне казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька», адказы на пытанні падручніка
25

Спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі (без ужывання дэфініцый паняццяў), маральнай высновы казкі У. Караткевіча, яе гуманістычнага пафасу. Удасканальваць уменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў
Тэкст казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька»
Д/з. Падрыхтаваць пераказ ключавых эпізодаў казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька», параўнальную характарыстыку вобразаў Пятра і Гната
26
Георгій Марчук. «Чужое багацце»
(2 гадзіны)
Выявіць непасрэдныя вучнёўскія ўражанні ад твора, асноўную ўвагу засяродзіць на аналізе вобразаў-антыподаў (Ганначка, Іванка, Бусел і Жаўрук — пан Майданскі, Кадук, Пачварнік і Русалка) і спосабах іх абмалёўкі
Тэкст казкі Г. Марчука «Чужое багацце» і метадычны апарат да твора
Д/з. Прачытаць вызначаную настаўнікам частку тэксту, адказаць на пытанні да твора
27

Пашырыць уяўленні пяцікласнікаў пра літаратурную казку, яе падабенства да народнай (наяўнасць казачнай калізіі, чарадзейныя і фантастычныя элементы, падзел герояў на станоўчых і адмоўных, сутыкненне дабра і зла з абавязковай перамогай дабра, казачная лексіка і інш.)
Тэкст казкі Г. Марчука «Чужое багацце» і метадычны апарат да твора
Д/з. Дачытаць тэкст казкі, адказаць на пытанні падручніка, падрыхтаваць вусную характарыстыку аднаго з герояў
28
Пятро Сіняўскі. «Зачараваная гаспадарка»
(1 гадзіна)
Дапамагчы спасцігнуць сюжэт казкі, яе будову, вобразны лад, багацце сродкаў мастацкага выяўлення, надзвычай блізкіх да фальклорных
Тэкст казкі П. Сіняўскага «Зачараваная гаспадарка» і метадычны апарат да твора
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне казкі, адказы на пытанні падручніка
29
Андрэй Федарэнка. «Падслуханая казка
(1 гадзіна)
Акрэсліць адрозненні літаратурнай казкі ад народнай (ярка выяўленая аўтарская пазіцыя, індывідуалізацыя характарыстык персанажаў, наяўнасць мастацкіх апісанняў (прыроды, часу і месца дзеяння, знешнасці герояў і інш.), адсутнасць зачыну і канцоўкі
Тэкст казкі А. Федарэнкі і метадычны апарат да твора
Д/з. Падрыхтаваць пераказ сну дзяўчынкі Марыйкі, паразважаць, як гэта мастацкае апісанне характарызуе саму гераіню
30
Урок пазакласнага чытання
(1 гадзіна)
Разгляд твора на выбар настаўніка



ІV.  ВЫРАЗНАСЦЬ МАСТАЦКАГА СЛОВА
(9 гадзін)
Раздзел падручніка
«Прыроды вечная краса»

31
Максім Багдановіч. «Зімой»
(1 гадзіна)

Выклікаць у вучняў пачуццё захаплення прыгажосцю і гармоніяй карцін прыроды, дапамагчы адчуць іх суладнасць з пачуццямі паэта, са станам яго душы (адчуваннем паўнаты і радасці жыцця, бадзёрасцю, усхваляванасцю, захапленнем прыродай — казачнымі краявідамі і зімовым вечарам). Звярнуць увагу пяцікласнікаў на вобразны і інтанацыйны лад верша, пластычнасць і выразнасць мовы, мастацкую дасканаласць формы
Верш М.Багдановіча «Зімой» і метадычны апарат да яго Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча «Раўбічы»
Д/з. Вывучыць верша на памяць. Разгледзець і прааналізаваць рэпрадукцыю карціны мастака Э. Рымаровіча «Раўбічы», параўнаць настраёвасць і вобразны лад мастацкага палатна і верша М. Багдановіча
32
Вершы Максіма Багдановіча «Зімой» і Анатоля Грачанікава «Зоры спяваюць»: параўнальны аналіз
(1 гадзіна)
Выхоўваць эмацыянальную чуйнасць, развіваць вобразнае ўяўленне вучняў, здольнасць “бачыць” карціны прыроды, створаныя паэтам. Паглыбіць уяўленне пяцікласнікаў пра мастацкі вобраз і сродкі яго абмалёўкі ў паэтычным творы, пра спосабы выяўлення аўтарскага пачуцця. Выпрацоўваць уменне супастаўляць пейзажныя вершы розных аўтараў
Вершы М.Багдановіча «Зімой» і А. Грачанікава «Зоры спяваюць» Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку пра зімовы вечар (паводле літаратурных апісанняў, рэпрадукцый мастацкіх пейзажаў і ўласных назіранняў)
33
Якуб Колас.
«Песня ляснога жаваранка» (урывак з трылогіі «На ростанях»).
Эпітэт у мастацкім творы
(1 гадзіна)
Дапамагчы дзецям “угледзецца” ў апісанне прыроды, “услухацца” ў песню ляснога жаваранка;  развіваць творчае ўяўленне вучняў, вучыць бачыць сувязь апісанняў прыроды з настроем і характарам чалавека, спрыяць спасціжэнню імі функцыянальнай ролі эпітэтаў у мастацкім тэксце.
Тэкст «Песні ляснога жаваранка» Я.Коласа. Артыкул «Пра эпітэт»
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне «Песні ляснога жаваранка» Я. Коласа і адказы на пытанні. Перачытаць артыкул «Пра эпітэт», растлумачыць ролю эпітэтаў у творы Я. Коласа
34
Якуб Колас.
«На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля»)
(2 гадзіны)
Развіваць уменні вучняў узнаўляць карціны прыроды, створаныя паэтам з дапамогай вершаванай мовы і мастацкіх тропаў, сачыць за развіццём дзеяння, аналізаваць эмацыянальны стан героя, яго душэўнае ўзрушэнне
Я.Колас. «На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля») і метадычны апарат да яго
Д/з. Выразнае чытанне твора, адказы на пытанні падручніка
35

Садзейнічаць спасціжэнню вобразнага ладу ўрыўка з паэмы Я. Коласа «Новая зямля», прааналізаваць сродкі мастацкага выяўлення ў творы, удасканальваць навыкі выразнага чытання паэтычных прыродаапісальных тэкстаў. Вучыць пяцікласнікаў складаць цытатны план паэтычнага сюжэтнага твора
Я.Колас. «На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля») і метадычны апарат да яго
Д/з. Перачытаць тэкст твора Я. Коласа, вывучыць на памяць урывак (на выбар вучняў ці настаўніка)
36
Пятрусь Броўка. «Кропля».
Параўнанне як мастацкі троп
(1 гадзіна)
Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, спрыяць спасціжэнню імі настраёвасці верша Петруся Броўкі. Узнавіць, паглыбіць і сістэматызаваць веды пяцікласнікаў пра параўнанне і яго ролю ў стварэнні мастацкага вобраза.
Пашырыць уяўленні вучняў пра мастацкі вобраз і сродкі яго стварэння ў паэтычным тэксце: тропы, вершаваны памер, рытм, рыфма, гукапіс і інш.
Верш П. Броўкі «Кропля» і метадычны апарат да яго
Артыкул «Пра параўнанне»
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша П. Броўкі «Кропля». Перачытаць артыкул падручніка «Пра параўнанне», знайсці параўнанні ў тэксце верша і патлумачыць іх ролю ў стварэнні вобразаў
37
Уладзімір Караткевіч.
«Лісце»
(1 гадзіна)
Спрыяць спасціжэнню вучнямі агульнай танальнасці і настраёвасці твора, вучыць заўважаць нюансы ў выяўленні аўтарскіх пачуццяў, развіваць увагу да слова і вобраза ў мастацкім тэксце. Удасканальваць уменні пяцікласнікаў аналізаваць пейзажную карціну жывапісу, супастаўляць жывапісны і мастацкі пейзажы, блізкія па тэме (тэматыка, асноўныя вобразы, перадача аўтарскага настрою сродкамі мастацкага выяўлення ў розных відах мастацтва — жывапісе і літаратуры (паэзіі)
Верш У. Караткевіча «Лісце» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Уладзіміра Сулкоўскага «Бервянец. Восень»
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша У. Караткевіча «Лісце». Разгледзець рэпрадукцыю карціны У. Сулкоўскага «Бервянец. Восень». Параўнаць жывапісны пейзаж з паэтычнай карцінай восені ў вершы У. Караткевіча
38
Анатоль Грачанікаў. «Верасень»
(1 гадзіна)
Выклікаць у вучняў эмацыянальнае ўзрушэнне, дапамагчы адчуць стан душы паэта, засяродзіць увагу на выяўленні лучнасці пачуццяў паэта са станам прыроды. Удасканальваць уменне вучняў аналізаваць лірычныя вершы
Тэкст верша А. Грачанікава «Верасень», метадычны апарат да твора
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша, намаляваць ілюстрацыю да яго
39
Вершы Уладзіміра Караткевіча «Лісце» і Анатоля Грачанікава «Як ападае ліст…»: параўнальны аналіз
(1 гадзіна)
Выхоўваць у вучняў вобразную чуйнасць, творчае ўяўленне; дапамагаць у выбары патрэбнай інтанацыі пры чытанні, абапіраючыся на зрокавыя і слыхавыя ўяўленні. Вучыць супастаўляць вершы розных аўтараў, блізкія па тэматыцы (звяртаючы ўвагу на танальнасць, аўтарскі настрой, вобразы, моўныя сродкі мастацкай выразнасці і інш.)
Вершы У. Караткевіча «Лісце» і А. Грачанікава «Як ападае ліст…»
Д/з. Скласці вусную замалёўку на падставе ўласных назіранняў за асенняй прыродай (з апорай на мастацкае — паэтычнае або празаічнае — апісанне ці твор жывапісу)
40
Урок развіцця маўлення
(1 гадзіна)
Вусная замалёўка на падставе ўласных назіранняў за прыроднымі з’явамі (з апорай на знаёмыя пейзажныя творы альбо карціны жывапісу)
Наладзіць завочную экскурсію ў асеннюю прыроду (з прыцягненнем рэпрадукцый карцін жывапісу беларускіх мастакоў, краявідаў з фотаальбомаў). Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, вучыць назіраць за прыроднымі з’явамі, заўважаць у прыродзе падрабязнасці і дэталі, маляваць словамі цэласную карціну, перадаваць свае ўласныя ўражанні. Узбагачаць слоўнікавы запас пяцікласнікаў, удасканальваць уменне карыстацца выяўленчымі сродкамі мовы
Творы, змешчаныя ў раздзеле падручніка «Прыроды вечная краса».
Рэпрадукцыі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Эдуарда Рымаровіча, Уладзіміра Сулкоўскага і іншых беларускіх  мастакоў


V. ЛІТАРАТУРНЫ ТВОР — СКЛАДАНАЕ І НЕПАДЗЕЛЬНАЕ МАСТАЦКАЕ АДЗІНСТВА
(22 гадзіны)
Раздзел падручніка
«Сцежкамі дзяцінства»

41
Якуб Колас. «Дарэктар»
(урывак з паэмы «Новая зямля»)
(2 гадзіны)
Звярнуць увагу вучняў на паэтычнае асэнсаванне бытавога, паўсядзённага ў жыцці сялянскіх дзяцей; паглыбіць веды пра спосабы паказу характараў герояў (Яські Базылёва, Алеся, Костуся, Міхала); прааналізаваць сродкі стварэння вобразаў дзяцей у творы; удасканальваць навыкі пяцікласнікаў выразна чытаць сюжэтны паэтычны тэкст
Я. Колас. «Дарэктар» (урывак з паэмы «Новая зямля») і метадычны апарат да твора
Д/з. Выразнае чытанне твора і адказ на пытанні падручніка. Падрыхтаваць вуснае паведамленне (з цытаваннем тэксту) «Якім уяўляецца мне Яська Базылёў?»
42

Дапамагчы пяцікласнікам спасцігнуць аўтарскую пазіцыю (цеплыню, сімпатыю, спачуванне, прыхільнасць, лёгкі гумар) у паказе сялянскіх дзяцей. Фарміраваць у вучняў паняцце пра гумар у мастацкім творы. Удасканальваць уменні школьнікаў аналізаваць пейзажныя творы жывапісу, супастаўляць іх з паэтычнымі прыродаапісальнымі замалёўкамі
Я. Колас. «Дарэктар» (урывак з паэмы «Новая зямля»). Рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Сулкоўскага з серыі палотнаў “Радзіма Якуба Коласа”
Д/з. Разгледзець рэпрадукцыі карцін “Мікалаеўская камора”, “Высокі бераг”, “Вапельная гара ў Новым Свержані”, падрыхтаваць каментарый да іх
43
Алесь Гарун. «Датрымаў характар».
Тэма і ідэя літаратурнага твора
(2 гадзіны)
Даць эмпірычнае ўяўленне пра жанравую спецыфіку драматычнага твора (звярнуць увагу дзяцей на вонкавыя атрыбуты абразка: прызначаецца для пастаноўкі на сцэне; дзеянне адбываецца ў дадзены момант, нібы разыгрываецца перад чытачамі; характары дзейных асоб раскрываюцца праз іх рэплікі, дыялогі, маналогі, аўтарскія заўвагі-рэмаркі;  падаецца афіша, апісваюцца дэкарацыі)
Тэкст абразка А. Гаруна «Датрымаў характар» і метадычны апарат да яго
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора А. Гаруна «Датрымаў характар» і адказы на пытанні падручніка
44


Паглыбіць веды вучняў пра падтэкст у мастацкім творы, пра аўтарскі гумар і сродкі яго выяўлення ў драматычным творы; развіваць уменні пяцікласнікаў выразна чытаць дыялогі і маналогі, аналізаваць і супастаўляць характары герояў. Навучыць рыхтаваць для інсцэніроўкі фрагмент п’есы (вызначыць асобныя дыялогі і скампанаваць іх, каб атрымалася кароценькая пастаноўка), прадумаць касцюмы герояў, іх манеру гаварыць і трымацца на сцэне, падабраць музычнае афармленне, стварыць дэкарацыі
Тэкст абразка А. Гаруна «Датрымаў характар». Артыкул «Пра тэму і ідэю літаратурнага твора»
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне п’ескі А. Гаруна «Датрымаў характар» па асобах.
Выбраць для пастаноўкі ў класе фрагмент (эпізод) абразка (прадумаць мізансцэны, касцюмы герояў, іх позы, жэсты, міміку і інш.)
45
Якуб Колас.
«У старых дубах».
(1 гадзіна)
Удасканальваць уменні вучняў характарызаваць героя па яго ўчынках, паводзінах, думках, перажываннях, параўноўваць характары і паводзіны герояў (Грышкі і Базыля) у межах аднаго твора, рабіць высновы, абгрунтоўваць свае ацэнкі. Дапамагчы вучням зразумець мастацкую ролю апісанняў прыроды у пачатку і канцы апавядання, звярнуць іх увагу на паслядоўнасць разгортвання падзей у творы
Тэкст апавядання Я. Коласа «У старых дубах» і метадычны апарат да яго
Д/з. Перачытаць апавяданне Я. Коласа «У старых дубах», адказаць на пытанні да твора, падрыхтаваць вольны пераказ
46
Міхась Лынькоў. «Васількі»
(2 гадзіны)
Псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання мастацкага твора, дзе гераічнае паўстае ў непарыўнай сувязі з трагічным; арганізаваць першаснае ўспрыманне твора (настаўнік абавязкова сам чытае тэкст цалкам), аналіз пажадана пачаць з кульмінацыі апавядання, пабудаванага спрэс на кантрастных супастаўленнях
Тэкст апавядання М. Лынькова «Васількі» і метадычны апарат да яго
Д/з. Перачытаць апавяданне М.Лынькова «Васількі», прадумаць адказы на пытанні падручніка
47

Прааналізаваць асноўныя эпізоды, у якіх раскрываецца характар Міколкі, адбываецца яго раптоўнае сталенне: з бесклапотнага вясковага хлопчыка ён ператвараецца ў мужнага змагара (у фінале апавядання). Паказаць, як будова твора ўзмацняе драматызм, напружанасць дзеяння, звярнуць увагу вучняў на ролю мастацкай дэталі ў спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу твора
Тэкст апавядання М. Лынькова «Васількі» і метадычны апарат да яго
Д/з. Падрыхтаваць вусны аповед пра Міколку — галоўнага героя твора
48
Рыгор Барадулін. «Бацьку»
(1 гадзіна)
Пазнаёміць вучняў з жанравымі асаблівасцямі верша-звароту (дакладна названы адрасат, да якога звяртаюцца з эмацыянальнай прамовай); засяродзіць увагу на арганічным спалучэнні ў вершы глыбокага лірызму з патрыятычным пафасам (адпаведная лексіка, рытміка наяўнасць паўз, клічных сказаў, сказаў з простай мовай); акрэсліць пачуцці, перажытыя аўтарам ў дзяцінстве і сталым ўзросце; прадумаць інтанацыю чытання розных сэнсавых частак верша
Верш Р. Барадуліна «Бацьку» і метадычны апарат да яго
Д/з. Вывучыць верш на памяць, падрыхтаваць адказы на пытанні да твора, змешчаныя ў падручніку
49
Вершы Рыгора Барадуліна «Бацьку» і Васіля Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…»: параўнальны аналіз
(1 гадзіна)
Засяродзіць увагу вучняў на спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу верша В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…», на сродках перадачы пачуццяў паэта (форма маналога-звароту, экспрэсіўнасць выказвання, своеасаблівы рытм, арыгінальная форма, шматлікія вобразы-параўнанні, рэфрэн). Развіваць уменне пяцікласнікаў супастаўляць вершы, блізкія па жанры і тэматыцы
Вершы Р .Барадуліна «Бацьку» і В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…» Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…» і адказы на пытанні да твора. Падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вершаў Р. Барадуліна і В. Зуёнка
50
Сяргей Грахоўскі. «Мама»
(1 гадзіна)
Пазнаёміць вучняў з жанравымі адметнасцямі лірычнай споведзі (наяўнасць сюжэтных элементаў, шчырасць і даверлівасць інтанацыі, непасрэднасць у перадачы пачуццяў, глыбокі лірызм, задушэўнасць); развіваць уменне выразна чытаць вершы падобнай танальнасці
Верш С. Грахоўскага «Мама» і метадычны апарат да яго
Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша С. Грахоўскага. Прадумаць вусную замалёўку-разважанне пра ролю бацькоў у жыцці чалавека (на падставе вывучаных твораў і на прыкладзе сваёй сям’і)
51
Анатоль Кудравец. «Цітаўкі».
Сюжэт літаратурнага твора
(2 гадзіны)
Пазнаёміць вучняў са зместам апавядання, дапамагчы вызначыць ключавыя эпізоды, важныя для характарыстыкі герояў, асэнсаваць этапы развіцця дзеяння, акрэсліць ланцужок падзей. Назапашваць матэрыял, неабходны для характарыстыкі Кастуся і дзеда Агея, звярнуць увагу вучняў на спосабы абмалёўкі персанажаў, адносіны аўтара да герояў апавядання
Тэкст апавядання А. Кудраўца «Цітаўкі»і метадычны апарат да яго. Артыкул «Пра сюжэт літаратурнага твора»
Д/з. Скласці падрабязны план апавядання А. Кудраўца «Цітаўкі», вызначыць асноўныя этапы сюжэта (экспазіцыю, завязку, развіццё дзеяння, кульмінацыю, развязку), падрыхтаваць пераказ ключавых эпізодаў твора
52

Узгадаць асноўныя эпізоды апавядання, падсумаваць назіранні вучняў за паводзінамі герояў, звяртаючы ўвагу на раскрыццё душэўнага стану персанажаў. Паразважаць над магчымым далейшым лёсам Кастуся
Тэкст апавядання А. Кудраўца «Цітаўкі» і метадычны апарат да яго
Д/з. Вусная характарыстыка аднаго з герояў твора — Кастуся і дзеда Агея (на выбар)
53
Урок пазакласнага чытання
(1 гадзіна)
Разгляд твора на выбар настаўніка

54
Генрых Далідовіч. «Страта»
(3 гадзіны)
Разгледзець дзве першыя часткі апавядання, высветліць яго рэальна-жыццёвую аснову, пазнаёміцца з героямі — Стасем і Міцем Бокуцем, назапашваць матэрыял для аналізу вобраза навічка-пяцікласніка Міці (падрабязнае дэталёвае апісанне яго знешнасці, паводзін на ўроках і дома, размовы бацькоў Стася і вяскоўцаў пра сям’ю Бокуцяў і Міцеву хваробу і інш.)
Тэкст апавядання Г. Далідовіча «Страта», метадычны апарат да яго
Д/з. Перачытаць 1 і 2 часткі апавядання, падабраць да іх назвы, скласці падрабязны план, падрыхтаваць адказы на пытанні
55

Засяродзіць увагу вучняў на змесце дзвюх наступных (3—4) частак твора, звярнуць увагу на майстэрскае апісанне душэўнага стану Стася, яго хваляванняў, перажыванняў, пакут (рэўнасці, зайздрасці, першаснай непрыязнасці да Міці, усведамленне сваёй «мізэрнасці» ў параўнанні з навічком), прасачыць за эвалюцыяй узаемаадносін хлопчыкаў
Тэкст апавядання Г. Далідовіча «Страта», метадычны апарат да яго
Д/з. Прачытаць апавяданне да канца, падабраць назвы да 3—6 частак твора. Падрыхтаваць вуснае паведамленне пра сяброўства Стася і Міці
56

Вылучыць эпізоды, важныя для характарыстыкі персанажаў, сачыць за маральным сталеннем Стася, яго высілкамі для самаўдасканалення. Вызначыць асноўныя этапы сюжэту, прааналізаваць будову твора
Тэкст апавядання Г. Далідовіча «Страта» і метадычны апарат да твора
Д/з. Падрыхтаваць вусную параўнальную характарыстыку вобразаў Стася і Міці
57
Максім Лужанін. «Добры хлопец Дзік»
(3 гадзіны)
Засяродзіць увагу вучняў на змесце раздзелаў «Што ж за ён быў, той хлопец?», «Легенда пра паходжанне», «Блакітныя вочы і адзнакі розуму», «Як Брэх стаў Дзікам», прааналізаваць стасункі Гаспадара і членаў яго сям’і з Дзікам. Даць вучням эмпірычнае ўяўленне пра некаторыя жанравыя адметнасці аповесці — падзеі адбываюцца на працягу значнага прамежку часу, удзельнічае шмат герояў, дзеянне разгортваецца павольна (не так імкліва, як у апавяданні)
Тэкст раздзелаў «Што ж за ён быў, той хлопец?», «Легенда пра паходжанне», «Блакітныя вочы і адзнакі розуму», «Як Брэх стаў Дзікам» аповесці М. Лужаніна «Добры хлопец Дзік» і метадычны апарат да твора
Д/з. Перачытаць вызначаныя раздзелы, падрыхтаваць вусную замалёўку «Як Дзік апынуўся ў сям’і Гаспадара»
58

Прааналізаваць раздзелы «Здарэнне ў завулку», «Сварка з рудым сабачкам», разгледзець стасункі, што склаліся паміж Гаспадаром і Дзікам, пракаменціраваць
паводзіны сабакі ў розных жыццёвых сітуацыях
Тэкст раздзелаў «Здарэнне ў завулку», «Сварка з рудым сабачкам»
Д/з. Прачытаць акрэсленыя раздзелы аповесці. Падрыхтаваць падрабязны пераказ аднаго з эпізодаў твора (на выбар)
59

Прааналізаваць раздзелы аповесці «Дзік і кот Хама», «Што ж адбылося?», «Дзік адбірае аладку. Дзік гаворыць па тэлефоне», «Развітальнае слова». Высветліць уражанні вучняў ад твора, пракаменціраваць, як складваліся ў Дзіка адносіны з дзецьмі і дарослымі. Засяродзіць увагу вучняў на гуманістычным гучанні твора, асобе аўтара
Тэкст раздзелаў «Дзік і кот Хама», «Што ж адбылося?», «Дзік адбірае аладку. Дзік гаворыць па тэлефоне», «Развітальнае слова»
Д/з. Дачытаць тэкст аповесці, падрыхтаваць вусную замалёўку пра аднаго з герояў твора (падмацаваць адказ фрагментамі з тэксту), выказаць свае адносіны
60
Уладзімір Караткевіч. «Былі ў мяне мядзведзі».
Літаратурны герой у мастацкім творы
(3 гадзіны)
Пазнаёміць пяцікласнікаў з падзеямі, адлюстраванымі ў апавяданні У. Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі», і яго героямі. Увесці вучняў у непаўторны свет прыроды, спрыяць спасціжэнню  гуманістычнага пафасу твора
Тэкст апавядання У. Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі» і метадычны апарат да яго
Д/з. Падрыхтаваць разгорнутае паведамленне пра першую сустрэчу Сяргея з Бурыкам
61

Прааналізаваць ключавыя эпізоды твора, засяродзіць увагу вучняў на ўзаемаадносінах Сяргея з Бурыкам. Пашырыць уяўленні вучняў пра свет прыроды, яго непаўторнасць, багацце, шматфарбнасць, выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі Развіваць эмацыянальную чуйнасць, творчае ўяўленне вучняў, іх увагу да слова і вобраза
Тэкст апавядання У. Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі» і метадычны апарат да яго
Д/з. Прыгадаць смешныя здарэнні, што адбыліся з Бурыкам, і падрыхтаваць пераказ аднаго з іх
62

Дапамагчы вучням усвядоміць значэнне вобраза Бурыка і гісторыі яго сяброўства з Сяргеем у раскрыцці галоўнай ідэі апавядання. Замацаваць і паглыбіць веды вучняў пра літаратурнага героя і спосабы яго паказу ў празаічным творы (думкі, перажыванні, учынкі, стасункі з другімі героямі, партрэт, пейзаж, інтэр’ер, мова, мастацкая дэталь, адносіны аўтара)
Тэкст апавядання У. Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі».
Артыкул «Пра літаратурнага героя»
Д/з. Прачытаць артыкул «Пра літаратурнага героя». Падрыхтаваць вусную замалёўку «Сяргей і яго сябар Бурык»
63
Хрысціна Лялько. «Касцы»
(1 гадзіна)

Развіваць уменні вучняў супастаўляць перажыванні і ўчынкі герояў, аналізаваць іх жыццёвыя пазіцыі, звяртаючы ўвагу на псіхалагічную матывіроўку паводзін. Прааналізаваць, як сродкі моўнай выразнасці дапамагаюць у стварэнні мастацкага вобраза лугу ў творы
Тэкст апавядання Х. Лялько «Касцы» і метадычны апарат да твора
Д/з. Падрыхтаваць вусную параўнальную характарыстыку касцоў Яські, Паўла і Вінцуся
64
Урок развіцця маўлення
Разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя (па адным з папярэдне вывучаных твораў)
(1 гадзіна)

Падагуліць веды вучняў пра літаратурнага героя і спосабы яго абмалёўкі ў мастацкім творы. Высветліць адносіны вучняў да абранага літаратурнага персанажа, іх уменні вылучаць галоўнае ў яго паводзінах, даваць ацэнку герою ў адпаведнасці з яго ўчынкамі і перажываннямі, рыхтаваць разгорнуты адказ на пастаўленае пытанне. Прыкладныя пытанні: «Заўчаснае сталенне Міколкі» (М. Лынькоў. «Васількі»); «Дружба Сяргея з Бурыкам» (У. Караткевіч. «Былі ў мяне мядзведзі»); «Дзік — надзейны сябар» (М. Лужанін. «Добры хлопец Дзік»)
Тэкст абранага мастацкага твора
Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку «Мой дамашні сябар» (пра хатнюю жывёліну)
65
Урок пазакласнага чытання
(1 гадзіна)
Разгляд твора на выбар настаўніка



VІ. ПРЫГОДЫ І ПАДАРОЖЖЫ
(5 гадзін)

66
Міхась Лынькоў. «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»
(4 гадзіны)
Зацікавіць пяцікласнікаў прыгодніцкай аповесцю М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў».
Прааналізаваць раздзелы «Пра Мішкава дзяцінства і аб тым, як ён маліну любіў», «Пра Вясёлую Бараду і пра чорнага Жука». Звярнуць увагу вучняў на аўтарскія характарыстыкі герояў, на пейзажныя апісанні, займальнасць дзеяння
Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і пытанні і заданні да згаданых раздзелаў
Д/з. Перачытаць вызначаныя настаўнікам раздзелы аповесці, падрыхтаваць вуснае паведамленне пра Мішкава дзяцінства, яго гульні і забаўкі
67

Засяродзіць увагу вучняў на разглядзе раздзелаў «Як Мішка трапіў на вайсковую службу», «Дзіўны хворы, цукар і казлоў тытунь». Удасканальваць навыкі вучняў выразна чытаць празаічны тэкст займальнага зместу, вучыць перадаваць пры чытанні стоены аўтарскі гумар, добразычлівае стаўленне да сваіх герояў
Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і пытанні і заданні да згаданых раздзелаў
Д/з. Перачытаць вызначаныя раздзелы, адказаць на пытанні, вывучыць на памяць урывак тэксту, вызначаны настаўнікам
68

Прааналізаваць вучнёўскае чытанне на памяць урыўка прозы. Арганізаваць разгляд наступных раздзелаў («Як Мішку скралі і што з таго выйшла», «Мішка ў лётчыкі падаецца, а пасля ў кавалерысты», «Мішка-герой»). Абмеркаваць фінал аповесці, прапанаваць вучням акрэсліць далейшыя лёсы герояў. Разгледзець жанравыя адметнасці прыгодніцкай аповесці-казкі
Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і пытанні і заданні да твора
Д/з. Дачытаць аповесць, адказаць на пытанні да ўсяго твора. Паразважаць, якія жыццёвыя пуцявіны можна выбраць для герояў пасля заканчэння вайны
69

Абагульніць уражанні вучняў ад усёй аповесці, прыгадаць камічныя сітуацыі і эпізоды, што лепш запомніліся, і пераказаць іх, падсумаваць назіранні за героямі твора, акрэсліць магчымы далейшы лёс кожнага з герояў
Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»
Д/з. Падрыхтаваць замалёўку «Жыццё Мішкі (Барадатага, Жука) пасля вайны» (на выбар)
70
Абагульняльны ўрок
(1 гадзіна)
Падвесці вынікі навучальнага года, высветліць уражанні вучняў ад курса літаратуры, акрэсліць будучыя перспектывы, даць парады для чытання ўлетку. Настаўнік выбірае форму  правядзення ўрока (найлепш займальную — конкурс, КВЗ і інш. Варта загадзя настроіць вучняў на чаканне свята і яго падрыхтоўку)






[1] Тут і далей пры вызначэнні канкрэтнага дамашняга задання настаўнік (з улікам канцэпцыі канкрэтнага ўрока) адбірае з метадычнага апарату, змешчанага ў падручніку да кожнага твора, пэўныя пытанні і заданні і паведамляе іх нумары вучням.

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)