Ранішнік на тэму “За чысціню роднай мовы”
5-6 кл
ПЕРШАЯ ЧАСТКА
……………………………………
А смеццем пісьменнік В.Біанкі называе ўсе лішнія словы, якія часам можна пачуць у гаворцы людзей, якія абыякава адносяцца да мовы. Біанкі заўважыў наступнае: “Стоит начать думать о словах, о языке, как весь этот мусор сам собой изчезнет из вашей речи: вам просто стыдно станет их произносить, а тем более писать”.
Я.Купала, Я.Колас і іншыя выдатныя дзеячы беларускай культуры заклікалі малодшае пакаленне любіць і шанаваць родную мову, берагчы і ўзбагачаць духоўную спадчыну народа.
(Верш аб мове ст.50 “Народная асвета” 1986 г. № 3)
ДРУГАЯ ЧАСТКА
(На сцэну выходзяць вядучыя)
1 вядучы. Рабяты! Наш ранішнік – пра культуру мовы.
2 вядучы. Каб мова была граматнай, патрэбна правільна гаварыць і вымаўляць словы.
(выходзяць два вучні. Разгортваюць плакат са словамі і чытаюць іх)
АЛФАВІТ КВАРТАЛ АГЕНТ
МАГАЗІН ГЕКТАР ЛАСКАВА
ДАКУМЕНТ ЛОПУХ КРЭМЕНЬ
Першы вучань. (да гледачоў). Запомніце, як вымаўляюцца гэтыя словы. Калі ў вас узнікне пытанне, як вымаўляецца, ці як вымавіць слова, звяртайцеся да слоўніка. (паказвае слоўнік).
1 вядучы. Словы ў размове патрэбна вымаўляць ясна і выразна, каб кожны вас мог зразумець.
2 вядучы. Каб не было ў вас у роце кашы, якая была ў Сашы. (Выходзіць вучань і чытае верш “Сашына каша”).
Жыве на свеце Саша.
У роце ў Сашы каша –
Не рысавая каша,
Не грэчневая каша,
Не манка,
Не аўсянка,
На салодкім малацэ.
З раніцы ў роце ў Сашы
Словы простыя нашы –
Словы простыя нашы
На беларускай мове.
Але тое, што можна выразна
Сказаць для ўсіх зразумела,
Прыгожа, чыста, ясна, -
Як людзі гавораць –
Наш Саша так карожыць,
Што сам зразумець не можа.
1 вядучы. Вельмі важна яшчэ і тое, якім тонам гаворыць чалавек. Часам самыя звычайныя словы могуць стаць грубымі і крыўднымі. Паслухайце, як хлопчык Віця размаўляе са сваёй старэйшай сястрой. (Сцэна. Віця сядзіць на стуле, заклаўшы нагу за нагу. У руках у яго кніжка. Уваходзіць яго сястрычка).
Сястра. Добры дзень, Віця.
Віця (паблажліва). Здрасьце.
Сястра. Віця, збегай за вадой. І вось яшчэ да цябе просьба: насячы дровы.
Віця (незадаволена). Вось яшчэ!
Сястра. Ну, калі ласка, не цягні, а то я не паспею табе сарочку памыць.
Віця. Ну, і падумаеш!
Сястра. Віця, падумай, што ты гаворыш. Мне вельмі патрэбна хутчэй вызваліцца
Віця. Падумаеш, вельмі патрэбна… (сястра і Віця выходзяць са сцэны).
2 вядучы. Гаварыць правільна, прыгожа – гэта значыць не толькі захоўваць правілы вымаўлення, але і ўжываць у патрэбнай граматычнай форме, правільна будаваць сказы, падбіраць патрэбныя па сэнсу словы, у лагічнай паслядоўнасці выказваць свае думкі.
1 вядучы. Іначай у вас можа з’явіцца хвароба, якою хварэў Пеця Круцілкін. (На сцэну выходзіць доктар у белым халаце, у акулярах і Пеця).
Доктар. На што скардзіцеся, малады чалавек?
Пеця. Захварэў я маласць, доктар. Толькі і спраў, што ў роце штосьці пухне і ў горле дзярэ.
Доктар. У роце гаворыш? Зараз паглядзім. У якім класе вучыцеся, малады чалавек?
Пеця. У пятым “Бы”.
Доктар. У пятым “Бы”? не ведаю такога класа. А па-сяброўску вы жывеце ў сваім класе?
Пеця. Страшна дружна. У нас заўсёды жудасна весела…
Доктар. Жудасна і весела! Гм… А вучыцеся як?
Пеця. Парадачак! Жалезна! Асабліва дзяўчынкі жмуць… Іх настаўніца ў пух і прах хваліць…
Доктар. Парадачак… Жалезна… Ну, адкрый рот. Я так і знаў. У цябе сур’ёзна баліць язык. І доктар тут нічым не дапаможа. Вылечыцца ты можаш сам. Я табе дам добры рацэпт. Вось ён. (Дапаможнік па беларускай мове). З яго ты даведаешся, як патрэбна гаварыць.
1 вядучы. Яснасці і дакладнасць думкі парушаецца пры неправільным выбары слоў ці іх спалучэнняў. Дрэнна гучыць спалучэнне слоў “жудасна весела”, “страшна дружна”, якія ўжываў Пеця. Словы страшна, жудасна. абазначаюць цяжкія пачуцці і іх нельга выкарыстоўваць для ацэнкі станоўчых з’яў.
2 вядучы. Некаторыя вучні гавораць правільна толькі на ўроку. Але калі выходзяць з класа, з’яўляюцца непатрэбныя славечкі, а часам і грубыя выказванні. Калі рабяты пісалі сачыненне, то лепшая работа была ў Сярожы. Усім яна спадабалася.
(Вядучы чытае работу)
Прыйшла вясна. Пачарнелі гурбы снегу, падуў цёплы вецер. І сонца ласкава засвяціла на блакітным небе. Зараз і рэчка не вытрымала і вызвалілася з-пад лёду. Пабеглі празрыстыя ручайкі па дарогах і ярах.
1 вядучы. Хораша напісаў Сярожа пра наступленне вясны. Цікава было слухаць яго сачыненне. Але вось кончыліся ўрокі. І на вуліцы вы не пазнаеце Сярожу.
Сярожа. Эй, Мішка, ты што, аглох? (На сцэне з’яўляецца Мішка)
Міша. Ну як кантрольная прайшла?
Сярожа. Класна! На ўсе пяць! Ну што, Мішка, махнём сёння ў кіно? Там, гавораць, карціна ідзе такая – блеск!
Міша. Што гэты ты, Сярожа, так дзіўна загаварыў?
Сярожа. А ў мяне два языкі: адзін для заняткаў, а другі – для таварышаў. Гудбай. Мы адчальваем. (Ідуць са сцэны).
1 вядучы. Непрыемна слухаць, калі рабяты называюць адзін аднаго: Мішка, Ванька, Танька. Гэта раней барын, які хацеў падкрэсліць сваю перавагу над сялянамі, слугамі, называў іх з пагардай Ванькамі, Палашкамі, Пецькамі.
Пра тых, хто не паважае сваіх сяброў гавораць так:
“Дзякуй”, “добры дзень”, “прабачце”
вымаўляць ён не прывык…Простага слова “выбачайце”
не адолеў яго язык.
Не скажа ён сябрам па школе:
Алёша, Пеця, Ваня, Толя.
Сваіх сяброў заве ён толькі:
Алёшка, Пецька, Ванька, Толька.
2 вядучы. У сваёй мове мы павінны ўжываць словы ў тым значэнні, якое яны маюць. (ст.52-54 № 3 1986 г.)
1 вядучы. Як каштоўнае багацце і недасягальную зброю культуры разглядвалі беларускую мову Я.Купала і Я.Колас.
2 вядучы. Барацьба за чысціню, за вастрыню мовы, за сэнсавую дакладнасць – ёсць барацьба за зброю культуры.
(Усе ўдзельнікі выходзяць на сцэну)
Першы вучань. Ласкавай, мілагучнай, як песня, назваў беларускую мову І.Мележ.
Другі вучань. З любоўю і замілаваннем пісаў пра беларускую мову народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка ў вершы “Родная мова”.
Яны даспадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хаваючы змест.
Як многа гавораць мне назвы такія –
Мінск, Пінск, Брэст.
Трэці вучань.
Калі паразважыць – нецяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкі любілі спакойную працу –
Шклоў, Клецк, Мір.
Чацвёрты вучань.
А вораг находзіў – бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз,
І разам з Бярозаю катаў тапілі
Пціч, Друць, Сож.
Пяты вучань.
Дзяды і бацькі нашы мову стваралі,
Каб звонка звінела, была як агонь.
І сёлаў імёны, як гукі цымбалаў –
Блань, Струнь, Звонь!
Першы вучань.
Мову свабодную, мудрую і простую
Нам пакаленні ў спадчыну падарылі.
2 вядучы.
Купала і Колас, Танк і Буйло
Яе ў сваіх тварэннях збераглі.
Першы вучань.
Мова паэтаў нам служыць прыкладам,
Яна мудрасцю народнаю адзначана.
Усе: Авалодвайце беларускай мовай! Змагайцеся за культуру мовы!