Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

вторник

СЦЭНАРЫЙ вечара да юбілея школы


СЦЭНАРЫЙ
вечара да юбілея школы

Зала святочна ўпрагожана. На першых радах сядзяць ганаровыя госці, ветэраны, запрошаныя.
Гучыць мелодыя песні: “Маленькая краіна”

Выходзяць вядучыя.

Вядучы:
Матуля-школа. Слаўны, мілы кут,
Маленства я сваё згадаю тут.
Шуміць над ганкам медналісты клён.
Мой даўні дружа, добра помніць ён
І смех, і песні, і бялюткі сад,
І наш святочны, сонечны парад.
У гэты дом, у ціхі мілы клас,
Напэўна, я зайду яшчэ не раз.
(спявае прыпеў песні “Маленькая краіна” і ў гэты час, прытанцоўваючы, выходзяць вучні пачатковых класаў з кнігамі ў руках)
ідзе літмантаж (5 дзяўчынак 5-9 клас)
Дзеці:
1.      Мы тут вучымся чытаць
2.      І лічыць. І пісаць
3.      Маляваць
4.      Ляпіць
5.      Спяваць
6.      Смелымі
7.      Умелымі
8.      Моцнымі стаць
9.      Няма часу нам ляніцца
10.  Мы прыйшлі сюды вучыцца
Усе разам:
Дзяўчаткі 9-11 класаў спяваюць прыпеў песні “Няхай у гэтую краіну не ідуць цягнікі”, а маленькія дзеці, танцуючы, выходзяць.
1 вучань:
Шуміць у школе новая сям’я
І школе роднай пакланюся я.
За ўсё, чым для мяне яна была.
За ўсё, што на жыццё з сабой дала,
за ўсё, што праслаўляючы свой век,
мне даў настаўнік, мудры чалавек.
2 вучань:
Настаўнік мой, ты мой прарочыў лёс,
я першы верш свой да цябе прынёс
Ты так сардэчна шчасця зычыў мне,
вучыў быць другам роднай старане.

Выходзіць да мікрафона вучаніца і спявае песню “Цікава надзвычайна”, а ўсе астатнія чытачы выходзяць.
Пасля песні выбягае на сцэну вучаніца: Вы ведаеце, толькі што ў нас здарылася бяда. У нашу краіну пракралася Баба Яга з вострава Невуцтва і ўкрала ключ ведаў. Цяпер ніхто з рабят не зможа трапіць у нашу краіну.
Выбягае вучань: не хвалюйся, самыя смелыя, спрытныя рабяты адправіліся на пошукі ключа. (з’яўляецца Баба Яга)
Вучаніца: Добры дзень бабуля! Як ваша імя?
Б.Я.: Ха-ха-ха… Няўжо не ведаеш? Ды я Баба Яга. Што, не падобная. Я кірую краінай Невуцтва і двоечнікаў.
Вучні: Не-е-е.
Б.Я.: Ха-ха-ха… (какетліва папраўляе прычоску) Вы, што думалі – старая з касцяной нагой? Дык гэта толькі ў казцы бывае! Вось адзежыца ў мяне крыху вынасілася, а пашыць новую няма каму. Бо вакол адныя гультаі і абібокі, а самой няма калі. Што гэта вы, рабяты, зажурыліся? Я зараз вам пра нашу планету заспяваю, а вы дапамагайце:
Востраў для разбойнікаў
На планеце есць,
Гультаёў і невукаў
Тут ні ўстаць, ні сесць.
Тут усё дазволена
Просім Вас сюды
Жывуць тут незвычайныя
Рабяты-бунтары.
Навук яны не ведаюць,
Навошта гэта нам?
На востраве разбойнікаў
Цікава будзе вам!
Усё ў нас незвычайнае:
Гараць днём фанары.
І ежа вельмі смачная:
Грызуць усе сухары.
Б.Я.: Што, падабаецца на маёй планеце?
Вучань: Канешне, вельмі весела!
Б.Я.: Ну добра, зараз, дзеці, ідзіце пагуляйце, а я адпачну, умарылася нешта. (дзеці азіраюцца)
Вучань: Ну і планета: ні траўкі, ні кветачак.
Вучаніца: Глядзі – ракавінкі. Тут, напэўна, мора было.
(Вучань спіной натыкаецца на двоечніцу)
Вучань: Хто гэта?
Вучаніца: Т-с-с-с. гэта, напэўна, двоечніца.
Вучань (чапае двоечніцу за плячо): Гэй, прачніся, калі ласка, раскажы што тут адбылося?
Двоечніца: Новенькія? Гэта была прыгожая планета: сіняе-сіняе мора, незвычайна прыгожыя кветкі. А мы, двоечнікі, не збераглі яе, усё тут паламалі, парвалі. Бо рабіць мы нічога не ўмеем. Зараз мора высахла.
ФАНАГРАМА: мелодыя песні “Ламаць, крушыць и рваць на часткі…” (першы бок пласцінкі “Мульці-пульці”)
Двоечніца: Чулі? Зараз зразумела, чаму тут нічога не засталося?
Вучаніца: Мне тут не падабаецца. Я хачу дамоў!
(Двоечніца кліча і паказвае ў бок Б.Я.)
Двоечніца: Бачыце куфар пад Б.Я. Гэта куфар загадак. Хто тры загадкі адгадае, той сябе і нас выратуе. Паспрабуйце, рабяты, а то мы на гэтай планеце і думаць ужо развучыліся.
Дзеці: Давай паспрабуем. Бабуля-а… Бабулечка, прачніся.
Б.Я.: (пазяхаючы) Ну, што, спадабалася планета?
Дзеці: Не, мы хочам дадому!
Б.Я.: Ха-ха-ха, ні за што. А вось вы, спачатку, паспрабуйце загадкі мае адгадаць. Тады, калі ласка, і ключ вам аддам. А ну, куфэрак, давай першую загадку.
Вядучы:
Гаворыць яна бязгучна,
З ёй не бывае сумна,
Размаўляй ты з ёй часцей,
Адразу станеш разумней.
Дзеці: Рыба! Але ж ты яе не разумееш і ў дзесяць разоў разумнейшы не становішся.
Дзеці: Твая праўда. Што ж гэта можа быць?
Вучань: Гэта мама. Яна заўсёды гаворыць зразумела і не сумна.
Вучаніца: Няўжо мама гаворыць бязгучна. Не, гэта не мама. Але хто?
Двоечніца: Ну, рабяткі, міленькія, не спяшайцеся. Падумайце яшчэ крыху.
Дзеці: Хто ж нам дапаможа?
(з’яўляюцца дзеці, якія адправіліся за ключом)
Б.Я.: Ну, што? Не можаце адгадаць,а? Ха-ха-ха…
Дзеці: Гэта кніга!
Б.Я.: Хто гэта там падказвае? Зараз вазьму на сваю планету.
Дзеці: (адчыняюць партфель) Канешне кніга.
Б.Я.: А вось другую загадку вы ніколі не адгадаеце. Загадвай, куфэрак, загадку цяжэйшую.
Вядучая: (за сцэнай)
Што за дрэва ў свеце ёсць,
Што дупло ў яго наскрозь,
А ў дупло забраўся пісар,
Вечна піша і маўчыць,
Ростам гэткі ж, як і дрэва.
Толькі нос з дупла тырчыць.
Б.Я.: (бегае па сцэне) Ну, што? Што гэта за пісар, га?
Дзеці: Цяжкая загадка. Можа гэта дзяцел?
Б.Я.: Вось і не адгадалі… не дзяцел гэта.
Дзеці: Давай лепш заглянем у нашыя партфелі. (дастае з партфеля пенал).
Дзеці: Глядзі, гэта ж, напэўна, аловак.
Б.Я.: А ты ў партфель не глядзі, ты ж хочаш быць двоечнікам. Вось і адпачывай на маёй планеце (вырывае партфель). Аддавай і пенал свой! А (махае рукой), усё роўна не адгадаеце!
Дзеці: Не аддам табе партфель, і пенал таксама. Я хачу ў школу, на ўрок.
Дзеці: Загадвай, бабуля, сваю апошнюю загадку.
Б.Я.: Зараз яны не адгадаюць. А ну, куфэрак, загадвай цяжкую-цяжкую загадку.
Вядучая (за сцэнай):
Разгарнулі дзеткі
Блакітныя сеткі.
Ды не ў рэчцы,
А за партай у школе.
Не на рыбак сеткі,
Слоўцы ловяць дзеткі.
Дзеці:
-          Гэта, напэўна, карта. На ёй і сеткі ёсць.
-          Не, не адгадаў ты. Бачыш, як Баба Яга радуецца.
Б.Я.: Ха-ха-ха… (пацірае рукі, танцуе з венікам)
Дзеці: А мне мама раніцай сшыткі новыя палажыла… там таксама сеткі. Канешне, гэта сеткі на словы. Ура-а-а! Мы ўсё адгадалі!
Б.Я.: Ну што, рабяты, вы перамаглі. Вось вам ключ і не трапляйцеся мне больш на вочы (выходзіць).
Вядучая: Малайцы, рабяты! Ваша кемлівасць і знаходлівасць дапамаглі вярнуць ключ ад краіны ведаў.
2 вядучы: А для нас гэтай маленькай краінай стала … (назва  школы).
1 вядучы: А зараз мы хочам уручыць гэты каштоўны ключ у самыя надзейныя рукі. Вам …  , дарагі, любімы наш дырэктар. (Словы для віншавання дырэктару)
1 вядучы: Сёння ў нашай школы юбілей. Як хутка праляцелі гэтыя 50 год. Як шпарка і бесперапынна ляціць час. І ўсіх нас і вас аб’ядноўвае адно агульнае роднае і блізкае. Гэта наша школа, і дзе б вы ні былі, куды б не закінуў вас лёс, вы заўсёды застанецеся вучнямі нашай школы.
2 вядучы: І хоць наша школа адзначае паўвекавы юбілей, пачатак яе адыходзіць куды больш у далёкія часы. У 1936 годзе было пабудавана памяшканне на 3 класныя пакоі, дзе вучыліся ўсяго 30 чалавек, у асноўным дзеці багатых. А ў 1939 годзе ў верасні, сельскі камітэт адчыніў пачатковую школу і ўсе дзеці школьнага ўзросту з бліжэйшых вёсак маглі яе наведваць. У адным памяшканні было цесна, нават у 2 змены. Праз год было пабудавана другое памяшканне на 2 класныя пакоі. Урокі вяліся на роднай мове. замест аднаго-двух настаўнікаў ў школе працавала пяць. Дзеці ўпершыню ўбачылі кіно.
1 вядучы: З …………. адчыняецца новая старонка ў жыцці ……… школы. Узначаліў яе першы пасляваенны дырэктар …………. У двух невялічкіх памяшканнях станавілася ўсё цясней, школа расла з пачатковай у няпоўную сярэднюю. І таму ў …… годзе райана прымае рашэнне аб адкрыцці сярэдняй школы ў …….., пЕршай сярэдняй школы ў раёне.
2 вядучы: Расла колькасць класаў і разам з ёй вучняў. У ……. навучальным годзе школа дасягнула свайго апагея навучалася амаль 340 вучняў.
1 вядучы: Ішлі гады, змяняліся настаўнікі, мяняліся і дырэктары. ……….. змяніў …….., пасля – …….. і з ……. года школай кіруе А.Л.Крупа.
2 вядучы: …………. года вучні селі за парты новай трохпавярховай школы. А ў гэтым годзе, дзякуючы намаганням і клопатам дырэктара нашай школы …….. і заг. Аддзелам адукацыі ……, намесніка загадчыка ……., наша школа, як і патрэбна юбіляру, стала яшчэ прыгажэй і святлей.
1 вядучы: Слова для віншавання мы перадаем заг.райана – ……...
2 вядучы:
Як чужая песня, вятроў падабенства,
Як глобус на восі, крутая зямля…
Падзелены век чалавечы з маленства
На часткі: да школы, у школе, пасля…
Да школы – нязнайка,
У школе – пісьменны,
Затым… Як няпроста казаць “пра затым”.
Не кожны кірунак ад сонца праменны,
Не кожны дарунак глядзіцца святым.
1 вядучы: Школьныя гады – гэта вечнае свята. А не адно свята не абыходзіцца без падарункаў. І мы зараз для вас таксама падрыхтавалі падарунак. (пад гукі ўрачыстай музыкі ўвозяць торт з запаленымі лямпачкамі)
2 вядучы: Усе, хто сёння знаходзіцца ў гэтым зале воляй лёсу з’яўляецці імяніннікам. І пагэтаму мы ўсіх вас і сябе віншуем з юбілеем.
1 вядучы:
Няхай вам сонца заўсёды смяецца,
Нахай у жыцці вам усё ўдаецца,
Жадаем вам шчасця,
Здароўя без лекаў,
Дабра і спакою, і добрага веку.
Няхай абмінаюць бяда і трывогі,
І стомы не чуйце ад жыццёвай дарогі.
(песня)
2 вядучы: Гэты святочны пірог не просты, ён як летапіс школы, раскажа нам аб усіх 50 выпускніках (моргае адна лямпачка)
1 вядучы: Год ……. Самы першы выпуск …….. сярэдняй школы. Дырэктар школы ……... Сярод выпускнікоў: ………………………. Яны выбралі сваёй прафесіяй педагогіку. А ўсяго ў …… годзе атрымалі пуцёўку ў жыццё ….. чалавек. Сярод выпускнікоў першага дзесятка: ……………...
Слова першаму выпускніку.
2 вядучы: (запальваецца другая лямпачка) Год ….. – школе 20 год. Сярод выпускнікоў ……………………………….
1 вядучы: (запальваецца наступная лямпачка). Год . – школе 30 год. Сярод выпускнікоў: …………………………………………………………
2 вядучы: (запальваецца наступная лямпачка) Год ……. – школе 40 год Класным кіраўніком гэтага юбілейнага выпуска была ……. Сярод выпускнікоў: …………………..
1 вядучы: 50 – юбілейны выпуск – гэта мы.
(кожны выпускнік выходзіць, называе сваё імя і прозвішча, усе выстрайваюцца ў адну лінію і гавораць клятву).
Мы, выпускнікі ……… сярэдняй школы выпуска …  года: урачыста клянёмся (гавораць па чарзе)
-          не забываць родную школу;
-          дарагіх настаўнікаў;
-          з гонарам насіць званне выпускніка …….. СШ;
-          любіць і берагчы сваю мову;
-          любіць сваю бацькаўшчыну;
-          не забываць бацькоў;
-          помніць аб сваім прызначэнні на Зямлі;
-          аддаваць сябе і свае веды на карысць Радзіме;
-          не забываць аднакласнікаў;
-          сустрэцца праз 10 год
Усе: Клянёмся, клянёмся, клянёмся!
(Бяруцца за рукі і, пахістваючыся, спяваюць песню на музыку “Художник”, “Тебя мы, школа, не забудем”.
2 вядучы:
Вакол гімназій і ліцэяў
Напабудоўвалі ў нас.
І першакласнікі хварэюць,
Куды ісці ім у першы клас.
У РАА ім скажуць з прахалодай:
-          Усе дзівачкі вы і дзівакі,
А справа бачыце ў тым:
 -    Мы за Беларусь усю не скажам,
СНД не будзем успамінаць,
Толькі ведайце ў раёне ....... нашым
Лепшай школы вам не адшукаць.
1 вядучы: Нам хочацца зараз назваць паіменна тых, хто дзень у дзень аддаваў нам свае веды, свае веды і часціцу самога сябе. (Выходзяць па аднаму выпускнікі і выводзяць настаўнікаў). Гэта дырэктар школы …
2 вядучы: Гэта строгая завуч і выдатны выкладчык фізікі …….
1 вядучы: Гэта выкладчыкі рускай мовы і літаратуры ……..
2 вядучы: Гэта выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры …………….
1 вядучы: Гэта выкладчыкі матэматыкі ………………….
2 вядучы: Гэта выкладчыкі хіміі ……………….
1 вядучы: Гэта выкладчык біялогіі ……………………
2 вядучы: Гэта настаўнік геаграфіі ………………….
1 вядучы: Гэта настаўнік працы ………………..
2 вядучы: Гэта настаўнік інфарматыкі ……………………….
1 вядучы: Гэта настаўнік гісторыі ……………………
2 вядучы: Гэта выкладчык працы ў хлопчыкаў …………………
1 вядучы: Гэта выкладчык фізкультуры …………………
2 вядучы: Гэта выкладчык замежнай мовы …………………..
1 вядучы: Гэта выкладчык музыкі ……………………
2 вядучы: Гэта настаўнікі пачатковых класаў: ……………………
1 вядучы: З асаблівай павагай нам хочацца запрасіць сюды нашых ветэранаў. Гэта: …………………………..
2 вядучы: …………………………….. (усім уручаюцца кветкі).
Выпускнікі хорам гавораць: Дзякуй вам, настаўнікі, за вашыя добрыя сэрцы.
(Гучыць песня “Учителям”. Усе ідуць на месцы).
1 вядучы: Сёння свята нашай школы. Школа не толькі адчыняе рабятам таямніцы прыроды і ведаў, але і вучыць нас мысліць, актыўна жыць, працаваць і ствараць. У тым, што наша школа жыве актыўным жыццём, вы можаце ўпэўніцца, калі паглядзіце школьныя архіўныя відэазапісы.
11 год…Здаецца мала,
А ўспамінаў многа
памяць захавала (ідзе прагляд фільмаў).
1 вядучы:
Рэкі дзяцінства –
Самыя глыбокія,
Дрэвы дзяцінства –
Самыя высокія.
Нівы дзяцінства –
Самыя шырокія,
Сцежкі дзяцінства –
Самыя далёкія.
2 вядучы: Давайце будзем памятаць гэтыя словы, дарагія настаўнікі. Жадаем Вам пранесці ў сваім сэрцы праз усё жыццё любоў да дзяцей. Жадаем:
заўсёды памятайце, што ночы дзяцінства –
самыя кароткія.
Сны дзяцінства –
Самыя салодкія.
Крыўды дзяцінства –
Самыя слязлівыя.
Забавы дзяцінства – самыя смяшлівыя.
(Песня настаўнікам “Школьный корабль”).
1 вядучы: Вы ўпэўніліся, што нам у школе няма калі сумаваць, ёсць час і паспяваць, і патанцаваць, і на гэтую сцэну запрашаем нашых зорачак эстрады.
2 вядучы: Для вас спяваюць выпускнікі …….. года, удзельнікі 1 Усебеларускага фестывалю “Беларусь – мая песня” ………………..
1.      “Першае спатканне”
2.      ……………
3.      ……………
2 вядучы: Сярод выпускнікоў нашай школы ёсць шмат настаўнікаў, урачоў, вучоных, шафёраў, трактарыстаў, даярак. Сярод іх Славутасць нашай …………… - выпускнікі нашай школы, чые талент і праца былі ўдастоены высокага звання “народны”. Ітак, для вас спявае народны сямейны ансамбль …………. Мастацкі кіраўнік ……………... (Ідзе выступленне ансамбля).
Словы падзякі нам хочацца выказаць спонсарам нашага школьнага юбілея старшыні райвыканкама ……………., старшыні калгаса “……………….” ………………., старшыні сельсавета …………………
Вам слова, дарагія госці.
1 вядучы: Наша свята працягваецца. Але цудаў больш не будзе. Бо самі можаце тварыць цуды і наша дапамога больш не патрэбна.
2 вядучы: А і праўда! У зале сядзяць людзі, чыімі рукамі многія гады вяршыўся самы вялікі цуд – выхоўваліся вучні!
1 вядучы: І ці не цуд тое, што вы засталіся ў душы маладымі і бадзёрымі.
2 вядучы: І ці не цуд тое, што вы сёння сабраліся разам у нашай школе праз 50 год.
1 вядучы: І ці не цуд тое, што вашы вучні раз’ехаліся па ўсяму свету, але аб іх рабоце мяркуюць па вашай працы, працы настаўніка.
2 вядучы: І ці не цуд тое, што менавіта вамі творыцца сёння цуда.
2 вядучы: Нізкі вам паклон, нашы дарагія настаўнікі, паклон Вам, хто з дня ў дзень наводзіць бляск і чысціню ў нашай школе, хто гатуе нам смачныя абеды.
1 вядучы:
Помню першы званок
У вераснёўскую раніцу,
Помню першы ўрок
Добры позірк настаўніцы.
Помню нашы каракулі –
Самы цяжкі пачын,
Помню, нават мы плакалі
Без усякіх прычын.
2 вядучы:
А крылатыя мары,
Нас куды не вялі!
Мы з героямі Маўра,
Як з братамі жылі.
Хай імчацца гады,
Колькі іх не міне,
Наша школа заўжды
Будзе ў сэрцы ў мяне.
1 вядучы: А зараз, як прынята на юбілеях, торт! (вязе торт са свечкамі першакласнік, выпускнік і адзін з ветэранаў).
2 вядучы: Гэты торт – як сімвал пераемнасці пакаленняў.
1 вядучы: Мы просім Вас (тых хто вязе торт) задуць свечкі, загадаўшы жаданне.
Выпускнікі: наша жаданне простае. Сустрэцца роўна праз 10 год. Да, сустрэчы!
2 вядучы: Наша ўрачыстая частка падышла да канца, але наша свята працягваецца. І мы запрашаем усіх вас на танцавальны вечар.
Туман ружавее світальны
Нябёсы глядзяцца ў раку.
Станцуем жа вальс наш школьны,
Дайце мне вашу руку.
Станцуем жа тут усе разам
Пад музыку ўсмешак і зор,
Каб вам захацелася зноў
У школу вярнуцца да нас.


СЦЭНАРЫЙ  вечара да юбілея школы

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)