Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

четверг

Сцэнарый “Навагоднія святы” ў падрыхтоўчым класе


Сцэнарый “Навагоднія святы” ў падрыхтоўчым класе

Верш: “Ой зіма, зіма”
1 вядучы: Як прыгожа і весела зімою! Дрэвы пакрыты снегам, а ў паветры павольна кружацца сняжынкі і, кладучыся на зямлю, зіхацяць, быццам брыльянты. І хоць мароз, ва ўсіх дзяцей і дарослых цудоўны настрой. Кружыцеся, танцуйце, сняжынкі дарагія, на танец запрашайце маскі любімыя.
(Гучыць “Вальс”, дзеці танцуюць)
2 вядучы: Так, сапраўды, вельмі ж яна прыгожая чараўніца-зіма. А яшчэ зіма багатая на святы. Якія зімовыя святы вы ведаеце? (Каляды, Новы Год). Так, правільна, малайцы. Вось зараз мы пакажам вам абрад свята, а вы здагадайцеся якога.
Гандляр: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
Гаспадыня: Добры вечар, шчодры вечар!
Гандляр:
Іду з казоў, усіх віншую з Калядою,
Сеем, веем, расссяваем
З Калядою ўсіх вітаем.
Гаспадыня: Нешта доўга вы блукалі, пакуль мяне дасталі.
Гандляр: Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую Дайце каўбасу, дадому панясу, дайце другую, толькі даўгую.
Каза:
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць
Дзе каза нагой, там жыта капой,
Дзе каза рогам, там жыта стогам,
Дзе каза хвастом, там жыта кустом (каза падае)
Гандляр: Нясі гаспадыня сала, каб каза ўстала, нясі піражок казе на хвасток.
Каза: Хадзіце, дзеткі, вам пагадаю (дзеці цягнуць саломку, калі доўгая, то будзе вучыцца на 5, калі кароткая – на 4). Да сустрэчы.
Гандляр: А цяпер, здаровы бывайце, праз год нас у госці чакайце.
Гаспадыня: З Калядою вас, ды з вясёлаю, з зімачкаю яснаю, з долечкаю шчаснаю.
1 вядучы: Ну што здагадаліся? Так, гэта Каляды. Яны адзначаюцца на працягу 2-х тыдняў з 24 снежня па 6 студзеня. У гэтыя дні па сяле хадзілі пераапранутыя дзяўчаты і хлопцы, якія вадзілі з сабою “казу” – пераапранутага чалавека. Яны віталі гаспадароў з нараджэннем пана Езуса, жадалі ім шчасця, здароўя. На Каляды спявалі калядныя песні. (верш пра пана Езуса).
1 дз.:
мы, Езу, твае дзеці, падарункаў не маем.
Свае сэрцы прыносім, пры жалобе складаем.
2 дз.:
Стаім пры тваім жлобе,
Найсвяцейшае дзіця,
Просім мы аб згодзе і радасці на свеце.
Хай над кожным краем
Зорка твая свеціць.
Каб раслі шчаслівымі ўсе Божыя дзеці.
Песня:
А) Хрыстос збавіцель
У поўнач радзіўся,
{У вярцепе бедным
Ён пасяліўся} – 2 разы
Б) над тым вярцепам
Зорка заззяла:
{Хрыстос радзіўся
Усім абвяшчала} – 2 разы
В) Чыны анёлаў
З нябёс зляцелі
{І славу ў вышынях
Хрысту запелі} – 2 разы
2 вядучы: Але самае галоўнае сярод зімовых свят – Новы Год. Наўрад ці знойдзецца такі чалавек, які б не любіў навагодняга свята. Новы Год з нейкім хваляваннем чакаюць усе: і дзеці, і дарослыя. У навагоднюю ноч усе мы хоць ненадоўга вяртаемся ў дзяцінства, загадваем жаданні.
1 вядучы: Новы Год – свята сямейнае і сустракаем мы яго звычайна дома са сваімі блізкімі і сябрамі. Дзеці ж у гэтыя дні з нецярплівасцю чакаюць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Ствараюцца цудоўныя карнавальныя маскі, вось і мы з вамі заглянем трохі наперад. А ўся справа ў тым, што перад святам Дзед Мароз адправіў сваіх памочнікаў: Снегавіка і Снягурачку, каб яны паглядзелі, чаму дзеці навучыліся ў школе, як яны слухаюць сваіх маму, настаўнікаў. Ці ўмеюць яны расказваць вершы, спяваць песні,танцаваць. А ўжо на свяце Новага Года ў школе будзе раздаваць дзецям падарункі за іх працу.
(верш “Ходзіць дзед белабароды”).
Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам
Крые руні, травы, лозы
Белай воўнай-кажухом.

Дзеда ўсюды носяць ногі
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі,
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
2 вядучы: Малайцы, дзеткі, а зараз давайце паспяваем. Можа і нас пачуе дзядулевы памочнікі і завітаюць да нас паглядзець, як мы рыхтуемся сустракаць свята елкі ў школе. (Песня “Вот зима пришла серебристая”).
Спяваюць усе.
У канцы песні заходзяць Снегавік і Снягурачка. Снегавік і Снягурачка вітаюцца.
Снягурачка:
У вопратцы белай
Шырокай і доўгай,
З вялікай пушыстай
Сівой барадой
Дзядуля Мароз к кам з далёку прыйдзе.
Завеі і холад з сабой прынясе.
Снегавік гаворыць: Ну, дзеткі, павесяліце нас. Пакажыце, як вы ўмееце вершы чытаць, спяваць, танцаваць, а мы са Снягурачкай адпачнем, паслухаем.
Снегавік:  Можа вы ведаеце вершы пра лясное жыццё. Пра жыхароў лесу, гэта ж таксама дзядулевы сябры. Дзед Мароз будзе рады, калі я перадам яму, якія прыгожыя вершы вы ведаеце пра лясных звяроў.
Песня:
Між ялінак – скок ды скок –
Скача вельмі вёртка
Грыб нясе ў свой дамок
Рыжая вавёрка
{Рыжая, рыжая,
Рыжая вавёрка} – 2разы
Вось прысела на пянёк
Адпачыць хвілінку.
Ноша цяжкая – грыбок,
Натрудзіла спінку
{Рыжая, рыжая,
Рыжая вавёрка} – 2 разы
Скача раніцай яна,
Скача надвячоркам.
Не спалохае зіма
Рыжую вавёрку.
{Рыжую, рыжую,
Рыжую вавёрку} – 2разы.


Заяц шэры, заяц жух
Да зімы пашыў кажух,
Бела-белы зайка ў ім
Не пазнаць яго зусім.
Але зайку не сядзіцца,
Мёрзнуць вушы, лапкі,
Шые заяц рукавіцы, шые заяц шапку.

На ўвесь бор, на ўвесь бор
Гучна гукае тапор.
Гэта мішка клышаногі
Чэша дошкі ля падлогі.
Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог,
Мішка шусь у свой бярлог.
Кладучыся пазяхае, зарыпяць масніцы,
Хай яму ў мядвежым сне
Толькі лета сніцца.

(Песня “Зайграй жа мне, дударочку”)

Зайграй ж мне, дударочку
А я патанцую.
Курка яйка мне знясе,
Табе падарую.

Тум-тум, тумта, тумта
Табе падарую.

Зайграй ж мне, дударочку,
Як сам разумееш,
Зайграй, сівы галубочку,
Тое, што ўмееш.

Тум-тум, тумта, тумта
Тое, што ўмееш.

Як іграць без дуды,
Ногі ходзяць не туды,
А як дуду пачуюць
Ножкі самі танцуюць.

А лісіца-лісіца,
Недалёка – блізка.

А ваўку-лайдаку
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
І зайцоў цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае, дзе там,
Бо пацее ў футры летам.
Воўк забыў няйначай,
Што цяпло вось-вось міне,
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.

1 вядучы: А яшчэ, дарагія госці, нашы дзеці ведаюць вершы пра Новы Год, песні і вершы пра елку-прыгажуню.
(Вучні чытаюць вершы)
Песня: “Гуканне Дзеда Мароза”.
Снегавік: Ну дзякуй, павесялілі вы нас. Умееце і спяваць і вершы чытаць. А вось задачы рашаеце?
Дзве каманды: бацькі і дзеці.
Дзецям: Толя паспрачаўся з Колем, што з’есць 5 бляшанак гуталіну, а з’еў толькі 3. Колькі бляшанак гуталіну змог адолець Толя. (3)
Бацькі: 40 бабуль прыйшлі на імяніны да аднаго дзядулі. Кожная бабуля прынесла ў падарунак па дзве расчоскі. Колькі расчосак атрымаў зусім лысы імяніннік?
Дзеці: Коля свой дзённік з двойкамі закапаў  на глыбіню 5 м, а Толя закапаў на 12 м, на колькі метраў глыбей закапаў свой дзённік з “2” Толя?
Бацькі: З кожных 2575 двоечнікаў 1 становіцца дырэктарам. З якой колькасці двоечнікаў атрымліваецца 14 дырэктараў.
Дзеці: Па два рагі ў бараноў. Колькі ж будзе ўсіх рагоў у двух бязрогіх бараноў? (0)
Бацькі: Злачынцы абрабавалі кандытарскі магазін. Яны знеслі 4 тарты і 8 булак. 2 тарты і 7 булак з’елі, а астатнія падарылі знаёмаму міліцыянеру. Колькі тартоў і булак падарылі злачынцы? (2 тарты і 1 булку).

Малайцы, добра ўмееце рашаць. А зараз давайце пагуляем трошкі.

ГУЛЬНІ
1.      “Рэпка” (2 каманды, у кожнай па 5 чалавек). У 10 м ляжыць мяч (рэпка). Па сігналу, аббягаюць мяч, прычапляюцца 2, 3 і г.д. і калі апошні – падымаюць мяч. Перамога!
2.      “Збор сняжынак” па 2 удзельнікі (дзеці і бацька). Па сігналу з завязанымі вачыма.
3.      “Хто хутчэй?” хадзьба па ільдзінках.
4.      “Хто першы?” – вакол елкі ў мяшках (дзеці і бацькі).
5.      Крэсла са сняжынкай: музычны нумар, віншаванне.
6.      “Гульня ў снежкі” (збіваць натуральныя шары папяровымі шарыкамі).
7.      “Вяртушка” (пад музыку абкруціцца стужкамі і сесці на крэсла).

Займальныя пытанні:
Д.1.: Што можна бачыць з закрытымі вачыма? (сон)
Б.2.: Што без вады плавае? (аблокі)
Д.3.: Што бяжыць без повада? (вада)
Б.4.: Ці ёсць 7-га Лістапада  ў Аўстраліі? (ёсць)
Д.5.: Што без ног ідзе? (дождж)
Б.6.: Колькі лічбаў “9” у радзе лікаў ад 1 да 100? (20)
Д.7.: Як ляцяць жураўлі? (клінам)
Б.8.: Звычайна месяц заканчваецца 30 або 31 лічбай, у якім месяцы ёсць лічба 28? (у кожным)
Д.9.: Пад якім кусчом сядзіць заяц у час дажджу? (пад мокрым)
Б.10.: Прафесар кладзецца спаць у 8 гадзін вечара, а будзільнік заводзіць на 9 гадзін раніцы, колькі гадзін будзе спаць прафесар? (1 гадзіну)
Д.11.: Што плача без слёз? (снег)
Б.12.: На руках 10 пальцаў, колькі пальцаў на 10 руках? (50).

Новогодняя сказка - сценарий


Сцэнарый “Навагоднія святы” ў падрыхтоўчым класе

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)