Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

суббота

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год


Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год

(ІХ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)

53 гадзіны на год; 1/ 2 гадзіны на тыдзень
(на вывучэнне твораў – 49 гадзін, на творчыя работы – 4 гадзіны
)
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай падручникаў і вучэбных дапаможнікаў:
Рагуля, А.У. Беларуская літаратура. 9 клас: у 2 ч. / А.У. Рагуля, В.В. Кушнярэвіч, Г.С. Гарадко. – Мінск: Маст. літ., 2006 (часткова)
Івашын, В.У. Беларуская літаратура. 10 клас / В.У. Івашын, М.А. Лазарук. – Мінск: Маст. літ., 2001 (часткова)
Лазарук, М.А. Беларуская літаратура. 10 клас: хрэстаматыя / М.А. Лазарук, Л.К.Цітова, В.У.Івашын. – Мінск: Маст. літ., 2002 (часткова)







урока

Тэма ўрока


Коль-
касць
гадзін
Мэты і задачы ўрока

Дамашняе заданне
І. Уводзіны (1 гадзіна)
1.
 Літаратура як частка сусветнай культуры.
1
 Узнавіць веды вучняў пра літаратуру як спецыфічны від мастацтва; шляхам аналітычнай гутаркі раскрыць значэнне літаратуры як часткі сусветнай культуры; паказаць стадыяльнасць развіцця літаратуры; пазнаёміць з асноўнымі літаратурнымі  напрамкамі;
- развіваць аналітычнае мысленне вучняў;
- фарміраваць пазнавальную цікавасць
Прачытаць артыкул падручніка “Ля вытокаў мастацтва слова”, легенду “Дамавікова ўдзячнасць”.
ІІ. Міфалогія – фальклор – літаратура (1 гадзіна)
2.
Узнікненне мастацтва слова. Легенда “Дамавікова ўдзячнасць”.
1
 Раскрыць значэнне міфалогіі як першапачатковай “навуковай” карціны свету; на матэрыяле легенды “Дамавікова ўдзячнасць” паказаць значэнне фальклору як своеасаблівага падмурка для з’яўлення мастацтва слова; акцэнтаваць увагу на маральна-этычныя і эстэтычныя вартасці беларускага фальклору; паглыбіць паняцце пра міф, міфалогію, літаратуру і фальклор;
- развіваць навыкі аналізу мастацкага твора, сціслага пераказу;
- фарміраваць уяўленне пра фальклор як каштоўную культурную спадчыну.
Падрыхтаваць  вусныя адказы на пытанні № 2, 7 на стар. 17 (падручнік для 9 класа. Мн., 2006).
Прачытаць па падручніку “Подзвігі Геракла”.
ІІІ. Беларуская літаратура і антычнасць ( 1 гадзіна)

3.
Міфы і легенды Старажытнай Грэцыі і Рыма.

1
 Раскрыць тэматычную шматграннасць, гармонію зместу і формы ў антычным мастацтве і літаратуры, іх уплыў на сусветную культуру;  праз асэнсаванне старажытнагрэчаскіх міфаў дапамагчы зразумець ўяўленні  і ідэалы старажытнага свету; на прыкладзе вобраза Праметэя даць паняцце пра вечны вобраз  у фальклоры і літаратуры;
- развіваць вуснае маўленне вучняў;  узбагачаць лексічны запас;
    - спрыяць фарміраванню культурнага кругагляду вучняў.
Прадумаць адказы на пытанні № 1-5 на стар. 28.
Падрыхтаваць вусны пераказ  аднаго з біблейскіх сюжэтаў (на выбар).




ІV. Літаратура эпохі Сярэднявечча (5 гадзін)

4.
Агульная характарыстыка літаратуры Сярэднявечча. Біблія – адзін з найвялікшых здабыткаў духоўнай культуры і выдатны помнік літаратуры.

1
 Даць паняцце пра літаратуру Сярэднявечча, асаблівасці яе жанравай сістэмы; паказаць вызначальны уплыў Бібліі на развіццё мастацтва і літаратуры Сярэднявечча;
- развіваць навыкі ўспрымання лекцыйнага матэрыялу, вуснае маўленне, навыкі сціслага пераказу;
-  спрыяць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.
Прачытаць “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”.
Падрыхтаваць паведамленне на тэму “Культура беларускіх земляў у ХІІ ст.” (індывідуальныя заданні)
5.
“Жыціе Еўфрасінні Полацкай”.
1
 Шляхам стварэння культурнага кантэксту,  аналізу зместу твора ўзнавіць паслядоўнасць асноўных этапаў біяграфіі беларускай асветніцы,  засяродзіўшы ўвагу на  духоўным подзвігу Еўфрасінні; даць паняцце пра жыціе як жанр старажытнай літаратуры, паказаць адметнасць будовы твора, яе стройнасць, строгасць, лагічную завершанасць ;
-  развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў, фарміраваць разуменне часавай аддаленасці твораў старажытнасці, уменне рабіць “часавую папраўку”;
- спрыяць выхаванню пачуцця павагі да асобы асветніцы, разумення  хрысціянскіх каштоўнасцей.
Прадумаць адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніку пасля тэксту “Жыція”.








6.
Кірыл Тураўскі. “Словы”, “Казанні”, “Павучанні”.
1
 Правесці тэматычны кантроль па папярэдняй тэме;
- пазнаёміць з жыццём і творчасцю Кірылы Тураўскага, звярнуўшы ўвагу на ідэю  маральнага самаўдасканалення ў яго “Словах”, высокі мастацкі ўзровень твораў красамоўства; даць агульнае паняцце пра слова, павучанне як жанры старажытнай літаратуры;
- развіваць уменне бачыць своеасаблівае мастацкае хараство твораў старажытнай літаратуры;
- спрыяць выхаванню цікавасці і павагі да яркіх прадстаўнікоў нацыянальнай культуры
Прачытаць урывак з “Аповесці мінулых гадоў” пра Усяслава Полацкага. Звярнуць увагу на сцісласць, храналагічную паслядоўнасць падачы гістарычных фактаў.

7.










“Аповесць мінулых гадоў” (урывак пра Усяслава Полацкага”).
1






Шляхам аналітычнай гутаркі раскрыць вобраз Усяслава ў старажытным усходнеславянскім летапісе; звярнуць увагу на сцісласць і дакументальнасць апісання; на адметнасць паказу вобраза ў “Слове пра паход Ігаравы” і ў летапісе;
- развіваць  уменне суадносіць гістарычныя веды і змест вывучанага твора, уменне параўноўваць, супастаўляць, рабіць высновы;
- выхоўваць пачуццё гонару і пашаны да славутых асобаў нацыянальнай гісторыі.
Індывідуальныя заданні:
1. Вобраз Усяслава ў літаратуры і ў жывапісе (гл. рэпрадукцыю карціны Я. Драздовіча “Усяслаў Полацкі” на каляровай уклейцы падручніка);
2. Культура Беларусі ў ХVІ ст.”
(паведамленні на выбар вучняў).
V. Літаратура эпохі Адраджэння (5+1)
8.
Агульная характарыстыка літаратуры эпохі Адраджэння. Беларускі летапіс. “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” (урывак “Пахвала Вітаўту”).

 Шляхам стварэння культурнага кантэксту (архітэктура, іканапіс, свецкі партрэт, скульптура) раскрыць асаблівасці эпохі і літаратуры Адраджэння, высокі ўзровень развіцця беларускай культуры ў гэты перыяд, акцэнтаваць увагу на пашырэнне гуманістычных ідэй;
- адзначыць ролю беларускіх летапісаў як вытокаў мастацкай прозы; абапіраючыся на міжпрадметныя сувязі з гісторыяй, паказаць значнасць асобы Вітаўта; акцэнтаваць увагу на аўтарскай ацэнцы вобраза ў старабеларускім летапісе; паказаць эвалюцыю жанра летапісу (з”яўленне рысаў мастацкай літаратуры);
- развіваць уменне бачыць аўтарскую ацэнку героя; вуснае маўленне, уменне параўноўваць, аргументаваць свае думкі;
-  ствараць умовы для выхавання пачуцця пашаны да лёсу славутых асобаў нацыянальнай гісторыі
Падрыхтаваць паведамленні пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны. (індывідуальныя заданні)
9.
Францыск Скарына. Прадмовы да кніг “Псалтыр”, “Іоў” (урывак), “Юдзіф” (урывак).
1
  На матэрыяле жыцця і творчасці Ф.Скарыны паказаць найважнейшыя рысы рэнесансавага гуманізму (ідэал вольнай усебакова развітай, гарманічнай асобы, уяўленне пра самакаштоўнасць чалавечага жыцця, зварот да гуманістычных ідэалаў антычнага мастацтва), асветніцкую скіраванасць яго дзейнасці; раскрыць агульначалавечы змест прадмоў да кніг  “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф”, значэнне дзейнасці Ф.Скарыны для беларускай і еўрапейскай культуры;
- удасканальваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў, уменне карыстацца даведачна-інфармацыйнай літаратурай, электроннымі носьбітамі інфармацыі; развіваць пазнавальную актыўнасць; пашыраць культурны кругагляд;
- спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў вучняў, прывіваць пачуццё пашаны да асобы вялікага гуманіста і асветніка
На матэрыяле зместу адной з прадмоў першадрукара даказаць, што Ф.Скарына – гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння.
Вывучыць на памяць урывак з прадмовы да кнігі “Юдзіф”.
10.
Сымон Будны. Прадмова да “Катэхізіса”. Васіль Цяпінскі. Прадмова да “Евангелля”.
1
 Правесці тэматычны кантроль па тэме “Жыццё і творчасць Ф.Скарыны”;
- абапіраючыся на гісторыка-культурныя  веды вучняў пра рэфармацыйны рух на Беларусі ў ХVІ ст., пазнаёміць з творчасцю паслядоўнікаў Ф.Скарыны, звярнуць увагу на патрыятычную скіраванасць іх прадмоў;
- праз асэнсаванне зместу твораў развіваць уменне бачыць асветніцкія, гуманістычныя ідэалы эпохі, развіваць навыкі ўспрымання лекцыйнага матэрыялу, вуснае маўленне вучняў, уменне разважаць і рабіць высновы;
- спрыяць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, уплываць на выхаванне пачуцця грамадзянскага абавязку
Прачытаць паэму М. Гусоўскага “Песня пра зубра”.
 Звярнуць увагу на асаблівасць вершаванага памеру, рытмічнага малюнка.
11.
Мікола Гусоўскі. Паэма “Песня пра зубра”.
1
 Пазнаёміць з кароткімі звесткамі пра жыццё і творчасць М.Гусоўскага, гісторыяй стварэння паэмы; высветліўшы ўзровень першапачатковага разумення паэмы, звярнуць увагу на сістэму поглядаў паэта-гуманіста на ролю мастацтва, прызначэнне мастака, адлюстраваную ў прадмове, стройнасць кампазіцыі, цэльнасць зместу, сістэму вобразаў твора;
- удасканальваць навыкі аналізу ліра-эпічнага твора, уменне бачыць узаемасувязь частак твора; развіваць звязнае маўленне;
- спрыяць фарміраванню сістэмы гуманістычных каштоўнасных арыентацый вучняў
Прадумаць адказы на пытанні:
1. Вобраз Вітаўта ў паэме.
2. Сімвалічнае значэнне вобраза зубра ў творы.
Вывучыць на памяць урывак з
“Песні пра зубра”( на выбар настаўніка).
12.
Мікола Гусоўскі. Паэма “Песня пра зубра”.
1
Засяродзіць увагу на вобразнай сістэме твора (вобразы аўтара, Вітаўта, зубра, Радзімы), праблематыцы твора;
- удасканальваць уменні характарыстыкі вобраза, бачыць аўтарскую пазіцыю; развіваць вуснае маўленне, уменне параўноўваць, аргументаваць свае думкі;
- ствараць умовы для фарміравання цікавасці, пашаны да лёсу славутых асобаў нацыянальнай гісторыі
Падрыхтаваць вуснае выказванне па адной з тэм “Няхай раскажа час мінулы” ( з апорай на атрыманыя веды пра славутых дзеячаў эпохі Адраджэння); “Вобраз князя Вітаўта  ў “Пахвале” і ў “Песні пра зубра” ці на іншую тэму.
13*.
Творчая работа. Навучальнае сачыненне-разважанне па адной з прапанаваных тэм: “Няхай раскажа час мінулы”; “Мінулае вучыць нас, як жыць сёння” ; “Вобраз Вітаўта ў “Пахвале” і ў паэме “Песня пра зубра” ці інш.
1
  Выпрацоўваць уменне суадносіць тэму, мэту, аб’ём творчай работы, пісьмова разгортваць пэўны тэзіс, разумець важнасць кампазіцыйнай стройнасці і завершанасці сачынення-разважання;
- развіваць літаратурную і лінгвістычную кампетэнцыю вучняў, навыкі самастойнай працы, творчы патэнцыял; развіваць уменне суадносіць вобразы, характары, падзеі мінулага з сучасным жыццём, уласным жыццёвым вопытам;
- выхоўваць пачуццё адказнасці, пашаны да гістарычнага мінулага сваёй краіны
Самастойнае чытанне:
У.Караткевіч. “Подзвіг Скарыны”; А.Пісьмянкоў. “Дума Вітаўта”; зб. “Карона Вітаўта Вялікага” (на выбар).
VІ. Барока. Класіцызм. Асветніцтва ( 1 гадзіна)
14.
Асаблівасці стылю барока. Барока ў беларускай літаратуры і мастацтве.
1
 Падчас кароткай гутаркі высветліць, які з самастойна прачытаных твораў выклікаў цікавасць;
- шляхам стварэння культурнага кантэксту (архітэктура, жывапіс, музыка), на матэрыяле аднаго з твораў, прапанаваных праграмай (эпіграмы А.Рымшы, вершы С.Полацкага, “Трэнас” М.Сматрыцкага), пазнаёміць вучняў з адметнымі рысамі стылю барока; даць паняцце пра палемічную літаратуру; звярнуць увагу на адсутнасць умоў для развіцця класіцызму ў  беларускай літаратуры гэтага перыяду;
- развіваць навыкі слухання і канспектавання лекцыйнага матэрыялу, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, літаратурны і культурны кругагляд;
- уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў
Прачытаць паэму “Энеіда навыварат”; звярнуць ўвагу на моўныя асаблівасці твора.
VІІ. Ад старажытнай да новай беларускай літаратуры (2 гадзіны)
15.
Беларуская літаратура ў канцы ХУІІІ – пачатку ХІХ стст.
1
 Паказаць спецыфічныя ўмовы існавання беларускай літаратуры ў гэты перыяд, звярнуць увагу на пераважна ананімны характар бытавання твораў, моўную адметнасць твораў, на развіццё рэалістычных тэндэнцый, зварот пісьменнікаў да вуснай народнай творчасці; пазнаёміць з імёнамі Я.Чачота, І.Дамейкі і інш.;
- развіваць навыкі дыялагічнай і маналагічнай мовы, умення фармуляваць пытанні;
- спрыяць фарміраванню зацікаўленасці да літаратурнай спадчыны
Выпісаць у літаратурны сшытак з тэксту паэмы “Энеіда навыварат” назвы нацыянальных страў беларусаў.
16.
Паэма “Энеіда навыварат” .
1
 Прааналізаваць асобныя ўрыўкі з паэмы, звярнуўшы ўвагу на жыццёвую пераканаўчасць вобразаў, прыёмы камічнай абмалёўкі персанажаў, зварот аўтара да жанру бурлеска і травесці, асаблівасці мовы твора (спалучэнне высокага стылю і прастамоўнай лексікі, вульгарызмаў);
- пашыраць культурны і літаратурны кругагляд вучняў, удасканальваць навыкі аналізу мастацкага твора;
- выхоўваць цікавасць да этнаграфічнай і моўнай спадчыны, разуменне яе каштоўнасці
Прачытаць паэму “Гражына”.
VІІІ. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак (4 +1)
17.
Рамантызм у еўрапейскай і беларускай літаратурах канца ХУІІІ – першай паловы ХІХ стст.
1
 Акрэсліць сінтэтычны характар беларускай літаратуры гэтага перыяду, перадумовы ўзнікнення рамантызму ў еўрапейскім і беларускім мастацтве слова, даць паняцце пра рамантызм і яго адметныя рысы; пазнаёміць з асноўнымі звесткамі пра жыццё і творчасць А.Міцкевіча; звярнуць увагу на сувязь творчасці А.Міцкевіча з беларускай літаратурай;
- узбагачаць лексічны запас, развіваць навыкі супастаўлення твораў розных літаратур, звязнае маўленне вучняў;
- уплываць на фарміраванне духоўнага свету
вучняў, выхоўваць разуменне каштоўнасці індывідуальнага свету чалавека
Аргументаваць сцверджанне: “Паэма “Гражына”- рамантычны твор”.

18.
Адам Міцкевіч. Паэма “Гражына”.
1
 Шляхам аналізу твора паглыбіць паняцце пра рамантызм, на прыкладзе вобраза Гражыны акрэсліць асноўныя рысы рамантычнага героя; падвесці да разумення асноўнай думкі твора, вызначыць кола праблем, звярнуць увагу на жанравыя асаблівасці твора (паэма-балада);
- удасканальваць навыкі аналізу ліра-эпічнага твора, уменне параўноўваць герояў, удасканальваць вус нае маўленне вучняў;
- спрыяць выхаванню пачуцця грамадзянскага абавязку
Прачытаць апавяданні “Шляхціц Завальня” і “Белая сарока”.
Падрыхтаваць паведамленне пра асобу Я.Баршчэўскага (індывідуальнае заданне).
19.
Ян Баршчэўскі. Апавяданні “Шляхціц Завальня”, “Белая сарока”.
1
 Пазнаёміць з кароткімі звесткамі пра жыццё і творчасць Я.Баршчэўскага, засяродзіўшы ўвагу на галоўным творы пісьменніка – “Шляхціцы Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях”; прааналізаваць вобраз пана Завальні, вызначыць яго мастацкую ролю; абапіраючыся на паняцці алегорыіі і алюзіі, раскрыць сэнс вобраза Белай сарокі;
- развіваць уменне аналізу эпічнага твора, шляхам падбору цытат падводзіць да разумення падтэксту, раскрываць алегарычны сэнс вобразаў;
- уплываць на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці
Прачытаць апавяданні “Плачка”, “Сын Буры”. Падабраць цытаты да характарыстыкі вобразаў.
20.
Ян Баршчэўскі. Апавяданні “Плачка”, “Сын Буры”.
1
 Засяродзіць увагу на алегарычным сэнсе вобразаў Плачкі і Сына Буры; падвесці да разумення павучальнага зместу твораў; акрэсліць асветніцкую скіраванасць твораў, рамантычнасць сюжэтаў і вобразаў;
-  удасканальваць уменне аналізу эпічнага твора, развіваць літаратурную кампетэнцыю;
- уплываць на фарміраванне каштоўнасных арыентацый вучняў
Прадумаць адказы на пытанні:
1. Алегарычны сэнс вобраза Белай сарокі.
2. Алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і Сына Буры.
21*.
Творчая работа. Напісанне сачынення-разважання па апавяданнях Я. Баршчэўскага.
1
 Скіраваць увагу вучняў на асэнсаванне і выбар тэмы творчай работы (“Алегарычны сэнс вобраза Белай сарокі”; “Алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і Сына Буры”; “Ля запаленай свечкі” і інш.);
- удасканальваць уменні лагічна звязна, доказна разгортваць пэўны тэзіс, выкарыстоўваць неабходныя цытаты для пацвярджэння пэўнага аргумента;
- развіваць творчае ўяўленне, лагічнае мысленне
Прачытаць паэму «Тарас на Парнасе».
ІХ. Па шляху сінтэзу: сентыменталізм, рамантызм, рэалізм (5 гадзін)
22.
Канстанцін Вераніцын. Паэма ”Тарас на Парнасе”.
1
 Шляхам аналізу тэксту падвесці да разумення паэ мы як твора на літаратурную тэму, у якім аўтар сцвярджае ідэю народнасці літаратуры; падвесці да разумення рэалістычнага і сімвалічнага аспектаў вобраза Тараса; акцэнтаваць увагу на этнаграфічнай каштоўнасці твора, яго лексічным багацці;
- выхоўваць пачуццё цікавасці і павагі да літаратурнай і этнаграфічнай спадчыны свайго народа.
Выпісаць з тэксту прачытанай паэмы назвы нацыянальных страў ХІХ ст.
Індывідуальныя заданні: па энцыклапедычным даведніку “Этнаграфія беларусаў” знайсці тлумачэнні назваў.
23.
Тарас Шаўчэнка. Вершы “Думка”, “Садок вішнёвы каля хаты”; паэма “Цары” (урывак).
1
 Падкрэсліць ролю асобы Т. Шаўчэнкі ва ўкраінскай культуры; паказаць сувязі ўкраінскага кабзара з Беларуссю; праз асэнсаванне вершаў падвесці да разумення народна-паэтычных вытокаў, грамадзянска-патрыятычнай сутнасці яго паэзіі;
- удасканальваць уменні аналізу лірычных твораў, характарызаваць лірычнага героя;
- выхоўваць пачуццё павагі да літаратурнай спадчыны іншых народаў
Прачытаць камедыю “Пінская шляхта”.
24.
В.Дунін-Марцінкевіч. Камедыя “Пінская шляхта”.
1
 Пазнаёміць з жыццём і творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, падкрэсліўшы значнасць постаці драматурга ў беларускай літаратуры ХІХ ст.; адзначыць жанравыя асаблівасці твора, даць паняцце пра фарс і вадэвіль як камедыйныя жанры; высветліць першапачатковае разуменне зместу твора; ахарактарызаваць сістэму вобразаў п’есы; вучыць разумець сутнасць канфлікту ў драматычным творы;
- развіваць уменне аналізу драматычнага твора, звязнае маўленне вучняў;
- ствараць умовы для выхавання нацыянальнай самасвядомасці
Падрыхтаваць цытатныя характарыстыкі вобразаў шляхты і станавога прыстава.

25.
Духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты ў камедыі “Пінская шляхта”.
1
 Шляхам аналізу вобразаў Ціхона Пратасавіцкага, Івана Цюхай-Ліпскага, Куторгі, Грышкі, Марысі вызначыць адмоўныя рысы шляхты, якія сталі аб’ектам сатыры ;
- удасканальваць уменне аналізу драматычнага твора, вучыць разумець спецыфіку драмы як рода літаратуры;
- ствараць умовы для развіцця артыстычных здольнасцей, творчага патэнцыялу вучняў
Прадумаць адказ на пытанне: “Асноўныя праблемы п’есы “Пінская шляхта”.
Індывідуальнае заданне:
Падрыхтаваць паведамленне на тэму:”Сцэнічнае ўвасабленне п’есы”.
26.
Выкрыццё чыноўніцтва ў п’есе. Вобраз Кручкова.
1
 Засяродзіць увагу на характарыстыцы вобраза Кручкова і яго памочніка Пісулькіна, прааналізаваць маналогі Кручкова, асаблівасці мовы персанажа; падчас аналітычнай гутаркі сфармуляваць асноўныя праблемы п’есы; звярнуць увагу на майстэрства драматурга ў  разгортванні інтрыгі, стварэнні камічнага эфекту, сатырычных вобразаў-тыпаў;
- удасканальваць уменне аналізу вобраза, чытання па ролях,  уменне карыстацца тэарэтычнымі паняццямі, неабходнымі пры аналізе драматычнага твора (рэпліка, аўтарская рэмарка, маналог, дыялог);
- ствараць умовы для развіцця эмацыянальнай сферы падлеткаў
Прадумаць адказы на абагульняючыя пытанні па п’есе, прапанаваныя настаўнікам.
Прачытаць тэкст “Мужыцкай праўды” №2.
Х. Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму (5 гадзін)
27.
Кастусь Каліноўскі. Газета “Мужыцкая праўда”, №2; верш “Марыська чарнаброва, галубка мая”.
1
Правесці тэматычны кантроль па творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча;
- звярнуць ўвагу на спалучэнне рэалістычных і рамантычных рысаў ў беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст.; пазнаёміць з жыццём і творчасцю К.Каліноўскага, акцэнтаваць увагу на яго вызначальнай ролі ў станаўленні беларускамоўнай публіцыстыкі; прааналізаваць змест “Мужыцкай праўды”, верш “Марыська чарнаброва, галубка мая”; акрэсліць рысы асобы аўтара ў творах;
- развіваць уменне вызначаць асноўныя мастацкія рысы публіцыстыкі як віда літаратуры; развіваць навыкі канспектавання;
- на прыкладзе жыцця і дзейнасці К.Каліноўскага спрыяць выхаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі
Прачытаць эсэ У.Караткевіча “Гэта было 10 сакавіка 1864 года”.
28.
Францішак Багушэвіч. Прадмовы да зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.
1
 Дапамагчы асэнсаваць складанасць гістарычных умоў, у якіх ішло станаўленне творчасці Ф.Багушэ- віча, адраджэнскі змест і пафас яго прадмоў; звярнуць увагу на ўзмацненне рэалістычных тэндэнцый у беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст.;
- развіваць аналітычнае мысленне вучняў, уменне супастаўляць і рабіць высновы;
- на прыкладзе жыцця і творчасці пісьменніка ствараць умовы для выхавання грамадзянскай пазіцыі
Прачытаць вершы “Мая дудка”, “Ахвяра”, “Хмаркі”, звярнуць ўвагу на моўныя асаблівасці твораў.
29.
Ф.Багушэвіч. Вершы “Мая дудка”, “Ахвяра”, “Хмаркі”.
1
 Дапамагчы зразумець адметны стыль паэзіі Ф.Багушэвіча; раскрыць алегарычны сэнс вобраза дудкі, ахарактарызаваць змены інтанацыйнага малюнка ў вершы “Мая дудка”; акрэсліць аўтарскі эстэтычны ідэал ў вершы “Ахвяра”; падвесці да разумення алегарычнага сэнсу верша “Хмаркі”, адзначыць фальклорную аснову твора.
- удасканальваць навыкі аналізу лірычных твораў, развіваць вуснае маўленне вучняў;
- ствараць умовы для фарміравання свету духоўных каштоўнасцей падлеткаў
Прачытаць паэму “Кепска будзе!”, звярнуць увагу на этапы жыцця Аліндаркі, вобраз айчыма.

30.
Ф. Багушэвіч. Паэма “Кепска будзе!”.
1
 Высветліць першаснае разуменне зместу твора,  аднавіць змест  шляхам сціслага пераказу; вызначыць рысы нацыянальнага характару (вобразы айчыма, Аліндаркі), падвесці да разумення гуманістычнага ідэалу аўтара, кола праблем твора, ролі кантрастных малюнкаў; даць паняцці пра рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў літаратуры; народнасць літаратуры;
- удасканальваць  вуснае маўленне, уменне адбіраць найбольш істотныя эпізоды, якія дазваляюць зразумець праблематыку твора;
- садзейнічаць фарміраванню маральных каштоўнасных арыентацый
Падрыхтаваць адказ на пытанне: “Роля кантрасту (антытэзы) у творах Ф.Багушэвіча. Вывучыць на памяць верш “Хмаркі”.
31.
Янка Лучына. Верш “Роднай старонцы”; паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”.
1
 Правесці тэматычны кантроль па папярэдняй тэме;
- пазнаёміць з асобай Я.Лучыны; адзначыць асветніцкія погляды паэта; шляхам аналізу асобных урыўкаў з паэмы “Паляўнічыя акварэлькі” падвесці да разумення галоўнай тэмы твора (чалавек і прырода), ролі ў развіцці эпічных традыцый у беларускай літаратуры;
- развіваць літаратурную кампетэнцыю вучняў, пашыраць кругагляд;
- выхоўваць пачуццё павагі да творцаў нацыянальнай літаратуры
Індывідуальныя заданні:
1. Падрыхтаваць паведамленне пра асобу і творчасць Лесі Украінкі;
2. Падрыхтаваць паведамленне пра творчасць Яна Райніса;
3. Падрыхтаваць паведамленне (прэзентацыю) пра асобу Цёткі.
ХІ. Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя (20 + 2 гадзіны на творчыя работы)
32.
Сусветная і беларуская літаратура ў пачатку ХХ ст.
1
 Акрэсліць грамадска-культурную сітуацыю пачатку ХХ ст.; адзначыць ролю газет “Наша доля” і “Наша ніва” ў развіцці мастацтва слова; пазнаёміць з разнастайнасцю літаратурных кірункаў і плыняў у сусветнай і беларускай літаратуры, з імёнамі найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова гэтага перыяду, падкрэсліць значнасць постаці Алаізы Пашкевіч у грамадска-культурным кантэксце;
- удасканальваць уменне вылучаць галоўнае, уменне карыстацца даведачна-інфармацыйнай літаратурай, электроннымі носьбітамі інфармацыі;
- выхоўваць культуру слухання, дапытлівасць, назіральнасць
Прачытаць вершы Цёткі: “Мае думкі”, “Суседзям у няволі”, “Вера беларуса”, “Мора”.

33.
Цётка. Вершы  “Мае думкі”, “Суседзям у няволі”, “Вера беларуса”, “Мора”.
1
 Пазнаёміць з біяграфіяй паэткі-рэвалюцыянеркі, прадаўжальніцы ідэй Ф.Багушэвіча; вызначыць пафас, накіраванасць, рамантычна-сімвалічную вобразнасць яе вершаў, абумоўленую грамадзянска-патрыятычнай пазіцыяй аўтаркі;
- удасканальваць навыкі аналізу лірычных твораў: вызначаць асаблівасці рытміка-інтанацыйнага малюнка, паэтычнага сінтаксісу, бачыць падпарадкаванасць мастацкай сітэмы асноўнай думцы твора;
- на матэрыяле жыцця і творчасці Цёткі выхоўваць мэтанакіраванасць, актыўную жыццёвую пазіцыю
Прачытаць апавяданне Ядвігіна Ш. “Дуб-дзядуля”.
34.
Ядвігін Ш. Апавяданне “Дуб-дзядуля”.
1
 Пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыцця і творчасці Ядвігіна Ш., паказаць адметнасць постаці пісьменніка ў беларускай прозе пачатку ХХ ст.; прааналізаваць апавяданне “Дуб-дзядуля”,  вызначыць ролю персаніфікацыі, раскрыць іншасказальны сэнс вобразаў,  філасофскі змест твора, асаблівасці стылю, творчай манеры, адзначыць прытчавую аснову апавядання;
- развіваць навыкі выбарачнага пераказу, аналізу эпічных твораў малой формы, уменне вызначаць прыметы стылю;
- садзейнічаць выхаванню цікавасці да творчай індывідуальнасці пісьменніка
Падрыхтаваць матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы. Прачытаць вершы, прапанаваныя праграмай.
35.
Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка.
1
 Дапамагчы асэнсаваць умовы жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Я.Купалы; шляхам аналізу вершаў акрэсліць эстэтычнае крэда песняра, адзначыўшы знітаванасць паэтавага лёсу з жыццём народа; акцэнтаваць увагу на спалучэнне ў вершах глыбокай грамадзянскасці, публіцыстычнасці і тонкага лірызму (“Мая малітва”, “Роднае слова”, “У вырай!”, “На сход!”, “Паязджане”); раскрыць ідэю вечнасці жыцця, кахання, гармоніі чалавека і прыроды ў вершы “Явар і каліна”;  паглыбіць паняцце пра жанры лірыкі;
- фарміраваць уменні і навыкі самастойнай працы з біяграфічным матэрыялам, адбору і сістэматызацы і звестак; развіваць уменне публічнага выступлення, навыкі аналізу лірычных твораў;
- спрыяць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці
Вывучыць на памяць верш “Явар і каліна”.
Прачытаць паэму “Бандароўна”.
36.
Янка Купала. Паэма “Бандароўна”.
1
 Шляхам аналізу зместу паэмы-балады паказаць фальклорную першакрыніцу твора, вызначыць сутнасць канфлікту, разгледзець вобразы-антыподы, падвесці да высновы пра рамантычную аснову твора; параўнаць вобраз Бандароўны і Гражыны;
- развіваць навыкі параўнальнай характарыстыкі герояў, удасканальваць вуснае маўленне вучняў;
- фарміраваць сістэму маральных каштоўнасных арыентацый, выхоўваць пачуццё уласнай годнасці
Прачытаць першы і другі акт драмы “Раскіданае гняздо”. Прааналізаваць прычыны трагічнага фіналу Лявона Зябліка.
37.
Янка Купала. Драма “Раскіданае гняздо”.
1
 Высветліць першаснае ўспрыманне твора; пазнаёміць з аўтабіяграфічнымі фактамі, пакладзенымі ў аснову драмы; прааналізаваць сістэму вобразаў п’есы, дапамагчы асэнсаваць асаблівасць канфлікту;
- удасканальваць уменні аналізу драматычнага твора, разуменне спецыфікі драмы як рода літаратуры; развіваць  вуснае маўленне, аналітычнае мысленне;
- спрыяць выхаванню пачуцця павагі да драматургічнай класічнай спадчыны
Прачытаць п’есу да канца. Звярнуць увагу на вобраз Сымона. Падабраць цытаты.
38.
Янка Купала. Драма “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны.
1
 Прасачыць развіццё драматычных калізій у творы; прааналізаваць паводзіны старэйшага і маладога пакалення ў безвыходнай сітуацыі; сістэму вобразаў і прадметаў-сімвалаў;
- развіваць уменне весці дыскусію, падбіраць патрэбныя аргументы, адстойваць сваю пазіцыю, рабіць высновы;
- выхоўваць культуру ўзаемаадносін, культуру дыскусіі.

Прадумаць адказ на пытанне: “Сэнс вобраза Вялікага сходу ў драме “Раскіданае гняздо”.
39.
Янка Купала. Драма “Раскіданае гняздо”. Ідэйны сэнс вобраза Вялікага сходу. Сімвалічнасць назвы.
1
 Шляхам паглыблення ў змест драмы дапамагчы зразумець ідэйны сэнс вобраза Вялікага сходу як аўтарскую канцэпцыю “цяпершчыны” і будучыні Беларусі; падвесці да разумення сімвалічнай асновы драмы; звярнуць увагу на вобраз раскіданага гнязда ў творчасці папярэднікаў (Я.Баршчэўскі. “Плачка”);
- развіваць уменне разумець падтэкст у драматычным творы, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
- спрыяць выхаванню грамадзянскай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў.


Прадумаць адказы на абагульняючыя пытанні па творчасці Я.Купалы, прапанаваныя настаўнікам.
40.
Абагульняючы ўрок па творчасці Я. Купалы.
1
 Абагульніць веды вучняў па драме “Раскіданае гняздо”, дапамагчы зразумець аўтарскую пазіцыю ў п’есе; праверыць ступень засваення творчасці Я.Купалы; акцэнтаваць увагу на шматграннасці таленту, разнастайнасці творчай спадчыны вялікага песняра;
- развіваць уменні і навыкі  вуснага выказвання па пэўнай праблеме, літаратурную кампетэнцыю вучняў;
- ствараць умовы для выхавання павагі да выдатных асобаў нацыянальнай літаратуры,  цікавасці да нацыянальнай класікі.
Падрыхтаваць  вуснае выказванне па адной з тэм па творчасці Я.Купалы: “Я буду маліцца і сэрцам і думамі...”; “Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам”; “Гэты твор Я.Купалы я б параіў прачытаць кожнаму” і інш.
41*.
Творчая работа. Сачыненне-разважанне па творчасці Я.Купалы.
1
Абагульніць веды вучняў па творчасці Я.Купалы;
- выпрацоўваць уменне самастойна абагульняць думкі, разважанні ў пісьмовай форме; развіваць літаратурна-лінгвістычную кампетэнцыю;
- выхоўваць культуру мыслення, чуйнасць да мастацкага слова.
Прачытаць вершы Я.Коласа “Не бядуй!”, “Беларусам”, “Родныя вобразы”, “Першы гром”.
42.
Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка.
1
 Пазнаёміць з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці Я.Коласа, паказаць умовы фарміравання яго таленту; на прыкладзе вершаў раскрыць талент Я.Коласа-пейзажыста, звярнуць увагу на элегічнае і жыццесцвярджальнае ў яго лірыцы; прааналізаваць верш “Родныя вобразы”, адзначыўшы прыцягальнасць мастацкіх  вобразаў твора;
- удасканальваць уменне вылучаць галоўнае, суадносіць біяграфію і творчасць мастака слова, уменне аналізу лірычных твораў, бачыць узаемасувязь кампанентаў верша;
- выхоўваць пачуццё любові да роднага слова, павагі да творчай спадчыны класіка нацыянальнай літаратуры.
Прачытаць тры-чатыры раздзелы з паэмы “Новая зямля”( на выбар настаўніка). Вывучыць на памяць верш “Родныя вобразы”.
43.
Якуб Колас. Паэма “Новая зямля”. Творчая гісторыя. Народны побыт і прырода ў творы.
1
 Пазнаёміць з творчай гісторыяй паэмы, яе аўтабіяграфічнай асновай, жанрава-кампазіцыйнымі  асаблівасцямі (роля лірычных адступленняў); на матэрыяле прачытаных раздзелаў дапамагчы раскрыць прыгажосць карцін народнага побыту, прыроды, вызначыць іх ролю,  адзначыць імкненне аўтара да паэтызацыі штодзённага жыцця;
- узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; развіваць пазнавальную цікавасць;
- спрыяць выхаванню эстэтычнага густу, чуйнасці да прыгожага.
Вывучыць на памяць урывак з  паэмы “Новая зямля”  (на выбар настаўніка).
Падрыхтаваць  вуснае паведамленне па адной з тэм: “Сямейная і побытавая культура беларусаў”; “Народнае свята ў  паэме” і інш. (на матэрыяле прачытаных раздзелаў).
44.
Якуб Колас. “Новая зямля”. Філасофская ідэя зямлі і волі ў творы.
1
 Шляхам заглыблення ў змест прачытаных раздзелаў прааналізаваць сістэму вобразаў твора, адзначыўшы станоўчыя рысы нацыянальнага характару, увасобленыя ў вобразах Міхала, Ганны, Антося, звярнуцца да трагедыі галоўнага героя, пазбаўленага права ўласнасці на сваю зямлю, на плён сваёй працы; падвесці вынікі разгляду твора, адзначыўшы ролю паэмы-эпапеі ў гісторыі беларускай літаратуры;
- удасканальваць навыкі выразнага чытання, развіваць навыкі аналітычнага мыслення, уменне аналізу ліра-эпічнага твора;
- уплываць на фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый падлетка.

Прачытаць першыя дзесяць раздзелаў аповесці “У палескай глушы”. Падабраць цытаты, якія характарызуюць асобу галоўнага героя.
45.
Якуб Колас. Трылогія “На ростанях”. Творчая гісторыя. Праблематыка.
1
 Высветліць першаснае разуменне зместу прачытанага; пазнаёміць з творчай гісторыяй трылогіі, яе аўтабіяграфічнай асновай; даць паняцце прататыпа; акрэсліць аўтарскую ідэйна-мастацкую задачу: паказаць складаныя духоўныя пошукі нацыянальнай інтэлігенцыі ў пачатку ХХ ст.; прааналізаваць найбольш яркія эпізоды, якія раскрываюць рысы асобы галоўнага героя;
- удасканальваць навыкі аналізу эпічнага твора, развіваць уменне суадносіць біяграфічныя звесткі пра аўтара са зместам твора, развіваць вуснае маўленне вучняў;
- выхоўваць цікавасць да асэнсавання вечных праблем жыцця.
Прачытаць раздзелы 11-25  аповесці  “У палескай глушы”. Звярнуць увагу на вобразы мясцовай інтэлігенцыі..
46.
Я. Колас. Аповесць “У палескай глушы”. Лабановіч і мясцовая інтэлігенцыя.
1
 Шляхам аналізу прачытаных раздзелаў засяродзіць увагу на вобразах інтэлігентаў-прыхільнікаў актыўнай жыццёвай пазіцыі і носьбітаў мяшчанскай псіхалогіі; выявіць імкненне аўтара паказаць галоўнага героя ва ўзаемаадносінах з разнастайнымі людзьмі; вылучыць станоўчыя рысы Лабановіча як прадстаўніка перадавой часткі беларускай інтэлігенцыі;
- удасканальваць навыкі супастаўлення, параўнальнай характарыстыкі герояў, падбору неабходных цытат-аргументаў; развіваць уменне аналізаваць учынкі героя, бачыць матывацыю паводзін;
- вучыць размяжоўваць сапраўдныя і ўяўныя каштоўнасці.
Дачытаць аповесць да канца. Звярнуць увагу на вобразы Лабановіча і Ядвісі.
47.
Я. Колас. Аповесць “У палескай глушы”. Лабановіч і Ядвіся.
1
 Засяродзіць увагу на маральна-этычных, філасофска-эстэтычных пошуках галоўнага героя; раскрыць асобу галоўнага героя ў адносінах з Ядвісяй; паказаць хараство пачуццяў герояў, душэўныя ваганні і супярэчнасці, прааналізаваць прычыны расставання герояў; зрабіць падагульненні па вывучаных творах Я.Коласа;
- удасканальваць навыкі заглыблення ў змест мастацкага твора; развіваць уважлівасць да аўтарскіх характарыстык і ацэнак, навыкі дыялагічнага і маналагічнага маўлення;
- спрыяць выхаванню культуры інтымных пачуццяў падлеткаў.
Прадумаць адказы на абагульняючыя пытанні па творчасці Я.Коласа, прапанаваныя настаўнікам.
48.
Максім Багдановіч. Жыццёвы і творчы шлях.
1
 Правесці тэматычны кантроль па творчасці Я.Коласа;
- шляхам стварэння адпаведнай эмацыянальнай атмасферы прыгадаць вядомыя творы,  асэнсаваць жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча, падвесці да разумення выбітнасці асобы паэта, акрэсліць шматграннасць асобы; пазнаёміць са зборнікам “Вянок”; прааналізаваць верш “Песняру”, падвесці да разумення эстэтычнага крэда паэта;
-  развіваць эмацыянальную сферу вучняў; узбагачаць лексічны запас; пашыраць культурны і літаратурны кругагляд;
- выхоўваць пачуццё суперажывання, мастацка-эстэтычныя каштоўнасныя арыентацыі.
Прачытаць вершы “Мяжы”, “Санет” (“Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...”).
49.
М. Багдановіч. Вобраз Радзімы ў лірыцы паэта.
1
 Далучыць вучняў да прыгажосці паэтычнага слова М.Багдановіча; засяродзіць увагу на грамадзянскай лірыцы, на адметнасці формы выяўлення грамадзянскай пазіцыі (“Санет”), раскрыць багацце выяўленчай палітры вершаў;
- удасканальваць уменні і навыкі аналізу лірычных твораў, выразнага чытання; развіваць культуру маўлення;
- ствараць умовы для выхавання чуйнасці да прыгажосці мастацкага слова.
Прачытаць вершы “Летапісец”, “Плакала лета зямлю, пакідаючы...”, “Маладыя гады”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...”, “Жывеш не вечна чалавек...”.
50.
М. Багдановіч. Філасофская лірыка. Багацце духоўнага свету лірычнага героя.
1
 Прааналізаваць філасофскія вершы М.Багдановіча, засяродзіўшы ўвагу на асэнсаванні паэтам гісторыка-культурнай спадчыны (“Летапісец”); дапамагчы ўбачыць багацце духоўнага свету лірычнага героя, скіраванасць да агульначалавечай праблематыкі, пошукаў гармоніі, абвостранае адчуванне красы жыцця і мастацтва; адзначыць верш “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...” як узор філасофскай лірыкі, першы верлібр у беларускай паэзіі, рытмічнае багацце і меладычнасць твораў;
- развіваць здольнасці эстэтычнага ўспрымання паэзіі, уменне бачыць гарманічнасць пачуццяў, перажыванняў і формы іх выяўлення ў лірычным творы;
- выхоўваць любоў да прыгожага, эстэтычны густ.
Прааналізаваць вусна адзін з вершаў М.Багдановіча. Абгрунтаваць свой выбар.
51*.
Творчая работа. Напісанне водгука на верш М.Багдановіча.
1
 Выпрацоўваць уменні і навыкі самастойнай працы з лірычным творам;
- развіваць уменне суадносіць у водгуку аналіз і ўласныя пачуцці, якія выклікаў верш, будаваць кампазіцыю творчай работы;
- развіваць літаратурна-лінгвістычную кампетэнцыю вучняў.
Прачытаць баладу “Страцім-лебедзь”.
Вывучыць на памяць верш  “Санет” (“Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...”)
52.
М. Багдановіч. Балада “Страцім-лебедзь”
1
 Правесці конкурс выразнага чытання вершаў М.Багдановіча;
-  актуалізаваць паэтычную інтэрпрэтацыю біблейскага міфа; дапамагчы асэнсаваць сімвалічны змест балады; вызначыць ролю баладнай формы; звярнуць увагу на гармонію зместу і формы ў творы, сувязь творчасці М.Багдановіча з класічнай спадчынай; паказаць значэнне асобы і творчасці паэта ў беларускай літаратуры;
- ствараць умовы для развіцця эмацыянальнай сферы вучняў.
Пазнаёміцца з вершамі А.Гаруна “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...”, “Ідуць гады”.
53.
Алесь Гарун. Вершы “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...”, “Ідуць гады”
1
 Пазнаёміць з кароткімі звесткамі пра жыццё і творчасць А.Гаруна – сучасніка М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, паказаць адметнасць постаці ў беларускай літаратуры гэтага перыяду, раскрыць вызваленча-патрыятычныя і агульначалавечыя матывы ў творчасці; падвесці вынікі года;
- развіваць навыкі самаацэнкі сваёй працы;
- спрыяць узбагачэнню духоўнага вопыту вучняў.
Пазнаёміцца са спісам літаратуры на наступны навучальны год.

Кушнярэвіч В.В.





Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)