Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

четверг

ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ “Мой родны кут”


ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ “Мой родны кут”

Вядучы:
1. Паважаныя сябры! Размова ў нас сёння пойдзе пра родны кут, пра зямлю бацькоў, зямлю, дзе мы зрабілі першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі самае дарагое, самае блізкае, і куды б цябе не закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёй душэўная сувязь. Гэта зямля – зямля нашай роднай Беларусі, з яе чароўнымі куткамі прыроды, з ціхімі павольнымі рэкамі, блакітнымі азёрамі, зялёнымі пушчамі.
Давайце разам з вамі нагадаем беларускую вёску, беларускую хату, чалавека. Толькі размова будзе этнаграфічная, таму што багата чаго змянілася: вопратку народную носяць не паўсюды, а толькі месцамі, гаспадыні хлеб самі пякуць не часта.
Размова пойдзе пра тыповае, пра тое, што розніць побыт беларуса ад побыту, скажам, грузіна ці ўкраінца. Вы гатовы да такой размовы? Цудоўна! Пачнём.

2. Для пачатку вы павінны прадставіць свой столік. Як? А гэта залежыць ад вас, вашай фантазіі. /Але вы павінны памятаць, што вы беларусы, родная мова – беларуская, жывем мы ў Беларусі/.
Аб’ектыўнасць вашых адказаў ацэніць журы: /прадставіць/.
/5 хвілін ра роздум/ (гучыць музыка)

Гатовы? Пачнём. /Прадстаўленне столікаў/

3. Сябры, нагадайце беларускі кірмаш, дзе збіраюцца з усёй навакольнай мясцовасці… Бо, дзе, як не на кірмашы, можна даведацца аб багацці роднага краю? Тут і міскі, талеркі, гаршкі. Хусткі, усё такое добрае і прыгожае… Народныя промыслы. Яны звязаны з вырабамі па-мастацку аформленых прадметаў побыту, адзення, цацак і іншага. На Беларусі здаўна былі тканыя і вышываныя ручнікі. Абрусы, посцілкі і дываны, плеценыя з саломкі ўпрагожанні, узорыстае адзенне, гліняны посуд, цацкі. Вам, паважаныя сябры, пытанне.
Дзе ў Беларусі знаходзяцца цэнтры народнага мастацтва? (3 хвіліны на роздум)

4. А вось, як сцежкі ў полі, рушнікі. На іх валошкі з макамі ў вяночак, нагаткі, рамонкі… Адкажыце, калі ласка, чым адрозніваюцца гэтыя ручнікі? Дзе, у якіх мэтах яны выкарыстоўваюцца?
/3 хвіліны на роздум/

Журы падводзіць вынікі.

Паважаныя сябры!

Звярніце ўвагу на рэчы, якія ляжаць на століках. Гэта правільныя адказы. Я прачытаю ўрыўкі з адной вельмі цікавай кніжцы, а вы ў гэтых вершах павінны знайсці прыклады народных слоў, якія знікаюць з сучаснай мовы. А потым знайдзіце тыя рэчы на століку, аб якіх пойдзе гаворка.

Слухайце!
Заданне 1-му століку:
Стаяў асобна ў місцы скорам
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі –
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў.
Што гэта за ліст бабкоў? Пашукайце сярод рэчаў ліст бабкоў. /лаўровы ліст/

Заданне 2-му століку:
Наклаўшы люльку, вынуў скалку
Адкалупіў ён цыру галку
І гасіць крэсівам іскрынкі,
Як залаценькія пылінкі,
З нягромкім трэскам узвіліся.
Ці знойдзіце вы скалку і цыр? /скалка – крэмень, цыр – высушаная чага/

Заданне 3-му століку:
Часамі хмураю вясною
Цяплом павее, цішынёю,
І хмарак сівыя фальбоны
Падуць, апусцяцца на ніз,
І неба яснага абрыс
Зірне скрозь цяжкія заслоны…
Шукайце фальбоны /аборкі/.

Заданне 4-му століку:
Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся,
Яшчэ б гадок пажыць ціха.
Але найгоршае тут ліха – збірай зноў цапстрыкі. Трасіся
Па караням з дабром, сям’ёю.
У самы бездараж вясною
Што за цапстрыкі? /цапстрыкі – дробязь/

5. Сапраўды, на жаль, многае як з нашай мовы, так  з нашага побыту, звычаяў забыта. Нам усім трэба берагчы непаўторнасць старыны, яна ў першую чаргу – у роднай мове.

6. А зараз конкурс незвычайны. Гутарка пойдзе пра байкі. Але іх трэба не расказаць, а паказаць.
Паважаныя сябры! Вось вам і назвы баек. Вы павінны іх паказаць, а ўсе астатнія – разгадаць. /Прадстаўленне/.
Сапраўды кажуць: слова – срэбра, маўчанне – золата!
Вельмі цікава. Дзякую. Слова журы. А мы працуем далей.

7. І ў Маскве, і ў Кіеве, і ў Мінску, у хаце, у сталоўцы – амаль паўсюль вы ясцё тыя ж самыя катлеты ці біфштэксы, носіце тыповую вопратку з падобных матэрыялаў, усё больш забываецца непаўторнасць і адметнасць жыцця той мясціны, адкуль вы родам. А да канца забываць гэта нельга.

Вам прыйдзецца ўспомніць:

1-шы столік – першыя стравы:
-          галоўная была “капуста” з кіслай ці свежай капусты
-          паліўка – тлусты гарачы суп
-          панцак – пярловы суп з грыбамі
-          булён – бульбяны суп, зашквараны салам
-          шчаўё
-          боршч з буракоў, мяса і грыбоў
-          маладая крапіва з яйкамі
-          халаднік з халодным мясам і агуркамі

2-гі столік – другія стравы:
-          калдуны
-          яешня-глазуха, запечаная з салам і мясам
-          верашчака
-          мачанка з блінамі
-          галоўнае было сала /пасля – зімняя і летняя каўбасы, паляндвіцы/
-          юшка /з рыбы/
-          крупнік
п’юць:
-          квас
-          бярозавік
-          хатняе піва
-          брага

3-ці столік – адзенне жанчыны:
-          кашуля /сарочка/
-          бязрукаўка /шнуроўка, станік, гарсэт/
-          спадніца /андарак/
-          фартухі
-          хустка

4-ты столік – адзенне мужчыны:
-          сарочка
-          нагавіцы
-          камізэлька
-          шапкі / ”магеркі”, “аблавухі”/
-          паясы
-          скураныя “пасталы”, ці лапці

А зараз мы з вамі нагадаем беларускія песні. Музыкант зайграе, а вы павінны прадоўжыць песню. Пачнём з першага століка.
Калі ў нас пачалася размова пра музыку, я хацела б, каб вы нагадалі народныя музычныя інструменты (гуслі, жалейка, скрыпка, цымбалы, свісцелка, ліра, бубен, басэтля, шархуны).



А зараз журы падвядзе вынік гульні.
Выйграў столік №______

І напрыканцы па традыцыі развітальная песня
/песня “Бывайце здаровы”/


Да пабачэння, сябры!


ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ “Мой родны кут”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)