Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

среда

Масленка - сцэнар свята масленіца


Масленка - сцэнар свята масленіца
(Гледачы сядзяць за сталамі ў пакоі)



1 вядучы: Восьмы дзень перад Вялікаднём называўся масленкай. Пачыналіся Запускі, якія заканчвалі калядны мясаед. Свята масленкі, поўная жартаў, забаў, асаблівага вяселля і гуллівасці. Рабілі і запальвалі кола, спальвалі выяву холаду-ляльку-зіму, пачыналі вадзіць першыя вясновыя карагоды, спявалі масленковыя песні. Вось адна з іх:
-          А ў нас сёння Масленка, Масленка,
А з-пад куста ластаўка, ластаўка.
Села ў пана на таку, на таку,
А пан кажа “Засяку, засяку”.
-          Не сячы мяне, паночак, не сячы,
Буду табе служыці, служыці,
Тваіх дзетак карміці, карміці.
2 вядучы: На Беларусі святкаванне Масленкі пачыналася непасрэдна ў чацвер, бяседныя застоллі – у пятніцу, а развітальныя, прабачальныя бяседы – у нядзелю.вось як прахадзіла прабачальная бяседа. (Інсцэніроўка).
… Апасля вячэры гаспадар садзіўся на кут. Да яго па чарзе падыходзілі людзі і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: ”Прабач, бацька родны, можа калі-небудзь саграшыў прад табою справаю ці ўчынкам!” Пасля таго, як усе родныя канчалі з абрадам “прабачэння”, гаспадар сыходзіў са “свайго месца” і ў сваю чаргу, кланяючыся да зямлі ўсяму свайму сямейству, просячы таксама даравання за свае грахі.
1 вядучы: На масленкавым тыдні збіраліся жанчыны ўсёй вёскі, бралі пояс ці папругу і прывязвалі да аднаго канца яго невялікі, але тоўсты абрубак дрэва, а другі канец пояса прывязвалі да нагі халастога хлопца, які ім сустракаўся, як бы ў пакаранне за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед. Калі хлопец не пажадае насіць за сабой гэты цяжар увесь дзень, ён павінны адкупіцца і даць жанчынам на пернікі некалькі манет.
2 вядучы: Тое ж рабілі і з дзяўчатамі, калі яны не выйшлі замуж у мясаед, хоць гэта адбывалася і не па іх віне. Збіраўся гурт хлопцаў. Да драўлянага чурбана прывязвалі вяроўку. Адзін з хлопцаў запрагаўся і цягнуў чурбан па вуліцы. Астатнія з жартамі ішлі за ім. Да іх далучалі дзеці і  шумным гуртам суправаджалі калоду. Падышоўшы да хаты, дзе ёсць дарослая дзяўчына, хлопцы прыпыняліся і патрабавалі выкуп за “калоду”. Дзяўчына выходзіла на двор, запрашала хлопцаў у хату і там іх частавала. Іншым разам хлопцы загароджвалі “калодкаю” выхад з хаты, і гаспадары павінны былі прапанаваць ім пачастунак. У такім парадку яны абыходзілі ўсё сяло. Не прыпыніцца з “калодкай” каля хаты, дзе ёсць сталая дзяўчына, лічылася вялікай крыўдай для яе.
1 вядучы: Калі ў сяле была дзяўчына, якая перад Масленкай выйшла замуж, то жанчыны вазілі “маладую”  на санках і спявалі ёй:
-          Маладая ты, Манюшка,
Выйдзі, выйдзі на вулку!
Вазьмі сыра – радзіш сына!
Вынесь мачку – радзіш дачку!
Муж маладой павінны быў частаваць спявачак.
2 вядучы: Існуе жарт, звязаны з панядзелкам пасля  Масленкі. Пачыналі Запускі і забаранялася есці мяса. Дык вось адзін цыган пытаўся ў папа, ці можна есці тое мяса, што застанецца ў зубах пасля Запуска. Поп сказаў: “А які ж гэта грэх, як засадзіў ты яго ў зубы, дык усё роўна, што з’еў”. Вось цыган на другія Запускі ўзяў вялікі кусок сала і засадзіў яго адным канцом у зубы і гэтак пераначаваў. Пасля таго варыў страву з гэтым салам…
1 вядучы: Але Масленка – гэта не толькі карагоды, шэсці, жарты ды забавы. На Масленку выпякалася вялікая колькасць бліноў – сімвала сонца і надыходзячай вясны. Кожны павінен быў частавацца гэтай стравай.
2 вядучы: Блін – старажытная славянская страва, бяруць сваё паходжанне ад часоў язычніцтва, гэтак жа, як і народнае свята – Масленка. Круглы і гарачы блін – сімвал веснавога сонца.
Для бліноў неабходна скаварада невялікіх памераў з тоўстым дном. Яе не мыюць, а наліваюць трошкі алею, насыпаюць буйной солі, праграюць, даюць астыць,  затым старанна праціраюць кавалачкам сухой тканіны.
Перад выпечкай скавараду добра награюць, змазваюць тлушчам. Вялікай драўлянай лыжкай выліваюць на яе такую колькасць цеста, каб яно магло разліцца па ўсёй паверхні. Для гэтага скавараду нахіляюць. Калі блін з аднаго боку падсмажыцца, яго пераварочваюць шырокім нажом, або спецыяльнай лапаткай. Затым блін здымаюць і кладуць у посуд.
2 вядучы: Бліны падаюцца на стол гарачымі з маслам, смятанай, мачанкай. ( у гэты час падаюцца бліны).
-          Частуйцеся, госці дарагія, блінамі з маслам і смятанай.
-          Блін не клін – бруха не распора.
-          Сядзіце, госці, два вечара. Вал бліноў напечана.
(Кожны клас падае журы бліны з рэцэптам)

Масленка - сцэнар свята масленіца

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)