Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

пятница

ГАСЦЁЎНЯ “Пявучыя струны душы беларускай”


ГАСЦЁЎНЯ
“Пявучыя струны душы беларускай”


Сённяшняе паседжанне нашай літаратурна-музычнай гасцёўні мае такую лірычную, паэтычную назву “Пявучыя струны душы беларускай”. І прысвечана яно творчасці нашых знакамітых паэтаў-песеннікаў Алесю Ставеру, Авер’яну Дзеружынскаму і Леаніду Дранько-Майсюку.
Сапраўды, у нашай літаратуры ёсць асаблівая кагорта творцаў-паэты-песеннікі, інакш кажучы, яны – аўтары вершаваных тэкстаў, якія пакладзены на музыку, мастакі слова, чый плён супрацоўніцтва з кампазітарамі даў беларускай культуры песні і рамансы, кантаты і оперы, харавыя і вакальна-харэаграфічныя творы. Даўно ўжо сцвердзілі сябе ў песенным жанры Авер’ян Дзеружынскі, Алесь Ставер, Уладзімір Карызна, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў. Узнялося новае пакаленне паэтаў – Леанід Пранчак, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Бадак, Уладзімір Мазго. Шмат хто з беларускіх вершатворцаў здружыў, а то і заручыў сваю паэтычную музу з чароўным мастацтвам-музыкай, і кожны з іх у выніку гэтай творчай уніі дасягнуў свайго індывідуальнага плёну. (гучыць песня “Жураўлі на Палессе ляцяць”).
Усім вам, я ўпэўнена, знаёма гэта песня, адзін з песенных сімвалаў Беларусі – цудоўны твор “Жураўлі на Палессе ляцяць”… Аднайменны верш Алеся Ставера бліскуча паклаў на музыку кампазітар Ігар Лучанок. Гэтая песня, якая непаўторна, ярка загучала ў выкананні знакамітага ансамбля “Песняры”, прынесла заслужаны поспех не толькі аўтару музыкі, але і прыкметна ўзвысіла А.Ставера як паэта-песенніка.
“Жураўлі на Палессе ляцяць” -  галоўная візітоўка Ставеравай песеннай творчасці. Дзякуючы згаданаму вершу, песні, імя А.Ставера вылучаецца ў нашай паэзіі.
У гэтага твора, хай сабе і сціплае месца ў паэзіі, але яно вартае пашаны і ўдзячнасці, асабліва цяпер, калі паэт заўчасна пайшоў з жыцця (23 ліпеня 1995 года ён загінуў у аўтакатастрофе).
Алесь Ставер родам з прыгожага ляснога краю, які ў гады мінулай вайны быў партызанскай зонай. Нарадзіўся будучы пісьменнік 10 жніўня 1929 года ў вёсцы Маравіца ля вытоку ракі Бярэзіны (непадалёк ад Бягомля). У гады вайны разам з бацькамі ён знаходзіўся ў партызанскай зоне. Вясной 1944 г. зноў пачалася блакада. У гэты час, калі зноў бамбілі, і людзі ратаваліся ад аблавы, на балоце ён адбіўся ад бацькоў і братоў. 15-ці гадоваму хлопцу не пашанцавала: ён трапіў у нямецкі палон і быў вывезены ў канцлагер у Германію. Мінулі першыя месяцы пасля Перамогі, але Алесь да хаты не вяртаўся. З далёкага Рура А.Ставер вярнуўся ў верасні 1945 года. Пра пражытае ў палоне ён расказаў пазней у кнізе “Пад канвоем” (1969г.), гэты раман зноў убачыў свет у 1990 годзе. Не думаў Алесь у дзяцінстве, што будзе паэтам, не здагадваліся і бацькі, што пісьменніцкая творчасць зробіцца сталым заняткам іх сына. Закончыўшы Бягомельскую сямігодку, хлопец наважыўся стаць шафёрам. Маці, Хрысціна Пятроўна, угаварыла яго вучыцца далей. Маці і бацька хацелі бачыць Алеся настаўнікам. Перш ён паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, потым, праз 2 гады, перавёўся ў Барысаў, бо адтуль было прасцей дабірацца да хаты па харчы. Пасля заканчэння ў 1949 годзе гэтага вучылішча працаваў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомельскай сярэдняй школе. Вучобу, аднак, на гэтым не спыніў. У 1950 годзе паступіў на філфак Мінскага пед.інстытута імя А.М.Горкага (скончыў у 1954 годзе).
Пісаць вершы А.Ставер пачаў у 19 годоў. Неяк вока і сэрца ўсхваляваў дзіўны краявід – захад сонца, медны шар якога апускаўся за лес, а наперадзе – чыстая ад снегу, шырокая аўтастрада. Жыданне выказваць свае ўражанні і пачуцці вершаваным словам моцна завалодалі хлопца.

Ластаўкі
Пыліць пад сонцам доўгая дарога,
маўкліва нікнуць лозы над ракой.
Гляджу я: каля берага крутога
Дзве ластаўкі мільгаюць над вадой.

То прападуць, нібыта летуценні,
То перакрэсляць крыллямі раку.
Спыніўся я ў дзівосным захапленні,
Насустрач ім ускідваю руку.

Снуюць яны ў парыве весялосці,
Нібы наўмысна, што адзін стаю…
Я дзвюм бярозам шчыра пазайздросціў,
Успомніўшы каханую сваю…

Як прызнаецца ў аўтабіяграфіі А.Ставер: - “Пісаў шмат і ў большасці няўдала. Адмаўляўся ад усякіх уцех маладосці, чытаў запоем кнігі, трызніў вершамі, уяўляў сябе паэтам…” Яго творчыя парыванні, пісанне вершаў выклікалі непаразуменне з боку нават родных людзей, маўляў, трэба рупіцца пра гаспадарку, а не марнаваць час.
“Толькі бацька ніколі не злаваўся”, - пісаў паэт. Прысядзе, бывала, дабрадушна паківае галавой і скажа:
- Усё пішам… Ах, сынок, сынок… Што ты надумаўся?… Ад сну адбіўся… Дзе ты што выдумаеш? Быў я на службе ў горадзе, паглядзеў на людзей… якія там галовы ходзяць!… Хто з імі справіцца?
Але Алесь ні з кім не збіраўся спраўляцца. Яго цягнула да ўзвышанасці. І ён пісаў вершы.

Беларусь

Родны край беларускі спрадвеку,
Дзе такія ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры і рэкі,
Аксамітныя цені дуброў.

Курганы, як страгі канюшыны,
Як пасцель, муражныя лугі,
І палі, дзе жыццё вітамінам
Напаўняецца колас тугі.

Над палямі – нябёсы ў скрусе.
Абмінаючы хмар чараду,
Прыплываюць бялюткія гусі,
Замуціўшы ў рэчцы ваду.

Гэтай песні гарэзныя словы
Я з юнацтва ўсім сэрцам люблю, -
Як сваю беларускую мову,
Як маёй Беларусі зямлю!

Знаю я, абыдзі ўсю планету,
Але гэткай зямлі не сустрэць.
Беларусь! Край натхнення паэтаў.
Ды цябе немагчыма апець.

Прыкметны поспех выпаў А.Ставеру ў апрацоўцы і стылізацыі народнага гумару. Зрэшты, гумар – неад'емная стыхія амаль усіх ягоных кніг.
Смех для паэта – гэта свята душы. Вось, напрыклад, пацешна-камічная гісторыя ў вершы «Дзе прычына даўгалецця?». Вучоныя ў адной палескай вёсцы захацелі даведацца пра таямніцу доўгажыхарства дзеда, якому 120 гадоў. Дзед, аказалася, не п'е гарэлкі, не курыць, усё жыццё пражыў з адной жонкай. Але выйшла неспадзяванка, якая не можа не выклікаць усмешкі ці смеху.

-          Ну, - вучоныя сказалі, -
Ты выключна слаўны дзед!
Мы распішам, мы расхвалім –
Даўгалецця ў чым сакрэт.

Ды, як гром зімой, знянацку
Шум пачуўся за сцяной.
Крыкнуў хтось – па-забіяцку,
-          Развядуся і з табой.

Дзед з усмешкай прамаўляе:
-          Гэта ж мой старэйшы брат,
Курыць, п'е, жанок мяняе – хоць яму 150.

Вось праз гэтыя паэтавы радкі можна лічыць гумар А.Ставера – смехатэрапіяй. Самыя прывабныя рысы паэзіі А.Ставера – гэта простае хараство меладычнасці, лірызм, створаная ім аўра шчырасці, душэўнай непасрэднасці і дабрыні.

Хмель зялёны каля тыну
Павіваўся.
Я ў дзяўчыну, я ў Галіну,
Закахаўся.
Дзе ні сяду, дзе ні стану –
Аб ёй думы.
Без яе я сохну-вяну, ціхі, сумны.
Ой, пайду я ў луг мурожны
У даліну,
Можа, убачу, стрэну можа, там Галіну.
Калі стрэну, калі ўбачу, дарагую,
Аб пачуццях, аб гарачых раскажу ёй.
А не стрэну – адзінокі заспяваю,
Сум паведаю глыбокі полю, гаю…
Хмель зялёны каля тыну навіваўся,
Не на жарты я ў Галіну закахаўся.

Дуэт закаханых
(яна)
Ой, як мы доўга чакалі з табою гэтай часіны.
(ён)
Гэтай часіны.
Будзе нам добра пагодай любой
З мілай адзінай.
(яна)
З мілым адзіным.
Свеціць ярчэй ад світальнай зары наша спатканне.
(ён)
Наша спатканне.
Хай кожны дзень прамяніста гарыць
Сонца кахання.
(яна)
Сонца кахання
Будзем цаніць, шанаваць у жыцці лепшыя годы.
(ён)
Лепшыя годы.
(разам)
І, як мы рады жыццё ўсё прайсці разам заўсёды, разам заўсёды.

З песняй, музыкай і пачуццём гумару ішоў праз жыццё А.Ставар. «Як кампазітар, я хачу зазначыць: пявучая паэзія А.Ставера – з'ява даволі рэдкая». Каханнем прасякнута песня «Нарачанка», якой мы завершым размову пра паэта-песенніка А.Ставера. (гучыць песня «Нарачанка»)

Авер'ян Дзеружынскі – сын свайго часу і яго летапісец. У шматлікіх песнях яго адлюстраваны тыя падзеі, ідэі і ідэалы, якія вызначаллі жыццё нашага грамадства ва ўсе эпохі. Яго песні могуць яскрава расказаць пра тое, чым жылі і ў што верылі людзі.
У паэтычнай творчасці А.Дзеружынскага 90-х г.г. загучалі і песні смутку, навеяныя чорным лікам.
Паэт настроены на чуйную повязь з жыццём, светам, адсюль і яго ўнутраны неспакой, хмары на чыстым, светлым.
Увогуле ж А.Дзеружынскі дарыць нам, чытачам, радасць эстэтычнага пазнавання бацькаўшчыны, роднай мовы, багатай, мілагучнай.

Ад «хваробы» ўратаваў
-          Што з табою, Кастусёк?
-          Хворы, прастудзіўся. Хтось сказаў, што я памру, і не здзівіўся.
-          Не памрэш ты, будзеш жыць. Скажы, што ў цябе баліць?
-          Штосьці ные жываток.
-          А ты вывучыў урок?
А ні слова Кастусёк… Дохтар хітрасць распазнаў,
Ад «хваробы»  ўратаваў:
-          Будзеш кожны ўрок вучыць – жываток не забаліць.

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч кажа: «Паэт пачынаецца з пачуцця Бацькаўшчыны, з кроўнай прывязанасці да роднай зямлі, на якой нарадзіўся. З любові да роднай зямлі, з духоўнай паяднанасці з ёю пачынаецца і творчасць Авер'яна Дзеружынскага. Яе нясе праз гады вернасць лепшым традыцыям і запаветам народа, спеўнаму матчынаму слову. А выток усяго гэтага ў цудоўным куточку на беразе Сожа, паміж Кармой і Слаўгарадам, дзе знаходзіцца родная вёска паэта Хляўно. Тут 10.06.1919 года нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады Авер'ян Сафонавіч Дзеружынскі. Змалку ўпадабаў ён беларускія народныя песні, заўсёды спяшаўся туды, дзе яны гучалі. Яшчэ хлапчанём не проста слухаў, а з захапленнем спяваў іх разам з большымі хлопцамі і дзяўчатамі. Не аддаў іх забыццю, калі назаўсёды пакінуў родную вёску.
Водгук родных песень чуўся ўжо ў першых вершах А.Дзеружынскага, якія ён пачаў складаць яшчэ ў пачатковай школе. З часам народна-песенныя традыцыі сталі вызначальнай асаблівасцю яго паэзіі. Нездарма да паэзіі яго звярталіся і звяртаюцца беларускія кампазітары, такія як Мікалай Аладаў. Калі 200 паэтычных тэкстаў А.Дз. пакладзены на музыку. Гэта Трыманд, Ул.Алоўнікаў, І.Кузняцоў, Юры Семяняка, Яўген Глебаў, Генрых Вагнер, Дз.Камінскі, Кім Цесакоў, Ігар Лучанок, дз.Смольскі і інш.
Нярэдка ў стварэнні песень А.Дзеружынскага ўдзельнічае не толькі як аўтар слоў, а і як актыўны творца музыкі. Мелодыі поўняць яго душу, нараджаюцца натуральна, часта, нечакана, пра тое, што ён піша ў вершы «Нараджэнне мелодыі».
-          Не ведаю, чаму ў мяне нараджаецца мелодыя?
Здагадаўся…
Мяне ж нарадзіла мая пявучая маці –
Беларусь.

Вобраз роднага краю ў паэзіі А.Дз. узвышаецца над усім. Блізкі, трапяткі, нацыянальны каларыт. Найчасцей Беларусь паўстае ў час, калі сонца лашчыцца промнямі твару, «Спяваюць лес і дол», звабным цветам цвітуць грушы, яблыні, пахучы бэз, чаромха, калі амаль не сціхае пекны голас салоўкі.
(верш «Наш беларускі ручнік»).
Мова твораў А.Дзеружынскага эмацыянальна-яркая. У ёй таленавіта выкарыстаны вобразна-выяўленчыя сродкі народнай паэзіі. Яны адпавядаюць народнаму складу мышлення, асаблівасцям мастацкага светаўспрымання аўтара, ажыўляюць яго вершы.
(верш «Мова мая»)
Даражэй і прыгажэй за родную прыроду і зямлю няма нічога на свеце – гэта скразны матыў паэзіі А.Дз. Далікатна, даверліва пранікнёна гучыць ён у вершы «Я гляджу на Каўказ».

Ты за шчырасць
Прабач мяне, Каўказ,
Пра цябе не скажу я
Нічога благога,
Падабаюцца горы твае,
Толькі ціхага,
Роднага шуму ляснога
У гэты час
Мне, павер,
Не стае,
Не стае.
Нарачанскіх пейзажаў вясёлых,
Кучаравай вярбы ля ракі
І гармоніку галасоў, песень у сілах,
Што пяюць вечарком землякі.

Галоўная ж лірычная тэма песеннай паэзіі А.Дз. – каханне. Пра першае пачуццё падлеткам да дзяўчынкі  ў вершы Раі, якое нарадзілася ў квецені саду пад птушыныя спевы, паэт расказаў і ў вершы «Яблыневы цвет», і ў аўтабіяграфіі. Але перад усім А.Дзеружынскі вылучыўся сваёй песняй «Мяцеліца». З яе з'яўленнем пайшла слава пра паэта, «Мяцеліца» - сапраўдная з'ява ў песенным беларускім мастацтве. Шэдэўральная простасць, радасць. Шырыня пачуццяў, дынаміка руху і рытму, характэрная вясёламу беларускаму танцу,
А як жа нарадзілася гэтая славутая песня, якая паляцела ў свет? Такое пытанне адрасаваў неяк А.Дз. яго даўні сябар, паэт Аляксей Пысін:
-          Скажы, Авер'ян, а як ты склаў «Мяцеліцу»?
-          Ішоў вуліцаю, мяло, гуло. Пачаў напяваць. Можа, вясковы забыты матыў успомніўся, ці само што прыйшло. Мяцеліца, мяцеліца… Слова да слова, радок да радка. А потым сустрэўся з кампазітарам Міхасём Шуміліным. Паказаў яму словы. І сам праспяваў. Ад таго напеву штосьці засталося, нешта дадалося, песню перадалі па Беларускаму радыё. Яе падхапілі. Пра мяне і Шуміліна даўно і паміну няма. Народнай «Мяцеліца» стала.
(песня «Мяцеліца»

Валодае паэт і сатырычным пяром. Многае непакоіць А.Дз. «Сабірайся ў госці, мой дзядок» – жартоўная песня, у якой пануе жывы народны гумар, камізм, пацеха, струменіць весялосць. Стаўка на народны жарт, характар гаворкі, досціп, вясёлы і жыццярадасны дасягае свайго эфекту. (верш…)
Адна з вясёлых дасціпных песень «Нездаровіцца», напісаная разам з Аладавым і Касачом, таксама належыць пяру А.Дз. У падобных творах ляжаць традыцыі беларускага смеху і гумару. (верш «Нездаровіцца»).
Пра А.С.Дзеружынскага як дзіцячага паэта гаварылася нямала. Яго імя даўно і стала прапісалася ў хрыстаматыях і чытанках для дзяцей. Шматлікія дзіцячыя зборнікі паэта выйшлі ў свет. Але асабліва хочацца адзначыць з'яўленне ў 1997 годзе зборніка «Азбука», куды ўвайшлі ажно 11 (!) азбук: «А мужчынскіх імён», «А жаночых імён», «А кветак», «А дрэў», «А жывёл», «А птушак», «А грыбоў» і інш.
Вершы для дзяцей А.Дз. займальна навучаюць чытанню, будзяць жывую дапытлівасць і назіральнасць, уводзяць малога слухача ці чытача ў свет цудаў прыроды, выхоўваюць гуманізм. Іх з задавальненнем слухаюць малыя дзеці і чытаюць старэйшыя. (верш «Ад хваробы ўратаваў»).
А. Дзеружынскі ўмела карыстаецца прыёмамі гульні, гукам, словам, адпавядае дынамічна, ярка, эмацыянальна, нярэдка – з добрым досціпам. Усё гэта як нельга лепш адпавядае беларускім песенным традыцыям. (песня «Сняжынкі»).


Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк ў Давыд-Гарадку 10 кастучніка 1957 года. Пасля заканчэння школы працаваў чарнарабочым і ўпакоўшчыкам на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 годзе паступіў на завочнае аддзяленне літаратурнага інстытута імя М.Горкага ў Маскве. Пасля службы ў войску перавёўся на аддзяленне, якое скончыў у 1982 годзе.
Працаваў рэдактарам, старэйшым рэдактарам, з 1995 года – загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «МЛ». з 1984 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першы паэтычны зборнік паэта пад назвай «Вандроўнік» выйшаў у 1983 годзе. Большасць вершаў гэтага зборніка прысвечана роднаму краю, што дастаткова традыцыйна для паэта-пачаткоўца. Вырашэнне паэта было нечакана новым і свежым. Пануючай стыхіяй у творах дадзенай тэматыкі становіцца вада.
Тут, у Палескай глыбі, ночы хоць вока згубі.
Лодкі свае не знайдзеш – без лодкі куды ты пойдзеш.
Як дотык да поўсці воўчай, ля ганка вада плюскоча,
суседняя хата плыве, а ў хаце суседка жыве.

Трэба нагадаць, што дзяцінства Леаніда Дранько-Майсюка праходзіла ў Давыд-Гарадку, што стаіць на сутоку рэк. Нават герб гэтага горада – чорнае поле срэбнай ракой, па якой плыве залаты карабель, які вядзе сваю гісторыю з 12 стагоддзя, сведчыць пра тое, што менавіта тут жывуць сапраўдныя рамантыкі-вандроўнікі, якім і прадстае Л.Дранько-Майсюк са старонак сваёй першай кнігі.
Нязвыклы вобраз Радзімы – «Край лясоў і балот». Эмацыянальна-побытавыя замалёўкі родных мясцінаў нагадваюць хутчэй не Беларусь, а Галандыю, альбо Венецыю. Радкі паэта перапоўнены вільгаццю:
… У хаце
жаданы спакой,
і вёдры да самых плячэй
Напоўнены чыстай вадой…
Альбо:
Бачыў, як сонца ў тумане 
Выйшла да соннай вады…
Ці яшчэ:
У слоік чысты малака
Мне цётка наліла.
За вёскай чыстая рака
Да лодкі падышла…
Аднак гэтая празмерная ўвільгатнасць не пакідае ўражання адчужанасці. Замалёўкі воднай краіны – Палесся – выклікаюць душэўны камфорт. Пачуванне ўтульнасці. Таму што большасць з іх асветлена цёплым промнем палескага сонца.
Малюнак хвалі падымі вяслом да сонечнага промня…
Тут шмат цікавага, зірні – дай бог цікавае запомніць.
Вясло не цяжкае ў руцэ, святло бязважкае ў рацэ,
І лодкі рух такі павольны, і мяккі, нібы кот ідзе,
І камячкамі снежнай воўны аблокі мокнуць у вадзе.
Увага да дэталяў, нязначных дробязей не перашкаджае паэту выяўляць цэласнае светабачанне, якое гаворыць аб уменні ўзводзіць бытавыя замалёўкі ў ранг архетыпаў.
Л.Дранько-Майсюк – адзіны з нямногіх, хто мог дазволіць сабе быць паўнаўладным гаспадаром уласнай ліры. «Ёсць пачуццё і дастаткова. У вершы можна свет змясціць…» – першыя радкі верша «Мэта», якім пачынаецца яго другі паэтычны зборнік з незвычайнай назвай «Над пляцам» – 1986 год. Гэты зборнік па свайму зместу бліжэй за ўсе стаіць да слова «Уражанне».
Імкненне занатаваць нешта хуткаплыннае, няўлоўнае, але значнае ў сваёй няўстойлівасці, руху, абумовіла і стылістычную манеру паэта.
Нарэшце снег, літаратурна-белы,
На падваконні зазіхацелі бэры,
Што з воску злеплены,
І з нейкіх нітак шэрых,
І з лапікаў, накручаных без меры.
Ды выпаў снег, і зроку весялей
Да кожнай дробнай з'явы дакранацца.
Сняжынкамі насычаны алей,
І поўны воск жартоўнага вар'яцтва.
Але ў зборніку «Над пляцам» паэт-вандроўнік праз уласнае асэнсаванне пары дзяцінства перадае дух беларускага мястэчка, сваеасаблівага асяродка, які мае не толькі свае ўнутраныя парадкі ў сферы чалавечых узаемаадносін, але, відавочна, і свае ўяўленні аб прынцыпах прапорцыі і законе гравітацыі.
Ёсць у кнізе і тэма Дому з вялікай літары, трываламу жытлу, дзе ёсць месца дзядам, бацькам, жонцы, дзецям, родным і сябрам.
Аднак дом, нават самы дасканалы, цёплы і ўтульны, не можа стаць надоўга адзіным вытокам, што жывіць творчасць. Паэтычнаму духу відавочна замінаюць, здавалася б, пажаданыя да ўсіх нязрушнасць, трываласць, пэўнасць.
Аўтар вымушаны шукаць новых уражанняў – вонкавых і ўнутраных:
«Таму прашу выратавання,
і новай музыкі, і слоў –
хай нечаканае каханне
заменіць гэтую любоў,-»
прага неспазнаных пачуццяў, свежых уражанняў у значнай ступені наталяецца ў кнізе «Тут» – 1990 год. Зборнік уключае ў сябе лірычныя вершы, дзве невялічкія паэмы «Курасоўшчына» і «Адам Нядзелька», эсэ-ўражанні, напісаныя пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Заходняга Берліна. У кнізе прысутнічаюць дзве тэмы: адна з іх – Беларусь. Куды б не трапіў паэт, незалежна ад краіны і мовы, чужое заўсёды спасцігалася і выяўлялася ім праз прызму любові да роднага краю. (Песня-полька).
Другая тэма кнігі «Тут» – узаемаадносіны паэта і паэзіі. Аўтар пераконвае нас у тым, што занятак творчасцю – гэта несупыннае ахвяраванне. Паэт не належыць сабе, ён належыць творчасці.
Ён – Арфей, распяты на струнах уласнай ліры. Творца не мае права на душэўны камфорт, на ўладкаванасць, на застыласць пачуццяў. Разумеючы гэта, Л.Дранько-майсюк зноў адпраўляецца ў паэтычныя вандроўкі. Уражанні ад рамантычных падарожжаў па Грэцыі і Францыі склалі змест кнігі «Акропаль» (1994 г.) і «Стомленасць Парыжам» (1995 г.). На сённяшні дзень кніга паэта «Стомленасць Парыжам» – гэта апошні і самы моцны зборнік аўтара, у аснову якога леглі думкі, навеяныя падарожжам, французскай паэзіяй і зноў-такі апошнім каханнем.
«Я жыву поўным жыццём тады, калі, з'яўляецца жанчына. І я ўбачыў рубеж гэтага жыцця, калі з'явілася Яна».
Каханая для паэта – апраўданне жыцця, яго ратаванне, тое чаканае ратаванне, пра якое ён марыў з маладосці. І ўсё-такі, менавіта, духоўны ўзрост дазваляе паэту асэнсаваць усю веліч гэтага падарунка лёсу.
Былі жанчыны (дзе яны?),
Пасля якіх такая роўнядзь,
Што а ні суму, ні віны
Душа не ведае, не помніць…»
Я ўдзячны вопыту твайму –
Найдарагому нечаканню!
Што ранішняму даў пісьму
Надзею на выратаванне.
Л.Дранько-Майсюк, акрамя паэзіі, займаецца прозай. Ён аўтар кнігі, па ўласным вызначэнні, «несер'ёзных» апавяданняў «Пра тое як я…», зараз працуе над раманам пад умоўнай, пакуль што, назвай «Ненавідзець Арфея». І ўсё-такі для большасці – ён паэт, паэт па прыродзе, а не ад літінстытуцкай вывучкі Л.Дранько-Майсюк – адзін з тых нямногіх беларускіх літаратараў, чый вонкавы і ўнутраны імідж супадае, мажліва, таму такі адкрыты ён у сваёй творчасці. Роўны сам сабе – у гэтым знешне парадаксальным словазлучэнні хаваецца сутнасць паэтавай творчасці.
Як паэт-песеннік ён напісаў шмат вершаваных тэкстаў для дзіцячых песень, яны вельмі простыя, сціплыя, нават казачныя.
(песня «Прынц і ружа»).
Але як сапраўдны беларус, Л.Дранько-Майсюк раскрывае наш менталітэт у песні «Бульба», музыку для якой напісаў Леанід Захлеўны. І вы зараз упэўніцеся ў гэтым самі.
(песня «Бульба»). 


ГАСЦЁЎНЯ  “Пявучыя струны душы беларускай”

среда

«ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — МАЯ ЗЯМЛЯ» Вусны часопіс для V—VIІ класаў


«ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — МАЯ ЗЯМЛЯ»
Вусны часопіс для VVIІ класаў


Мэта: развіццё цікавасці да новых ведаў аб Веларусі, выхаванне любові да Радзімы, пачуцця гонару за свой народ.

Задачы: узнавіць у памяці вучняў інфармацьпо аб Беларусі, замацоўваць камунікатыўныя навыкі і навыкі работы ў калектыве; спрыяць фарміраванню культуры зносін; развіваць творчы патэнцыял вучняў.
                                                                                                             1
Абсталяванне: сімволіка Рэспублікі Беларусь, контур карты Беларусі;                  крыжаванка; фотаздымкі і малюнкі  краявідаў Беларусі, мультымедыйная ўстаноўка.
 М у з ы ч н а е афармленне: песні пра Беларусь у выкананні ансамбля “Песняры”.


Ход мерапрыемства

Настаўнік. Старонка першая – “Дзе мой край?”
Паелухайце, калі ласка, паэтычныя радкі Уладзіміра Караткевіча пра родную беларускую зямлю.
Гучыць урывак з верша “Беларуская песня”  ( На экране - фотаздымкі і
малюнкі  краявідаў Беларусі па зместу верша.)
Настаўнік. Ахто з вас можа адказаць, дзе знаходзіцца наш край, з якімі краінамі ён мяжуе?

. Першы вучань.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой,
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла Беларусь.
Юрась Свірка

Настаўнік. Старонка другая – “Нашы сімвалы”
Кожная краіна мае свае ад-метныя рысы, пэўныя асаблівасці, якія адлюстраваны ў дзяржаўнай сімволіцы. Давайце ўзгадаем нашу сімволіку. Што да яе адносіцца? (Герб, сцяг.)( На экране выява герба Беларусі)
        Назавіце складовыя часткі герба і патлумачце значэнне кожнага
элемента. (Яднанне Зямлі і Сонца галоўны знак жыцця, адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні-маці (Зямлі) і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць на-дзею нашых сучаснікаў на росквіт Беларусі; вянок, з аднаго боку пераплецены кветкамі ка-нюшыны, а з другога — блакітнымі кветкамі льну, абрамляе герб спелае жыта. Усе гэтыя расліны — адзнакі беларускага краю, яго расліннага свету; форма вянка невыпадковая: вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнага-рода пераможцу. Пяціканцовая зорка — знак бяспекі, мужнасці.)
Настаўнік. Такім чынам, пяціканцовая зорка — мужнасць, абарона. Хто скажа, якая надзвычай важная юбілейная дата адзначалася ў 2009 годзе? (65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.)
  Якая падзея будзе адзначацца ў маі 2010 го­да? (65-я гадавіна Перамогі над фашысцкай Германіяй.)

Старонка трэцяя – “Зямля мая бой прымала”

Прайшло 65 год з тых жудасных падзей, але памяць жыве. Мы павінны захоўваць і шанаваць яе. Бо дзякуючы тым, хто ахвяраваў сваім жыццём, мы жывём у вольнай і квітнеючай краіне. Памяць — неад'емная частка Радзімы, яе гісторыі.
Пад гукі музыкі вучні чытаюць «Рэквіем па кожным чацвёртым”  А. Вярцінскага.  На экране – мемарыяльныя комплексы і помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.    
Настаўнік. Беларусь мае сваю гісторыю, у ёй шмат цікавага. Незабыўныя гераічныя і балючыя старонкі ваенных падзей. Нашы продкі пакінулі слаўную памяць пра сябе.  А зараз я прапаную разгадаць крыжаванку.

Старонка чацвёртая – “Ці ведаеш ты? (На экране – крыжаванка)







1





2










3




4








5








6





7



8




















Пытанні:
1. Крылаты сімвал Беларусі
2. Імя асветніцы беларускай зямлі, што нарадзілаея ў Полацку.
3. Расліна на Беларусі, другая назва якой — паўночны шоўк.
4. Беларускі першадрукар.
5. Горад, які быў заснаваны ў 1102 годзе князем Барысам.
6. Па лясах блукае статак волатаў і немаўлятак,
    Гэта Пушчы спадары  Белавежскія ...
7. «Лёгкія планеты» (расліннасць).
8. Другі хлеб для беларусаў.

Адказы: 1. Бусел. 2. Еўфрасіння. 3. Лён. 4. Скарына. 5. Барысаў. 6. Зубр.
7. Лес. 8. Бульба.


 Старонка пятая – «Жадаю вам»!
Настаўнік. А цяпер адкажыце на пытанне пытанне. <-Што значыць для вас Радзіма, родная зямля? Якая яна?» Прапаную кожнаму з вас назваць сваё слова ці словазлучэнне і пажаданні сваім сябрам, родным.  (Вучні называюць словы і пажаданні.)
А зараз паслухайце, што жадаў нашай краіне народны пісьменнік Беларусі Янка Купала. Песню выконвае Уладзімір Мулявін. ( На экране – фотаздымкі вучняў школы, якія былі зроблены падчас экскурсійных паездак)

Напрыканцы настаунік чытае ўрывак з вер­ша Таісы Трафімавап «Адна зямля».

Зямля бацькоў — цудоўная зямля.
Пашчасціла і  мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён, і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца!    

«ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — МАЯ ЗЯМЛЯ»
Вусны часопіс для VVIІ класаў

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)