Сцэнарый урачыстага паседжання “Прыйдзе свята ў нашу хату”
Дзеючыя асобы:
1. Гаспадар
2. Гаспадыня
3. Дамавік
Дзеянне адбываецца ў актавай зале. Гучыць фанаграмма беларускіх песень. Сцэна ўбрана пад вясковы надворак. У цэнтры стаіць хата. Чуюцца галасы хатніх жывёл. У акенцы з’яўляецца дамавік:
- Добры дзень, мае сябры. Ці пазналі вы мяне?
Тут жыву я – на гары. Не дзіця я, не стары.
У хаце ўсім амаль кірую. Вам з’яўляюсе ў сне.
Але ёсць гаспадары. Маю назву дамавік.
Дамавік:
- Ой! Здаецца мне, што сёння ў нашай хаце будзе свята. Бо наша Ганна з самага ранку скавыча. Во ізноў, чуеце? (з’яўляецца бабка)
Баба: Дзед, а дзед, уставай! Трэба ў хаце прыбраць, хутка госці да нас прыйдуць.
Дзед: Адчапіся, бабка. Дай трошачкі паспаць, старыя косці пагрэць.
Баба: Людцы добрыя, пабачце, у майго дзеда ад лені гнуцца калені. Гэта ж трэба, цалютку ноч сон, а ўвесь дзень лень!
Дамавік:
А народная мудрасць кажа:
Хто работу робіць, а хто варон ловіць:
На работу ай, ды ох, а за сталом адзін за трох;
Праца чалавека кормміць, а лянота порціць.
Дзед: А хто гэта казаў?
Баба: Сумленне тваё казала. Марш па ваду. (дзед выходзіць і хутка вяртаецца).
Дзед: Баба, хутчэй выходзь на двор! Госці да нас едуць. (мітусяцца па двары)
Дамавік: Што, сябры, для жыта трэба?
Баба: Ну, вядома, трэба глеба.
Дамавік: А для птушкі?
Дзед: Вышыня.
Дамавік: А для казкі – цішыня. Ну, а што для весялосці?
Разам: каб часцей бывалі госці!
Баба: Ой, вясёлае будзе свята! І гасцей тут у нас багата.
Дзед: Ой, не ведаю гэтай навукі.
Дамавік: хто без навукі, той – як бязрукі!
Дзед: Гэта я-та бязрукі? Ну-ка Ганначка, заспяваем нашу прывітальную.
Дзед з бабай спавяюць “Прывітальную”
а) Добры вечар, госці, просім вам мілосці:
каб вы пілі-елі, весела сядзелі,
весела сядзелі, харошыя песні пелі.
Добры вечар госці, просім вам мілосці!
б) Сёння ў нашай хаце свята!
Калі ласка, у нашу хату.
Гэй! Рады спаткаць, гуляць дык гуляць!
Сёння гудзе гулянка да ранку,
А ўчора-звячора,
З намі гуляй, хто хоча, аж да ночы
Хто адгуляў – спачывай.
Пакуль жывы ў свеце людзі,
Так ці гэтак неяк будзе
Гэй! Кінь гараваць –
Гуляць дык гуляць.
Сёння ідзе гулянка аж да ранку.
А ўчора – звячора.
З намі гуляй, хто хоча, аж да ночы,
Хто адгуляў – спачывай.
(Дзед з бабай пад музыку спяваюць і танцуюць)
Баба:
Мы танцуем, мы спяваем,
Невясёлых не прымаем.
Хто сумленны – той наш госць,
Во якая весялосць!
Дамавік:
Да нас на свята запрашаем
І сардэчна вас вітаем.
Разам:
І дарослых, і дзяцей,
І шаноўных усіх гасцей.
Баба:
Хопіць вам адпачываць,
Пара свята пачынаць.
(Чуецца музыка і з’яўляецца ансамбль “Дударыкі”)
Дамавік:
Тут на ўвесь прастор вялікі
Зайгралі нам музыкі,
Загудзелі, загудзелі,
Затрубілі “Дударыкі”.
Заходзяць суседачкі-дзяўчатачкі:
Дзяўчаткі: Бабулька Ганна, дзядуля Мацей, а што ў вашай хатцы сёння робіцца? І шум, і тлум, і песні гучаць? А мы беглі па вуліцы, змерзлі! Дазвольце ў вашай хатцы пагрэцца! Вунь як у вас тут хораша ды й прыгожа, і весела таксама.
Дзед: Гэта суседкі-дзяўчаткі прыбеглі да нас, прымай, Ганна, запрашай!
Баба: Калі ласка, праходзьце, ля печы сядайце, на гасцей паглядзіце, ды й мне дапамажыце! Вы, гаспадынькі добрыя, спрытныя і жвавыя.
(Дзяўчаткі сядаюць на лаўцы, вяжуць, прадуць, размотваюць ніткі)
Баба: Дзядуля. Мілы, паглядзі! Хто тут нас чакае? Танцорам гэтам гадкоў пяць, і тож імкнуцца танцаваць!
Дзед: Калі ласка, запрашаем, весяліцца пачынаем. (танцавальныя нумары праграм)
Баба: Нам патрэбна больш народу! Дайце ходу карагоду! (дзед і баба падтрымліваюць танцораў, самі таксама танцуюць і скачуць)
Баба:
А я купіла плацце новенькае,
Баціначкі шаўровенькія.
Эх, ёсць у чым пагуляць, паспяваць, паскакаць!
Дзед:
На дварэ ідзе дождж, а ў нас суха
Музыкант, польку ўрэж, польку-весялуху! (Артысты прадаўжаюць сваё выступленне)
Баба:
А я вось што запытаю:
Адкажыце госці мне,
Ці вам добра тут, ці не?
Дзед:
Вельмі добра. Калі так
Час нам свята прадаўжаць!
Баба:
Хто лянівы ды нясмелы,
Таму блінок гарэлы.
Хто адважны ды старанны,
Дык таму блінок румяны. (гульня “Злаві блін”)
Баба: Зараз паглядзім, хто тут сабраўся, ці добрыя гаспадыні з гаспадарамі, ці так сабе. Хто зможа падкінуць блін на патэльні ўверх так, каб ён перавярнуўся і зноў злавіць яго на патэльню, той добры гаспадар. Паспытайце і блінца, які ладны ды смачны, на масле спечаны ды цукрам пасыпаны. (Удзельнікі гульні частуюцца блінамі і гуляюць у гульню)
Дзед:
Мы з бабай вам жадаем,
Каб лета дачакалі.
Каб весначку сустракалі
І ўсе вас падарункамі надзялялі.
Частуйцеся, калі ласка! (раздае пачастункі дзецям у зале і на сцэне).
Баба: Дзядуля, яшчэ госцейкі да нас збіраюцца, вунь: увесь парожак адтапталі, польку-трасуху нам паказаць хочуць. (Працягваецца конкурс)
Баба:
Ох, танцавала – абсцасы паламала! Так у нас у Гродні гавораць. А можа і вы якія прымаўкі ды прыказкі ведаеце? (Гульня-аўкцыён беларускіх прымавак і прыказак).
Дзед: Тым, хто болей ведае цудоўных прыказак і прымавак. Я дам цацкі-падарункі на памяць аб нашай хатцы. (Раздае цацкі дзецям – удзельніка гульні)
Баба: Усе сюды! Весяліцца запрашаем, мы прыпеўкі пачынаем. (Дзед з бабай пяюць прыпеўкі, дзяўчаткі-суседачкі таксама іх падтрымліваюць)
КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ ПРЫПЕВАК:
Дзед: На свята да нас і тэатр прыехаў! Тэатр беларускай батлейкі. Калі ласка, запрашаем усіх паглядзець, паслухаць і ўразумець! (Выступленне ўсіх праграм заканчваецца з’яўленнем Бабы з Дзедам, якія вядуць карову)
Дамавік: Гэй, гаспадары! Куды гэта вы буронку цягнеце?
Дзед: На кірмаш.
Дамавік: Чаго?
Баба: А ці не разумееш? Бачыў, колькі гасцей панаехала?
Дамавік: Менавіта, бачыў.
Баба: Ну, дык вось. Яны да нас панаехалі, пачастунку панавозілі.
Дзед: А мы што, горш за іх?
Баба: зараз мы Буроначку прададзім, купім казу.
Дамавік: А казу нашто?
Дзед: Ды ты што, Дамавік, са страхі зваліўся?
Баба: Амаль усім вядома, што дзе каза рогам, там усяго многа.
Дзед: Дзе каза нагой, там жыта капною.
Баба: Дзе каза ходзіць - там жыта родзіць. Вось!
Дамавік: Усё гэта я ведаю лепш за іншых. Але вось што я вам прапаную: хай ваша Буронка для мяне станцуе, а потым вы са мной пагуляеце, бо мне сумна тут аднаму сядзець, а я вам за гэта чароўны куфэрак падарую.
Баба: Згода! (Буронка танцуе польку). А ў што гуляць будзем?
Дамавік: У загадалкі. (загадвае загадкі)
1-я Бягуць панічыкі, задраўшы лычыкі? (сані)
2-я Хто з барадой родзіцца? (казёл)
3-я Ідзе без ног, б’е без рук? (гадзіннік)
4-я Гукнеш – адгукнецца, а ад людзей хаваецца? (рэха)
5-я Бяжыць свінка стальная спінка, хвост канапляны? (іголка з ніткай)
6-я Тысяча брацікаў звязаны, адным поясам падпаясаны? (сноп)
Дзед: Вось і скончылася наша свята.
Дамавік: Дзякуй усім, хто пажадаў у нашай хаце павесяліцца, нас парадаваць.
Баба: жадаем усім прысутным шчасця, дабра і поспеху. Зараз журы аб’явіць вынікі і ўручыць лепшым выканаўцам падарункі і прызы. (Журы аб’яўляе пераможцаў і вынікі фестываля)