Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

воскресенье

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год




Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год

(Х клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)

53 гадзіны на год;  1/2 гадзіны на тыдзень
( у першым паўгоддзі – 1 гадзіна, у другім – 2 гадзіны, з іх на творчыя работы –  4 гадзіны)
Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры  ў 10 класе падрыхтавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, асаблівасцямі зместу вучэбнага дапаможніка “Беларуская літаратура.  10 клас”.   Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.  2009. У планаванні вызначаецца колькасць гадзін на вывучэнне тэмы, паслядоўнасць урокаў, у тым ліку і ўрокаў, прысвечаных творчым работам. Да кожнага ўрока ўказваецца выкарыстаны метадычны дапаможнік, вызначаецца дамашняе заданне.
Планаванне мае на мэце дапамагчы настаўніку арганізаваць работу на ўроку, але не павінна стрымліваць творчы патэнцыял, ініцыятыву. Настаўнік можа спланаваць урок, вызначыць дамашняе заданне,  абапіраючыся на ўласны вопыт.

№ урока  і дата правядзення
Тэма ўрока
Мэта ўрока
Матэрыял  вучэбнага дапаможніка. Дамашняе
заданне
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XX СТАГОДДЗЯ
(17  гадзін + 2 гадзіны на творчую работу)
1.
Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя на фоне гістарычных падзей і развіцця сусветнай літаратуры.

- пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі вывучэння курса літаратуры ў 10 класе, даць характарыстыку літаратурна-грамадскаму  руху ў 20-я гады, засяродзіць увагу на пераемнасці ў развіцці літаратуры з «нашаніўскім» перыядам, на ролі літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» ў гісторыі айчыннага пісьменства,  паказаць уплыў грамадскіх падзей на праблематыку і вобразную сістэму мастацкіх твораў;
- развіваць аналітычнае  мысленне вучняў, навыкі слухання і  канспектавання;
- садзейнічаць выхаванню маўленчай культуру дзяцей, пашыраць іх інтэлектуальную прастору.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.3-14,адказы на пытанні
2
Максім Гарэцкі. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Апавяданне “Роднае карэнне”.


- зрабіць кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху Максіма Гарэцкага – пісьменніка, тэарэтыка і гісторыка літаратуры, раскрыць тэму вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу ў апавяданні “Роднае карэнне”; 
- развіваць уменні дзяліць мастацкі твор на сэнсава-самастойныя часткі, складаць план апавядання і  сцісла пераказваць асобныя яго часткі;
- уплываць на фарміраванне пачуцця грамадзянскага абавязку, любові і павагі да роднай зямлі.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.19-23 ( азнаёміцца),
падабраць цытаты для характарыстыкі Архіпа Лінкевіча і дзеда Яхіма
3.
Апавяданне “Роднае карэнне”. Вобраз Архіпа Лінкевіча. Жыццёвая мудрасць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню.

- ахарактарызаваць вобраз Архіпа Лінкевіча – вясковага інтэлігента з абуджаным сумленнем, пачуццём абавязку перад людзьмі, засяродзіць увагу на яго імкненні пазнаць жыццё, раскрыць агульначалавечую сутнасць парад дзеда Яхіма;
- развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя,  даваць учынкам героя  уласную ацэнку, падмацаваную тэкстам;
- садзейнічаць выхаванню такіх пачуццяў, як вернасць роднаму краю, роднаму карэнню,  скіраваць роздум вучняў на асэнсаванне паняццяў  “любоў да бацькоў”, “адказнасць за блізкіх”.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.23, пытанні № 3,4,8.
Прачытаць апавяданне “Літоўскі хутарок”

4.
Аўтабіяграфічнасць апавядання “Літоўскі хутарок”. Гуманістычная канцэпцыя пісьменніка. Вобраз Яна Шымкунаса.

- правесці аналіз зместу апавядання, у аснове якога ўласныя ўспаміны пра Першую сусветную вайну, праз пейзаж, кантрасныя малюнкі, дэталі, мастацкія сродкі мовы паказаць жыццё чалавека ў час ваеннага ліхалецця, беручы пад увагу лёс членаў сям’і Яна Шымкунаса, бескарыслівага, высакароднага, гуманнага чалавека, раскрыць гуманістычны ідэал пісьменніка;
- удасканальваць навыкі аналізу мастацкага твора,  развіваць уменне складаць разгорнуты цытатны  план апавядання,  рыхтаваць вуснае   выказванне па пытаннях, якія разглядаліся на ўроку;
- фарміраваць адносіны да вайны як да самай злачыннай, антычалавечай з’явы ў свеце,  выхоўваць гуманнае стаўленне да людзей і свету.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.24-28,  пытанне №5
5.
Змітрок Бядуля. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Абразкі, лірычныя мініяцюры (“Плач пралескаў”, “Нібы рупны араты…”)

-                     - пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам Змітрака Бядулі – пісьменніка, у творчасці якога спалучаюцца рамантычная настраёвасць і рэалістычнае адлюстраванне жыцця, даць паняцце абразок, лірычная мініяцюра, правесці ідэйна-эстэтычны аналіз твораў “Плач пралескаў”,   “Нібы рупны араты…”;
-                      
-                     - развіваць вуснае маўленне вучняў, навыкі выразнага чытання і вуснага слоўнага малявання;

- уплываць на фарміраванне духоўнага свету дзяцей.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 37, пытанні, прачытаць апавяданне “Бондар”, малюнкі да твора па жаданні
6.
Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка.

- праверыць ступень разумення зместу апавядання “Бондар”, выкарыстоўваючы  прыём  незакончаных сказаў, ілюстрацыі, падрыхтаваныя вучнямі дома, прааналізаваць апавяданне, высветліць тэму, ідэю і мастацкія адметнасці  твора, ахарактарызаваць вобраз майстра-працаўніка;
- удасканальваць навыкі пераказу, складання плана твора, адбору тэкставай інфармацыі для характарыстыкі героя;
- выхоўваць у вучняў адмоўнае стаўленне да праяўлення чэрствасці і абыякавасці, да  эстэтычнай неразвітасці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 37-40,  вусны водгук на твор (памятка на с.294)
7.
Уладзімір Дубоўка. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэта. Асноўныя матывы лірыкі.

- пазнаёміць вучняў з постаццю паэта  Уладзіміра  Дубоўкі, раскрыць тэматыку яго вершаў, прааналізаваць вершы «О Беларусь, мая шыпшына…», «Родная мова, цудоўная мова...»,  прасачыць за тым,  як у паэтычных творах аўтар услаўляе  сілы народа, духоўнасць, вальналюбства чалавека;
- працягваць развіццё навыкаў аналізу паэтычнага твора;
- садзейнічаць выхаванню цікавасці да творчай індывідуальнасці паэта.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.45-49, 52-53., ідэйна-мастацкі аналіз вершаў «О Беларусь, мая шыпшына…», «Родная мова, цудоўная мова...»
8.
Паэтызацыя красы прыроды, кахання. Сувязь лірыкі У.Дубоўкі  з традыцыямі фальклору, паэзіяй Я.Купалы,
 Я.Коласа, М.Багдановіча.

- правесці ідэйна-мастацкі аналіз вершаў «Залатая асенняя раніца», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», у якіх паэтызуецца  краса  прыроды, засяродзіць увагу вучняў на высокай культуры верша, шчырым  лірызме, асацыятыўнай вобразнасці, багацці жанравых форм, паказаць сувязь лірыкі  паэта з традыцыямі фальклору, паэзіяй Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча;
- развіваць уменне адрозніваць асабістааўтарскае і традыцыйнае ў творы ,   удасканальваць навыкі аналізу верша;
- садзейнічаць выхаванню экалагічнай культуры вучняў, іх дапытлівасці і назіральнасці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С.49-50, 53-54.
Падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў
1в - У. Жылкі,  2в - Язэпа Пушчы, у якіх паэтызуецца  краса  прыроды
9.
Кандрат Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Байкі (“Дыпламаваны баран”, “Махальнік Іваноў”).

- пазнаёміць з умовамі жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Крапівы байкапісца і драматурга, раскрыць жанрава-тэматычную разнастайнасць байкі, вылучыць у байках асноўныя іх асаблівасці, прасачыць, як у змесце баек высмейваюцца бескультур’е, амаральнасць, некампетэнтнасць, бяздушнае стаўленне да сумленных працаўнікоў, самаўпэўненасць, нахабства, тупасць, падхалімства і іншыя чалавечыя заганы;
- развіваць мысленне і творчыя здольнасці вучняў, навыкі выразнага чытання, аналізу алегарычнага твора;
- уплываць на фарміраванне станоўчых маральных якасцей асобы дзіцяці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 59-62,  вывучыць на памяць байку К.Крапівы
10.
Камедыя “Хто смяецца апошнім”. Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі. Канфлікт у п’есе.

- пазнаёміць з часам напісання і  гісторыяй пастаноўкі камедыі, падвесці вучняў да ўсведамлення спецыфікі сатырычнай камедыі,  правесці дыягнастычную гутарку  па змесце, вызначыць асноўны канфлікт п’есы і на яго падставе сфармуляваць праблемы твора;  
- развіваць навыкі аналізу драматычнага твора, уменне праводзіць сувязь паміж дзеяннямі ў сатырычнай камедыі з канкрэтнымі гістарычнымі праблемамі;
- выклікаць цікавасць да асобы драматурга і яго спадчыны, садзейнічаць выхаванню тэатральнага густу вучняў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. выразнае чытанне  па ролях найбольш вясёлых эпізодаў
11.
Маштабнасць сатырычных вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна. Эвалюцыя характару Тулягі.

- паглыбіць і ўдасканаліць першапачатковае ўспрыманне твора вучнямі, даць характарыстыку Гарлахвацкаму  і Зёлкіну, у вобразах  якіх увасоблены такія негатыўныя з’явы, як невуцтва, дэмагогія, падхалімства, прыстасавальніцтва, прасачыць за зменамі, якія адбываюцца ў характары Тулягі, акрэсліць прыёмы стварэння сатырычнага  вобраза ў драматычным творы;
- развіваць уменні аналізаваць мастацкі вобраз, складаць план характарыстыкі героя, на падставе тэксту  даваць учынкам героя  ўласную ацэнку, аргументаваць сваё выказванне;
- дапамагчы вучням упэўніцца ў спрадвечнай ісціне: чалавека ацэньваюць не па словах, а па справах, прыстойнасць, духоўная смеласць робяць асобу моцнай.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 64-69, падрыхтаваць маналог-самараскрыццё
1в – Гарлахвацкага
2в – Зёлкіна
3в - Тулягі
12.
Вобразы – носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера. Мова персанажаў як сродак раскрыцця іх характараў. Значэнне творчасці К. Крапівы.

- вызначыць ідэйна-кампазіцыйную ролю вобразаў Чарнавуса, Левановіча, Веры,  даць ім характарыстыку, пры аналізе твора назіраць за трапнасцю і выразнасцю маўлення  герояў,  за мастацкімі сродкамі стварэння гумарыстычнага і сатырычнага,  правесці абагульняльную гутарку па п’есе, падрыхтаваць вучняў да напісання сачынення-разважання па праблемах, узнятых  у п’есе ;
- развіваць уменне весці дыскусію, аргументаваць ці аспрэчваць выказванне;
- паспрыяць  выхаванню культуры  ўзаемаадносін.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 69-73, падрыхтаваць матэрыял для напісання кантрольнага сачынення
13-14.
Класнае кантрольнае сачыненне
- развіваць пісьмовую мову, лагічнае мысленне;
- садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна-лінгвістычнай кампетэнцыі асобы.
Прачытаць першы скрутак рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”
15.
Андрэй Мрый. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.  Раман «Запіскі Самсона Самасуя» — твор пра анамаліі грамадскага жыцця сярэдзіны 20-х гадоў.
-узгадаць найбольш важныя звесткі біяграфіі і творчай дзейнасці Андрэя Мрыя; аднавіць змест першага скрутка рамана «Запіскі Самсона Самасуя», паглыбіць веды вучняў пра час, адлюстраваны ў творы;  узнавіць веды пра гумар, іронію, сатыру, шарж, даць паняцце сатырычны раман, папоўніць слоўнікавы запас вучняў;
-   развіваць лагічнае мысленне і маўленне вучняў;
- выхоўваць грамадзянскую пазіцыю старшакласнікаў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 80-81, 86-89
Прачытаць другі скрутак рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”
16.
Галоўны герой рамана Самсон Самасуй. Сатырычная характарыстыка і маральная ацэнка дзейнасці шапялёўскай інтэлігенцыі.

- узнавіць змест другога скрутка рамана, даць сатырычную характарыстыку і маральную ацэнку дзейнасці шапялёўскай інтэлігенцыі, прааналізаваць учынкі і паводзіны галоўнага героя  Самсона Самасуя, высветліць, што такое самасуеўшчына, у чым небяспека гэтай грамадскай з’явы і як з ёй змагацца;
 - развіваць уменні  адбіраць тыповае, аргументаваць свой выбар, падмацоўваць сказанае цытатамі з рамана;
- вучыць старшакласнікаў фармуляваць і выказваць сваю думку, адстойваць пазіцыю, пераконваць іншых, паважаць чужое меркаванне і дасягаць згоды.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 81-86
Характарыстыка Самсона Самасуя
17.
Стэфан Цвэйг. Навела «Нябачная калекцыя»
- раскрыць вучням свет творчай спадчыны сусветна вядомага аўстрыйскага пісьменніка-навеліста Стэфана Цвэйга, шляхам аналізу навелы “Нябачная калекцыя” паглыбіць паняцце пра рэалістычныя традыцыі,  пра псіхалагізм у абмалёўцы герояў, вучыць вызначаць праблематыку твора;
- развіваць творчае мысленне, вуснае маўленне, уменне прагназаваць вынік, навык фармулёўкі пытанняў тыпу што, дзе, калі;
- скіраваць роздум вучняў пра сапраўдныя каштоўнасці чалавечага жыцця.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.94-100
пытанне №5
18.
Міхась Зарэцкі. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Грамадскае і асабістае ў апавяданні «Ворагі».
- пазнаёміць вучняў з постаццю М. Зарэцкага, для творчасці якога  характэрна тэматычная разнастайнасць, вастрыня канфлікту, стварэнне складаных характараў, правесці аналіз апавядання «Ворагі», скіраваць увагу вучняў на сутыкненне ў творы  грамадскага і асабістага, паглыбіць веды вучняў пра стыль пісьменніка;
- развіваць уменне знаходзіць у творы мастацкія дэталі і высвятляць іх функцыю, карыстацца рознага роду даведачна-інфармацыйнай літаратурай;
-  уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 107-109,  пытанне №4, прачытаць апавяданне “Кветка пажоўклая”
19.
Паказ маральнай дэградацыі Марыны Гарновай у апавяданні «Кветка пажоўклая». Псіхалагізм, вастрыня канфлікту ў творы.

- праверыць ступень разумення зместу апавядання «Кветка пажоўклая»,  вызначыць асноўную праблему твора, давесці вучням, што падставай для маральнай дэградацыі асобы з’яўляюцца  бязлітасныя адносіны  да родных і блізкіх;
- замацоўваць уменне самастойна ацэньваць вывучаны твор, адрозніваць  псіхалагічныя прыёмы, якімі карыстаецца аўтар для  раскрыцця характару;
- дапамагчы вучням яшчэ раз упэўніцца ў тым, што духоўная раўнавага, шчасце там, дзе твая сям’я, твае блізкія.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 105-107,  паўтарыць матэрыял раздзела “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя”
БЕЛАРУСКАЯ  ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ  ВЯЛІКАЙ  АЙЧЫННАЙ  ВАЙНЫ
(12 гадзін)
20.
Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945).
- правесці тэматычны кантроль па тэме “Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя на фоне гістарычных падзей і развіцця сусветнай літаратуры”, даць характарыстыку літаратуры ваеннага часу, адзначыўшы вядучую ролю лірыкі, публіцыстыкі і сатыры, пазнаёміць з творамі пісьменнікаў-франтавікоў, якія аддалі сваё жыццё за  Радзіму і яе будучыню;
- развіваць мысленне вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання;
- садзейнічаць выхаванню эмацыйнай сферы старшакласнікаў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 113-115,  пытанні.
21.
Пятрусь Броўка. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. Агляд творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам
П. Броўкi, зрабіць агляд твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якіх аўтар выяўляе палымяную веру ў перамогу,   паказаць на прыкладзе верша «Будзем сеяць, беларусы!», як пераасэнсоўваецца традыцыйны нацыянальна-паэтычны матыў сяўбы, прааналізаваць баладу-рэквіем  «Надзя-Надзейка»;
- удасканальваць навыкі аналізу мастацка-выяўленчых сродкаў мовы;
- выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 120-122, выразнае чытанне вершаў «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка»;
22.
Творчасць П. Броўкі канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў. Пашырэнне ідэйна-тэматычнага і жанравага дыяпазону паэзіі ў 1960 — 1970-я гады.
- дапамагчы вучням асэнсаваць жанрава-тэматычную разнастайнасць,  ідэйны сэнс і эмацыянальную настраёвасць вершаў паэта пасляваеннага часу,  прааналізаваць творы «Родныя словы», «Александрына», «Вось  і лета сышло…», «А ты ідзі», у якіх увага аўтара скіравана на маральна-этычныя і агульначалавечыя праблемы, паэтызуецца  краса прыроды;
- працягваць працу па фарміраванні ўменняў разумець духоўны свет лірычнага героя, вылучаць мастацкія сродкі, якія дапамогуць раскрыць ідэю і праблему твора;
- выхоўваць веру ў духоўную моц чалавека, пачуццё любові да роднага краю.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 123-127, прэзентацыя любога праграмнага верша П.Броўкі або  вершаў “Пахне чабор”, “Сляды”
23.
Кузьма Чорны. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. «Пошукі будучыні» — буйны эпічны твор часу вайны. Сацыяльна-філасофскі змест рамана.
- паглыбіць веды пра  жыццяпіс Кузьмы Чорнага, акрэсліць жанравую разнавіднасць рамана “Пошукі будучыні”,  высветліць першаснае чытацкае ўспрыманне твора;
- развіваць лагічнае мысленне, навыкі вуснага маўлення, уменне даваць самаацэнку прачытанаму; 
- спрыяць выхаванню цікавасці да асобы пісьменніка і яго твораў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 128-132,  падрыхтаваць біяграфічныя даведкі пра Няваду і Ракуцьку.
24.
Драматычны лёс ахвяр Першай і Другой сусветных войн. Няздзейсненыя мары старэйшага пакалення (Нявады, Сымона Ракуцькі) пра шчасце.
- прааналізаваць фактычны літаратурны матэрыял  і даць супастаўляльную  характарыстыку вобразам Нявады і Сымона Ракуцькі, адзначыць агульнае і адрознае  ў іх лёсах,  раскрыць перад вучнямі майстэрства аўтара ў стварэнні псіхалагічнага партрэта сваіх герояў;
- развіваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць, карыстацца фактамі тэксту, характарызаваць вобразы, удасканальваць навыкі  сістэматызацыі матэрыялу для характарыстыкі вобраза;
- выхоўваць непрымірымае стаўленне да вайны як да вялікай пагрозы чалавецтву, да праяўлення жорсткасці і бесчалавечнасці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 133-136, пытанне №6

25.
Глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства».
- прааналізаваць вобразы малодшага  пакалення  рамана, на прыкладзе Волечкі Нявады і Кастуся Лукашэвіча паказаць, як у гады ваеннага ліхалецця людзі духоўна сталеюць, загартоўваюцца, становяцца мужнымі, дапамагчы вучням спасцігнуць глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства»;
- фарміраваць у вучняў уменне разумець духоўны свет герояў, удасканальваць навыкі складання плана характарыстыкі вобраза;
- спрыяць выхаванню  пачуцця адказнасці  не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 138, пытанні №3,4
26.
Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы  чалавецтву. Антываенны пафас рамана. Значэнне творчасці Кузьмы Чорнага.
- высветліць ролю вобразаў графа Паліводскага і Густава Шрэдэра ў раскрыцці антычалавечай сутнасць вайны , правесці абагульняльную гутарку па рамане;
-  замацоўваць уменне даваць ацэнку вобразам, выяўляць ролю дэталі, пейзажу, бытавых замалёвак , моўнай і партрэтнай характарыстыкі  ў творы;
- спрыяць фарміраванню патрыятычных пачуццяў вучняў.
Разважанне на адну з тэм: “Творчасць К.Чорнага як выклік фашызму”, “У пошуках шчасця і будучыні: лёс герояў К.Чорнага”


27.
Аркадзь Куляшоў.  Жыццёвы і творчы шлях паэта. Глыбіня лірычнага пачуцця ў лепшых творах даваеннага часу (“Мая Бесядзь”). Ваенная лірыка А.Куляшова (балада “Над брацкай магілай”).

- пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыццёвага шляху Аркадзя Куляшова,  стварыць умовы для асэнсавання творчай спадчыны паэта, акрэсліць асаблівасці даваеннай і ваеннай  творчасці,  на прыкладзе верша “Над брацкай магілай” паказаць суровую праўду вайны і гуманізм у паказе народнага подзвігу;
-  удасканальваць навыкі аналізу паэтычных твораў; працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора;
- выхоўваць патрыятызм, жаданне стаць на абарону Радзімы.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 143-149, вывучыць на памяць верш (на выбар настаўніка)
28.
Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай лірыцы. Зварот да тэм жыцця і смерці, кахання і вернасці, лёсу і абавязку
( “Спакойнага шчасця не зычу нікому…”, “Я хаце абавязаны прапіскаю…”).  Развіццё і ўзбагачэнне класічных традыцый лірыкі.
- разгледзець пасляваенную лірыку Куляшова,  прасачыць, як у вершах услаўляецца чалавек, яго духоўныя каштоўнасці, бязмежнасць пазнання, дапамагчы вучням убачыць паэтычнае майстэрства А.Куляшова, паглыбіць звесткі вучняў пра лірычнага героя.;
- развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных твораў і аналізаваць іх;
- праз асэнсаванне вобраза лірычнага героя паэзіі А.Куляшова выхоўваць пазітыўнае стаўленне да жыцця, як найвышэйшай каштоўнасці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 149-155, ахарактарызаваць лірычнага героя вершаў пасляваеннага часу
29.
Максім Танк. Кароткія звесткі пра  жыццё і творчасць. Шырокі творчы дыяпазон ранняй паэзіі (“Спатканне”). Адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны  (“Родная мова”)

- выклікаць у вучняў цікавасць да жыцця і творчасці паэта Максіма Танка, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту, паказаць дыяпазон яго ранняй паэзіі і раскрыць адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
- прадоўжыць працу па фарміраванні ўмення знаходзіць мастацкія тропы, пры дапамозе якіх раскрываецца ідэя твора і малюецца вобраз лірычнага героя; 
- выхоўваць павагу да свайго народа і роднай мовы, гонар за яго мужнасць і гераізм.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 1159-162,  вывучыць на памяць верш “Родная мова”
30.
Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай паэзіі. Увага да духоўнага свету чалавека, агульначалавечых  каштоўнасцей (“Каб ведалі”, “Мой хлеб надзённы”, “Завушніцы”,  “Ave Maria”, “Працягласць дня і ночы”).
- увесці вучняў у паэтычны свет пасляваеннай лірыкі Максіма Танка ,  вучыць вызначаць тэматыку і  праблематыку паэтычнага твора, высвятляць ролю інверсіі, метафары, кантрасту, паглыбіць веды вучняў пра свабодны верш, асацыятыўны вобраз;
- развіваць уменні і навыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам, стымуляваць крэатыўнасць вучняў;
- садзейнічаць выхаванню імкнення да паўназначнага, мэтанакіраванага і гарманічнага жыцця.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 162-166, аналіз аднаго з вершаў  на выбар вучняў, прачытаць паэму “Люцыян Таполя”
31.
Паэма “Люцыян Таполя”. Праблема мастака і мастацтва.
- выразна прачытаць паэму, даследаваць яе ідэйны і мастацкі бок, паказаць яе сувязь з фальклорам, раскрыць праблему мастака і мастацтва, дапамагчы вучням убачыць блізкасць героя паэмы Танка да купалаўскага Гусляра;
- удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, засяродзіўшы ўвагу на выкарыстанні сродкаў паэтызацыі і гратэску;
- садзейнічаць выхаванню  сілы духу,  жыццястойкасці перад нягодамі.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па тэме
Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПАСЛЯВАЕННАГА ЧАСУ (да сярэдзіны 1960-х гадоў)
(19 гадзін + 2 гадзіны на творчую работу )
32-33.
Беларуская літаратура пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945—1955)
Беларуская літаратура ў гады абнаўлення грамадства (1956—1965)
- правесці тэматычны кантроль па раздзеле “Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны”, даць характарыстыку літаратурнаму працэсу пасляваеннага дзесяцігоддзя, засяродзіўшы ўвагу на патрыятычным і жыццялюбным пафасе творчасці, які быў абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам, пазнаёміць са  зменамі ў грамадскай атмасферы сярэдзіны 50-х гадоў, якія прывялі да  ўзмацнення крытычнага пачатку ў літаратурнай творчасці, адмаўлення ад схематызму, тэорыі бесканфліктнасці, выклікалі актыўны прыход у літаратуру новага пакалення пісьменнікаў, паўплывалі на вяртанне ў беларускую літаратуру класічных традыцый рэалістычнага мастацтва;
- развіваць аналітычнае  мысленне вучняў, навыкі складання канспекта, уменне карыстацца даведачна-інфармацыйнай літаратурай;
- выхоўваць маўленчую культуру дзяцей, пашыраць іх інтэлектуальную прастору.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.175 – 187, пытанні
34.
Янка Брыль. Жыццё і творчасць пісьменніка. Апавяданне «Memento mori». 

- зрабіць агляд жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, дапамагчы вучням спасцігнуць глыбокі філасофскі змест апавядання, у працэсе аналізу твора  раскрыць духоўны свет печніка, паказаць высакароднасць простага чалавека, яго маральную вартасць, асудзіць фашызм як антычалавечую існасць;

- фарміраваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць свой пункт гледжання,   карыстаючыся фактамі тэксту, характарызаваць вобразы;
- выхоўваць чалавечую годнасць і адказнасць за свае ўчынкі.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 188-194, прачытаць апавяданне “Галя”
35.
Апавяданне«Галя». Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця.

- правесці аналіз апавядання, вызначыць цэнтральную  праблему твора і абмеркаваць яе з вучнямі, даць ацэнку паводзінам герояў;
- развіваць навыкі мастацкага чытання, праблемнага аналізу празаічнага твора;
- скіраваць думку вучняў  да сённяшніх дзён, да норм маралі, узаемаадносін сучасных людзей, сэнсу жыцця.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 194-197, 200, пытанні №2,4
36
Пімен Панчанка. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Патрыятычны пафас ваеннай паэзіі П.Панчанкі (“Краіна мая” і інш.). 
- пад час знаёмства з найбольш яркімі старонкамі жыцця і творчасці  паэта  дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест вершаў ваеннага часу,  паўтарыць звесткі пра  віды лірыкі;
- працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора;
- падвесці вучняў да сур’ёзных разваг над грамадскім абавязкам свайго пакалення.

Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.202-208, вывучыць на памяць верш (на выбар)


37
Роздум пра сэнс жыцця, гуманныя адносіны паміж людзьмі ў творах 60-ых гадоў (“Родная мова” і інш.).  Пашырэнне тэматычнай, жанрава-стылёвай разнастайнасці лірыкі  70-80-х гадоў, духоўная эвалюцыя лірычнага героя.

- дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест вершаў пасляваеннага часу,  даць паняцце “публіцыстычнасць у паэзіі”, паказаць,  як выяўляецца аўтарская пазіцыя ў творы,  шляхам аналізу паэтычных твораў дапамагчы вучням раскрыць духоўны свет лiрычнага героя   вершаў
П. Панчанкі, убачыць разнастайнасць рытміка-інтанацыйнага малюнка, ёмістасць паэтычных вобразаў, багацце сродкаў мастацкага выяўлення;
- удасканальваць уменне аналізаваць паэтычны твор, вылучаць аўтарскую пазіцыю ў вершы і суадносіць яе са сваімі меркаваннямі;
- садзейнічаць выхаванню пачуцця маральнай адказнасці за лёс Радзімы, міру, шчасця людзей.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 208-211, вусны водгук на любімы верш П.Панчанкі

38.
Iван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Раман  «Людзі на балоце», творчая гісторыя, тэматыка і праблематыка.
- пазнаёміць з умовамі жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Iвана Мележа, разгледзець творчую гісторыю рамана, яго тэматыку і праблематыку;
- развіваць уменне   фармуляваць  пытанні па змесце і праблеме твора;
- садзейнічаць паглыбленню літаратуразнаўчага вопыту вучняў, пашырэнню  кругагляду дзяцей;
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 218-223,  цытаты для характарыстыкі Васіля і Ганны
39.
Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі.
- шляхам павобразнага аналізу раскрыць характары Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, засяродзіўшы ўвагу на майстэрстве пісьменніка раскрываць унутраны свет сваіх герояў;
- развіваць і замацоўваць уменне вызначаць элементы сюжэта твора, важныя для характарыстыкі герояў, параўноўваць герояў, характарызаваць іх на падставе партрэта,  дзеянняў, учынкаў;
- выхоўваць павагу да сям’і, да блізкіх, да людзей, сілу волі супрацьстаяць  ганебным жыццёвым спакусам.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 223-225, 232, пытанні №3,4, на памяць урывак з рамана
40.
Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян.
- раскрыць перад вучнямі нетрадыцыйны падыход аўтара ў паказе  псіхалогіі заможных сялян, адзначыць   розныя адносіны да людзей, да працы, да будучыні ў старога Глушака і яго сыноў;
- развіваць рэпрадуктыўнае,творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы;
- паспрыяць  выхаванню культуры  ўзаемаадносін, адэкватнай самаацэнкі і ацэнкі чужых  ўчынкаў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 225-227, 232, пытанні №7, 10
41.
Чалавек і прырода ў рамане. Псіхалагічнае майстэрства Мележа. Роля мовы герояў (палескага дыялекту) у раскрыцці індывідуальных характараў.
- прааналізаваць майстэрства аўтара ў стварэнні псіхалагічнага партрэта сваіх герояў, паказаць ролю мовы ў раскрыцці індывідуальных характараў,  правесці абагульняльную гутарку па рамане,  падрыхтаваць вучняў да напісання кантрольнага сачынення;
-  развіваць чытацкія ўменні вучняў, іх мысленне і мову;
- выхоўваць у рэчышчы народнай свядомасці і мудрага стаўлення да прыроды.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 227-233, падрыхтавацца да класнага кантрольнага сачынення
42- 43.
Класнае кантрольнае сачыненне
- развіваць пісьмовую мову, лагічнае мысленне;
- садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна-лінгвістычнай кампетэнцыі асобы .
Змест  аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”
44.
Уладзімір Караткевіч. Кароткія звесткі пра  жыццё і творчасць пісьменніка. Каларыт, атмасфера мінулай эпохі (80-ыя гады XIXст.) у аповесці  “Дзікае паляванне караля Стаха”.



Або
Уладзімір Караткевіч. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Аповесць “Чазенія”. Праблематыка твора.


- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам пачынальніка гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, зацікавіць вучняў творам пісьменніка,  выявіць непасрэдна чытацкія адносіны да падзей, апісаных ў творы, і герояў твора, звярнуць ўвагу на спалучэнні ў творы канкрэтна-гістарычнага і рамантычнага;
- развіваць гістарычнае мысленне вучняў, навыкі самастойнай ацэнкі твора;
- выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага сваё Радзімы, уплываць на фарміраванне  нацыянальнай свядомасці вучняў.

- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам пачынальніка гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча,  зацікавіць вучняў творам пісьменніка,  выявіць непасрэдна чытацкія адносіны да падзей, апісаных ў творы, і герояў твора, шляхам пераказу па ланцужку  аднавіць змест аповесці, вызначыць праблемы твора і правесці яго  аналіз;
- стварыць умовы для развіцця навыкаў мастацкага пераказу твора,  навыкаў самастойнай яго ацэнкі;
-  выхоўваць мастацкі густ вучняў, уплываць на фарміраванне  нацыянальнай свядомасці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.237-241, пытанне № 3






Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.237-241, пытанне № 3,
скласці план характарыстыкі
  - Севярына Будрыса
2в - Гражыны.
45.
Роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб лёсе беларускага народа, узаемасувязі розных гістарычных эпох. Праблемы дабра і зла, кахання, мужнасці і гераізму.



Або
Вобразы Севярына Будрыса і Гражыны.

- прааналізаваць змест аповесці, спыніць ўвагу на пытанні   сэнсу жыцця чалавека, падвесці вучняў да разумення таго, як асэнсоўваў гістарычны лёс беларускага народа Уладзімір Караткевіч;
- удасканальваць навыкі аналізу празаічнага твора, развіваць уменні  выяўляць  асноўныя праблемы твора,  навыкі выбарачнага пераказу;
- уплываць на выхаванне патрыятычных пачуццяў вучняў.


- правесці аналіз вобразаў Севярына Будрыса і Гражыны, паказаць, як выяўляюцца іх характары ў неардынарных абставінах, як імкнуцца героі да дасканаласці, як цэняць дружбу і берагуць каханне;
- развіваць навыкі адбору матэрыялу для параўнальнай характарыстыкі герояў;
-  на прыкладзе герояў твора паказаць вучням трываласць дружбы, сілу жыцця і кахання,  магутнасць дабра, чалавечнасці і праўды.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 244-247, скласці план характарыстыкі
1в -  Андрэя Беларэцкага,
2в - Андрэя Свеціловіча,
3в - Надзеі Яноўскай

Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 249-251, пытанне №4
46.
Вобразы Андрэя Беларэцкага, Андрэя Свеціловіча і Надзеі Яноўскай. Асаблівасці кампазіцыі.






Або
Мастацкая роля прыроды ў творы. Сэнс назвы аповесці. Жанр і кампазіцыя твора.

- вучыць характарызаваць герояў па іх учынках, паводзінах, перажываннях, звяртаючы ўвагу на ўдалае выкарыстанне пісьменнікам такіх сродкаў стварэння мастацкага вобраза,  як партрэт, выказванні, паводзіны, аўтарская характарыстыка, даследаваць кампазіцыю аповесці, вылучыць яе асаблівасці;
- развіваць вуснае маўленне вучняў, уменне аргументаваць свае адказы,   навыкі складання цытатнага плана і плана характарыстыкі літаратурнага героя;
- пераканаць  зместам аповесці, што каханне , дабро ўдасканальваюць душу, а зло, помслівасць, прагнасць нажывы  яе разбураюць.

- паказаць мастацкую ролю прыроды,  якая выступае ў аповесці і як герой , і як паказчык прагрэсу, вызначыць жанр і кампазіцыйную будову  твора, растлумачыць сэнс назвы  “Чазенія”;
- спрыяць развіццю мыслення вучняў, іх умення вызначаць функцыі  прыродаапісальных малюнкаў у творы;
-   раскрыць перад вучнямі веліч і  красу прыроды.  
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 241-244,  прачытаць асобныя раздзелы з рамана “Каласы пад сярпом тваім”




Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С. 250-251, прачытаць асобныя раздзелы з рамана “Каласы пад сярпом тваім”
47.
Гістарычная аснова рамана «Каласы пад сярпом тваім».

 - пазнаёміць з гісторыяй напісання твора,аднавіць падзеі , якія знайшлі мастацкае ўвасабленне ў рамане,  даць паняцце гістарычны раман, патлумачыць  абумоўленасць тэмы твора, акрэсліць праблематыку, увесці вучняў у свет герояў У.Караткевіча;
- развіваць і ўдасканальваць навыкі аналізу твора;
- стварыць умовы для выхавання цікавасці да гісторыі Беларусі і яе яркіх прадстаўнікоў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 252-255, пераказ эпізодаў, у якіх найбольш ярка паказаны Даніла Вежа-Загорскі, Кроер,  Хаданскія,
48.
Прадстаўнікі дваранства ў рамане.  Праўдзівасць адлюстравання чалавечых характараў.
- прааналізаваць вобразы прадстаўнікоў дваранства ў рамане (Даніла Вежа-Загорскі, Хаданскія, Кроер), дапамагчы вучням спасцігнуць аўтарскую пазіцыю ў дачыненні да праблемы сэнсу жыцця,
- удасканальваць навыкі пераказу  мастацкага тэксту, уменне даваць абгрунтаваны адказ;
- аказваць уплыў на выхаванне ўласнага духоўнага вопыту вучняў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 255-258, тэзісы для характарыстыкі Алеся Загорскага
49.
Духоўны воблік галоўнага героя рамана Алеся Загорскага.
- разгледзець вобраз Алеся Загорскага – галоўнага героя рамана, дапамагчы вучням спасцігнуць яго духоўны воблік, паглыбіць паняцце пра рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця;
- развіваць навыкі складання плана характарыстыкі літаратурнага героя, аналізу прыёмаў стварэння вобраза;
- садзейнічаць выхаванню жыццёвых ідэалаў,  грамадзянскіх пачуццяў вучняў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 261-270, пытанне №3,  паўтарыць звесткі пра баладу і легенду
50.
Месца і роля лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў. Вобразная сімволіка. Сувязь рамана «Каласы пад сярпом тваім» з паэтыкай народных балад і легенд.
- прааналізаваць вобразную сімволіку рамана, месца і ролю лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў , дапамагчы вучням убачыць сувязь твора з паэтыкай народных балад і легенд, падвесці вынік працы над раманам “Каласы пад сярпом тваім”;
- спрыяць развіццю мыслення вучняў, іх умення вызначаць функцыю лірычных адступленняў і пейзажных замалёвак;
- уплываць на выхаванне нацыянальнай свядомасці вучняў.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 270 №6, выбраць урывак з твора для яго пераказу і аналізу
51.
Андрэй Макаёнак. Жыццёвы і творчы шлях драматурга. Жанравая адметнасць п’есы “Зацюканы апостал”.





Або
Андрэй Макаёнак. Жыццёвы і творчы шлях драматурга. Творчая гісторыя трагікамедыі “Пагарэльцы”, адметнасць кампазіцыі.


- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам беларускага  драматурга Андрэя Макаёнка,   з жанравай адметнасцю п’есы “Зацюканы апостал”, правесці дыягнастычную гутарку  па змесце, сфармуляваць асноўныя праблемы твора;
- развіваць крытычнае мысленне,  уменне вызначаць жанравыя асаблівасці твора, суадносіць вядомыя факты з  новымі;
 - выхоўваць літаратурную дасведчанасць вучняў.



- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам беларускага  драматурга Андрэя Макаёнка,   з гісторыяй стварэння трагікамедыі  “Пагарэльцы”, шляхам аналізу кампазіцыі высветліць ролю пралога, эпілога, аўтарскіх рэмарак у разгортванні сюжэта, правесці дыягнастычную гутарку  па змесце, сфармуляваць асноўныя праблемы твора;
 - развіваць мысленне вучняў, іх  уяўленне аб адметнасцях  кампазіцыі драматычнага твора;
 - выхоўваць літаратурную дасведчанасць вучняў.

Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.272-279, цытаты для характарыстыкі персанажаў




Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009
С. 272-2277, 285-286, цытаты для характарыстыкі персанажаў

52.
Характарыстыка персанажаў п’есы “Зацюканы апостал” , іх сімвалічнасць і падкрэсленая абагульненасць. 



Або
Характарыстыка персанажаў п’есы “Пагарэльцы”.

высветліць ідэйную ролю кожнага персанажа п’есы,  адзначыўшы  іх  сімвалічнасць і падкрэсленую абагульненасць, раскрыць майстэрства Андрэя Макаёнка ў абмалёўцы характараў;
 - удасканальваць уменне працаваць з драматычным творам, выбіраць патрэбны для характарыстыкі герояў матэрыял, развіваць навыкі чытання па ролях, аналізу вобраза ;
- садзейнічаць выхаванню адэкватнай самаацэнкі і ацэнкі чужых  ўчынкаў.
- прааналізаваўшы  вобразы трагікамедыі, засяродзіць увагу на спалучэнні ў псіхалагічнай абмалёўцы прыстасавальнікаў, кар’ерыстаў, цынікаў, прайдзісветаў і дэмагогаў нізкага з ўзвышаным, трагічнага з камічным;  
- удасканальваць уменне працаваць з драматычным творам, выбіраць патрэбны для характарыстыкі герояў матэрыял, развіваць навыкі чытання па ролях, аналізу вобраза ;
- выклікаць у вучняў роздум пра сэнс асабістага існавання на зямлі, выхоўваць у рэчышчы народнай свядомасці і мудрасці.
Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі.. Мн.2009

С.279-284, адзначыць прыёмы раскрыцця характару герояў п’есы

Вучэбны дапаможнік для 10кл. Пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай, Г.М.Ішчанкі. Мн.2009

С.286-290, адзначыць прыёмы раскрыцця характару
53.
Маральна-этычны змест п’есы“Зацюканы апостал”, сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей.


Або
Майстэрства драматурга ў стварэнні вобразаў-тыпаў. Алегарычнасць, свежасць, вобразнасць мовы п’есы.

- шляхам аналізу маральна-этычнага зместу п’есы сфарміраваць уяўленне аб трагікамедыі як філасофскім творы, які ўздымае агульначалавечыя праблемы вайны і міру, адносін у грамадстве і  сям’і , дапамагчы вучням асэнсаваць пазіцыю аўтара ў адносінах да ўзнятых драматургам праблем;
 - развіваць рэпрадуктыўнае,творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы;
 - выхоўваць павагу да сям’і, да блізкіх, да людзей, сілу волі супрацьстаяць  ганебным жыццёвым спакусам.
- правесці абагульняючую гутарку па ідэйным змесце п’есы, раскрыць майстэрства драматурга ў стварэнні вобразаў-тыпаў, дапамагчы вучням асэнсаваць моўнае багацце трагікамедыі “Пагарэльцы”, праінсцэніраваць найбольш цікавыя, на думку вучняў, эпізоды твора;
- развіваць крэатыўнасць вучняў, звязную мову;
- паспрыяць  выхаванню культуры  ўзаемаадносін і артыстычных  здольнасцей;





Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)