Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

воскресенье

“А мой тата лепш за ўсіх”


“А мой тата лепш за ўсіх”



Вядучы: Добры вечар, паважаныя таты і мамы, бабулі і дзядулі, дарагія дзеці! Добры вечар усім, хто прыйшоў да нас на ранішнік, каб павіншаваць нашых дарагіх мужчын з надыходзячым святам – днём Абаронцаў Айчыны. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту. А зараз – слова нашым дзецям.
1 дзіця:
Мы, дзеці сваёй беларускай зямлі,
мы з думкай аб міры і шчасці ўзраслі.
2 дзіця:
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць.
3 дзіця:
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў.
4 дзіця:
Мы клічам па свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойні не ўспыхнула зноў.
(гучыць песня “Лучше папы друга нет”) (дзеці дораць татам падарункі)
Вядучы:  Паважаныя дарослыя! Адкажыце, калі ласка, што бывае прыемней за дружны, вясёлы смех вашых дзяцей? Хіба ж толькі тое адчуванне шчасця і радасці, калі мы смяемся разам з імі. Як вы думаеце, чым у вольны час любяць займацца вашы дзеці? Давайце запытаем у іх саміх. (Гуляць).
А з кім вы любіце гуляць? (Адказы дзяцей).
А з мамамі і татамі любіце гуляць? Калі так, дык давайце пагуляем. Спачатку правядзем невялічкую размінку. Калі я пакажу блакітны флажок – пляскайце ў далоні, зялёны – танцуйце, жоўты – маўчыце, чырвоны – крычыце.
Дарослыя і дзеці, усе разам, калі ласка. (Ідзе гульня).
Вядучы: Малайцы! А цяпер гульня – “Зайчык-скачок”. Спачатку спаборнічаюць хлопчыкі. Неабходна зрабіць па 5 скачкоў з месца, затым таты – па 3. Хто далей усіх праскача, той і пераможца.
(Хлопчыкі разам з татамі спаборнічаюць).
Вядучы: Вось мы і выявілі першых пераможцаў. Я хачу звярнуць вашу ўвагу вось на гэты незвычайны куфэрак. Гэты чароўны куфэрак з сюрпрызам. Ён будзе вандраваць ад аднаго століка да другога, ад адной сям’і да другой, а адкрыць яго і даведацца, што там знаходзіцца, зможа толькі той, хто пераможа. Каб усё было аб’ектыўна, я прапаную выбраць журы, якое будзе нам дапамагаць. (выбіраецца журы) Загадчык дз/сада, выхавацель.
Вядучы: Як дзеці, так і дарослыя любяць адгадваць загадкі.
Спачатку для дзяцей:
1.      Адгадай, сынок, загадку:
што за месцейка за хаткай,
дзе ўвіхаецца бабуля?
Родзяць там гарох, цыбуля,
кроп і морква з году ў год.
Гэта месца…(агарод).
2.      Вы мне адкажыце,
ці бачылі ў жыце,
ці ў полі кветку?
Усміхаецца здалёк,
Гэта кветка…(васілёк).
3.      Груд зямліцы разваліўся,
з-пад ігліцы хто з’явіўся?
Ад дожджыку, ад сонейка
пакрыўся парасонікам…(грыб)
4.      Федзя, Том і Міша Драч
за сялом ганялі мяч.
Пас паслалі – вось і гол,
а гулялі…(у футбол).
5.      У печы нараджаецца,
а ў неба не спяшаецца…(дым).
6.      Спіць зімою да вясны
соладка жыхар лясны.
Сніць не снег і не лёд,
А духмяны, смачны мёд…(мядзведзь)
7.      Усіх нас корміць, сама есці не пытае…(зямля).
8.      Без крылаў, а ляціць, без языка, а гаворыць… (пісьмо).
А цяпер загадкі для дарослых:
1.      Летам я рагатая, восенню хвастатая!
Хоць і горкая зусім, ды патрэбная ўсім. (цыбуля)
2.      Каля плота расце, дакранешся – апячэ. (крапіва)
3.      На тонейкай ножцы стаіць,
Сонейкам на неба глядзіць. (сланечнік)
4.      Маю тонкі, востры нос,
каляровы доўгі хвост,
спрытна я ў руках мільгаю,
носікам свой шлях шукаю. (іголка)
5.      У кожным доме, ёсць на дачы, -
на стале, ці на сцяне.
Яно кожнага з нас бачыць,
А сябе – ніколі, не. (люстэрка)
6.      Мяне з доміка бяруць,
галавой аб сцену труць,
я заўсёды раззлуюся
і адразу запалюся. (запалкі)
7.      Вось загадка невялічка:
Ходзіць брацік і сястрычка.
Яна міргае штораз,
Брат грукоча ў адказ. (маланка і гром)
8.      Языка не мае, а крычыць, гукае.
Хоць і гулкае яно, ды ніколі не відно. (рэха)
9.      Хвалюе водарам, красою,
Але не проста ўзяць рукою,
Галава пахучая, тулава калючае. (ружа)
Вядучы: А цяпер гульня для дзяцей. Называецца яна “Будзь уважлівы”. Хутчэй, дзеці, усе да мяне. Слухайце правіла гульні. Ці ведаеце вы звычкі жывёл, птушак? Уявіце сабе, што зараз вы не дзеткі, а зайчыкі. (Дзеці скачуць, як зайчыкі). Малайцы! А цяпер будзьце ўважлівыя. Я буду называць, каго вам патрэбна паказаць:
-          коні – рухаюцца скокамі (галопам)
-          птушкі – лятаюць,
-          ракі – поўзаюць,
-          буслы – стаяць на адной назе,
-          жабкі – скачуць
Вядучы: Дарагія дзеці, мы ведаем, што вы любіце цукеркі. Хутчэй сядайце на свае месцы, таму што ў наступнай гульні вашы таты і мамы паспрабуюць вас пачаставаць цукеркамі. Зрабіць ім гэта будзе не проста, бо вочы ў іх будуць завязаны хустачкай, а цукеркі павешаны на нітачцы.
Паважаныя дарослыя, вы павінны з завязанымі вачыма зрэзаць цукерку, знайсці яе на падлозе, раскруціць і пакласці ў рот свайму дзіцяці, не развязваючы вачэй. Каб вам дапамагчы, ваш сын, або дачка будуць клікаць вас, седзячы за сталом з месца. (Ідзе гульня).
Вядучы: Ці заўважылі вы, паважаныя дарослыя, якая цікавая мова нашых дзяцей? (З жыцця дзяцей у садку).
А зараз конкурс “Што б гэта значыла?”.
Вы павінны растлумачыць дзіцячыя выразы.
-          павукан – павук і таракан,
-          піджакет – піджак і жакет,
-          падхаліза – падхалім і падліза,
-          валасетка – сетка для валасоў,
-          маркар – мора і якар.
(Слова журы, куфэрак ставіцца на столік самай актыўнай сям’і)
Вядучы: У наступнай гульні будуць удзельнічаць зноў дзеці і дарослыя.
За адну хвілінку вы павінны завязаць як мага больш вузельчыкаў.
(песня)
Вядучы:  А зараз мы праверым, ці па-сапраўдныму дружныя сем’і ў нас у гасцях. Мамы, вы першымі атрымаеце заданне. Раскажыце, калі ласка пра вашу сям’ю. У каго цікавей атрымаецца. (журы ацэньвае конкурс).
Вядучы: Таты, будзьце ўважлівымі, наступнае заданне для вас. Трэба расказаць які-небудзь гумарыстычны кур’ёзны выпадак, які адбыўся з вамі, ці з вашай сям’ёй. (расказы татаў. Слова журы).
Вядучы: А цяпер заданне дзецям. Нам усім цікава ведаць пра вашы хатнія абавязкі: чым займаецеся дома, што робяць тата і мама, і каму вам больш падабаецца дапамагаць: тату ці маме. (дзеці расказваюць, журы ацэньвае расказы дзяцей, вызначае лепшы).
Вядучы: Цяпер мы бачым, якія ў вас дружныя сем’і, і рады гэтаму. Нават захацелася завітаць да вас на шклянку чаю.
Ну і апошні наш конкурс – на лепшую выпечку. Дзеці выносяць хатнія выпечкі і называюць яе назву, і хто згатаваў.
(Журы падводзіць вынікі. Уручае прызы).
Вядучы: А цяпер давайце пачастуемся чаем з выпечкай. Яшчэ раз са святам вас, дарагія мужчыны. (Гучыць музыка, усе частуюцца чаем з выпечкай. Дзеці разам з дарослымі танцуюць і весяляцца).

“А мой тата лепш за ўсіх”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)