Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

вторник

СЦЭНАРЫЙ вечара да юбілея школы


СЦЭНАРЫЙ
вечара да юбілея школы

Зала святочна ўпрагожана. На першых радах сядзяць ганаровыя госці, ветэраны, запрошаныя.
Гучыць мелодыя песні: “Маленькая краіна”

Выходзяць вядучыя.

Вядучы:
Матуля-школа. Слаўны, мілы кут,
Маленства я сваё згадаю тут.
Шуміць над ганкам медналісты клён.
Мой даўні дружа, добра помніць ён
І смех, і песні, і бялюткі сад,
І наш святочны, сонечны парад.
У гэты дом, у ціхі мілы клас,
Напэўна, я зайду яшчэ не раз.
(спявае прыпеў песні “Маленькая краіна” і ў гэты час, прытанцоўваючы, выходзяць вучні пачатковых класаў з кнігамі ў руках)
ідзе літмантаж (5 дзяўчынак 5-9 клас)
Дзеці:
1.      Мы тут вучымся чытаць
2.      І лічыць. І пісаць
3.      Маляваць
4.      Ляпіць
5.      Спяваць
6.      Смелымі
7.      Умелымі
8.      Моцнымі стаць
9.      Няма часу нам ляніцца
10.  Мы прыйшлі сюды вучыцца
Усе разам:
Дзяўчаткі 9-11 класаў спяваюць прыпеў песні “Няхай у гэтую краіну не ідуць цягнікі”, а маленькія дзеці, танцуючы, выходзяць.
1 вучань:
Шуміць у школе новая сям’я
І школе роднай пакланюся я.
За ўсё, чым для мяне яна была.
За ўсё, што на жыццё з сабой дала,
за ўсё, што праслаўляючы свой век,
мне даў настаўнік, мудры чалавек.
2 вучань:
Настаўнік мой, ты мой прарочыў лёс,
я першы верш свой да цябе прынёс
Ты так сардэчна шчасця зычыў мне,
вучыў быць другам роднай старане.

Выходзіць да мікрафона вучаніца і спявае песню “Цікава надзвычайна”, а ўсе астатнія чытачы выходзяць.
Пасля песні выбягае на сцэну вучаніца: Вы ведаеце, толькі што ў нас здарылася бяда. У нашу краіну пракралася Баба Яга з вострава Невуцтва і ўкрала ключ ведаў. Цяпер ніхто з рабят не зможа трапіць у нашу краіну.
Выбягае вучань: не хвалюйся, самыя смелыя, спрытныя рабяты адправіліся на пошукі ключа. (з’яўляецца Баба Яга)
Вучаніца: Добры дзень бабуля! Як ваша імя?
Б.Я.: Ха-ха-ха… Няўжо не ведаеш? Ды я Баба Яга. Што, не падобная. Я кірую краінай Невуцтва і двоечнікаў.
Вучні: Не-е-е.
Б.Я.: Ха-ха-ха… (какетліва папраўляе прычоску) Вы, што думалі – старая з касцяной нагой? Дык гэта толькі ў казцы бывае! Вось адзежыца ў мяне крыху вынасілася, а пашыць новую няма каму. Бо вакол адныя гультаі і абібокі, а самой няма калі. Што гэта вы, рабяты, зажурыліся? Я зараз вам пра нашу планету заспяваю, а вы дапамагайце:
Востраў для разбойнікаў
На планеце есць,
Гультаёў і невукаў
Тут ні ўстаць, ні сесць.
Тут усё дазволена
Просім Вас сюды
Жывуць тут незвычайныя
Рабяты-бунтары.
Навук яны не ведаюць,
Навошта гэта нам?
На востраве разбойнікаў
Цікава будзе вам!
Усё ў нас незвычайнае:
Гараць днём фанары.
І ежа вельмі смачная:
Грызуць усе сухары.
Б.Я.: Што, падабаецца на маёй планеце?
Вучань: Канешне, вельмі весела!
Б.Я.: Ну добра, зараз, дзеці, ідзіце пагуляйце, а я адпачну, умарылася нешта. (дзеці азіраюцца)
Вучань: Ну і планета: ні траўкі, ні кветачак.
Вучаніца: Глядзі – ракавінкі. Тут, напэўна, мора было.
(Вучань спіной натыкаецца на двоечніцу)
Вучань: Хто гэта?
Вучаніца: Т-с-с-с. гэта, напэўна, двоечніца.
Вучань (чапае двоечніцу за плячо): Гэй, прачніся, калі ласка, раскажы што тут адбылося?
Двоечніца: Новенькія? Гэта была прыгожая планета: сіняе-сіняе мора, незвычайна прыгожыя кветкі. А мы, двоечнікі, не збераглі яе, усё тут паламалі, парвалі. Бо рабіць мы нічога не ўмеем. Зараз мора высахла.
ФАНАГРАМА: мелодыя песні “Ламаць, крушыць и рваць на часткі…” (першы бок пласцінкі “Мульці-пульці”)
Двоечніца: Чулі? Зараз зразумела, чаму тут нічога не засталося?
Вучаніца: Мне тут не падабаецца. Я хачу дамоў!
(Двоечніца кліча і паказвае ў бок Б.Я.)
Двоечніца: Бачыце куфар пад Б.Я. Гэта куфар загадак. Хто тры загадкі адгадае, той сябе і нас выратуе. Паспрабуйце, рабяты, а то мы на гэтай планеце і думаць ужо развучыліся.
Дзеці: Давай паспрабуем. Бабуля-а… Бабулечка, прачніся.
Б.Я.: (пазяхаючы) Ну, што, спадабалася планета?
Дзеці: Не, мы хочам дадому!
Б.Я.: Ха-ха-ха, ні за што. А вось вы, спачатку, паспрабуйце загадкі мае адгадаць. Тады, калі ласка, і ключ вам аддам. А ну, куфэрак, давай першую загадку.
Вядучы:
Гаворыць яна бязгучна,
З ёй не бывае сумна,
Размаўляй ты з ёй часцей,
Адразу станеш разумней.
Дзеці: Рыба! Але ж ты яе не разумееш і ў дзесяць разоў разумнейшы не становішся.
Дзеці: Твая праўда. Што ж гэта можа быць?
Вучань: Гэта мама. Яна заўсёды гаворыць зразумела і не сумна.
Вучаніца: Няўжо мама гаворыць бязгучна. Не, гэта не мама. Але хто?
Двоечніца: Ну, рабяткі, міленькія, не спяшайцеся. Падумайце яшчэ крыху.
Дзеці: Хто ж нам дапаможа?
(з’яўляюцца дзеці, якія адправіліся за ключом)
Б.Я.: Ну, што? Не можаце адгадаць,а? Ха-ха-ха…
Дзеці: Гэта кніга!
Б.Я.: Хто гэта там падказвае? Зараз вазьму на сваю планету.
Дзеці: (адчыняюць партфель) Канешне кніга.
Б.Я.: А вось другую загадку вы ніколі не адгадаеце. Загадвай, куфэрак, загадку цяжэйшую.
Вядучая: (за сцэнай)
Што за дрэва ў свеце ёсць,
Што дупло ў яго наскрозь,
А ў дупло забраўся пісар,
Вечна піша і маўчыць,
Ростам гэткі ж, як і дрэва.
Толькі нос з дупла тырчыць.
Б.Я.: (бегае па сцэне) Ну, што? Што гэта за пісар, га?
Дзеці: Цяжкая загадка. Можа гэта дзяцел?
Б.Я.: Вось і не адгадалі… не дзяцел гэта.
Дзеці: Давай лепш заглянем у нашыя партфелі. (дастае з партфеля пенал).
Дзеці: Глядзі, гэта ж, напэўна, аловак.
Б.Я.: А ты ў партфель не глядзі, ты ж хочаш быць двоечнікам. Вось і адпачывай на маёй планеце (вырывае партфель). Аддавай і пенал свой! А (махае рукой), усё роўна не адгадаеце!
Дзеці: Не аддам табе партфель, і пенал таксама. Я хачу ў школу, на ўрок.
Дзеці: Загадвай, бабуля, сваю апошнюю загадку.
Б.Я.: Зараз яны не адгадаюць. А ну, куфэрак, загадвай цяжкую-цяжкую загадку.
Вядучая (за сцэнай):
Разгарнулі дзеткі
Блакітныя сеткі.
Ды не ў рэчцы,
А за партай у школе.
Не на рыбак сеткі,
Слоўцы ловяць дзеткі.
Дзеці:
-          Гэта, напэўна, карта. На ёй і сеткі ёсць.
-          Не, не адгадаў ты. Бачыш, як Баба Яга радуецца.
Б.Я.: Ха-ха-ха… (пацірае рукі, танцуе з венікам)
Дзеці: А мне мама раніцай сшыткі новыя палажыла… там таксама сеткі. Канешне, гэта сеткі на словы. Ура-а-а! Мы ўсё адгадалі!
Б.Я.: Ну што, рабяты, вы перамаглі. Вось вам ключ і не трапляйцеся мне больш на вочы (выходзіць).
Вядучая: Малайцы, рабяты! Ваша кемлівасць і знаходлівасць дапамаглі вярнуць ключ ад краіны ведаў.
2 вядучы: А для нас гэтай маленькай краінай стала … (назва  школы).
1 вядучы: А зараз мы хочам уручыць гэты каштоўны ключ у самыя надзейныя рукі. Вам …  , дарагі, любімы наш дырэктар. (Словы для віншавання дырэктару)
1 вядучы: Сёння ў нашай школы юбілей. Як хутка праляцелі гэтыя 50 год. Як шпарка і бесперапынна ляціць час. І ўсіх нас і вас аб’ядноўвае адно агульнае роднае і блізкае. Гэта наша школа, і дзе б вы ні былі, куды б не закінуў вас лёс, вы заўсёды застанецеся вучнямі нашай школы.
2 вядучы: І хоць наша школа адзначае паўвекавы юбілей, пачатак яе адыходзіць куды больш у далёкія часы. У 1936 годзе было пабудавана памяшканне на 3 класныя пакоі, дзе вучыліся ўсяго 30 чалавек, у асноўным дзеці багатых. А ў 1939 годзе ў верасні, сельскі камітэт адчыніў пачатковую школу і ўсе дзеці школьнага ўзросту з бліжэйшых вёсак маглі яе наведваць. У адным памяшканні было цесна, нават у 2 змены. Праз год было пабудавана другое памяшканне на 2 класныя пакоі. Урокі вяліся на роднай мове. замест аднаго-двух настаўнікаў ў школе працавала пяць. Дзеці ўпершыню ўбачылі кіно.
1 вядучы: З …………. адчыняецца новая старонка ў жыцці ……… школы. Узначаліў яе першы пасляваенны дырэктар …………. У двух невялічкіх памяшканнях станавілася ўсё цясней, школа расла з пачатковай у няпоўную сярэднюю. І таму ў …… годзе райана прымае рашэнне аб адкрыцці сярэдняй школы ў …….., пЕршай сярэдняй школы ў раёне.
2 вядучы: Расла колькасць класаў і разам з ёй вучняў. У ……. навучальным годзе школа дасягнула свайго апагея навучалася амаль 340 вучняў.
1 вядучы: Ішлі гады, змяняліся настаўнікі, мяняліся і дырэктары. ……….. змяніў …….., пасля – …….. і з ……. года школай кіруе А.Л.Крупа.
2 вядучы: …………. года вучні селі за парты новай трохпавярховай школы. А ў гэтым годзе, дзякуючы намаганням і клопатам дырэктара нашай школы …….. і заг. Аддзелам адукацыі ……, намесніка загадчыка ……., наша школа, як і патрэбна юбіляру, стала яшчэ прыгажэй і святлей.
1 вядучы: Слова для віншавання мы перадаем заг.райана – ……...
2 вядучы:
Як чужая песня, вятроў падабенства,
Як глобус на восі, крутая зямля…
Падзелены век чалавечы з маленства
На часткі: да школы, у школе, пасля…
Да школы – нязнайка,
У школе – пісьменны,
Затым… Як няпроста казаць “пра затым”.
Не кожны кірунак ад сонца праменны,
Не кожны дарунак глядзіцца святым.
1 вядучы: Школьныя гады – гэта вечнае свята. А не адно свята не абыходзіцца без падарункаў. І мы зараз для вас таксама падрыхтавалі падарунак. (пад гукі ўрачыстай музыкі ўвозяць торт з запаленымі лямпачкамі)
2 вядучы: Усе, хто сёння знаходзіцца ў гэтым зале воляй лёсу з’яўляецці імяніннікам. І пагэтаму мы ўсіх вас і сябе віншуем з юбілеем.
1 вядучы:
Няхай вам сонца заўсёды смяецца,
Нахай у жыцці вам усё ўдаецца,
Жадаем вам шчасця,
Здароўя без лекаў,
Дабра і спакою, і добрага веку.
Няхай абмінаюць бяда і трывогі,
І стомы не чуйце ад жыццёвай дарогі.
(песня)
2 вядучы: Гэты святочны пірог не просты, ён як летапіс школы, раскажа нам аб усіх 50 выпускніках (моргае адна лямпачка)
1 вядучы: Год ……. Самы першы выпуск …….. сярэдняй школы. Дырэктар школы ……... Сярод выпускнікоў: ………………………. Яны выбралі сваёй прафесіяй педагогіку. А ўсяго ў …… годзе атрымалі пуцёўку ў жыццё ….. чалавек. Сярод выпускнікоў першага дзесятка: ……………...
Слова першаму выпускніку.
2 вядучы: (запальваецца другая лямпачка) Год ….. – школе 20 год. Сярод выпускнікоў ……………………………….
1 вядучы: (запальваецца наступная лямпачка). Год . – школе 30 год. Сярод выпускнікоў: …………………………………………………………
2 вядучы: (запальваецца наступная лямпачка) Год ……. – школе 40 год Класным кіраўніком гэтага юбілейнага выпуска была ……. Сярод выпускнікоў: …………………..
1 вядучы: 50 – юбілейны выпуск – гэта мы.
(кожны выпускнік выходзіць, называе сваё імя і прозвішча, усе выстрайваюцца ў адну лінію і гавораць клятву).
Мы, выпускнікі ……… сярэдняй школы выпуска …  года: урачыста клянёмся (гавораць па чарзе)
-          не забываць родную школу;
-          дарагіх настаўнікаў;
-          з гонарам насіць званне выпускніка …….. СШ;
-          любіць і берагчы сваю мову;
-          любіць сваю бацькаўшчыну;
-          не забываць бацькоў;
-          помніць аб сваім прызначэнні на Зямлі;
-          аддаваць сябе і свае веды на карысць Радзіме;
-          не забываць аднакласнікаў;
-          сустрэцца праз 10 год
Усе: Клянёмся, клянёмся, клянёмся!
(Бяруцца за рукі і, пахістваючыся, спяваюць песню на музыку “Художник”, “Тебя мы, школа, не забудем”.
2 вядучы:
Вакол гімназій і ліцэяў
Напабудоўвалі ў нас.
І першакласнікі хварэюць,
Куды ісці ім у першы клас.
У РАА ім скажуць з прахалодай:
-          Усе дзівачкі вы і дзівакі,
А справа бачыце ў тым:
 -    Мы за Беларусь усю не скажам,
СНД не будзем успамінаць,
Толькі ведайце ў раёне ....... нашым
Лепшай школы вам не адшукаць.
1 вядучы: Нам хочацца зараз назваць паіменна тых, хто дзень у дзень аддаваў нам свае веды, свае веды і часціцу самога сябе. (Выходзяць па аднаму выпускнікі і выводзяць настаўнікаў). Гэта дырэктар школы …
2 вядучы: Гэта строгая завуч і выдатны выкладчык фізікі …….
1 вядучы: Гэта выкладчыкі рускай мовы і літаратуры ……..
2 вядучы: Гэта выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры …………….
1 вядучы: Гэта выкладчыкі матэматыкі ………………….
2 вядучы: Гэта выкладчыкі хіміі ……………….
1 вядучы: Гэта выкладчык біялогіі ……………………
2 вядучы: Гэта настаўнік геаграфіі ………………….
1 вядучы: Гэта настаўнік працы ………………..
2 вядучы: Гэта настаўнік інфарматыкі ……………………….
1 вядучы: Гэта настаўнік гісторыі ……………………
2 вядучы: Гэта выкладчык працы ў хлопчыкаў …………………
1 вядучы: Гэта выкладчык фізкультуры …………………
2 вядучы: Гэта выкладчык замежнай мовы …………………..
1 вядучы: Гэта выкладчык музыкі ……………………
2 вядучы: Гэта настаўнікі пачатковых класаў: ……………………
1 вядучы: З асаблівай павагай нам хочацца запрасіць сюды нашых ветэранаў. Гэта: …………………………..
2 вядучы: …………………………….. (усім уручаюцца кветкі).
Выпускнікі хорам гавораць: Дзякуй вам, настаўнікі, за вашыя добрыя сэрцы.
(Гучыць песня “Учителям”. Усе ідуць на месцы).
1 вядучы: Сёння свята нашай школы. Школа не толькі адчыняе рабятам таямніцы прыроды і ведаў, але і вучыць нас мысліць, актыўна жыць, працаваць і ствараць. У тым, што наша школа жыве актыўным жыццём, вы можаце ўпэўніцца, калі паглядзіце школьныя архіўныя відэазапісы.
11 год…Здаецца мала,
А ўспамінаў многа
памяць захавала (ідзе прагляд фільмаў).
1 вядучы:
Рэкі дзяцінства –
Самыя глыбокія,
Дрэвы дзяцінства –
Самыя высокія.
Нівы дзяцінства –
Самыя шырокія,
Сцежкі дзяцінства –
Самыя далёкія.
2 вядучы: Давайце будзем памятаць гэтыя словы, дарагія настаўнікі. Жадаем Вам пранесці ў сваім сэрцы праз усё жыццё любоў да дзяцей. Жадаем:
заўсёды памятайце, што ночы дзяцінства –
самыя кароткія.
Сны дзяцінства –
Самыя салодкія.
Крыўды дзяцінства –
Самыя слязлівыя.
Забавы дзяцінства – самыя смяшлівыя.
(Песня настаўнікам “Школьный корабль”).
1 вядучы: Вы ўпэўніліся, што нам у школе няма калі сумаваць, ёсць час і паспяваць, і патанцаваць, і на гэтую сцэну запрашаем нашых зорачак эстрады.
2 вядучы: Для вас спяваюць выпускнікі …….. года, удзельнікі 1 Усебеларускага фестывалю “Беларусь – мая песня” ………………..
1.      “Першае спатканне”
2.      ……………
3.      ……………
2 вядучы: Сярод выпускнікоў нашай школы ёсць шмат настаўнікаў, урачоў, вучоных, шафёраў, трактарыстаў, даярак. Сярод іх Славутасць нашай …………… - выпускнікі нашай школы, чые талент і праца былі ўдастоены высокага звання “народны”. Ітак, для вас спявае народны сямейны ансамбль …………. Мастацкі кіраўнік ……………... (Ідзе выступленне ансамбля).
Словы падзякі нам хочацца выказаць спонсарам нашага школьнага юбілея старшыні райвыканкама ……………., старшыні калгаса “……………….” ………………., старшыні сельсавета …………………
Вам слова, дарагія госці.
1 вядучы: Наша свята працягваецца. Але цудаў больш не будзе. Бо самі можаце тварыць цуды і наша дапамога больш не патрэбна.
2 вядучы: А і праўда! У зале сядзяць людзі, чыімі рукамі многія гады вяршыўся самы вялікі цуд – выхоўваліся вучні!
1 вядучы: І ці не цуд тое, што вы засталіся ў душы маладымі і бадзёрымі.
2 вядучы: І ці не цуд тое, што вы сёння сабраліся разам у нашай школе праз 50 год.
1 вядучы: І ці не цуд тое, што вашы вучні раз’ехаліся па ўсяму свету, але аб іх рабоце мяркуюць па вашай працы, працы настаўніка.
2 вядучы: І ці не цуд тое, што менавіта вамі творыцца сёння цуда.
2 вядучы: Нізкі вам паклон, нашы дарагія настаўнікі, паклон Вам, хто з дня ў дзень наводзіць бляск і чысціню ў нашай школе, хто гатуе нам смачныя абеды.
1 вядучы:
Помню першы званок
У вераснёўскую раніцу,
Помню першы ўрок
Добры позірк настаўніцы.
Помню нашы каракулі –
Самы цяжкі пачын,
Помню, нават мы плакалі
Без усякіх прычын.
2 вядучы:
А крылатыя мары,
Нас куды не вялі!
Мы з героямі Маўра,
Як з братамі жылі.
Хай імчацца гады,
Колькі іх не міне,
Наша школа заўжды
Будзе ў сэрцы ў мяне.
1 вядучы: А зараз, як прынята на юбілеях, торт! (вязе торт са свечкамі першакласнік, выпускнік і адзін з ветэранаў).
2 вядучы: Гэты торт – як сімвал пераемнасці пакаленняў.
1 вядучы: Мы просім Вас (тых хто вязе торт) задуць свечкі, загадаўшы жаданне.
Выпускнікі: наша жаданне простае. Сустрэцца роўна праз 10 год. Да, сустрэчы!
2 вядучы: Наша ўрачыстая частка падышла да канца, але наша свята працягваецца. І мы запрашаем усіх вас на танцавальны вечар.
Туман ружавее світальны
Нябёсы глядзяцца ў раку.
Станцуем жа вальс наш школьны,
Дайце мне вашу руку.
Станцуем жа тут усе разам
Пад музыку ўсмешак і зор,
Каб вам захацелася зноў
У школу вярнуцца да нас.


СЦЭНАРЫЙ  вечара да юбілея школы

понедельник

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год


Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год

(VІІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)

53 гадзіны на год; 1/2 гадзіны на тыдзень

(у першым паўгоддзі - 1 гадзіна, у другім – 2 гадзіны)
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:
М.А. Лазарук, Т.У.Логінава. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 7-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

№ урока і дата правя-
дзення
Тэма ўрока і асноўныя пытанні

Мэты і задачы ўрока
Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

I. ЛІТАРАТУРА — МАСТАЦТВА СЛОВА (5 гадзін)
1
Уводзіны

Пазнаёміць сямікласнікаў з новым вучэбным дапаможнікам па літаратуры і задачамі, якія яны будуць вырашаць на працягу года; даць уяўленне аб літаратуры як мастацкай з’яве ў сістэме яе сувязей з іншымі відамі мастацтва; развіваць навыкі вуснага маўлення ў працэсе гутаркі па самастойна прачытаных творах; актывізаваць працэс чытання і спрыяць выхаванню цікавасці да прадмета
Уступны артыкул да вучэбнага дапаможніка і артыкул да 1 раздзела.

Д.з.: у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці класа можна прапанаваць на выбар:
а) зрабіць малюнак да эпізода любімага твора і падпісаць радкамі з гэтага ж твора;
б) падабраць агульныя па тэме мастацкія творы (напрыклад, пейзажны верш, пейзаж у жывапісе і музычны твор па назіраннях за прыродай);
в) падрыхтаваць паведамленне “Тэма прыроды ў мастакоў, паэтаў, кампазітараў”
2
Якуб Колас. “У яго быў свет цікавы…” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)

Працягваць знаёміць вучняў з творамі пра таленавітых людзей; фарміраваць уменне заўважаць мастацкія дэталі, істотныя для характарыстыкі героя; выпрацоўваць навыкі вызначэння адносін аўтара да героя твора: гонар за яго талент, замілаванае ўспрыманне прыроды, жыцця; развіваць уменне бачыць прыгажосць у звычайным; спрыяць эмацыянальнаму, эстэтычнаму ўспрыманню свету, развіваць пачуццё гармоніі, прыгажосці, дапамагчы вучням асэнсаваць ролю паэта ў грамадстве; абудзіць суперажыванне герою, адоранаму прыродай незвычайным талентам
Тэкст урыўка з паэмы “Новая зямля” і твор М. Багдановіча “Музыка”.

Д.з.: навучыцца выразна чытаць урывак, падрыхтаваць адказы на пытанні да яго


3
Янка Купала. “Курган”. Уступныя заняткі


Аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё Янкі Купалы і пра яго вывучаныя ў папярэдніх класах творы; абудзіць цікавасць да  паэмы “Курган”; выявіць першаснае ўспрыманне твора; прааналізаваць першы раздзел паэмы, акцэнтуючы ўвагу на паэтычных вобразах і сродках мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць стварыць гэтыя вобразы; развіваць уменне асэнсаванага выразнага чытання;  спрыяць выхаванню добразычлівых адносін да людзей, надзеленых яркай індывідуальнасцю
Тэкст паэмы “Курган”.

Д.з.: Адказаць на пытанні да паэмы (1 – 4), падрыхтавацца да выразнага чытання 1 раздзела паэмы і, па жаданні, зрабіць ілюстрацыі да гэтага раздзела
4
Янка Купала. “Курган”. Вобразы гусляра і князя
Працягваць знаёміць вучняў з паэмай Я. Купалы; актуалізаваць звесткі аб прыёмах стварэння мастацкага вобраза: партрэт, учынкі, адносіны да іншых персанажаў, аўтарская ацэнка  героя; выпрацоўваць уменне даваць ацэнку паводзінам героя зыходзячы з яго учынкаў; шляхам кантраснага супастаўлення раскрыць вобразы князя як прадстаўніка прыгнятальнікаў і гусляра – народнага песняра, які выражае думкі народа; акцэнтаваць увагу на паводзінах герояў у крытычнай сітуацыі; дапамагчы пераканацца ў маральнай перамозе гусляра над князем; спрыяць фарміраванню жыццёвага ідэалу
Тэкст паэмы “Курган”.

Д.з.: вывучыць урывак (на выбар вучняў) на памяць
5



Янка Купала. “Курган”. Мастацкія асаблівасці паэтычнага твора
Паглыбіць веды вучняў пра адметнасці будовы паэтычнага твора, выпрацоўваць уменне чытаць і аналізаваць яго; выдзяляць эпізоды, якія дапамагаюць зразумець  кампазіцыю твора, вызначаць асноўныя прыметы жанру паэмы: рамантычны характар сюжэта, глыбокія перажыванні аўтара і герояў; паказаць сувязь паэмы з фальклорам; фарміраваць у вучняў цікавасць да вуснай народнай творчасці, развіваць іх мастацка- эстэтычную ўспрымальнасць і эмацыянальнасць.
Тэкст паэмы “Курган.

Д.з.: адказаць на пытанні да паэмы (5 – 9), падрыхтаваць адказ на пытанне “На якой падставе аўтары вучэбнага дапаможніка аб’ядналі вывучаныя вамі творы ў раздзел пад назвай “Чарадзейная сіла мастацтва”
6
Урок развіцця мовы

Схема пабудовы выказвання-разважання.
1. Тэзіс
2. Аргументы (доказы, матывы, абгрунтаванні), прыклады.
3. Вывад або заключэнне.
(Падрыхтоўка да звязнага выказвання зводзіцца да перадачы ў сістэматызаваным выглядзе аргументаў і прыкладаў, якімі будзе карыстацца вучань.)
Выпрацоўваць навыкі даваць аргументаваныя адказы на праблемныя пытанні; развіваць вуснае маўленне сямікласнікаў пры падрыхтоўцы выказванняў на літаратурныя тэмы, прапанаваныя аўтарамі вучэбнага дапаможніка для падагульнення па раздзеле; спрыяць фарміраванню пачуцця грамадзянскага абавязку і адказнасці
Настаўнік прапаноўвае прыкладныя тэмы для вусных выказванняў.

Д.з.: падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з тэм:
1. Каб крануць нас да слёз, сам зарыдай, паэт.
2. Калі музыка плача, то разам з ім плача ўсё чалавецтва, уся прырода.
3. І такі быў той музыка-чарадзей, што захоча, тое з сэрцам зробіць
ВЕРШАВАНЫЯ І ПРАЗАІЧНЫЯ МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ (4 гадзіны)

7


Якуб Колас. “Ручэй”







Пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела “У вершах і ў прозе”; выпрацоўваць уменне заўважаць дэталі і перадаваць іх, выкарыстоўваючы прыём вуснага малявання; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; параўнаць паказ аднолькавай з’явы прыроды ў паэтычным творы Якуба Коласа “Ручэй” і празаічным творы Тараса Хадкевіча “Крынічка”, звярнуць увагу на тое, як адрозніваюцца па знешніх адзнаках, па мове, па спосабах, прыёмах і сродках створаныя вобразы ў розных відах літаратурнай мастацкай творчасці; развіваць здольнасць адклікацца на аўтарскае паэтычнае бачанне свету
Уступны артыкул, верш Якуба Коласа “Ручэй” і празаічны твор Т. Хадкевіча “Крынічка”.

Д.з.: вывучыць верш “Ручэй” на памяць
8.
Васіль Быкаў. “Незагойная рана”

Узнавіць веды пра В. Быкава, увесці вучняў у свет прозы пісьменніка, прыгадаўшы прачытаныя раней творы аб вайне; пазнаёміць са зместам апавядання “Незагойная рана”; высветліць пераноснае значэнне назвы твора; вызначыць, чым адрозніваецца гэты твор ад папярэдніх на аналагічную тэму; развіваць эмацыянальную чуйнасць, здольнасць суперажываць героям; выхоўваць негатыўнае стаўленне да вайны
Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана” і верш В. Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...”.

Д.з.: падрыхтаваць пераказ твора, выкарыстаўшы план апавядання, прапанаваны ў  падручніку
9
Васіль Быкаў. “Незагойная рана”.
Вобраз галоўнай гераіні твора

Раскрыць душэўны стан маці, якая чакае з вайны сына; выпрацоўваць уменне вызначаць ролю бытавых дэталяў, успамінаў, эпізадычных вобразаў апавядання (пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні) у раскрыцці душэўнага стану маці, якая чакае з вайны сына, драматызму становішча старой Тэклі; спыніцца на мастацкіх прыёмах, якія дапамагаюць аўтару раскрыць пачуцці маці; акцэнтаваць увагу на майстэрстве аўтара ў паказе жыцця гераіні на працягу адных сутак; выхоўваць павагу да ветэранаў вайны і працы, сваіх бацькоў, старэйшых людзей
Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана”.

Д.з.: прадоўжыць апавяданне, развіваючы сюжэт і прытрымліваючыся агульнага настрою твора

10
Васіль Быкаў. “Незагойная рана”. Майстэрства пісьменніка ў раскрыцці характараў

Пазнаёміць з артыкулам “Пейзаж”, вызначыць ролю пейзажу ў раскрыцці настрояў, перажыванняў гераіні; паказаць, як праз апісанні прыроды выяўляюцца пачуцці аўтара, яго адносіны да жыцця; раскрыць псіхалагічнае майстэрства Васіля Быкава ў паказе абставін і характараў герояў твора; спрыяць станаўленню ў вучняў антываеннага настрою і ўдзячнасці за шчасце жыць у мірны час
Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана” і тэкст артыкула “Пейзаж”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да 2 раздзела. Скласці зборнік найбольш цікавых (на думку вучняў) твораў беларускіх пісьменнікаў на ваенную тэму (на выбар)
11
Урок развіцця мовы
Схема будовы апавядальнага тэксту:
1. Уступ.
2. Паведамленне пра месца і час, калі адбывалася падзея.
3. Знаёмства з дзейнай асобай (альбо некалькімі).
4. Непасрэдныя дзеянні, іх асаблівасці і парадак.
5. Указанне на завяршэнне дзеяння.
6. Вывад (раскрыць павучальны сэнс гэтай гісторыі)
Выпрацоўваць навыкі маналагічнага маўлення пры падрыхтоўцы вуснага апавядання на падставе ўласных назіранняў за падзеямі, якія адбываліся з вамі, вашымі блізкімі і знаёмымі, пры вашай непасрэднай прысутнасці; раскрыць павучальны сэнс гэтай гісторыі; развіваць назіральнасць, увагу, аналітыка-сінтэтычнае мысленне вучняў
Д.з.: скласці план, па ім падрыхтаваць сваю гісторыю і прыняць удзел у конкурсе на лепшага  апавядальніка

ПАЭЗІЯ. РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ІДЭЙНА-ЭСТЭТЫЧНАГА ПАФАСУ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАЎ (9 гадзін)

12
Віктар Шніп. “Паэзія” або Леанід Галубовіч. “Паэзія”

Пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела; дапамагчы вучням зразумець мнагазначнасць паняцця “паэзія”; пашырыць веды пра разнастайнасць тэматыкі паэтычных твораў; асэнсаваць сродкі мастацкай выразнасці ў вершы, паглыбіць веды аб выхаваўчай ролі паэтычных твораў; развіваць творчыя здольнасці і слоўнікавы запас пры абмеркаванні твораў; працягваць фарміраваць чытацкія якасці вучняў, неабходныя для паўнавартаснага ўспрымання лірыкі: эмацыянальную чуласць, вобразнае, асацыятыўнае мысленне, эстэтычную рэакцыю на мастацкае слова
Тэксты вершаваных твораў.

Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне верша і адказ на пытанне пра ролю паэзіі ў жыцці чалавека
13
Максім Багдановіч. “Маёвая песня”
Выпрацоўваць навыкі аналізу пейзажных твораў, пашырыць уяўленні вучняў аб паэзіі за кошт увядзення ў іх чытацкую свядомасць верша “Маёвая песня”, вызначыць ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы, развіваць навыкі выразнага чытання; выхоўваць мастацкі густ і  творчую самастойнасць падлеткаў
Тэксты верша М. Багдановіча “Маёвая песня” і артыкула “Пра вершаскладанне”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да артыкула “Пра вершаскладанне”; вывучыць верш М. Багдановіча “Маёвая песня” на памяць
14

Пазакласнае чытанне.
Р. Баравікова.  “Казкі астранаўта”
Пазнаёміць вучняў з тымі дзівоснымі, неверагоднымі прыгодамі, часам небяспечнымі і нават экстрэмальнымі, якія адбываюцца з беларусамі-астранаўтамі. Звярнуць увагу вучняў на міравалюбівы характар сустрэч беларусаў з жыхарамі іншых планет, на магчымасць бесканфліктнага існавання людской супольнасці: ні на зямлі, ні ў космасе не павінна існаваць варожасць, зайздрасць, злосць, усе непаразуменні паміж людзьмі можна вырашыць мірным шляхам.
Выхоўваць гуманнасць і дабрыню, вернасць сяброўству
Тэкст твора  Р. Баравіковай “Казка астранаўта”

15
Данута Бічэль. “Роднае слова”
Працягваць знаёміць вучняў з разнастайнасцю тэматыкі паэтычных твораў і іх мастацкімі асаблівасцямі; абудзіць захапленне прыгажосцю роднай зямлі; данесці да вучняў высокі пафас і задушэўнасць літаратурнага твора; развіваць уменне вызначаць у мастацкім тэксце паэтычныя звароты, эпітэты, паўторы, разумець іх функцыянальную ролю ў перадачы думкі-перажывання; выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю,  патрыятычныя адносіны да сваёй краіны, пашану да мовы
Тэкст верша Д. Бічэль “Роднае слова”.

Д.з.: верш Д. Бічэль “Роднае слова” вывучыць на памяць
16
Рыгор Барадулін. “Мы – беларусы”
Пашыраць веды вучняў пра вершы патрыятычнай тэматыкі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў; вучыць за словам і вобразамі бачыць жыццёвы змест; узбагачаць уяўленні падлеткаў пра вобразныя, мастацкія асаблівасці вершаў; развіваць самастойнасць і творчасць у падрыхтоўцы да ўрокаў літаратуры; спрыяць асэнсаванню сутнасці і ролі грамадзяніна
Тэкст верша Р. Барадуліна “Мы – беларусы”.

Д.з.: вывучыць верш Р. Барадуліна “Мы – беларусы” на памяць
17
Анатоль Вярцінскі. “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Трагічны пафас твора
Эмацыянальна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора “Рэквіем па кожным чацвёртым”, дапамагчы асэнсаваць яго трагічны пафас; акцэнтаваць увагу на асаблівасцях зместу і формы, якія характэрны для рэквіема; фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў
Тэкст вершаванага твора А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора
18
“Рэквіем па кожным чацвёртым” – напамін і запавет жывым
Выпрацоўваць навыкі вызначаць у кожнай частцы твора мастацкія  прыёмы, якія ўзмацняюць вастрыню ўспрымання і іх ролю ў раскрыцці ідэі твора (выкарыстаць музычныя творы Г. Вагнера “Вечна жывыя” ці Д. Кабалеўскага “Рэквіем”); развіваць уменне выразна чытаць паэтычны тэкст; выхоўваць пачуццё еднасці са сваім народам і гатоўнасць стаць на абарону сваёй Радзімы
Тэкст вершаванага твора
А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне твора
19
Ніл Гілевіч. “Маці” або Васіль Зуёнак. “Я са шляхоў далёкіх...”

Паглыбляць веды пра жанравыя асаблівасці лірычнай споведзі (даверлівасць інтанацый, глыбокі лірызм, задушэўнасць); данесці да вучняў шчырасць і ўсхваляванасць сына ад сустрэчы з самым дарагім чалавекам у вершы Н. Гілевіча “Маці”.
Данесці сыноўнюю любоў і  шчымлівую радасць ад сустрэчы з маці, перададзеныя у вершы В. Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх...”; звярнуць увагу вучняў на тое, што гэтыя пачуцці не выказваюцца адкрыта, непасрэдна, а быццам стоены за іншымі словамі, угадваюцца па інтанацыі, намёку; засяродзіць увагу на будове верша, параўнаць з папярэднім на тую самую тэму; пазнаёміць з артыкулам “Падтэкст ў паэтычным творы”; выхоўваць любоў і павагу да маці
Тэкст вершаваных твораў Н. Гілевіча “Маці” або В. Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх...”.

Д.з.: падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму: “Самы дарагі мой чалавек...”

20
Якуб Колас. “Дзядзька-кухар” (урывак з праэмы “Новая зямля”). Вобраз дзядзькі Антося

Узбагаціць чытацкія веды сямікласнікаў пра паэзію Якуба Коласа, пашырыць іх уяўленні пра народныя вытокі яго творчасці; раскрыць майстэрства паэта ў абмалёўцы вобраза галоўнага героя; звярнуць увагу на спосабы і сродкі, якімі ствараецца камічнае ў творы; удасканальваць маўленчую культуру вучняў; развіваць эстэтычны густ; выхоўваць пачуццё гуманнасці і дабрыні
Тэкст урыўка Якуба Коласа “Дзядзька-кухар” ( з паэмы “Новая зямля”).

Д.з.: выкарыстаўшы прыём вуснага малявання, падрыхтаваць аповед пра дзядзьку Антося
21
Якуб Колас. “Дзядзька-кухар” (урывак з праэмы “Новая зямля”). Выразнае чытанне паэтычных твораў
Скласці план урыўка (для загалоўка кожнай часткі выкарыстаць радкі з паэмы); пазнаёміць з артыкулам “Выразнае чытанне”; вызначыць спосабы раскрыцця зместу ў творы; выпрацоўваць навыкі выразна чытаць паэтычны тэкст, карыстаючыся адпаведнай інтанацыяй, мімікай, жэстам; спрыяць узнікненню эмацыянальных адносін да падзей і герояў; развіваць творчыя здольнасці падлеткаў.
Тэкст урыўка “Дзядзька-кухар” ( з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”).

Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне ўрыўка “Дзядзька-кухар” і адказы на пытанні і заданні да раздзела
22
Урок развіцця мовы

Замацаванне ведаў па тэме “Паэзія”
Дапамагчы вучням асэнсаваць раздзел ў цэлым па пытаннях і заданнях вучэбнага дапаможніка; акцэнтаваць увагу вучняў на разнастайнасць тэм і вобразаў вершаваных твораў; выпрацоўваць уменне даваць разгорнутыя адказы на пытанні, выкарыстоўваючы дадатковы матэрыял; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці сучасных паэтаў
Выкарыстаць пытанні да раздзела.

Д.з.: падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Роля паэзіі ў маім жыцці”
Прачытаць апавяданне З. Бядулі “На каляды к сыну”
АДЛЮСТРАВАННЕ ЖЫЦЦЯ Ў ПРАЗАІЧНЫХ ТВОРАХ (15 гадзін)

23
Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Трагедыя Тэклі
Пазнаёміць з уступным артыкулам ”Цікавае і захапляючае ў звычайным і паўсядзённым”.
Высветліць першыя чытацкія ўражанні ад апавядання “На каляды к сыну”, паказаць душэўную драму маці Лаўрука; звярнуць увагу дзяцей на тое, якім чынам аўтар вырашае галоўную праблему твора (пейзаж, сродкі мастацкай выразнасці, мастацкая дэталь); развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў; выхоўваць пачуццё суперажывання гераіні твора
Тэкст празаічнага твора З. Бядулі “На каляды к сыну” і артыкула “Мастацкая дэталь”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора

24
Змітрок Бядуля.“На каляды к сыну”. Вобраз Лаўрука
Паглыбляць уменні характарызаваць героя па яго паводзінах і ўчынках, вызначыць ролю мастацкай дэталі ў паступовым паказе змен у характары Лаўрука; фарміраваць уменне даваць маральную ацэнку негатыўным паводзінам героя
Тэкст празаічнага твора З. Бядулі“На каляды к сыну”.

Д.з.: падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму “Чым, на вашу думку, выкліканы такія паводзіны Лаўрука?”
25
Урок развіцця мовы

Фарміраваць уменне рабіць інсцэніроўку па ўрыўку з эпічнага твора (вызначаць дзейных асоб і выканаўцаў, прадумваць мізансцэны, складаць тэксты рэмарак і рэплік); развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць мастацка-эстэтычны густ
Д.з.: прыдумаць касцюмы для выканаўцаў інсцэніроўкі
26
Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Праблема маральнага выбару
Выпрацоўваць уменне даваць узаемаацэнку пры праслухоўванні вусных паведамленняў. Выявіць пазіцыю аўтара ў адносінах да героя; фарміраваць аналітыка-сінтэтычныя ўменні вучняў і іх жыццёвыя ідэалы.
Тэкст празаічнага твора З. Бядулі“На каляды к сыну”.

Д.з.: падрыхтаваць вуснае сачыненне-разважанне
“Як, на вашу думку, складзецца далейшае жыццё  героя?”
27
Урок пазакласнага чытання.
Васіль Быкаў  “Альпійская балада”
Увесці вучняў у свет быкаўскай прозы, калі ваеннае мінулае ажывае максімальна праўдзіва. Паказаць трагічны лёс нашых ваеннапалонных, іх самаахвярны гераізм. Асобна спыніцца на гісторыі кахання беларуса Івана Цярэшкі і дзяўчыны з Італіі Джуліі. Выхоўваць пачуццё патрыятызму
Тэкст твора В. Быкава  “Альпійская балада”.

Д.з.: прачытаць твор Я. Брыля “Сірочы хлеб”


28
Уступныя заняткі. Аўтабіяграфізм аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб”
Зацікавіць вучняў асобай пісьменніка; пазнаёміць з гісторыяй напісання аповесці “Сірочы хлеб”; адзначыць падабенства лёсаў Даніка Мальца і Янкі Брыля; выявіць першыя чытацкія ўражанні; развіваць вуснае маўленне, чытацкую зацікаўленасць; выхоўваць пачуццё спагадлівасці да малодшых
Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

Д.з.: вылучыць эпізоды, у якіх дзейнічае галоўны герой аповесці, і падрыхтавацца да выбарачнага пераказу
29
Вобраз Даніка Мальца
Акцэнтаваць увагу вучняў на лёсе кемлівага і дапытлівага хлопчыка; дапамагчы асэнсаваць матывы яго паводзін, убачыць галоўнага героя як разумнага і разважлівага хлопчыка; удасканальваць уменне рабіць выбарачны пераказ і здольнасць  знаходзіць галоўнае ў тэксце мастацкага твора; спрыяць фарміраванню непрыняцця прыніжэння і выхоўваць пачуццё ўласнай годнасці
Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

Д.з.: выбраць яркія эпізоды, звязаныя з  Міколам Кужалевічам, падрыхтаваць цытатную характарыстыку
30
Настаўнікі Даніка . Вобраз пані Мар’і

Паказаць вучням, які ўплыў на Даніка Мальца мелі сапраўдныя настаўнікі: Мікола Кужалевіч, пані Мар’я, як яны зацікавілі хлопчыка праблемай самавыхавання; выпрацоўваць уменне характарызаваць герояў, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту; выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў
Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

Д.з.: падрыхтаваць  дыялог і рэмаркі для сцэнарыя “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі”
31
Урок-інсцэніроўка “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі”
Паглыбіць уяўленне дзяцей пра вобраз пані Мар’і і яе ўплыў на падлеткаў; развіваць творчыя здольнасці вучняў у час чытання па асобах і інсцэніроўцы ўрыўкаў з твора; выпрацоўваць уменне фармуляваць і выказваць свае думкі; выхоўваць маральна-этычныя якасці падлеткаў
Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні: “Як бы вы сфармулявалі галоўную думку, ідэю твора?”, “Чаму пісьменнік даў яму назву “Сірочы хлеб”?”
32
Мастацкія асаблівасці аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб”
Пазнаёміць вучняў са спосабамі і прыёмамі, якія выкарыстоўвае аўтар аповесці для раскрыцця тэмы і ідэі твора, характарыстыкі персанажаў; вучыць падлеткаў складаць меркаванне-выказванне аб тым, чаму лёс (“хлеб”) Даніка Мальца названы сірочым: развіваць вуснае маўленне вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці Янкі Брыля
Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

Д.з.: скласці план артыкула “Аповед, апісанне, дыялог”.
Прачытаць твор І. Навуменкі “Жуль Верн”

33
Іван Навуменка. “Жуль Верн”. Таямнічае вабіць

Дапамагчы вучням зразумець галоўны пафас твора – рамантыку пазнання жыцця і свету; выклікаць цікавасць да падарожжаў і незвычайных прыгод; адзначыць ролю кнігі ў лёсе героя-апавядальніка; выхоўваць пачуцці высакароднасці і жыццёвай мэтанакіраванасці
Тэкст празаічнага твора І. Навуменкі “Жуль Верн”.

Д.з.: падрыхтаваць пераказ тэксту
34
Іван Навуменка. “Жуль Верн”. Характарыстыка вобразаў падлеткаў

Удасканальваць уменне складаць план твора і па ім характарызаваць змест і вобразы: вызначыць ролю таямнічага і незвычайнага ў далейшым выбары жыццёвага шляху герояў-падлеткаў; выхоўваць такія маральныя якасці, як шчырасць, спагадлівасць, мужнасць, дабрыня
Тэкст празаічнага твора І. Навуменкі “Жуль Верн”.

Д.з.: прачытаць апавяданне І. Навуменкі “Настаўнік чарчэння”
35
Іван Навуменка. “Жуль Верн”. Вобразы Антона Антонавіча і пісьменніка-фантаста Жуль  Верна
Пашыраць ўяўленні вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы герояў у празаічным творы, падключыць самастойна прачытанае апавяданне “Настаўнік чарчэння”; выхоўваць павагу да людзей, якія самааддана працуюць на карысць сваёй Радзімы
Тэкст празаічных твораў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”.

Д.з.: падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму “Самымі галоўнымі якасцямі асобы я лічу...”

36
Янка Маўр. “Палескія рабінзоны” (выбраныя раздзелы)

Працягваць знаёміць вучняў з жанравымі асаблівасцямі прыгодніцкіх твораў; зацікавіць іх аповесцю і прыгодамі галоўных герояў. Паказаць кантраст паміж марай герояў і рэальнай небяспекай; раскрыць вобразы галоўнах герояў Мірона і Віктара; выхоўваць цікавасць да пазнання таямніц свету
Тэкст твора Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.

Д.з.: прачытаць твор М. Лупсякова “Мэры Кэт”

37
Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”
Выпрацоўваць навыкі знаходзіць у тэксце розныя прыёмы мастацкага адлюстравання жыцця (аповед, апісанне, дыялог); дапамагчы вучням адчуць настрой эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання, якое застаецца ў апавяданні як бы прыхаваным за паўсядзённымі падзеямі школьнага і вясковага жыцця; выхоўваць культуру інтымных адносін
Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”.

Д.з.: падрыхтаваць пераказ твора
38
Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”. Вобраз Эмы
Удасканальваць набытыя раней уменні работы з празаічным творам (аднаўленне яго падзейнага боку), асэнсаванні неаддзельнасці назвы ад тэксту, здольнасці паглыбляцца ў падтэкст, які дапамагае чытачам далучыцца да самых патаемных перажыванняў і думак героя; раскрыць вобраз Эмы; звярнуць увагу на партрэт і яго функцыянальную ролю; дапамагчы зразумець аўтарскія адносіны да гераіні, якія перадаюцца праз успрыманне Антона; выхоўваць культуру маўленчых узаемаадносін
Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”.

Д.з.: знайсці ў тэксце апісанні, лірычныя адступленні і вызначыць іх ролю ў тэксце

39
Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”. Вобраз галоўнага героя твора
Раскрыць вобраз галоўнага героя твора; прасачыць за зменамі ў паводзінах і перажываннях Антона, якія адбываліся пасля знаёмства з Эмай; дапамагчы вучням адчуць лірызм твора, прыгажосць і выразнасць мовы, мяккі гумар; выхоўваць культуру ўзаемаадносін паміж падлеткамі. (Пры рабоце на ўроку падключыць твор А. Васілевіч “Горкі ліпавы мёд”.)
Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора
40
Урок пазакласнага чытання (можна правесці па адным з твораў, змешчаных у хрэстаматыі для пазакласнага чытання для вучняў 7 класа “Вытокі”)
Зарыентаваць вучняў на чытанне твораў з хрэстаматыі, зацікавіць іх тэматыкай і зместам; прааналізаваць адно з апавяданняў (на выбар вучняў)
Тэкст твора з хрэстаматыі для пазакласнага чытання.

Д.з.: падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела
Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі (3 гадзіны)
41
Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі.
Пазнаёміць вучняў з уступным артыкулам, давесці яго галоўную думку: паэзія і проза ў мастацкай літаратуры заўсёды ідуць побач, цесна звязаны і ўзаемадзейнічаюць; развіваць уменне знаходзіць у празаічных творах адзнакі вершаваных; выхоўваць аналітыка-сінтэтычнае мысленне вучняў
Тэкст уступнага артыкула.

Д.з.: знайсці ў вядомых празаічных творах  радкі, празаічныя па форме, але з адзнакамі вершаванага твора
42
Якуб Колас. “Думкі ў дарозе” або Змітрок Бядуля. “Шчасце не ў золаце”
Удасканальваць уменне выразнага чытання (узор лірычнай прозы Якуба Коласа “Думкі ў дарозе” або Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце” – на выбар), выявіць  першаснае ўспрыманне твора і акцэнтаваць увагу вучняў на яго адрозненні ад іншых празаічных твораў; выхоўваць патрыятычныя і грамадзянскія пачуцці
Тэксты празаічных твораў Якуба Коласа “Думкі ў дарозе” або Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце”.

Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне твора і адказы на пытанні да яго
43
Максім Танк. “Дрэвы паміраюць”

Пазнаёміць вучняў з разнавіднасцю паэтычных твораў у форме свабодна арганізаванай мовы; дапамагчы ўсвядоміць схільнасць свабоднага верша да філасофскага абагульнення і глыбіні думкі; звярнуць увагу на сцісласць і выразнасць мовы, падзел тэксту на радкі, як у вершы, але без строгага рытму і рыфмы; спрыяць фарміраванню ўдумлівых адносін да жыцця, спагадлівасці да равеснікаў і дарослых
Тэксты твораў Максіма Танка “Дрэвы паміраюць”, А. Разанава “У парку”, Я. Сіпакова “Спяць у снарадах...”.
Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела

Мастацкая літаратура і навука (9 гадзін)

44
Мастацкая літаратура і навука. Цётка. “Шануйце роднае слова”

Увесці вучняў у спецыфіку раздзела “Мастацкая літаратура і навука”; выявіць паршаснае ўспрыманне артыкула “Шануйце роднае слова” і вызначыць галоўную праблему, узнятую аўтарам; дапамагчы вучням адчуць клопат Цёткі пра лёс роднай мовы; выклікаць жаданне зберагаць яе і карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці
Тэкст артыкула Цёткі “Шануйце роднае слова”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да артыкула “Мастацкая літаратура і навука”
45
Артыкул Цёткі “Шануйце роднае слова” – узор публіцыстычнага твора
Выпрацоўваць навыкі складання тэзісаў на матэрыяле артыкула “Шануйце роднае слова”; паглыбіць паняцце пра тып маўлення – разважанне; акцэнтаваць увагу на падабенстве і адрозненні публіцыстычных твораў ад твораў мастацкай літаратуры адносна паказу жыцця; выхоўваць патрыятычныя пачуцці
Тэкст артыкула Цёткі “Шануйце роднае слова”.

Д.з.: пазнаёміцца з урыўкам з нарыса У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (“Вёска, о родная вёска мая!”)
46
Уладзімір Караткевіч.
“Зямля пад белымі крыламі”
Працягваць знаёміць вучняў з відамі публіцыстычных твораў (аўтабіяграфічны нарыс); паглыбіць звесткі пра творчасць У. Караткевіча; абудзіць цікавасць да яго цыкла мастацка-этнаграфічных нарысаў “Зямля пад белымі крыламі”; развіваць творчае ўяўленне сямікласнікаў і выхоўваць пачуццё павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў і культуры
Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Д.з.: прачытаць другі і трэці раздзелы нарысаў

47
Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”. “Просім у хату, госцейкі нашы!”
Пазнаёміць з раздзеламі  “Просім у хату, госцейкі нашы!”, “Хлеб і да хлеба”, акцэнтаваць увагу на прадметах хатняга ужытку, ежы, прыладах працы беларусаў і праз іх апісанне даць уяўленне пра побыт вясковых людзей; выхоўваць пашану да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну.
Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Д.з.: прачытаць  чацвёрты і пяты раздзелы нарысаў

48
Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”. “Людзі зямлі беларускай”
Раскрыць асноўныя рысы і склад характару беларусаў: шчодрасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў бядзе, гасціннасць да добрых людзей, знаходлівасць, здольнасць пажартаваць з сябе; фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці
Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Д.з.: вывучыць на памяць урывак з раздзела “Людзі зямлі беларускай” (на выбар вучняў ці настаўніка)
49
Урок пазакласнага чытання (можна правесці па адным з твораў, змешчаных у хрэстаматыі для пазакласнага чытання для вучняў 7 класа)
Удасканальваць уменне пераказваць мастацкі тэкст, захоўваючы сюжэт твора, адметныя вобразна-выяўленчыя сродкі, ужытыя аўтарам;  вызначаць асноўныя эпізоды і  характарызаваць герояў твора
Тэкст твора з хрэстаматыі для пазакласнага чытання “Вытокі”.

Д.з.: прачытаць твор Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”

50
Леанід Дайнека. “Меч князя Вячкі”
(пяты раздзел – скарочана)

Пазнаёміць з уступным артыкулам   “...І перанесціся ў далёкае мінулае”, даць пачатковае паняцце пра творы літаратуры, якія ўзніклі на сумежжы мастацкай літаратуры і навукі, высветліць першаснае ўспрыманне твора;  выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны
Тэкст твора Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” і артыкула “...І перанесціся ў далёкае мінулае”.

Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора
51
Леанід Дайнека.
“Меч князя Вячкі”. Характарыстыка вобразаў твора

Раскрыць характар князя Вячкі як гістарычнай асобы, патрыёта, абаронцы сваёй зямлі, як сумленнага чалавека і добрага бацькі; праз гэты вобраз і іншыя вобразы-персанажы паглыбляць веды вучняў пра гістарычную эпоху і час, калі адбывалася дзеянне; раскрыць майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобразаў тэўтонаў, развіваць вуснае маўленне вучняў; спрыяць станаўленню пачуцця гонару за гістарычнае мінулае нашай краіны і яе знакамітых асоб
Тэкст твора Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”.

Д.з.: знайсці гістарызмы і архаізмы і вызначыць іх ролю ў творы


52
Уладзімір Караткевіч. “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Вобраз Вячкі

Падагуліць веды вучняў пра творчасць Уладзіміра Караткевіча;  выявіць першаснае ўспрыманне твора “Балада пра Вячка, князя людзей простых”; раскрыць вобраз Вячкі; параўнаць сродкі і прыёмы стварэння гэтага вобраза ў празаічным і паэтычным творах; выхоўваць гонар за айчынную гісторыю і народных герояў
Тэксты твораў Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” і У. Караткевіча “Балада пра Вячка, князя людзей простых”.

Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне твора У. Караткевіча
53
Уладзімір Караткевіч. “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Мастацкі герой і гістарычная асоба
Параўнаць вобраз Вячкі ў паэтычным творы з вобразам Вячкі з навуковага артыкула “З мячом і крыжам”; на прыкладзе спосабаў і сродкаў паказу гэтага персанажа абагуліць веды пра адрозненне паміж мастацкай і навуковай літаратурай; спрыяць развіццю цікавасці вучняў да мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.
Падвесці вынікі вывучанага за год і даць парады для самастойнага чытання на летніх канікулах
Тэкст твора У. Караткевіча “Балада пра Вячка, князя людзей простых” і навуковага артыкула “З мячом і крыжам”.

Прапанаваць вучням спіс твораў для самастойнага чытання на канікулах.



Логінава Т.У.

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.