Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

среда

ГАСЦЁЎНЯ: “Дарога да храма”


ГАСЦЁЎНЯ: “Дарога да храма”



(Гучыць музыка. Звіняць званы. На фоне музыкі выходзяць два вядучых)

1 вядучы.
-          Шукаючы цуду, спяшаю да Храма,
І кленчу, і рукі да неба цягну,
Дзе полаг блакітам найтонкім зашклёны,
Дзе крылы анёл, як сцягі развінуў.

А цуду няма. Толькі горкая ява.
Няма цудатвору у край мой сцяжын.

На цэлай зямлі, аж да самых ускраін,
Маўчання валун нерухома ляжыць.

Хоць грымне арган, не расколецца неба,
І з краю само не пральецца святло,
Бо цісне валун той, якога не зрушыць.

А цудаў даўно на зямлі не было.
(У.Паўлаў “Дарога”)

2 вядучы.
Дарогу, што да Храма вядзе,
Далёка не кожны спытае.
Далёка не кожны і знае
Дарогу, што да храму вядзе.
Вось праўда людская, святая:
Пакуль не адбыцца бядзе
Дарогу, што к храму вядзе,
Далёка не кожны спытае…
(Р.Барадулін “Дарога ясная”)

-          У свеце жыў, нібыта ў пуні, я,
Не разумеючы нічога.
Але пралегла ў сэрцы вунія –
Дарога ясная да Бога…
(Чуецца шматгалоссе, вядучыя выходзяць. З’яўляецца другі чытальнік).

3 вядучы. (Леанід Дайнэка “Прачынайся, душа”).
Прачынайся, душа. Ты жыла ў падзямеллі
Непрыкметней былінкі, драбней мураша.
Лес разгойдваў цябе на жалезных арэлях,
Цябе грызлі турботы, ды не згрызлі, не з’елі
Прачынайся, душа.
Прачынайся, душа. Годзе быць атэісткай.
Не спалохаюць больш воўчы клык, д’яблаў рог.
Я пайду па жыцці, як па кладачцы хісткай,
І наперадзе будуць Надзея і Бог.
(Падыходзіць другі вядучы і бярэ свечку ў гэтага чытальніка, становіцца на калені і чытае малітву)

(Сяргей Давідовіч “Малітва”)
4 вядучы.
Слава! Слава Айцу! Сыну! Духу святому!
Ды адхлыне слуга! Ды пачуе нас Бог!
Ды засвеціцца кожнаму лесу і дому
Увышыні, хто смерцю смерць перамог!
Сёння вера святая – святло сярод ночы!
Паратуе яна, дапаможа ў бядзе.
Той, хто з верай жыве, той ніколі не збоча
З пуцявіны, якая да Бога вядзе.
… Заблудзіліся мы…
Дай нам, Бог, разуменне,
Што дарога да храма – дарога з дарог.
Ды аблегчыць збалелыя душы маленне!
Ды ўваскрэсне любоў! Ды пачуе нас Бог!
(Падыходзіць ззаду са свечкай другі чытальнік і чытае)

(Васіль Жуковіч “Храм”)
5 вядучы.
Жыць без храма людзі не маглі.
Храм узнёслы продкі ўзвялі.
Зіхацелі ў сонцы купалы.
Мілагучны спеў да неба плыў.

Цемрашалы храм той зруйнавалі –
З вераю, з красою ваявалі,
Сатане служылі зухавата –
Прычынілі краю зла багата…
Цуд адбыўся: храм наш уваскрос,
З абразоў глядзіць Хрыстос.
Мілагучны ў неба спеў плыве…
(Гучыць песня “Беларусь, ты мой сон велікодны”)
(Усе зыходзяць, за сцэнай гучыць голас вядучага і з’яўляецца Дзева Марыя з немаўляткам і два анёлы).
1 вядучы.
З высот засвяцілася неба начное,
І зоркі ў струнах ігралі з нябёс
Усе йшлі пабачыць дзіцятка святое
І радасна клічуць: Радзіўся Хрыстос
(Гучыць песня: ідуць анёлы з Марыяй)
1 анёл.
Таямніца збылася на зямлі гэтай ночы
Нарадзіла Марыя: Бог цуд ёй прынёс,
Усё адбылося: як анёл прарочыў,
Расце для народа цудадзейны Хрыстос.
2 анёл.
А побач малы быў ягнёнак ля ясляў,
Дарунак малому – травінку ён нёс,
А зорка ўсё свеціць на небе, не гасне,
Бо тут нарадзіўся збавіцель, Хрыстос.
Марыя.
Расце на зямлі абаронца для бедных,
Жыццё каб шчасліва было і без слёз.
На зямлі, каб заўсёды жылі ўсе з хлебам
Для гэтага, пэўне, нарадзіўся Хрыстос!
(Дзева Марыя і анёлы знікаюць. Гучыць музыка. З’яўляецца 2 вядучых).

(І.Пракаповіч “З прасторы зорнае нябёс”)
1 вядучы.
З прасторы зорнае нябёс
Ідзе да нас Ісус Хрыстос
Ліецца дзіўнае святло,
Гарыць агонь і гіне тло.
І з тых, даўно забытых слоў,
Я ўспамінаю: “Бог – любоў”
Пра гэта трэба гаварыць
Я жыў! Жыву! Я буду жыць!
Гасподзь даруе мне ізноў
Адзіны свой пароль-любоў.
2 вядучы.
А мне ісці праз гэты свет,
Нясці святло, як запавет!
І крыж нясці праз шлях зямны.
Адтуль, скрозь зорны дах нябёс
Ідзе да нас Ісус Хрыстос.

Блок “Любоў”
(гучыць музыка, выходзяць 2 вядучыя)
(В.Шніп “Запалілі свечкі ў праваслаўным храме”)
1 вядучы.
Запалілі свечкі ў праваслаўным Храме,
І анёл бялюткі праляцеў над намі.
(Прабягае анёл)
І сказаў нас светла: “Да канца кахайце
І да Бога шлях свой праз жыццё шукайце”.
2 вядучы.
І гарэлі свечкі, і дрыжэлі цені,
І з табой мы ціха сталі на калені,
І з табой малітву ў думках прачыталі
Нас пачулі продкі. Душы іх луналі.
(маленькі анёл становіцца пасярод вядучых).
1 вядучы.
Па-над Храмам белым,
Па-над родным краем,
Дзе расцём, смяемся, плачам, паміраем,
Сёння ў храме болей не было нікога
Акрамя Любові, Дабрыні і Бога.
2 вядучы.
І пайшлі мы з Храма, і пайшлі па свеце,
Дзе мана і здрада. Дзе туман і вецер.
І гарэлі свечкі ў праваслаўным Храме,
І анёл бялюткі ўсё ляцеў над намі.
(Вядучыя ідуць у розныя бакі і запальваюць свечкі ля акон, а маленькі анёл чытае малітву)
(Дзеці).
О, анёл, дружа мой,
Ты заўсёды пры мне стой,
Зранку, увечары, уначы,
Будзь ласкавы, памажы.

Верна мне служы і Богу,
Каб адолець духа злога,
Ды любіць маму, тату,
Родны край і нашу хату.

IV Блок “Сям’я”
(Гучыць музыка, выходзіць вядучая са стулам, бярэ на рукі маленькага анёла)

Вядучая. Устанеш, дачушка. Убачыш сонейка – маліся, дзякуй Богу і рабі дабро іншым, не шкадуй сіл, здароўя, часу. Усё Боскай міласцю вернецца. Дзень пражывеш і думай, што, гэта апошні дзень у тваім жыцці. А перад смерцю ці ж людзі не каюцца ў сваіх грахах. Ці не імкнуцца дараваць усім палюбіць усіх. Ніхто не хоча пайсці на той свет з цяжарам зямным..
(Устае і адыходзіць).
(На фоне музыкі выходзіць вядучая з іконай)

(С.Валодзька “Ікона”)
Вядучая.
З дзяцінства да слёз мне знаёма
У вочы глядзіць пільна мне
З радзімае хаты ікона.
У кватэры маёй на сцяне.
Маліцца на гэту ікону
да скону мне будзе цяплей.
Бацькі і браты мне колісь
У яе адбіваліся шкле.
А зараз са мной мае дзеці
Глядзяцца ў яе – нездарма.
Няма даражэйшай на свеце
І больш цудатворнай няма.
(Становіцца на адно калена з іконай у руках, музыка заціхае. Выходзяць па чарзе са свечкамі вядучыя)

(Н.Арсенева “Малітва”)
1 вядучы.
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменне Свае хвалы.
2 вядучы.
Дай спор у працы будзённай, шэрай.
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, у прышласць – дай!
3 вядучы.
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.
4 вядучы.
Людцы мілыя, людцы сардэчныя, -
Усе, хто побач і хто здалёк,
Хай між вамі гады хуткацечныя,
Не адносяць мір-згоду ўбок.
5 вядучы.
Хай у вашых вачах яснай шчырасцю
Адбіваецца дабрыня,
Вам панеслася Боскай міласцю
Для наступнага ў лёсах дня.
6 вядучы.
Дай Бог еднасці ўрэшце той радаснай,
Што і ўзвысіць вас у любові,
І паможа ў іспытах у горасных
Заставацца заўсёды людзьмі!
(Гучыць музыка, усе па-аднаму выходзяць, заходзіць вядучая, сядае на стул, як бы вышывае)

(А.Пісьмянкоў “І вёдры, поўныя вады”)
(Вядуч. з ручніком)
І вёдры, поўныя вады,
І вочы, поўныя дабра.
Гляджу на матчыны сляды
На белай посцілцы двара.

Я з гэтай чуйнай цішыні,
Што лёс паслаў, як дар
Гляджу ў былыя дні –
Гадоў гартаю каляндар.

Я іх гартаю без жальбы,
Лічу ад першага вянца,
Нічога нельга мне забыць,
УСЁ мне несці да канца.

З сабою несці праз гады
Ад белай посцілкі двара
І вёдры, поўныя вады
І вочы, поўныя дабра.
(сядзіць, з’яўляецца другі вядучы)
(С.Грахоўскі “Літасцівы Божа”)
Вядучы.
Літасцівы БОжа, хто нам дапаможа,
Хто нас уратуе, як не ты,
Наш Айцу Святы?
Ты ж хіба не бачыш, і не перайначыш,
Што ў крыві і брудзе, гінуць людзі
Ні за што ў агні
Лютасць тых спыні,
Што за пакаленнем
Нішчаць пакаленне землякоў і крэўнае радні.
Ты ім толькі розум, чыстае сумленне,
Літасцівы Божачка, вярні!
(Уваходзіць другі вядучы).
(У.Паўлаў “Я не празорца”)
Вядучы.
Я не празорца ніякі.
Таго не дадзена, - не знаю,
Што будзе ў пекле, або ў раі.
А сказ разважлівы такі.

На гэтым свеце праз вякі
Караюць з выдумкаю цела.
Душа ж, пакуль не адляцела,
Не ў кожным мучыцца-такі
Сусветы зоры замялі
І там, у свеце бесцялесным,
Душы той прыйдзецца балесна,
Што не балела на зямлі.
(З’яўляецца другі вядучы са свечкай).

(А.Гарун “Малітва”)
Вядучы.
Я бачыла: што сын яго стаяў
На пушчы ў маліўся.
І словы ў гневе прамаўляў,
А твар слязьмі абліўся.
-          Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў!
Малюнак слоў, палючых,
Бо кроў мая сачыцца зноў
І з ранаў тых балючых…
Дзівіся, Пане, слабы я,
Саўсім не маю сілы,..
Гарыць, баліць душа мая.
О, Божа, дай мне сілы…
Схіліся к нам Ты і ўбач,
З гадзінай горш жывецца.
Цяжэе боль, мацнее плач,
Галоў усё болей гнецца.
Паслухай ноччу, удзень святы,
\скажы маўчаці звонам, -
і колькі жальб пачуеш ты!
Зямля азвецца стогнам…
Узглянь! Навокал чорны свет,
Прыцьменна праўды сонца,
Надзей у людзях болей нет, -
Пашлі ж ім абаронца!
Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў
Зямля б ад іх траслася!
Баляць бы раны мае зноў,
І кроў з іх палілася…
Настане твой вялікі час,
Твая засвеціць хвала.
Малюся ж, - дай мне гэткіх слоў.
Сцаліш мяне, паможаш,
Гарыць душа, баліць ізноў…
Вялікі! Дай, як можаш!
(Стаяць са свечкамі два вядучых, з’яўляецца трэці)

(Мікола Маляўка “На гэтым стаім!”)
Вядучы.
Мы, беларусы, - простыя людзі.
Край свой і продкаў постаці любім.
Рады заўсёды добрым гасцям,

Рады калі спрыяюць і нам…
Мы, беларусы, дбайныя людзі.
Рукі – на плузе. Рукі – на склюдзе.
Граем-спяваем зноў жа як след,
Пояс аздобім – любуецца свет…
Мы, беларусы, - божыя людзі,
Крыжык святы асвечвае грудзі,
Дома, у кожнай хаце-абраз.
Бог міласэрны з намі. У нас.
(Усе 3 вядучых стаяць са свечкамі. Гучыць песня “Малітва”)
(З’яўляецца другі вядучы)

(Рыгор Барадулін “Паспагадай”)
Вядучы.
Божа, паспагадай усім –
І магутнаму, і слабому,
І відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.

Божа, паспагадай усім –
Каб вайной не ішоў брат на брата,
Каб сякера ржавела ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.

Божа, паспагадай усім –
Каб цяплелі пагляды людскія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі радзім.

Да любві, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння, усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!
(Выходзіць. Гучыць ціхая музыка, усе ўдзельнікі па чарзе выходзяць, чытаючы малітву на розных мовах, выстройваюцца, утвараючы крыж з запаленнымі свечкамі).

1.      Отче наш, сущий на небеси,
Да святится Имя твоё,
Да придет царствие твое,
Да будет воля Твоя, яко на Небеси,
Так и Земли.
Хлеб наш насущный,
Дай нам на сей день,
И прости нам долги наши,
Яко мы прощаем должникам нашим.
Не введи нас во искушение,
Но избави нас от лукавого.
Аминь.

2.      Отче наш, ежэ эсы на небесах!
Хай святытця Імя твае.
Та прыйдэ царствіе твое
Та будэ воля твоя, яко на небі,
Так і на зэмлі.
Хліб наш насуўный дай нам лнэсь
І пробач нам боргы нашы,
Я ко і мы пробачаем боргам нашім.
Не введы нас у спокусу, но позбав нас від лукавого.
Амінь.
3.      (На польскай мове).
4.      (На англійскай мове).
5.      Ойча наш, што ў нябёсах,
Хай свяціцца імя Твае,
І ў зорах і ў лёсах,
Хай прыйдзе Царства Твае,
Як спаталя,
Хай Твая ўселадарная
Збудзецца воля
Як на Небе, гэтак і на зямлі.
Хлеб наш надзённы пашлі,
Жыццядар, сёння нам.
І даруй нам нашы даўгі,
Як і мы даруем даўжнікам.
Адгарадзі ад нас спакуслівыя лугі.
І ў смутны час, і ў цёмныя дні
Нас ад нячысціка аслані
Не зрушыцца Царства Твае
Цяпер і заўсёды, і на вячніны вячнін.
Амін.
(Усе сталі на калені, а другі са свечкай устае і чытае)

Вядучы.
-          О, Боже мой, благодарю
За то, что дал моим очам
Ты видеть мир, твой вечный Храм
И ночь, и волны, и зарю.
Везде я чувствую, везде тебя, Господь – в ночной тиши,
Пока живу – Тебе молюсь,
Тебя люблю, дышу тобой,
Когда умру, - с тобой сольюсь,
Как звёзды с утренней зарёй,
Хочу, чтоб жизнь моя была
Тебе немолчная хвала
Тебя за полночь и зарю,
За жизнь и смерть – благодарю!
( Гучыць песня «Обетованная земля», усе ўстаюць і выстрайваюцца ў адну лінію)
Дзеці, а затым і ўсе па чарзе (па двое) дараць усім гасцям галубкоў з надпісам «Будзьце благаславёныя!»)

ГАСЦЁЎНЯ: “Дарога да храма”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)