Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

суббота

Свята першага званка


Свята першага званка

1 вяд.
О, час канікулаў вясёлых,
о, хуткатлумны лета час,
бывай, бывай.
Дзень добры, школа!
Ці ты пазнала сёння нас?
2 вяд.
Мы ўсе за лета загарэлі,
 і трохі нават падраслі,
штодня марожанае елі
і дзе мы толькі не былі:
і забаўлялі нас арэлі,
і выпрабоўвалі палі.
1 вяд.
Нас сонца раненька будзіла,
з сабою дзень працоўны браў,
нам у сваёй старонцы мілай
хапае ўсім цікавых спраў.
2 вяд.
Пара канікулаў вясёлых
прайшла імкліва,
і цяпер
сябры сышліся,
зноўку, школа,
вітаем родная цябе!
1 вяд.
Добры дзень, паважаныя настаўнікі, бацькі, вучні, госці. Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся і вясёлыя канікулы з гульнямі, падарожжамі, цікавымі сустрэчамі.
2 вяд.
І сёння, у гэты першы вераснёўскі дзень мы ўсе сабраліся тут з нагоды цудоўнага свята Дня Ведаў.
1 вяд.
Заціх у лузе звон пчаліны,
замоўк у лесе шум птушыны –
мінула летняя пара.
2 вяд.
І першым ранкам вераснёвым
спяшаецца з настроем новым
у Краіну Ведаў дзетвара.
1 вяд.
Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
у руках дзяцей жывыя кветкі,
усмешак промні ў вачах.
2 вяд.
Сышліся класныя сямейкі
на ўрачыстую лінейку,
званочак весела гучыць.
1 вяд.
Краіна ведаў, адчыняйся,
ніколі, шчасце, не канчайся –
вучыцца шчасце і вучыць.
2 вяд.
Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі, якія з сёняшняга дня пачнуць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў.
1 вяд.
Запрашаем на свята першага званка самых маленькіх вучняў нашай школы. (пад музыку выходзяць шасцігодкі).
2 вяд.
Першыя парады ў новым навучальным годзе дае дырэктар школы.
1 вяд.
Ох, і хваляваліся нашыя шасцігодкі, збіраючыся ў школу…
2 вяд.
Форму некалькі разоў прымяралі, перад люстэркам красаваліся, падручнікі з сшыткамі складвалі ў ранец, марылі аб пяцёрках…
Так, так, сапраўды, я ведаю…
Раз суседскую дзяўчынку
Я сустрэў на школьным рынку.
З мамай хмурая стаяла,
Коскі тузала, маўчала.
Мама ж, стомленная досыць,
Ёй выказвала ў журбе:
-          дзе цябе, дачушка, носіць?!
Зачакалася цябе.
Форму, глянь, ужо купіла.
На мяне ж ты – як забыла…
І азвалася дзяўчынка,
Банты – пырх! – як матылькі:
-          Я хадзіла, мам, па рынку,
Абышла ўсе латкі…
Што за рынак?
Дзе іх дзеці?
Дзе ў чаргу за імі стаць?
Ёсць і кніжкі, і партфелі,
А пяцёрак не відаць.

1 вяд.
А вось мы зараз і праверым, ці гатовы вы да вучобы, ці сапраўднымі будуць вашы пяцёркі?
2 вяд.
Прачытайце, калі ласка, што тут напісана (на лістах напісаны словы: мама, школа, Радзіма і інш.).
-          Чытаць вы ўмееце, а лічбы ці ведаеце? Вось, напрыклад, якія гэта лічбы? Якая з іх самая лепшая, а якая самая горшая?
-          Малайцы. А зараз паглядзім якія вы кемлівыя. Адгадайце загадку:
На паліцах узжоўж сцен
Стаяць, чакаюць нас яны.
Хто з імі размаўляе,
Той многа-многа знае. (кніга)
1 вяд.
А можа вы яшчэ і вершы чытаць умееце?
2 вяд.
Вельмі добра. А зараз усе давайце вырашым: ці прымаем мы шасцігодак у сваю дружную школьную сям’ю?
1 вяд.
Віншуем вас – з гэтага часу вы вучні … школы.
2 вяд.
Цішыня на ўроку.
Дзеці з самай раніцы
Ловяць пільным зрокам
Кожны рух настаўніцы.
Вырастуць не хісткімі,
А пакуль схіляюцца
Над сваімі сшыткамі,
У літары ўглядаюцца.
1 вяд.
Быццам сачыненне
Пішуць першакласнікі –
Будучыя геніі,
Будучыя класікі.
Мякка льецца голас
Першай іх настаўніцы.
З вокнаў роднай школы
Свет вялікі ўбачыцца.
2 вяд.
Першыя словы віншавання гучаць з вуснаў першай настаўніцы.
1 вяд.
А зараз вас віншуюць бацькі, для якіх таксама з сённяшняга дня пачынаецца школьнае жыццё.
2 вяд.
А зараз слова для віншавання прадстаўляецца гасцям.
1 вяд.
Са словамі наказу для самых маленькіх вучняў нашай школы звяртаюцца будучыя выпускнікі:
1.      Дарагія нашы маленькія сябры! Ад імя вучняў-старшакласнікаў я віншую вас з пачаткам вучобы ў школе. Няхай школа стане для вас другім домам, хай вучоба прыносіць вам задавальненне, хай у вашых сшытках будуць толькі добрыя і выдатныя адзнакі.
2.      Ёсць дарог заўсёды шмат
      Ад парогаў нашых хат.
      І ў цябе дарога ёсць,
      Ты на ёй ужо не госць.
      Кожнай раніцы на золку
      Пабяжыш па ёй у школку.
2 вяд.
Звіні, званок!
І абвяшчай пачатак года,
Будзь святам ты для нас,
Для школьнага народа.
1 вяд.
Увага! Слухаем першы школьны званок новага навучальнага года.
2 вяд.
Яго даюць вучань 11 класа  і вучаніца падрыхтоўчага класа …
1 вяд.
Вось і адкрыта яшчэ адна старонка нашай школьнай біяграфіі. Пачата дарога ў Краіну Ведаў.
2 вяд.
У жыцці кожнага з нас бывае свой першы, свой памятны клас.
І першы залівісты школьны званок,
І першы ўрок.
1 вяд.
Мы запрашаем усіх на першы ўрок у гэтым навучальным годзе.
2 вяд.
Першымі ў школу запрашаюцца самыя маленькія школьнікі-вучні падрыхтоўчага класа.

Выкарыстаны матэрыялы сцэнар першага званка 

Свята першага званка  

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)