Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

суббота

ДЗЯДЫ - Заняткі этнаграфічнага гуртка


ДЗЯДЫ

 Заняткі этнаграфічнага гуртка
  

І. Выступленні вучняў


1. Дзяды і прадзеды – якія вы?
І дзе, скажыце, тая ніць,
Якую ў спадчыну пакінулі,
Каб ёй вякі навечна зліць?

І што цяпер вам можа сніцца,
Калі я тут пад шум травы,
Звіню танюсенькаю ніццю
Між мёртвым светам і жывым?
А.Сербантовіч

2. Дзяды, асяніны – народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Так называлі і дзень, калі адбываўся гэты абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.
Дзяды – перажытак культу продкаў у славян. Людзі верылі, што душа чалавека пасля смерці, перш чым пайсці ёй у рай ці пекла, доўга блукае па свеце і патрабуе ежы і пітва. Таму ладзіліся памінальныя сталы (трызны) на шосты, дзевяты і саракавы дзень, а таксама ў гадавіну смерці. На жалобны стол ставіліся куцця, клёцкі, бліны, гарэлка. Нябожчыкаў клікалі да сябе так: “Святыя Дзяды! Завём вас, хадзіце да нас!”.

3. Дзяды адзначаюцца вясною (на радуніцу), летам (перад сёмухай), восенню (напярэдадні Змітровага дня – 8 лістапада па новаму стылю) і зімой (перад масленіцай). Галоўнымі лічыліся Змітраўскія Дзяды. У беларусаў існавала традыцыя адзначаць змітраўскія Дзяды ў канцы кастрычніка ў праваслаўных і 2 лістапада ў каталікоў.

4. Святкаванню Змітраўскіх Дзядоў садзейнічалі матэрыяльны дастатак і вольны час. У гэтыя Дзяды “трэба сем раз паесці, каб шчокі ўспухнулі”, - кажуць сяляне жартам. Напярэдадні свята калолі парсюка ці рэзалі цялушку, або авечку. Гатавалі святочныя абрадавыя стравы: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса (Дзеці паказваюць іх ус.). Падрыхтоўка да гэтага свята ўключала абавязковае ўпарадкаванне і ўборку падвор’я і хаты. Усе мыліся ў лазні. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў. Паводле звычаю, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі дзядам.
Ёсць звычай нічога не прыбіраць са стала пасля жалобнай вячэры, каб “дзядам” было што есці, калі яны збяруцца ўначы. Пра Змітравы Дзяды таксама казалі: “Жылі дзяды – не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі”.
Абрад сведчыць аб высокай маральнасці земляробаў, вялікай павазе да сваіх папярэднікаў.

ІІ. Памінальнае запрашэнне дзядоў на вячэру


- Дзяды нашы святыя, радзіцелі, хадзеце да нас вячэраці. Чакаем вас, як і тысячы, і сотні гадоў назад чакалі. Хадзеце на бяседу ціхую, спавядальную ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў: і старыя, і немаўляты, і маці, і сёстры, і браты, і бацькі, і людзі чужыя, незнаёмыя. Пагаворым мы з вамі, дзяды, як адвеку ў краі нашым, і вясной на маслёнку, і ля магілак на радаўніцу, і перад калядамі, і на сёмуху. Бо як жыве прырода разважна, так і памяць нашая не згасае, асвятляе шляхі наступнікам. Верым, як некалі верылі вы, дзяды нашыя: чалавек не знікае без следу. Душа ягоная жыве ў нас, у Сусвеце. Гэта тыя, хто сышоў са сцежак зямных, перадаюць нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас пуцявіны нашыя да дзяцей, унукаў і далей імкнуць.
Дзяды нашы шаноўныя, завітайце на асяніны. Мы хаты прыбралі, ручнікі белая памінальныя павесілі. Чакаем вас. Зла не трымайце, што былі беспамятнымі мы: бывала, забываліся на вас, не заклікалі на вячэру, магілкі не бераглі. Мінае чорны час здранцвення, вяртаемся да ісцін векавечных. Дык памажыце, мудрыя дзяды, дайсці нам да вечных крыніц, каб дзеці не заблудзілі потым.
Для вас мы адчынілі дзверы, вокны, для вас на стол прыбралі, як належыць. Запалім свечку ў жыце, як спрадвеку. Бо нам не жыць, калі не помніць вас.
…Здавалася ў цемры забыцця, у шане адцуранцаў ад народу, калі ад нас ахоўвалі магілы і кволыя нявінныя шапталі кветкі, не будзе даравання нам, нашчадкам, што гэтак занядбалі мы святое. Ды вы мудрэй за нас, Дзяды. І вось ідзеце спадчыну агледзець. Не надта мы багатыя цяпер, ад гучных слоў аскоміна на сэрцах. І ўсё ж сышліся разам стрэціць вас, пагаварыць пра даўняе, былое. Сказаць не складна, можа, але чыста, сумленна і аддана вам: мы чуем вашых душаў трапятанне. Чакаем вас і верым.

ІІІ. Жалобная вячэра
Гаспадар запальвае свечку.
- Прыходзьце да нас на асяніцы ўсе тыя, хто займалі гэту сялібу. (на талерку, пакрытую бліном, гаспадар адкладвае трохі з кожнай пададзенай стравы і ставіць яе асобнаJ
- Святыя дзяды! Прыйдзіце сюды – гэта вам!

Гаспадар:
-          Сёння мы ўспомнім  выдатных продкаў беларусаў:
-          волатаў-асілкаў легенд і паданняў, племянных князёў Тура, Радзіма, Рагвалода і яго дачку Рагнеду;
-          хрысціянскіх асветнікаў Кірылу Тураўскага І Ефрасінню Полацкую;
-          першадрукароў Францішка Скарыну І Пятра Мсціслаўца;
-          выдатных ураджэнцаў Беларусі Тадэвуша Касцюшку, Станіслава Манюшку, Адама Міцкевіча;
-          змагара за волю народа Кастуся Каліноўскага;
-          песняроў Францішка Багушэвіча, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і многіх, многіх іншых.

Гаспадар:
- Толькі што на ўроках літаратуры мы знаёміліся з новымі для нас творамі Я.Коласа. Яго апавяданні, вершы, паэмы вельмі цікавыя, прымушаюць задумацца над сэнсам жыцця, вучаць любіць свой народ, Нашу мову. Давайце сёння ўспомнім яго добрым словам:

Вітаем словам удзячнасці таго,
Чыё імя Радзіма ўшанавала, -
Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,
Каб век яна квітнела, расцвітала.

Калі малымі напрадвесні
Хадзілі ў першы клас,
Была твая ў час той песня
Старонкаю жыцця для нас.
Яе вучылі мы на памяць,
Яна нас клікала ісці
У навуку яснымі шляхамі,
Заўжды быць смелымі ў жыцці.

Песні Коласа нас
навучылі Радзіму любіць,
родны край бараніць,
лютых ворагаю біць,
ненавідзець мінуўшчыны здані.
Навучылі чытаць
цёмных пушчаў паданні,
разумець мову зор
і напевы азёр,
хваляў неманскіх звон,
веліч сённяшніх дзён.
Кнігі Коласа нам
і калыскай, і школай былі.

На беларускай роднай мове
Чытаю з захапленнем іх.
Як многа сілы ў кожным слове!
Як многа дум і мар у іх!
Яны – зямлі вялікай голас.
Калі чытаю, -
хвіляй той, -
Здаецца мне,
нібы сам Колас,
як бацька, гутарыць са мной.

І кніжкі вашы – у вякоў на ўліку, -
так, смела я скажу вам пра вякі! –
Іх зберагуць, як скарб для ўсіх адзіны,
Народы ўсёй нашай краіны.

Ён кожнае дрэва
І кветку любіў
Ён гэтага краю часцінкаю быў.

Дзён юначых быў калыскай Нёман –
Бурная, імклівая рака.
Чуў ты плач над ім і ціхі гоман,
Песні селяніна, рыбака.

Тваё сэрца гэта ўсё ўмясціла –
Шчырае, шырокае, як свет.
І свой край, што родным быў і мілым,
Ты з любоўю апяваў, паэт.

Замоўк пясняр, але гучаці слову,
Якому суджана з вяком вясці размову.
У вечным, у народным хоры голас
Я чую зноўку – то гаворыць Колас.

Бывай, пясняр, - мы ціха вымаўляем,
Але ў адно ўсе верым, добра знаем,
Што век табе ў любові жыць між намі,
Між намі і наступнымі сынамі.

 

ДЗЯДЫ

 Заняткі этнаграфічнага гуртка

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)