Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

среда

Сцэнарый урачыстага паседжання “Прыйдзе свята ў нашу хату”


Сцэнарый урачыстага паседжання “Прыйдзе свята ў нашу хату”









Дзеючыя асобы:


1.      Гаспадар
2.      Гаспадыня
3.      Дамавік

Дзеянне адбываецца ў актавай зале. Гучыць фанаграмма беларускіх песень. Сцэна ўбрана пад вясковы надворак. У цэнтры стаіць хата. Чуюцца галасы хатніх жывёл. У акенцы з’яўляецца дамавік:

- Добры дзень, мае сябры.        Ці пазналі вы мяне?
Тут жыву я – на гары.               Не дзіця я, не стары.
У хаце ўсім амаль кірую.          Вам з’яўляюсе ў сне.
Але ёсць гаспадары.                  Маю назву дамавік.

Дамавік:
-          Ой! Здаецца мне, што сёння ў нашай хаце будзе свята. Бо наша Ганна з самага ранку скавыча. Во ізноў, чуеце? (з’яўляецца бабка)
Баба: Дзед, а дзед, уставай! Трэба ў хаце прыбраць, хутка госці да нас прыйдуць.
Дзед: Адчапіся, бабка. Дай трошачкі паспаць, старыя косці пагрэць.
Баба: Людцы добрыя, пабачце, у майго дзеда ад лені гнуцца калені. Гэта ж трэба, цалютку ноч сон, а ўвесь дзень лень!
Дамавік:
А народная мудрасць кажа:
Хто работу робіць, а хто варон ловіць:
На работу ай, ды ох, а за сталом адзін за трох;
Праца чалавека кормміць, а лянота порціць.
Дзед: А хто гэта казаў?
Баба: Сумленне тваё казала. Марш па ваду. (дзед выходзіць і хутка вяртаецца).
Дзед: Баба, хутчэй выходзь на двор! Госці да нас едуць. (мітусяцца па двары)
Дамавік: Што, сябры, для жыта трэба?
Баба: Ну, вядома, трэба глеба.
Дамавік: А для птушкі?
Дзед: Вышыня.
Дамавік: А для казкі – цішыня. Ну, а што для весялосці?
Разам: каб часцей бывалі госці!
Баба: Ой, вясёлае будзе свята! І гасцей тут у нас багата.
Дзед: Ой, не ведаю гэтай навукі.
Дамавік: хто без навукі, той – як бязрукі!
Дзед: Гэта я-та бязрукі? Ну-ка Ганначка, заспяваем нашу прывітальную.
Дзед з бабай спавяюць “Прывітальную”
а) Добры вечар, госці, просім вам мілосці:
каб вы пілі-елі, весела сядзелі,
весела сядзелі, харошыя песні пелі.
Добры вечар госці, просім вам мілосці!
б) Сёння ў нашай хаце свята!
Калі ласка, у нашу хату.
Гэй! Рады спаткаць, гуляць дык гуляць!
Сёння гудзе гулянка да ранку,
А ўчора-звячора,
З намі гуляй, хто хоча, аж да ночы
Хто адгуляў – спачывай.
Пакуль жывы ў свеце людзі,
Так ці гэтак неяк будзе
Гэй! Кінь гараваць –
Гуляць дык гуляць.
Сёння ідзе гулянка аж да ранку.
А ўчора – звячора.
З намі гуляй, хто хоча, аж да ночы,
Хто адгуляў – спачывай.
(Дзед з бабай пад музыку спяваюць і танцуюць)

Баба:
Мы танцуем, мы спяваем,
Невясёлых не прымаем.
Хто сумленны – той наш госць,
Во якая весялосць!
Дамавік:
Да нас на свята запрашаем
І сардэчна вас вітаем.
Разам:
І дарослых, і дзяцей,
І шаноўных усіх гасцей.
Баба:
Хопіць вам адпачываць,
Пара свята пачынаць.
(Чуецца музыка і з’яўляецца ансамбль “Дударыкі”)
Дамавік:
Тут на ўвесь прастор вялікі
Зайгралі нам музыкі,
Загудзелі, загудзелі,
Затрубілі “Дударыкі”.

Заходзяць суседачкі-дзяўчатачкі:

Дзяўчаткі: Бабулька Ганна, дзядуля Мацей, а што ў вашай хатцы сёння робіцца? І шум, і тлум, і песні гучаць? А мы беглі па вуліцы, змерзлі! Дазвольце ў вашай хатцы пагрэцца! Вунь як у вас тут хораша ды й прыгожа, і весела таксама.
Дзед: Гэта суседкі-дзяўчаткі прыбеглі да нас, прымай, Ганна, запрашай!
Баба: Калі ласка, праходзьце, ля печы сядайце, на гасцей паглядзіце, ды й мне дапамажыце! Вы, гаспадынькі добрыя, спрытныя і жвавыя.
(Дзяўчаткі сядаюць на лаўцы, вяжуць, прадуць, размотваюць ніткі)
Баба: Дзядуля. Мілы, паглядзі! Хто тут нас чакае? Танцорам гэтам гадкоў пяць, і тож імкнуцца танцаваць!
Дзед: Калі ласка, запрашаем, весяліцца пачынаем. (танцавальныя нумары праграм)
Баба: Нам патрэбна больш народу! Дайце ходу карагоду! (дзед і баба падтрымліваюць танцораў, самі таксама танцуюць і скачуць)
Баба:
А я купіла плацце новенькае,
Баціначкі шаўровенькія.
Эх, ёсць у чым пагуляць, паспяваць, паскакаць!
Дзед:
На дварэ ідзе дождж, а ў нас суха
Музыкант, польку ўрэж, польку-весялуху! (Артысты прадаўжаюць сваё выступленне)
Баба:
А я вось што запытаю:
Адкажыце госці мне,
Ці вам добра тут, ці не?
Дзед:
Вельмі добра. Калі так
Час нам свята прадаўжаць!
Баба:
Хто лянівы ды нясмелы,
Таму блінок гарэлы.
Хто адважны ды старанны,
Дык таму блінок румяны. (гульня “Злаві блін”)
Баба: Зараз паглядзім, хто тут сабраўся, ці добрыя гаспадыні з гаспадарамі, ці так сабе. Хто зможа падкінуць блін на патэльні ўверх так, каб ён перавярнуўся і зноў злавіць яго на патэльню, той добры гаспадар. Паспытайце і блінца, які ладны ды смачны, на масле спечаны ды цукрам пасыпаны. (Удзельнікі гульні частуюцца блінамі і гуляюць у гульню)
Дзед:
Мы з бабай вам жадаем,
Каб лета дачакалі.
Каб весначку сустракалі
І ўсе вас падарункамі надзялялі.
Частуйцеся, калі ласка! (раздае пачастункі дзецям у зале і на сцэне).
Баба: Дзядуля, яшчэ госцейкі да нас збіраюцца, вунь: увесь парожак адтапталі, польку-трасуху нам паказаць хочуць. (Працягваецца конкурс)
Баба:
Ох, танцавала – абсцасы паламала! Так у нас у Гродні гавораць. А можа і вы якія прымаўкі ды прыказкі ведаеце? (Гульня-аўкцыён беларускіх прымавак і прыказак).
Дзед: Тым, хто болей ведае цудоўных прыказак і прымавак. Я дам цацкі-падарункі на памяць аб нашай хатцы. (Раздае цацкі дзецям – удзельніка гульні)
Баба: Усе сюды! Весяліцца запрашаем, мы прыпеўкі пачынаем. (Дзед з бабай пяюць прыпеўкі, дзяўчаткі-суседачкі таксама іх падтрымліваюць)

КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ ПРЫПЕВАК:

Дзед: На свята да нас і тэатр прыехаў! Тэатр беларускай батлейкі. Калі ласка, запрашаем усіх паглядзець, паслухаць і ўразумець! (Выступленне ўсіх праграм заканчваецца з’яўленнем Бабы з Дзедам, якія вядуць карову)
Дамавік: Гэй, гаспадары! Куды гэта вы буронку цягнеце?
Дзед: На кірмаш.
Дамавік: Чаго?
Баба: А ці не разумееш? Бачыў, колькі гасцей панаехала?
Дамавік: Менавіта, бачыў.
Баба: Ну, дык вось. Яны да нас панаехалі, пачастунку панавозілі.
Дзед: А мы што, горш за іх?
Баба: зараз мы Буроначку прададзім, купім казу.
Дамавік: А казу нашто?
Дзед: Ды ты што, Дамавік, са страхі зваліўся?
Баба: Амаль усім вядома, што дзе каза рогам, там усяго многа.
Дзед: Дзе каза нагой, там жыта капною.
Баба: Дзе каза ходзіць - там жыта родзіць. Вось!
Дамавік: Усё гэта я ведаю лепш за іншых. Але вось што я вам прапаную: хай ваша Буронка для мяне станцуе, а потым вы са мной пагуляеце, бо мне сумна тут аднаму сядзець, а я вам за гэта чароўны куфэрак падарую.
Баба: Згода! (Буронка танцуе польку). А ў што гуляць будзем?
Дамавік: У загадалкі. (загадвае загадкі)
1-я Бягуць панічыкі, задраўшы лычыкі? (сані)
2-я Хто з барадой родзіцца? (казёл)
3-я Ідзе без ног, б’е без рук? (гадзіннік)
4-я Гукнеш – адгукнецца, а ад людзей хаваецца? (рэха)
5-я Бяжыць свінка стальная спінка, хвост канапляны? (іголка з ніткай)
6-я Тысяча брацікаў звязаны, адным поясам падпаясаны? (сноп)

Дзед: Вось і скончылася наша свята.
Дамавік: Дзякуй усім, хто пажадаў у нашай хаце павесяліцца, нас парадаваць.
Баба: жадаем усім прысутным шчасця, дабра і поспеху. Зараз журы аб’явіць вынікі і ўручыць лепшым выканаўцам падарункі і прызы. (Журы аб’яўляе пераможцаў і вынікі фестываля) 


Сцэнарый урачыстага паседжання “Прыйдзе свята ў нашу хату”

воскресенье

Свята першага верасня


Свята першага верасня - Сцэнарый першага званка

1 вяд.
Добры дзень, паважаныя госці, бацькі, настаўнікі, вучні!
2 вяд.
Са святам 1 верасня, Днём ведаў! (песня)
1 вяд.
Вецер шастае наўкола,
Спеў заводзіць у бары.
Зазвініць святочна школа
Галасамі дзетвары..
2 вяд.
Адпачылі мы на славу;
Шчасным быў наш летні час:
І на рэчкі, і ў дуброву
Вандравалі мы не раз.
1 вяд.
Сёння ранак ціхі, ясны,
Свежасць ён нясе палям.
Сёння першы дзень вучобы,
Час ісці ў школу нам.
2 вяд.
Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзем.
Там утульна, светла, чыста,
Школа – наш любімы дом.
1 вяд.
Сёння дла нашай школы радасны дзень яшчэ і таму, што мы прымаем сваё папаўненне – першакласнікаў.
2 вяд.
А для іх гэты дзень будзе поўны нечаканасцей і адкрыццяў. Давайце запросім іх на лінейку. (пад музыку ўваходзяць дзеці).
1 вяд.
Злятаюць з дрэў наўкола
Лісты, лісты, лісты.
Ідзем сягоння ў школу
І я, і ён, і ты.
2 вяд.
Вам школа ранкам сонечным
Свае адкрыла дзверы.
Вы школьнікі, вы школьнікі,
Школьнікі цяпер вы.
1 вяд.
Слова для віншаванны прадстаўляецца дырэктару школы.
2 вяд.
А зараз, паважаныя першакласнікі, адкажыце нам, як завуць вашу першую настаўніцу?
1 вяд.
Запомні, дружа:
Яна – твой першы капітан,
Адважна адплываем:
То Волга-Дон, то акіян
Ты з ёю адкрываеш.
2 вяд.
Яна – твой казачнік, паэт.
І ты, як быццам першы,
Уваходзіш у прасторны свет
І прыказак, і вершаў.
1 вяд.
А лічбы пад яе рукой
Разумныя, жывыя!
Яны становяцца ў строй,
Нібыта вартавыя!
2 вяд.
І любіш ты, як ён, як я,
Жанчыну ў строгім плацці
Яна – настаўніца твая,
Твая другая маці.
1 вяд.
Слова для віншавання прадстаўляецца першай настаўніцы нашых першакласнікаў. (песня).
 2 вяд.
А зараз першакласнікаў павіншуюць бацькі.
1 вяд.
Слова для віншавання прадстаўляецца гасцям:
-          ……………….
-          ……………….
-          ……………….
2 вяд.
У верасні, у верасні
Хапае ўсім турбот:
Дзятва да школы ў верасні
Спяшаецца штогод.
1 вяд.
Ці свеціць сонца з раніцы,
Ці ў хмарках промень згас –
Хто ў першы клас спяшаецца,
А хто ў апошні клас. (“Востраў дзяцінства”)
2 вяд.
Сапраўды, сярод нас сёння ёсць тыя, хто ў апошні раз прыйшоў на вераснёўскую школьную лінейку – адзінаццацікласнікі. Напэўна, маючы за плячыма 11 год школьнага жыцця, ім ёсць што сказаць нашам малышам. Паслухаем? (уручэнне падарункаў)
1 вяд.
Адцвіў палетак:
Асенні час.
І сцежка дзетак
Зноў кліча ў клас.
2 вяд.
Збірайце кніжкі, што ёсць у вас,
Лінейкі, сшыткі ды ў добры час.
Ды зноў за парты чытаць, пісаць,
Вучыцца ўпарта ды веды браць.
1 вяд.
Увага! Слухаем першы школьны званок! Яго дадуцьвучань 11 класа ………………………………………………і вучаніца 1 класа………………………………………..
2 вяд.
Усе запрашаюцца на першы урок. Права зайсці ў школу першымі прадстаўляецца першакласнікам і адзінаццацікласнікам.

Выкарыстаны матэрыялы сценарий 1 сентября
Свята першага верасня

суббота

Свята першага званка


Свята першага званка

1 вяд.
О, час канікулаў вясёлых,
о, хуткатлумны лета час,
бывай, бывай.
Дзень добры, школа!
Ці ты пазнала сёння нас?
2 вяд.
Мы ўсе за лета загарэлі,
 і трохі нават падраслі,
штодня марожанае елі
і дзе мы толькі не былі:
і забаўлялі нас арэлі,
і выпрабоўвалі палі.
1 вяд.
Нас сонца раненька будзіла,
з сабою дзень працоўны браў,
нам у сваёй старонцы мілай
хапае ўсім цікавых спраў.
2 вяд.
Пара канікулаў вясёлых
прайшла імкліва,
і цяпер
сябры сышліся,
зноўку, школа,
вітаем родная цябе!
1 вяд.
Добры дзень, паважаныя настаўнікі, бацькі, вучні, госці. Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся і вясёлыя канікулы з гульнямі, падарожжамі, цікавымі сустрэчамі.
2 вяд.
І сёння, у гэты першы вераснёўскі дзень мы ўсе сабраліся тут з нагоды цудоўнага свята Дня Ведаў.
1 вяд.
Заціх у лузе звон пчаліны,
замоўк у лесе шум птушыны –
мінула летняя пара.
2 вяд.
І першым ранкам вераснёвым
спяшаецца з настроем новым
у Краіну Ведаў дзетвара.
1 вяд.
Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
у руках дзяцей жывыя кветкі,
усмешак промні ў вачах.
2 вяд.
Сышліся класныя сямейкі
на ўрачыстую лінейку,
званочак весела гучыць.
1 вяд.
Краіна ведаў, адчыняйся,
ніколі, шчасце, не канчайся –
вучыцца шчасце і вучыць.
2 вяд.
Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі, якія з сёняшняга дня пачнуць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў.
1 вяд.
Запрашаем на свята першага званка самых маленькіх вучняў нашай школы. (пад музыку выходзяць шасцігодкі).
2 вяд.
Першыя парады ў новым навучальным годзе дае дырэктар школы.
1 вяд.
Ох, і хваляваліся нашыя шасцігодкі, збіраючыся ў школу…
2 вяд.
Форму некалькі разоў прымяралі, перад люстэркам красаваліся, падручнікі з сшыткамі складвалі ў ранец, марылі аб пяцёрках…
Так, так, сапраўды, я ведаю…
Раз суседскую дзяўчынку
Я сустрэў на школьным рынку.
З мамай хмурая стаяла,
Коскі тузала, маўчала.
Мама ж, стомленная досыць,
Ёй выказвала ў журбе:
-          дзе цябе, дачушка, носіць?!
Зачакалася цябе.
Форму, глянь, ужо купіла.
На мяне ж ты – як забыла…
І азвалася дзяўчынка,
Банты – пырх! – як матылькі:
-          Я хадзіла, мам, па рынку,
Абышла ўсе латкі…
Што за рынак?
Дзе іх дзеці?
Дзе ў чаргу за імі стаць?
Ёсць і кніжкі, і партфелі,
А пяцёрак не відаць.

1 вяд.
А вось мы зараз і праверым, ці гатовы вы да вучобы, ці сапраўднымі будуць вашы пяцёркі?
2 вяд.
Прачытайце, калі ласка, што тут напісана (на лістах напісаны словы: мама, школа, Радзіма і інш.).
-          Чытаць вы ўмееце, а лічбы ці ведаеце? Вось, напрыклад, якія гэта лічбы? Якая з іх самая лепшая, а якая самая горшая?
-          Малайцы. А зараз паглядзім якія вы кемлівыя. Адгадайце загадку:
На паліцах узжоўж сцен
Стаяць, чакаюць нас яны.
Хто з імі размаўляе,
Той многа-многа знае. (кніга)
1 вяд.
А можа вы яшчэ і вершы чытаць умееце?
2 вяд.
Вельмі добра. А зараз усе давайце вырашым: ці прымаем мы шасцігодак у сваю дружную школьную сям’ю?
1 вяд.
Віншуем вас – з гэтага часу вы вучні … школы.
2 вяд.
Цішыня на ўроку.
Дзеці з самай раніцы
Ловяць пільным зрокам
Кожны рух настаўніцы.
Вырастуць не хісткімі,
А пакуль схіляюцца
Над сваімі сшыткамі,
У літары ўглядаюцца.
1 вяд.
Быццам сачыненне
Пішуць першакласнікі –
Будучыя геніі,
Будучыя класікі.
Мякка льецца голас
Першай іх настаўніцы.
З вокнаў роднай школы
Свет вялікі ўбачыцца.
2 вяд.
Першыя словы віншавання гучаць з вуснаў першай настаўніцы.
1 вяд.
А зараз вас віншуюць бацькі, для якіх таксама з сённяшняга дня пачынаецца школьнае жыццё.
2 вяд.
А зараз слова для віншавання прадстаўляецца гасцям.
1 вяд.
Са словамі наказу для самых маленькіх вучняў нашай школы звяртаюцца будучыя выпускнікі:
1.      Дарагія нашы маленькія сябры! Ад імя вучняў-старшакласнікаў я віншую вас з пачаткам вучобы ў школе. Няхай школа стане для вас другім домам, хай вучоба прыносіць вам задавальненне, хай у вашых сшытках будуць толькі добрыя і выдатныя адзнакі.
2.      Ёсць дарог заўсёды шмат
      Ад парогаў нашых хат.
      І ў цябе дарога ёсць,
      Ты на ёй ужо не госць.
      Кожнай раніцы на золку
      Пабяжыш па ёй у школку.
2 вяд.
Звіні, званок!
І абвяшчай пачатак года,
Будзь святам ты для нас,
Для школьнага народа.
1 вяд.
Увага! Слухаем першы школьны званок новага навучальнага года.
2 вяд.
Яго даюць вучань 11 класа  і вучаніца падрыхтоўчага класа …
1 вяд.
Вось і адкрыта яшчэ адна старонка нашай школьнай біяграфіі. Пачата дарога ў Краіну Ведаў.
2 вяд.
У жыцці кожнага з нас бывае свой першы, свой памятны клас.
І першы залівісты школьны званок,
І першы ўрок.
1 вяд.
Мы запрашаем усіх на першы ўрок у гэтым навучальным годзе.
2 вяд.
Першымі ў школу запрашаюцца самыя маленькія школьнікі-вучні падрыхтоўчага класа.

Выкарыстаны матэрыялы сцэнар першага званка 

Свята першага званка  

пятница

Як я складала сцэнар на 1 верасня

Як я складала сцэнар на 1 верасня

Гэта гісторыя адбылася са мной 10 гадоў таму. Тады я, малады дыпламаваны настаўнік, прыйшла працаваць у школу. І першым заданнем, якое мне даручылі, было распрацаваць і прыгатаваць сцэнар на 1 верасня. Тады, мне здавалася, што скласці сцэнар - гэта вельмі лёгка і проста. Але .... жыццё расставіла свае карэктывы!

Пачаўшы складаць сцэнар, я зразумела, што мне неабходны вершы, сцэнкі, песні і конкурсныя нумары для свята 1 верасня. Натуральна, нічога гэтага ў мяне не было. І пачалася складаная работа па вышукванне усяго неабходнага ў бібліятэках. Выдаткаваўшы, напэўна тыдзень, я абрала неабходныя вершы, знайшла песні і сцэнкі для Першага званка.

Гэта было толькі палова справы! Далей, я занялася падрыхтоўкай дзяцей. Раздала вершы, вызначыла удзельнікаў сцэнак, знайшла дзяўчынак, якія павінны былі выконваць песні на свяце Дня ведаў. І пасля гэтага пачаліся рэпетыцыі. Сказаць, што рэпетыцыі - гэта складана - значыць, нічога не сказаць. Гэта быў жудасны момант для мяне, тады яшчэ малады дзяўчаты. Неабходна было абраць час для рэпетыцыі, знайсці месца, дзе можна было б спакойна адрэпеціраваць наш сцэнар Першага званка. Немалаважным было і сабраць усіх удзельнікаў свята 1 верасня разам.

І вось надышоў самы адказны момант - дзень 1 верасня. Я жудасна хвалявалася і перажывала за маіх падапечных дзетак. Ці жарт, у сцэнары на Першым званку было задзейнічана каля 30 дзетак. Але ўсё прайшло дастаткова нармальна, было, праўда, некалькі замінак, але яны былі не крытычныя! Я атрымала першую, у сваёй працы падзяку ад дырэктара школы. Як распавяла дырэктарка, да майго сцэнарыя, раней за 1 званок праходзіў у форме лінейкі і быў звычайным і сумным. А як спадабаўся Дзень ведаў дзеткам - не перадаць!!! Яны рагаталі, радаваліся і смяяліся!

Праз 10 гадоў, я разумею, наколькі цяжкім быў працэс складання сцэнарыя ў тыя гады. Зараз жа, да нас прыйшоў Інтэрнэт. І з яго дапамогай, можна за некалькі хвілін выбраць усе неабходныя песні, вершы, сцэнкі і матэрыялы для складання сцэнарыя на 1 верасня. І застанецца толькі добра адрэпеціраваць сцэнар і правесці яго!

Зусім нядаўна, я выявіла сайт www.uroki.net на якім сабраны багатыя матэрыялы для пачаткоўцаў настаўнікаў - сцэнары, распрацоўкі адкрытых урокаў, канспекты, планы, характарыстыкі і шмат іншае, што можа спатрэбіцца настаўніку школы. Там жа, я знайшла сцэнар на 1 верасня, які буду выкарыстоўваць у гэтым годзе ў сваёй школе. Спадзяюся, што мае ўспаміны дапамогуць Вам у нялёгкай працы ў школе!

Жадаю вам удачы, калегі!

Як я складала сцэнар на 1 верасня

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)