Вялікія княствы
(удзельнічаюць 5-11 класы)
Усё праходзіць у выглядзе царскага прыёма. Усе ўдзельнікі апрануты ў старажытныя касцюмы. Ад кожнага княства павінен быць князь і княгіня. Усё праходзіць у вялікім зале. Месца, дзе знаходзяцца “княствы”, аформлены ў выглядзе замкаў з назвамі княстваў.
У журы:
Цар: Добры дзень, сябры! Вітаю вас на нашым свяце. Дазвольце прадставіць князёў і княгінь…
1 конкурс “Князь і княгіня”.
2 конкурс “Герб і назва княства”.
А зараз прашу прадставіць свае гербы і назвы княстваў.
Дзякуем княствам. Вядома, што аб кожным вядомым чалавеку складзена легенда. Аб кожным княстве таксама складалі легенды. І таму я аб’яўляю:
3 конкурс “Легенда княства”.
Царыца: Вялікі дзякуй. Мы ведаем, што ў даўнія часы ў кожным каралеўстве, княстве былі рыцары. Таму зараз:
4 конкурс “Рыцарскі турнір”.
У кожнага рыцара ёсць свая каханая. Але з ёй трэба нейкім чынам пазнаёміцца. Таму і заданне арыгінальнае – пазнаёміцца. Сапраўдны рыцар павінен валодаць уменнем перадаваць свае думкі, але не толькі словамі, а і пісьмова, дакладней, з дапамогай малюнка.
2 заданне. Вам неабходна намаляваць малюнак з сардэчкам пасярэдзіне. Дзякуем. Кожны закаханы складае вершы сваёй каханай. Вось вам трэба:
3 заданне. Скласці верш, абапіраючыся на гэтыя словы:
… уздыхае …раздражняе
усход бляск
слёзы спадае
пясок трэск
Малайцы. А зараз, напэўна, самае цяжкае заданне. Вам трэба прызнацца ў каханні сваёй даме сэрца.
4 заданне. Дзякуй вам за адвагу і на развітанне хацелася б даведацца, якімі вы бачыце дам свайго сэрца.
Цар: Прыйшоў час запрасіць вас на пір, дзе мы даведаемся, якое ж княства самае ветлівае.
5 конкурс. (Задаюцца пытанні і кожнае княства дае свой варыянт адказу).
Пытанні:
1. Як можна вітаць адзін аднаго і ў якіх выпадках? (ківок, жэст, поціск рукі); слова: часцей – “Добры дзень”, у транспарце, на вуліцы, пры вялікай адлегласці – ківок і жэст; абдыманне – пры сустрэчы родных і г.д.).
2. Хто першы вітаецца пры ўваходзе ў памяшканне? (першы вітаецца ўваходзячы, незалежна ад узросту і полу)
3. Калі сустракаемся з людзьмі ўпершыню, хто павінен прадставіцца першым? (старэйшы падае руку малодшаму, жанчына-мужчыне, начальнік – падначаленаму)
4. Мужчына і жанчына ўваходзяць у памяшканне. Хто першы? (заўсёды першай уваходзіць дама)
5. Пара падымаецца ці спускаецца па лесвіцы. Хто ідзе першым? (уверх – мужчына, уніз – жанчына).
6. Пры ўваходзе ці выхадзе з грамадскага транспарта, хто павінен першым уваходзіць ці выходзіць (першай заходзіць (сядае) дама, выходзяць наадварот)
7. Як мужчыны і жанчыны, муж і жонка павінны сядзець за сталом? (мужчына з мужчынай, муж з жонкай побач не садзяцца)
8. Як трэба есці хлеб? (бяруць рукамі і кладуць на сурвэтку, ядуць, ламаючы маленькімі кавалкамі)
9. У вас на талерцы вінаград, яблык, апельсін, як іх трэба есці? (вінаград – па адной ягадзіне, яблык, пажадана ачысціць ад кажуры, нарэзаць долькамі, выразаць сарцавіну, есці маленькімі долькамі, апельсін разразаюць долькамі, ці кольцамі, а іх у сваю чаргу папалам)
10. Як ядуць пірожныя, тарты, пірагі? (кавалачкі бісквіта ядуць, адламваючы маленькія порцыі чайнай лыжачкай. Слаёныя пірожныя і пірагі ядуць, трымаючы іх у руках).
11. Калі закончыцца абед, як выйсці з-за стала? (выходзяць разам з іншымі, падзякаваўшы гаспадарам, за сабой засоўваючы крэсла)
Царыца: Малайцы ўсе княствы, а зараз мы вызначым самага найлепшага князя:
1. Што вы ведаеце аб гісторыі свайго краю?
2. Назавіце выдатных ураджэнцаў свайго краю.
3. Назавіце, як называлася раней ваша вёска (горад, пасёлак). Гісторыя паходжання назвы.
Цар: Наймудрэйшага князя мы знайшлі, а вось хто з гэтых прыгажунь найпрыгажэйшая княжна (адвольная форма).
Царыца: Вось мы усе вызначаем наймудрэйшага, найлепшага, а мяне больш цікавіць прычоска і ўбранне. І я абвяшчаю конкурс на лепшага цырульніка і лепшага краўца.
Цар: Усе добра, цікава, але трошкі сумна. І з нагоды гэтага я аб’яўляю конкурс “Найвесялейшае княства” (гумарыстычны нумар).
Падвядзенне вынікаў.