Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

суббота

Чароўны куфэрак (Сцэнарый ранішніка)


Чароўны куфэрак (Сцэнарый ранішніка) 

Ехаў Пракоп з Пракопіхай
і з малымі пракапяняткамі.
Скача чапля па балоце,
А чачотаўка – у чароце,
А чубаты чорт
Топча, топча агарод.

Заўсёды беларусы вызначаліся здатнасцю жартаў, кемлівасцю. Скарбонкай народнай мудрасці і назіральнасці лічацца беларускія загадкі.
А што такое загадка?
Невялічкі твор, які не называе прадмет, а апісвае яго па прыкметах ці падабенству. Кемлівасці, дасціпнасці вучыліся дзеткі, калі адгадвалі загадкі. Паглядзім, ці кемлівыя вы, дзеці. Хто з вас самы здагадлівы?
У адным клубочку ды сем дзірак. (Галава).
Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае (раса).
Тры таварышы: адзін кажа – пабяжым, другі кажа – паляжым, трэці кажа – паківаемся. (вада, камень, трава).
Сядзіць урода пасярод агарода, хто да яе дакранецца, усякі спыніцца (крапіва).
У нашай нявесты рубашак больш як дзвесці, а вецер павее – цела відно (курыца).
Ляжыць бочачка – ні дна, ні вочачка (яйка).
Два браты ўцякаюць, а два даганяюць, але ж ні пярэднія не могуць уцячы, ні заднія дагнаць (колы).
Ідзе то ў гору, то ў даліну, то лесам, то полем, а сама не паварушыцца (дарога).
Рук многа, а нага адна (дрэва).
Брат сястру даганяе, а сястра ад брата ўцякае (дзень і ноч).
Што без ног ідзе? (дождж).
Што без вады плавае? (аблокі).
Ляціць – вые, а як сядзе – зямлю рые (жук).
Што гарыць без полымя? (світанак).
Усе людзі любяць гульні, бо яны прыносяць радасць. Многія даўнейшыя гульні, якія жывіліся з народных крыніц, сёння аказаліся забытымі. Паглядзім, якія беларускія народныя гульні захаваліся ў куфэрку: “Верабей”, “Мак”, “Гусі”, “Ноч і дзень”, “Кот”.

Вось добрая гульня, пагуляем у “Ката”.
(Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць, выбраны з дапамогай лічылкі, кот.)
Усе скачуць і крычаць:
Тра-та-та, тра-та-та.
Не баімся мы ката.
Кот робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот сам скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца, або засмяецца, пераходзіць да ката).
Неацэнны моўны скарб нацыі-прыказнікі і прымаўкі. Яны багатыя па сэнсу, сціплыя і вобразныя. Прыказкаю можна ахарактэрызаваць чалавека. Сказаць, які ён добры ці дрэнны, гультаяваты ці працавіты, няўмека ці майстра, марудны ці жвавы. Прыказкі і прымаўкі даюць карысныя парады, перасцерагаюць ад дрэнных учынкаў.
Паслухаеце прыказкі пра месца, дзе кожны з вас нарадзіўся. Я буду чытаць. А вы мне падкажыце, калі ласка, а то яны неразборліва напісаны:
Дарагая мая хатка, дзе радзіла мяне… (матка)
Родная зямелька як зморанаму…(пасцелька)
Родная  зямля мягчэйшая за чужую… (пярыну)
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай…(крыніцы)
Усюды добра, а дома …(найлепш).
Усе вы любіце слухаць, як апавядаюць пра што-небудзь цікавае. Пра тое, што было даўным-даўно, разказваюць легенды і паданні. Ці ёсць у куфэрку паданне пра заснаванне Мінска? Так, ёсць. Паслухайце яго:
“Некалі даўным-даўно, на гэтым месцы, дзе цяпер Мінск, пасяліўся славуты асілак-знахар, якога звалі Менск ці Менеск. І пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на 7 калёс. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш, на свіслацкай зямлі вядомы былі самыя фантастычныя апавяданні пра яго сілу. Кажуць, што  ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення. Кажуць, што ў начы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, месні, музыка, скокі. Кажуць, што апоўначы раз’язджаў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з дужых, смелых людзей, з якіх, пазней, утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном”.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата – Менеск. Пасля назвалі яго Менск, а потым Менск сталі называць Мінск.
З пакалення ў пакаленне людзі перадавалі не толькі паданні, але і казкі. Якія беларускія народныя казкі вы ведаеце? Давайце гаварыць іх назвы па чарзе, па ланцужку. Цяпер прыгадаем музычныя інстументы. Якія з іх лічацца беларускімі народнымі? (скрыпка, цымбалы. дудка, гармонік, бубен).
Скрыпка, цымбалы. дудка, гармонік, бубен ствараюць беларускі аркестр, які гучыць сёння на святах.
Засталося ўспомніць, якія беларускія народныя танцы мы ведаем. (“Крыжачок”, “Полька-Янка”, “Бульба”, “Мяцеліца”, “Мікіта”, “Лявоніха”). А які танец вам асабліва падабаецца? (Дзеці называюць). Як толькі зайграе музыка, калі ласка – можаце пускацца ў скокі.

Чароўны куфэрак (Сцэнарый ранішніка) 


Педсовет

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)