Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

пятница

“А ў нас сёння Масленіца”


“А ў нас сёння Масленіца”



Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць і Вясну сустракаць. Сёння ў нас свята сонца і радасці.
У нас сягодня Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку,
Сыры ў масле тапілі,
Сырамі гору набілі.
Увага! Увага! Усім, усім, усім, хто не змерз зусім. Спяшайцеся, спяшайцеся парадаваць увесь свет. Зіма наш шле развітальны прывет.
(гучыць музыка)
Дзеці! Едзе, едзе Дзед Мароз у ледзяной калясцы. Ну а побач з ім Зіма з чарадзейнай казкі.
Дзед Мароз: Добры дзень, сябры даражэнькія! Вялікія і маленькія!
Зіма:
Мы прыйшлі развітацца да Вас.
Адышоў наш зімовы час.
Прывезлі вам масленіцу,
Пачынаем ластавіцу,
Наша Масленіца гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пешая не ходзіць.
Усё на коніках раз’язджае.
Ды каб конікі былі вараныя,
Ды каб слугі былі маладыя!
(Выносяць чучала масленіцы)
1 дзіця:
А мы Масленійцу дажыдалі.
У акенца паглядалі.
Гару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.
2 дзіця:
Ад сыру – гара сыра,
ад масла – гара ясна.
3 дзіця:
Масленіца – бела вутка,
Нясі сыру, масла хутка.
Сыру і масла, каб зіма згасла.
4 дзіця:
Ты ўжо, зімачка, надакучыла,
Снегам-холадам нас замучыла.
Усе ў далоні біце,
Вясну-красну завіце.
Зіма: Бачу, дзеткі, што я вам надакучыла. Але ж я старалася, гурбы снегу намятала, каб вам весела было. Ці ж не хораша вам было зімой? У якія гульні вы зімой гулялі? (адказы дзяцей)
Зіма: Давайце, дзеткі, на развітанне ў гульню з вамі згуляем.
(Гульня “Вясёлы мячык”).
Вядучы: Ну, як Зіма, даспадобы прыйшлася гульня?
Зіма: Так! Але ж, Дзед Мароз, набліжаецца вясна, і нам час адпраўляцца ў царства льдоў і снягоў.
Дзед Мароз: Я думаю, дзеткі, што вы нас доўга не забудзеце. Да пабачэння, да наступнай зімы!
(Гучыць музыка Д.М. і Зіма пакідаюць залу)
Вядучы:
А ўжо масленка канчаецца.
З вамі, дзеткі, развітаецца.
Давайце разам скажам:
-          Бывай, Масленіца!
Благаславі, Божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну гукаці.
Давайце, дзеці, вясну гукаць.
(Пяюць песню).
Вядучы:
Шуміць, гудзе, Вясна ідзе!
Шчасце і радасць людзям нясе!
(выходзіць Вясна)
Вясна:  Ну, вось і я прыйшла да вас зноў, дзеці. Чакалі вы мяне з нецярпеннем?
Дзеці: Так!
Вясна: Растане снег, бо сонца ярка свеціць. Ці рады вы мне?
Дзеці: Рады!
1 дзіця:
як вясна прыйшла з гаі,
разбудзіла ручаі.
І паклікала ізноў
Птушак з выраю дамоў.
2 дзіця:
Прыляцелі жаўрукі,
І зязюлі, і шпакі.
Качкі і чэпікі,
А за імі ластаўкі.
Вясна: А зараз я загадаю вам свае загадкі:
1.      З-пад снегу выйшла, расцвіла,
І так, што аж зіма ўцякла. (Пралеска)
2.      То празрысты, то вясёлы,
То халодны, то густы.
Луг яго чакае, поле,
А яшчэ – чакаеш ты.
Пройдзе ён, і каля хаты
Ручаінкі зазвіняць,
Выйдзеш ты, бясконца рады,
Будзеш караблікі пускаць. (Дождж)
(Вершы дзяцей)
Вясна:
Зіме канец, вясне пачатак –
Для нас усіх сягодня свята.
Музыка, грай! У коле вялікім
Няхай паскачуць чаравікі!
(Дзеці выходзяць у карагод на танец. У час танца Баба-Яга выкрадае Вясну)
Вядучы: Дзеці, а дзе ж гэта падзелася Вясна? Напэўна, Баба-Яга яе забрала. Трэба нам усім ісці шукаць яе.
Баба Яга: Вясну шукаеце! А я вам яе не аддам, таму што свята распачалі, а мяне не пазвалі.
Вядучы: Дзеці, я ведаю, як нам забраць Вясну ў Бабы Ягі. Яна вельмі любіць песні. Калі вы праспяваеце для яе, то яна аддасць нас вясну.
1 дзіця:
Грэе сонца, свеціць сонца,
пахнуць кветкі і трава.
Радасць, радасць, гул бясконца.
Скажуць жабы: ква-ква-ква.
2 дзіця:
Птушкі-грайкі вядуць гулі
на бярозавым суку.
Кліча ў полі птах-зязюля
Кліча зычна ку-ку-ку!
3 дзіця:
Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка.
Квокчуць куры на дварэ.
Скок і скок на луг авечка,
Брыкне, мэкне: мэ-мэ-мэ!
4 дзіця:
Матылёчак, як вясёлка,
Мігаціць пад гул і шум.
Над мядочкам звоніць пчолка,
Баіць байкі: зум-зум-зум!
5 дзіця:
Як жывыя, гай - шнурочкі
грае, грае ўся зямля.
А хлапчына на лужочку
У свісцёлку – тра-ля-ля!
(Спяваюць песеньку “Міхасёк”)
Баба Яга: (задаволена) Ладна ўжо! Аддам, вярну я вам Вясну. (прыводзіць Вясну)
Вясна: Дзеці, калі я да вас ехала, то бачыла, што мядзведзь пад кустом спіць. Трэба яго пабудзіць і сказаць, што вясна прыйшла.
Вядучы: А навошта яму прачынацца, калі няма чым частавацца? Вось калі пачуе, што пчолы гудуць ды мёд нясуць – адразу прачнецца.
Баба Яга: А я прыдумала, як мядзведзя падмануць. Ператваруся ў пчолку і буду лятаць каля яго, пакуль ён не прачнецца.
(Баба Яга “лятае” вакол Мядзведзя і гудзе. Мядзведзь прачынаецца)
Мядзведзь: Мне здалося, што пчолы ляталі, але ж мёдам не пахне.
Баба Яга: (дражніцца) Мёду захацеў, а яго няма!
Мядзведзь: Дык гэта ты тут гула і пчалой прыкідвалася! Зараз я табе “палятаю” і тады табе не мінуць ліха. (Мядзведзь даганяе Б.Я.)
Вясна: Мядзведзь, на злуй на Б.Я. Мы хацелі цябе пабудзіць і сказаць, што вясна прыйшла. А каб ты не злаваў, мы падорым табе гаршчочак мёду. (Аддае гаршчок мядзведзю)
Вядучы: А дзеці табе песню праспяваюць (песня “Дарагая Беларусь”)
Вядучы: Ну што, дзеці, правялі мы зіму з качэргамі, стрэнем вясну з пірагамі. Запрашаем усіх на бліны, каб бліны ў масла мачалі да масленіцу ўспаміналі.
(Усе ідуць піць гарбату з блінамі).

“А ў нас сёння Масленіца”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)