Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

пятница

Залатая восень - Сцэнарый ранішніка (класная гадзіна).


Залатая восень - Сцэнарый ранішніка (класная гадзіна).

1 вяд.
У верасні толькі да нас завітала,
А лес па-мастацку афарбавала,
Хоць золата ўсюды старанна развесіла,
Ды сумна ў прыродзе, маркотна, невесела.
Неба вунь плача, і птушкі маўчаць,
Вецер штодзённа стаў злы бушаваць…
Дык хто з вас адкажа, хто адгадае,
Што за мастачка ўжо гэта такая?
Дзеці: Восень! (хорам)
2 вяд.
Сёння ў нас свята “Залатая восень”. Шмат вершаў прысвяцілі паэты гэтай цудоўнай пары года.
1 вучань:
Восень, восень залатая
сее радасць на зямлі.
Хмарка ў сінім небе тае
мкнуць у вырай жураўлі.
2 вучань:
Не чуваць у лесе птушак,
летні гоман сціх і шум.
Матылькоў няма і мушак –
луг ахутаў мілы сум.
3 вучань:
Ніткай срэбнай павуцінне,
у косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
4 вучань:
Я іду лясною сцежкай,
як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
на спатканне выйшла мне.
5 вучань:
Ярка, хораша прыбрала
усюды дрэвы і кусты
і зямлю памалявала
у колер жоўта-залаты.
Гучыць песня “Восень наступіла”.
(уваходзіць Восень у касцюме)
Восень:
Добры дзень! Многа добрых слоў я пачула пра сябе, а цяпер парадуйце мяне сваімі ведамі, сваёй кемлівасцю, адгадайце мае загадкі.
1.       
Поле пустуе,
Вецер лютуе,
Дождж палівае,
Калі гэта бывае? (восень)
2.      Не крот, а капае, лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае. (бульбакапалка)
3.   Ніхто не палохае, а яны ўсе дрыжуць. (лісты асіны)
Дзеці.
Восень! Восень!
Прывітанне!
Рады мы тваім дарам.
У цябе мы запытаем:
“Што прынесла, восень нам?”
Восень. Я прынесла вам мукі.
Дзеці. Значыць будуць піражкі!
Восень. Я прынесла грэчкі.
Дзеці. Будуць перапечкі.
Восень. Буракоў, капусты, круп.
Дзеці. Будзе боршч і будзе суп.
Восень. Ці рады вы грушам?
Дзеці. На зіму насушым…
Восень. Ну, а яблыкі – што мёд!
Дзець. На варэнне, на кампот.
Восень. Я прынесла мёду.
Дзеці.
Поўную калоду!
Ты і яблыкаў і мёду,
Ты і хлеба нам дала.
Ну, а добрае надвор’е
Ты для нас не прытаіла?
Восень.
Я пашлю вам дожджык з неба.
Дзеці.
Не, не хочам! Нам не трэба
Дожджык не перашкаджай, -
Мы збіраем ураджай.
(гучыць песня “Дожджык”)
1 вяд.
Я вельмі люблю восень. Восень багатая. Восень шчодрая. Восень прыгожая. Дрэвы стаяць жоўтыя, чырвоныя. У лесе, ў парках зямля, засыпаная лісцем, падобна на рознакаляровы дыван. Глядзіш – не наглядзішся.
2 вяд.
А колькі багацця восенню! Яблыкі, памідоры, сланечнікі, бульба, буракі, морква! Усё спелае, свежае, сакавітае, толькі што з градкі. Выбірай, што падабаецца. (гульня “Збяры ўраджай”)
Восень.
Дзеці, а якія народныя прыкметы пра восень вы ведаеце? (вучні па чарзе адказваюць)
1.      Гром у верасні – цёплая восень;
2.      Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна – зіма будзе позняя;
3.      Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць;
4.      У лістападзе гола ў садзе;
5.      Сухі і цёплы верасень – позняя зіма;
6.      Гром у кастрычніку – будзе зіма без снегу;
7.      На рабіне многа ягад – дажджлівая восень, мала ягад – сухая.
Восень.
А на развітанне я хачу даведацца, хто з вас самы назіральны. Адгадайце мае загадкі.
-          хто збірае яблыкі спіной? (вожык)
-          які лясны жыхар сушыць грыбы на дрэвах? (вавёрка)
-          у якіх дрэў восенню чырванеюць лісты? (асіна, клён, рабіна)
-          якое дрэва ў Беларусі адным з першых мяняе афарбоўку лісця і скідвае яго (ясень)
(гучыць песня “Небо в тучах”)

Настаўнік:
Кожны па-свойму рыхтуецца да зімы. Скача непаседа-вавёрка, збірае арэхі, жалуды, хавае іх у дуплы, а калі знойдзе на зямлі грыбок, сарве яго і павесіць сушыць на дрэве -  зімою ёй гэта вельмі спатрэбіцца. Цэлы дзень працуе вавёрка і ўсё пазірае на суседа – старога вожыка, які восенню зрабіўся непаваротлівы, мала бегае па лесе. Мы павінны дапамагчы жывёлам перазімаваць гэту цяжкую пару года. А прырода нам аддзячыць сваёй шчодрасцю і прыгажосцю. (Восень раздае яблыкі гасцям і ўдзельнікам).


Залатая восень - Сцэнарый ранішніка (класная гадзіна).  

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)