Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на 2010/2011 навучальны год
(VІІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)
53 гадзіны на год; 1/2 гадзіны на тыдзень
(у першым паўгоддзі - 1 гадзіна, у другім – 2 гадзіны)
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:
М.А. Лазарук, Т.У.Логінава. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 7-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
№ урока і дата правя- дзення | Тэма ўрока і асноўныя пытанні | Мэты і задачы ўрока | Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне |
I. ЛІТАРАТУРА — МАСТАЦТВА СЛОВА (5 гадзін) | |||
1 | Уводзіны | Пазнаёміць сямікласнікаў з новым вучэбным дапаможнікам па літаратуры і задачамі, якія яны будуць вырашаць на працягу года; даць уяўленне аб літаратуры як мастацкай з’яве ў сістэме яе сувязей з іншымі відамі мастацтва; развіваць навыкі вуснага маўлення ў працэсе гутаркі па самастойна прачытаных творах; актывізаваць працэс чытання і спрыяць выхаванню цікавасці да прадмета | Уступны артыкул да вучэбнага дапаможніка і артыкул да 1 раздзела. Д.з.: у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці класа можна прапанаваць на выбар: а) зрабіць малюнак да эпізода любімага твора і падпісаць радкамі з гэтага ж твора; б) падабраць агульныя па тэме мастацкія творы (напрыклад, пейзажны верш, пейзаж у жывапісе і музычны твор па назіраннях за прыродай); в) падрыхтаваць паведамленне “Тэма прыроды ў мастакоў, паэтаў, кампазітараў” |
2 | Якуб Колас. “У яго быў свет цікавы…” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”) | Працягваць знаёміць вучняў з творамі пра таленавітых людзей; фарміраваць уменне заўважаць мастацкія дэталі, істотныя для характарыстыкі героя; выпрацоўваць навыкі вызначэння адносін аўтара да героя твора: гонар за яго талент, замілаванае ўспрыманне прыроды, жыцця; развіваць уменне бачыць прыгажосць у звычайным; спрыяць эмацыянальнаму, эстэтычнаму ўспрыманню свету, развіваць пачуццё гармоніі, прыгажосці, дапамагчы вучням асэнсаваць ролю паэта ў грамадстве; абудзіць суперажыванне герою, адоранаму прыродай незвычайным талентам | Тэкст урыўка з паэмы “Новая зямля” і твор М. Багдановіча “Музыка”. Д.з.: навучыцца выразна чытаць урывак, падрыхтаваць адказы на пытанні да яго |
3 | Янка Купала. “Курган”. Уступныя заняткі | Аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё Янкі Купалы і пра яго вывучаныя ў папярэдніх класах творы; абудзіць цікавасць да паэмы “Курган”; выявіць першаснае ўспрыманне твора; прааналізаваць першы раздзел паэмы, акцэнтуючы ўвагу на паэтычных вобразах і сродках мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць стварыць гэтыя вобразы; развіваць уменне асэнсаванага выразнага чытання; спрыяць выхаванню добразычлівых адносін да людзей, надзеленых яркай індывідуальнасцю | Тэкст паэмы “Курган”. Д.з.: Адказаць на пытанні да паэмы (1 – 4), падрыхтавацца да выразнага чытання 1 раздзела паэмы і, па жаданні, зрабіць ілюстрацыі да гэтага раздзела |
4 | Янка Купала. “Курган”. Вобразы гусляра і князя | Працягваць знаёміць вучняў з паэмай Я. Купалы; актуалізаваць звесткі аб прыёмах стварэння мастацкага вобраза: партрэт, учынкі, адносіны да іншых персанажаў, аўтарская ацэнка героя; выпрацоўваць уменне даваць ацэнку паводзінам героя зыходзячы з яго учынкаў; шляхам кантраснага супастаўлення раскрыць вобразы князя як прадстаўніка прыгнятальнікаў і гусляра – народнага песняра, які выражае думкі народа; акцэнтаваць увагу на паводзінах герояў у крытычнай сітуацыі; дапамагчы пераканацца ў маральнай перамозе гусляра над князем; спрыяць фарміраванню жыццёвага ідэалу | Тэкст паэмы “Курган”. Д.з.: вывучыць урывак (на выбар вучняў) на памяць |
5 | Янка Купала. “Курган”. Мастацкія асаблівасці паэтычнага твора | Паглыбіць веды вучняў пра адметнасці будовы паэтычнага твора, выпрацоўваць уменне чытаць і аналізаваць яго; выдзяляць эпізоды, якія дапамагаюць зразумець кампазіцыю твора, вызначаць асноўныя прыметы жанру паэмы: рамантычны характар сюжэта, глыбокія перажыванні аўтара і герояў; паказаць сувязь паэмы з фальклорам; фарміраваць у вучняў цікавасць да вуснай народнай творчасці, развіваць іх мастацка- эстэтычную ўспрымальнасць і эмацыянальнасць. | Тэкст паэмы “Курган. Д.з.: адказаць на пытанні да паэмы (5 – 9), падрыхтаваць адказ на пытанне “На якой падставе аўтары вучэбнага дапаможніка аб’ядналі вывучаныя вамі творы ў раздзел пад назвай “Чарадзейная сіла мастацтва” |
6 | Урок развіцця мовы Схема пабудовы выказвання-разважання. 1. Тэзіс 2. Аргументы (доказы, матывы, абгрунтаванні), прыклады. 3. Вывад або заключэнне. (Падрыхтоўка да звязнага выказвання зводзіцца да перадачы ў сістэматызаваным выглядзе аргументаў і прыкладаў, якімі будзе карыстацца вучань.) | Выпрацоўваць навыкі даваць аргументаваныя адказы на праблемныя пытанні; развіваць вуснае маўленне сямікласнікаў пры падрыхтоўцы выказванняў на літаратурныя тэмы, прапанаваныя аўтарамі вучэбнага дапаможніка для падагульнення па раздзеле; спрыяць фарміраванню пачуцця грамадзянскага абавязку і адказнасці | Настаўнік прапаноўвае прыкладныя тэмы для вусных выказванняў. Д.з.: падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з тэм: 1. Каб крануць нас да слёз, сам зарыдай, паэт. 2. Калі музыка плача, то разам з ім плача ўсё чалавецтва, уся прырода. 3. І такі быў той музыка-чарадзей, што захоча, тое з сэрцам зробіць |
ВЕРШАВАНЫЯ І ПРАЗАІЧНЫЯ МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ (4 гадзіны)
7 | Якуб Колас. “Ручэй” | Пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела “У вершах і ў прозе”; выпрацоўваць уменне заўважаць дэталі і перадаваць іх, выкарыстоўваючы прыём вуснага малявання; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; параўнаць паказ аднолькавай з’явы прыроды ў паэтычным творы Якуба Коласа “Ручэй” і празаічным творы Тараса Хадкевіча “Крынічка”, звярнуць увагу на тое, як адрозніваюцца па знешніх адзнаках, па мове, па спосабах, прыёмах і сродках створаныя вобразы ў розных відах літаратурнай мастацкай творчасці; развіваць здольнасць адклікацца на аўтарскае паэтычнае бачанне свету | Уступны артыкул, верш Якуба Коласа “Ручэй” і празаічны твор Т. Хадкевіча “Крынічка”. Д.з.: вывучыць верш “Ручэй” на памяць |
8. | Васіль Быкаў. “Незагойная рана” | Узнавіць веды пра В. Быкава, увесці вучняў у свет прозы пісьменніка, прыгадаўшы прачытаныя раней творы аб вайне; пазнаёміць са зместам апавядання “Незагойная рана”; высветліць пераноснае значэнне назвы твора; вызначыць, чым адрозніваецца гэты твор ад папярэдніх на аналагічную тэму; развіваць эмацыянальную чуйнасць, здольнасць суперажываць героям; выхоўваць негатыўнае стаўленне да вайны | Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана” і верш В. Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...”. Д.з.: падрыхтаваць пераказ твора, выкарыстаўшы план апавядання, прапанаваны ў падручніку |
9 | Васіль Быкаў. “Незагойная рана”. Вобраз галоўнай гераіні твора | Раскрыць душэўны стан маці, якая чакае з вайны сына; выпрацоўваць уменне вызначаць ролю бытавых дэталяў, успамінаў, эпізадычных вобразаў апавядання (пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні) у раскрыцці душэўнага стану маці, якая чакае з вайны сына, драматызму становішча старой Тэклі; спыніцца на мастацкіх прыёмах, якія дапамагаюць аўтару раскрыць пачуцці маці; акцэнтаваць увагу на майстэрстве аўтара ў паказе жыцця гераіні на працягу адных сутак; выхоўваць павагу да ветэранаў вайны і працы, сваіх бацькоў, старэйшых людзей | Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана”. Д.з.: прадоўжыць апавяданне, развіваючы сюжэт і прытрымліваючыся агульнага настрою твора |
10 | Васіль Быкаў. “Незагойная рана”. Майстэрства пісьменніка ў раскрыцці характараў | Пазнаёміць з артыкулам “Пейзаж”, вызначыць ролю пейзажу ў раскрыцці настрояў, перажыванняў гераіні; паказаць, як праз апісанні прыроды выяўляюцца пачуцці аўтара, яго адносіны да жыцця; раскрыць псіхалагічнае майстэрства Васіля Быкава ў паказе абставін і характараў герояў твора; спрыяць станаўленню ў вучняў антываеннага настрою і ўдзячнасці за шчасце жыць у мірны час | Тэкст апавядання В. Быкава “Незагойная рана” і тэкст артыкула “Пейзаж”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да 2 раздзела. Скласці зборнік найбольш цікавых (на думку вучняў) твораў беларускіх пісьменнікаў на ваенную тэму (на выбар) |
11 | Урок развіцця мовы Схема будовы апавядальнага тэксту: 1. Уступ. 2. Паведамленне пра месца і час, калі адбывалася падзея. 3. Знаёмства з дзейнай асобай (альбо некалькімі). 4. Непасрэдныя дзеянні, іх асаблівасці і парадак. 5. Указанне на завяршэнне дзеяння. 6. Вывад (раскрыць павучальны сэнс гэтай гісторыі) | Выпрацоўваць навыкі маналагічнага маўлення пры падрыхтоўцы вуснага апавядання на падставе ўласных назіранняў за падзеямі, якія адбываліся з вамі, вашымі блізкімі і знаёмымі, пры вашай непасрэднай прысутнасці; раскрыць павучальны сэнс гэтай гісторыі; развіваць назіральнасць, увагу, аналітыка-сінтэтычнае мысленне вучняў | Д.з.: скласці план, па ім падрыхтаваць сваю гісторыю і прыняць удзел у конкурсе на лепшага апавядальніка |
ПАЭЗІЯ. РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ІДЭЙНА-ЭСТЭТЫЧНАГА ПАФАСУ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАЎ (9 гадзін)
12 | Віктар Шніп. “Паэзія” або Леанід Галубовіч. “Паэзія” | Пазнаёміць з уступным артыкулам да раздзела; дапамагчы вучням зразумець мнагазначнасць паняцця “паэзія”; пашырыць веды пра разнастайнасць тэматыкі паэтычных твораў; асэнсаваць сродкі мастацкай выразнасці ў вершы, паглыбіць веды аб выхаваўчай ролі паэтычных твораў; развіваць творчыя здольнасці і слоўнікавы запас пры абмеркаванні твораў; працягваць фарміраваць чытацкія якасці вучняў, неабходныя для паўнавартаснага ўспрымання лірыкі: эмацыянальную чуласць, вобразнае, асацыятыўнае мысленне, эстэтычную рэакцыю на мастацкае слова | Тэксты вершаваных твораў. Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне верша і адказ на пытанне пра ролю паэзіі ў жыцці чалавека |
13 | Максім Багдановіч. “Маёвая песня” | Выпрацоўваць навыкі аналізу пейзажных твораў, пашырыць уяўленні вучняў аб паэзіі за кошт увядзення ў іх чытацкую свядомасць верша “Маёвая песня”, вызначыць ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы, развіваць навыкі выразнага чытання; выхоўваць мастацкі густ і творчую самастойнасць падлеткаў | Тэксты верша М. Багдановіча “Маёвая песня” і артыкула “Пра вершаскладанне”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да артыкула “Пра вершаскладанне”; вывучыць верш М. Багдановіча “Маёвая песня” на памяць |
14 | Пазакласнае чытанне. Р. Баравікова. “Казкі астранаўта” | Пазнаёміць вучняў з тымі дзівоснымі, неверагоднымі прыгодамі, часам небяспечнымі і нават экстрэмальнымі, якія адбываюцца з беларусамі-астранаўтамі. Звярнуць увагу вучняў на міравалюбівы характар сустрэч беларусаў з жыхарамі іншых планет, на магчымасць бесканфліктнага існавання людской супольнасці: ні на зямлі, ні ў космасе не павінна існаваць варожасць, зайздрасць, злосць, усе непаразуменні паміж людзьмі можна вырашыць мірным шляхам. Выхоўваць гуманнасць і дабрыню, вернасць сяброўству | Тэкст твора Р. Баравіковай “Казка астранаўта” |
15 | Данута Бічэль. “Роднае слова” | Працягваць знаёміць вучняў з разнастайнасцю тэматыкі паэтычных твораў і іх мастацкімі асаблівасцямі; абудзіць захапленне прыгажосцю роднай зямлі; данесці да вучняў высокі пафас і задушэўнасць літаратурнага твора; развіваць уменне вызначаць у мастацкім тэксце паэтычныя звароты, эпітэты, паўторы, разумець іх функцыянальную ролю ў перадачы думкі-перажывання; выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятычныя адносіны да сваёй краіны, пашану да мовы | Тэкст верша Д. Бічэль “Роднае слова”. Д.з.: верш Д. Бічэль “Роднае слова” вывучыць на памяць |
16 | Рыгор Барадулін. “Мы – беларусы” | Пашыраць веды вучняў пра вершы патрыятычнай тэматыкі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў; вучыць за словам і вобразамі бачыць жыццёвы змест; узбагачаць уяўленні падлеткаў пра вобразныя, мастацкія асаблівасці вершаў; развіваць самастойнасць і творчасць у падрыхтоўцы да ўрокаў літаратуры; спрыяць асэнсаванню сутнасці і ролі грамадзяніна | Тэкст верша Р. Барадуліна “Мы – беларусы”. Д.з.: вывучыць верш Р. Барадуліна “Мы – беларусы” на памяць |
17 | Анатоль Вярцінскі. “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Трагічны пафас твора | Эмацыянальна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора “Рэквіем па кожным чацвёртым”, дапамагчы асэнсаваць яго трагічны пафас; акцэнтаваць увагу на асаблівасцях зместу і формы, якія характэрны для рэквіема; фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў | Тэкст вершаванага твора А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора |
18 | “Рэквіем па кожным чацвёртым” – напамін і запавет жывым | Выпрацоўваць навыкі вызначаць у кожнай частцы твора мастацкія прыёмы, якія ўзмацняюць вастрыню ўспрымання і іх ролю ў раскрыцці ідэі твора (выкарыстаць музычныя творы Г. Вагнера “Вечна жывыя” ці Д. Кабалеўскага “Рэквіем”); развіваць уменне выразна чытаць паэтычны тэкст; выхоўваць пачуццё еднасці са сваім народам і гатоўнасць стаць на абарону сваёй Радзімы | Тэкст вершаванага твора А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне твора |
19 | Ніл Гілевіч. “Маці” або Васіль Зуёнак. “Я са шляхоў далёкіх...” | Паглыбляць веды пра жанравыя асаблівасці лірычнай споведзі (даверлівасць інтанацый, глыбокі лірызм, задушэўнасць); данесці да вучняў шчырасць і ўсхваляванасць сына ад сустрэчы з самым дарагім чалавекам у вершы Н. Гілевіча “Маці”. Данесці сыноўнюю любоў і шчымлівую радасць ад сустрэчы з маці, перададзеныя у вершы В. Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх...”; звярнуць увагу вучняў на тое, што гэтыя пачуцці не выказваюцца адкрыта, непасрэдна, а быццам стоены за іншымі словамі, угадваюцца па інтанацыі, намёку; засяродзіць увагу на будове верша, параўнаць з папярэднім на тую самую тэму; пазнаёміць з артыкулам “Падтэкст ў паэтычным творы”; выхоўваць любоў і павагу да маці | Тэкст вершаваных твораў Н. Гілевіча “Маці” або В. Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх...”. Д.з.: падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму: “Самы дарагі мой чалавек...” |
20 | Якуб Колас. “Дзядзька-кухар” (урывак з праэмы “Новая зямля”). Вобраз дзядзькі Антося | Узбагаціць чытацкія веды сямікласнікаў пра паэзію Якуба Коласа, пашырыць іх уяўленні пра народныя вытокі яго творчасці; раскрыць майстэрства паэта ў абмалёўцы вобраза галоўнага героя; звярнуць увагу на спосабы і сродкі, якімі ствараецца камічнае ў творы; удасканальваць маўленчую культуру вучняў; развіваць эстэтычны густ; выхоўваць пачуццё гуманнасці і дабрыні | Тэкст урыўка Якуба Коласа “Дзядзька-кухар” ( з паэмы “Новая зямля”). Д.з.: выкарыстаўшы прыём вуснага малявання, падрыхтаваць аповед пра дзядзьку Антося |
21 | Якуб Колас. “Дзядзька-кухар” (урывак з праэмы “Новая зямля”). Выразнае чытанне паэтычных твораў | Скласці план урыўка (для загалоўка кожнай часткі выкарыстаць радкі з паэмы); пазнаёміць з артыкулам “Выразнае чытанне”; вызначыць спосабы раскрыцця зместу ў творы; выпрацоўваць навыкі выразна чытаць паэтычны тэкст, карыстаючыся адпаведнай інтанацыяй, мімікай, жэстам; спрыяць узнікненню эмацыянальных адносін да падзей і герояў; развіваць творчыя здольнасці падлеткаў. | Тэкст урыўка “Дзядзька-кухар” ( з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”). Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне ўрыўка “Дзядзька-кухар” і адказы на пытанні і заданні да раздзела |
22 | Урок развіцця мовы Замацаванне ведаў па тэме “Паэзія” | Дапамагчы вучням асэнсаваць раздзел ў цэлым па пытаннях і заданнях вучэбнага дапаможніка; акцэнтаваць увагу вучняў на разнастайнасць тэм і вобразаў вершаваных твораў; выпрацоўваць уменне даваць разгорнутыя адказы на пытанні, выкарыстоўваючы дадатковы матэрыял; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці сучасных паэтаў | Выкарыстаць пытанні да раздзела. Д.з.: падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Роля паэзіі ў маім жыцці” Прачытаць апавяданне З. Бядулі “На каляды к сыну” |
АДЛЮСТРАВАННЕ ЖЫЦЦЯ Ў ПРАЗАІЧНЫХ ТВОРАХ (15 гадзін)
23 | Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Трагедыя Тэклі | Пазнаёміць з уступным артыкулам ”Цікавае і захапляючае ў звычайным і паўсядзённым”. Высветліць першыя чытацкія ўражанні ад апавядання “На каляды к сыну”, паказаць душэўную драму маці Лаўрука; звярнуць увагу дзяцей на тое, якім чынам аўтар вырашае галоўную праблему твора (пейзаж, сродкі мастацкай выразнасці, мастацкая дэталь); развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў; выхоўваць пачуццё суперажывання гераіні твора | Тэкст празаічнага твора З. Бядулі “На каляды к сыну” і артыкула “Мастацкая дэталь”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора |
24 | Змітрок Бядуля.“На каляды к сыну”. Вобраз Лаўрука | Паглыбляць уменні характарызаваць героя па яго паводзінах і ўчынках, вызначыць ролю мастацкай дэталі ў паступовым паказе змен у характары Лаўрука; фарміраваць уменне даваць маральную ацэнку негатыўным паводзінам героя | Тэкст празаічнага твора З. Бядулі“На каляды к сыну”. Д.з.: падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму “Чым, на вашу думку, выкліканы такія паводзіны Лаўрука?” |
25 | Урок развіцця мовы | Фарміраваць уменне рабіць інсцэніроўку па ўрыўку з эпічнага твора (вызначаць дзейных асоб і выканаўцаў, прадумваць мізансцэны, складаць тэксты рэмарак і рэплік); развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць мастацка-эстэтычны густ | Д.з.: прыдумаць касцюмы для выканаўцаў інсцэніроўкі |
26 | Змітрок Бядуля. “На каляды к сыну”. Праблема маральнага выбару | Выпрацоўваць уменне даваць узаемаацэнку пры праслухоўванні вусных паведамленняў. Выявіць пазіцыю аўтара ў адносінах да героя; фарміраваць аналітыка-сінтэтычныя ўменні вучняў і іх жыццёвыя ідэалы. | Тэкст празаічнага твора З. Бядулі“На каляды к сыну”. Д.з.: падрыхтаваць вуснае сачыненне-разважанне “Як, на вашу думку, складзецца далейшае жыццё героя?” |
27 | Урок пазакласнага чытання. Васіль Быкаў “Альпійская балада” | Увесці вучняў у свет быкаўскай прозы, калі ваеннае мінулае ажывае максімальна праўдзіва. Паказаць трагічны лёс нашых ваеннапалонных, іх самаахвярны гераізм. Асобна спыніцца на гісторыі кахання беларуса Івана Цярэшкі і дзяўчыны з Італіі Джуліі. Выхоўваць пачуццё патрыятызму | Тэкст твора В. Быкава “Альпійская балада”. Д.з.: прачытаць твор Я. Брыля “Сірочы хлеб” |
28 | Уступныя заняткі. Аўтабіяграфізм аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб” | Зацікавіць вучняў асобай пісьменніка; пазнаёміць з гісторыяй напісання аповесці “Сірочы хлеб”; адзначыць падабенства лёсаў Даніка Мальца і Янкі Брыля; выявіць першыя чытацкія ўражанні; развіваць вуснае маўленне, чытацкую зацікаўленасць; выхоўваць пачуццё спагадлівасці да малодшых | Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”. Д.з.: вылучыць эпізоды, у якіх дзейнічае галоўны герой аповесці, і падрыхтавацца да выбарачнага пераказу |
29 | Вобраз Даніка Мальца | Акцэнтаваць увагу вучняў на лёсе кемлівага і дапытлівага хлопчыка; дапамагчы асэнсаваць матывы яго паводзін, убачыць галоўнага героя як разумнага і разважлівага хлопчыка; удасканальваць уменне рабіць выбарачны пераказ і здольнасць знаходзіць галоўнае ў тэксце мастацкага твора; спрыяць фарміраванню непрыняцця прыніжэння і выхоўваць пачуццё ўласнай годнасці | Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”. Д.з.: выбраць яркія эпізоды, звязаныя з Міколам Кужалевічам, падрыхтаваць цытатную характарыстыку |
30 | Настаўнікі Даніка . Вобраз пані Мар’і | Паказаць вучням, які ўплыў на Даніка Мальца мелі сапраўдныя настаўнікі: Мікола Кужалевіч, пані Мар’я, як яны зацікавілі хлопчыка праблемай самавыхавання; выпрацоўваць уменне характарызаваць герояў, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту; выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў | Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”. Д.з.: падрыхтаваць дыялог і рэмаркі для сцэнарыя “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі” |
31 | Урок-інсцэніроўка “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі” | Паглыбіць уяўленне дзяцей пра вобраз пані Мар’і і яе ўплыў на падлеткаў; развіваць творчыя здольнасці вучняў у час чытання па асобах і інсцэніроўцы ўрыўкаў з твора; выпрацоўваць уменне фармуляваць і выказваць свае думкі; выхоўваць маральна-этычныя якасці падлеткаў | Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні: “Як бы вы сфармулявалі галоўную думку, ідэю твора?”, “Чаму пісьменнік даў яму назву “Сірочы хлеб”?” |
32 | Мастацкія асаблівасці аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб” | Пазнаёміць вучняў са спосабамі і прыёмамі, якія выкарыстоўвае аўтар аповесці для раскрыцця тэмы і ідэі твора, характарыстыкі персанажаў; вучыць падлеткаў складаць меркаванне-выказванне аб тым, чаму лёс (“хлеб”) Даніка Мальца названы сірочым: развіваць вуснае маўленне вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці Янкі Брыля | Тэкст твора Я. Брыля “Сірочы хлеб”. Д.з.: скласці план артыкула “Аповед, апісанне, дыялог”. Прачытаць твор І. Навуменкі “Жуль Верн” |
33 | Іван Навуменка. “Жуль Верн”. Таямнічае вабіць | Дапамагчы вучням зразумець галоўны пафас твора – рамантыку пазнання жыцця і свету; выклікаць цікавасць да падарожжаў і незвычайных прыгод; адзначыць ролю кнігі ў лёсе героя-апавядальніка; выхоўваць пачуцці высакароднасці і жыццёвай мэтанакіраванасці | Тэкст празаічнага твора І. Навуменкі “Жуль Верн”. Д.з.: падрыхтаваць пераказ тэксту |
34 | Іван Навуменка. “Жуль Верн”. Характарыстыка вобразаў падлеткаў | Удасканальваць уменне складаць план твора і па ім характарызаваць змест і вобразы: вызначыць ролю таямнічага і незвычайнага ў далейшым выбары жыццёвага шляху герояў-падлеткаў; выхоўваць такія маральныя якасці, як шчырасць, спагадлівасць, мужнасць, дабрыня | Тэкст празаічнага твора І. Навуменкі “Жуль Верн”. Д.з.: прачытаць апавяданне І. Навуменкі “Настаўнік чарчэння” |
35 | Іван Навуменка. “Жуль Верн”. Вобразы Антона Антонавіча і пісьменніка-фантаста Жуль Верна | Пашыраць ўяўленні вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы герояў у празаічным творы, падключыць самастойна прачытанае апавяданне “Настаўнік чарчэння”; выхоўваць павагу да людзей, якія самааддана працуюць на карысць сваёй Радзімы | Тэкст празаічных твораў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”. Д.з.: падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму “Самымі галоўнымі якасцямі асобы я лічу...” |
36 | Янка Маўр. “Палескія рабінзоны” (выбраныя раздзелы) | Працягваць знаёміць вучняў з жанравымі асаблівасцямі прыгодніцкіх твораў; зацікавіць іх аповесцю і прыгодамі галоўных герояў. Паказаць кантраст паміж марай герояў і рэальнай небяспекай; раскрыць вобразы галоўнах герояў Мірона і Віктара; выхоўваць цікавасць да пазнання таямніц свету | Тэкст твора Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. Д.з.: прачытаць твор М. Лупсякова “Мэры Кэт” |
37 | Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт” | Выпрацоўваць навыкі знаходзіць у тэксце розныя прыёмы мастацкага адлюстравання жыцця (аповед, апісанне, дыялог); дапамагчы вучням адчуць настрой эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання, якое застаецца ў апавяданні як бы прыхаваным за паўсядзённымі падзеямі школьнага і вясковага жыцця; выхоўваць культуру інтымных адносін | Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”. Д.з.: падрыхтаваць пераказ твора |
38 | Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”. Вобраз Эмы | Удасканальваць набытыя раней уменні работы з празаічным творам (аднаўленне яго падзейнага боку), асэнсаванні неаддзельнасці назвы ад тэксту, здольнасці паглыбляцца ў падтэкст, які дапамагае чытачам далучыцца да самых патаемных перажыванняў і думак героя; раскрыць вобраз Эмы; звярнуць увагу на партрэт і яго функцыянальную ролю; дапамагчы зразумець аўтарскія адносіны да гераіні, якія перадаюцца праз успрыманне Антона; выхоўваць культуру маўленчых узаемаадносін | Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”. Д.з.: знайсці ў тэксце апісанні, лірычныя адступленні і вызначыць іх ролю ў тэксце |
39 | Мікола Лупсякоў. “Мэры Кэт”. Вобраз галоўнага героя твора | Раскрыць вобраз галоўнага героя твора; прасачыць за зменамі ў паводзінах і перажываннях Антона, якія адбываліся пасля знаёмства з Эмай; дапамагчы вучням адчуць лірызм твора, прыгажосць і выразнасць мовы, мяккі гумар; выхоўваць культуру ўзаемаадносін паміж падлеткамі. (Пры рабоце на ўроку падключыць твор А. Васілевіч “Горкі ліпавы мёд”.) | Тэкст празаічнага твора М. Лупсякова “Мэры Кэт”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора |
40 | Урок пазакласнага чытання (можна правесці па адным з твораў, змешчаных у хрэстаматыі для пазакласнага чытання для вучняў 7 класа “Вытокі”) | Зарыентаваць вучняў на чытанне твораў з хрэстаматыі, зацікавіць іх тэматыкай і зместам; прааналізаваць адно з апавяданняў (на выбар вучняў) | Тэкст твора з хрэстаматыі для пазакласнага чытання. Д.з.: падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела |
Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі (3 гадзіны)
41 | Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі. | Пазнаёміць вучняў з уступным артыкулам, давесці яго галоўную думку: паэзія і проза ў мастацкай літаратуры заўсёды ідуць побач, цесна звязаны і ўзаемадзейнічаюць; развіваць уменне знаходзіць у празаічных творах адзнакі вершаваных; выхоўваць аналітыка-сінтэтычнае мысленне вучняў | Тэкст уступнага артыкула. Д.з.: знайсці ў вядомых празаічных творах радкі, празаічныя па форме, але з адзнакамі вершаванага твора |
42 | Якуб Колас. “Думкі ў дарозе” або Змітрок Бядуля. “Шчасце не ў золаце” | Удасканальваць уменне выразнага чытання (узор лірычнай прозы Якуба Коласа “Думкі ў дарозе” або Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце” – на выбар), выявіць першаснае ўспрыманне твора і акцэнтаваць увагу вучняў на яго адрозненні ад іншых празаічных твораў; выхоўваць патрыятычныя і грамадзянскія пачуцці | Тэксты празаічных твораў Якуба Коласа “Думкі ў дарозе” або Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце”. Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне твора і адказы на пытанні да яго |
43 | Максім Танк. “Дрэвы паміраюць” | Пазнаёміць вучняў з разнавіднасцю паэтычных твораў у форме свабодна арганізаванай мовы; дапамагчы ўсвядоміць схільнасць свабоднага верша да філасофскага абагульнення і глыбіні думкі; звярнуць увагу на сцісласць і выразнасць мовы, падзел тэксту на радкі, як у вершы, але без строгага рытму і рыфмы; спрыяць фарміраванню ўдумлівых адносін да жыцця, спагадлівасці да равеснікаў і дарослых | Тэксты твораў Максіма Танка “Дрэвы паміраюць”, А. Разанава “У парку”, Я. Сіпакова “Спяць у снарадах...”. Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела |
Мастацкая літаратура і навука (9 гадзін)
44 | Мастацкая літаратура і навука. Цётка. “Шануйце роднае слова” | Увесці вучняў у спецыфіку раздзела “Мастацкая літаратура і навука”; выявіць паршаснае ўспрыманне артыкула “Шануйце роднае слова” і вызначыць галоўную праблему, узнятую аўтарам; дапамагчы вучням адчуць клопат Цёткі пра лёс роднай мовы; выклікаць жаданне зберагаць яе і карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці | Тэкст артыкула Цёткі “Шануйце роднае слова”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да артыкула “Мастацкая літаратура і навука” |
45 | Артыкул Цёткі “Шануйце роднае слова” – узор публіцыстычнага твора | Выпрацоўваць навыкі складання тэзісаў на матэрыяле артыкула “Шануйце роднае слова”; паглыбіць паняцце пра тып маўлення – разважанне; акцэнтаваць увагу на падабенстве і адрозненні публіцыстычных твораў ад твораў мастацкай літаратуры адносна паказу жыцця; выхоўваць патрыятычныя пачуцці | Тэкст артыкула Цёткі “Шануйце роднае слова”. Д.з.: пазнаёміцца з урыўкам з нарыса У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (“Вёска, о родная вёска мая!”) |
46 | Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі” | Працягваць знаёміць вучняў з відамі публіцыстычных твораў (аўтабіяграфічны нарыс); паглыбіць звесткі пра творчасць У. Караткевіча; абудзіць цікавасць да яго цыкла мастацка-этнаграфічных нарысаў “Зямля пад белымі крыламі”; развіваць творчае ўяўленне сямікласнікаў і выхоўваць пачуццё павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў і культуры | Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Д.з.: прачытаць другі і трэці раздзелы нарысаў |
47 | Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”. “Просім у хату, госцейкі нашы!” | Пазнаёміць з раздзеламі “Просім у хату, госцейкі нашы!”, “Хлеб і да хлеба”, акцэнтаваць увагу на прадметах хатняга ужытку, ежы, прыладах працы беларусаў і праз іх апісанне даць уяўленне пра побыт вясковых людзей; выхоўваць пашану да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну. | Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Д.з.: прачытаць чацвёрты і пяты раздзелы нарысаў |
48 | Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”. “Людзі зямлі беларускай” | Раскрыць асноўныя рысы і склад характару беларусаў: шчодрасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў бядзе, гасціннасць да добрых людзей, знаходлівасць, здольнасць пажартаваць з сябе; фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці | Тэкст твора У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Д.з.: вывучыць на памяць урывак з раздзела “Людзі зямлі беларускай” (на выбар вучняў ці настаўніка) |
49 | Урок пазакласнага чытання (можна правесці па адным з твораў, змешчаных у хрэстаматыі для пазакласнага чытання для вучняў 7 класа) | Удасканальваць уменне пераказваць мастацкі тэкст, захоўваючы сюжэт твора, адметныя вобразна-выяўленчыя сродкі, ужытыя аўтарам; вызначаць асноўныя эпізоды і характарызаваць герояў твора | Тэкст твора з хрэстаматыі для пазакласнага чытання “Вытокі”. Д.з.: прачытаць твор Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” |
50 | Леанід Дайнека. “Меч князя Вячкі” (пяты раздзел – скарочана) | Пазнаёміць з уступным артыкулам “...І перанесціся ў далёкае мінулае”, даць пачатковае паняцце пра творы літаратуры, якія ўзніклі на сумежжы мастацкай літаратуры і навукі, высветліць першаснае ўспрыманне твора; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны | Тэкст твора Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” і артыкула “...І перанесціся ў далёкае мінулае”. Д.з.: падрыхтаваць адказы на пытанні да твора |
51 | Леанід Дайнека. “Меч князя Вячкі”. Характарыстыка вобразаў твора | Раскрыць характар князя Вячкі як гістарычнай асобы, патрыёта, абаронцы сваёй зямлі, як сумленнага чалавека і добрага бацькі; праз гэты вобраз і іншыя вобразы-персанажы паглыбляць веды вучняў пра гістарычную эпоху і час, калі адбывалася дзеянне; раскрыць майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобразаў тэўтонаў, развіваць вуснае маўленне вучняў; спрыяць станаўленню пачуцця гонару за гістарычнае мінулае нашай краіны і яе знакамітых асоб | Тэкст твора Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”. Д.з.: знайсці гістарызмы і архаізмы і вызначыць іх ролю ў творы |
52 | Уладзімір Караткевіч. “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Вобраз Вячкі | Падагуліць веды вучняў пра творчасць Уладзіміра Караткевіча; выявіць першаснае ўспрыманне твора “Балада пра Вячка, князя людзей простых”; раскрыць вобраз Вячкі; параўнаць сродкі і прыёмы стварэння гэтага вобраза ў празаічным і паэтычным творах; выхоўваць гонар за айчынную гісторыю і народных герояў | Тэксты твораў Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” і У. Караткевіча “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Д.з.: падрыхтаваць выразнае чытанне твора У. Караткевіча |
53 | Уладзімір Караткевіч. “Балада пра Вячка, князя людзей простых”. Мастацкі герой і гістарычная асоба | Параўнаць вобраз Вячкі ў паэтычным творы з вобразам Вячкі з навуковага артыкула “З мячом і крыжам”; на прыкладзе спосабаў і сродкаў паказу гэтага персанажа абагуліць веды пра адрозненне паміж мастацкай і навуковай літаратурай; спрыяць развіццю цікавасці вучняў да мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Падвесці вынікі вывучанага за год і даць парады для самастойнага чытання на летніх канікулах | Тэкст твора У. Караткевіча “Балада пра Вячка, князя людзей простых” і навуковага артыкула “З мячом і крыжам”. Прапанаваць вучням спіс твораў для самастойнага чытання на канікулах. |
Логінава Т.У.