Метадычная распрацоўка гульнёвай праграмы “Каляды”
Гаспадыня:
Добры вечар, шчодры вечар,
Добрым людзям на ўвесь вечар!
Зараз Каляду сустракаць будзем
Гасцей частаваць будзем.
(Чуецца музыка. Уваходзіць павадыр з казой).
Павадыр: Ці дома хто ў хаце?
Гаспадыня: Дома, дома, заходзьце.
Павадыр:
Добры вечар, пані гаспадыня!
Ідзем мы ад пана Года
Што носіць бараду
Шыроку, як лапата,
Сіву ды касмату.
Прыйшлі да цябе папытаць,
Ці шырокія ў вас лавы, каб паляжаць,
Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?
Гаспадыня: Ды заходзьце, заходзьце.
Павадыр:
Заходзь, каляда, калядуючы, а з ёй і
Дзеўкі шчадруючы.
Усе заходзяць. Гэй, Каляда!
Гучыць песня: “По небесном своде…”
Павадыр: Была каляда ў адной хаце
Усе: Гэй, каляда!
Павадыр: А ў гэтай хаце серабро звініць! Пайшла каляда ў трэцюю хату.
Усе: Гэй, каляда!
Павадыр: А ў гэтай хаце – сала шыпіць! Пайшла каляда ў чацвёртую хату
Усе: Гэй, каляда!
Павадыр: А ў гэтай хаце - пірагі пякуць, пірагі пякуць і нам дадуць.
Гаспадыня:
Рады мы пабачыць
Вас у нашай хаце
Нашым караваем
Вас пачаставаці.
Гаспадыня частуе ўсіх караваем. Усе абступаюць гаспадыню з караваем у харавод і скакаць.
Ходзіць бабка каля печкі,
Пашукай нам перапечкі.
Ходзіць дзядзька каля кваскі
Пашукай жа нам каўбаскі.
Залезь, дзядзька, на драбіну
Ды адрэж нам саланіну,
Каб ячмень твой урадзіўся,
Каб пшанічка радзілася.
1-ы: калядуючы, падбягае да гаспадыні:
Ой, добры вечар, пані гаспадыня!
Ці спіш, ці ляжыш, Гасподзь з табою.
2-гі:
Ой, калі не спіш, гавары са мною
Надзень шубку, выдзі на вулку,
Стань, паслухай, што ў небе гудзе, -
Прачыстая ідзе, тры радасці нясе:
3-ці:
Першая радасць – у тваім доме,
другая радасць – у тваёй аборы,
трэцяя радасць – у чыстым полі.
4-ы:
У тваім доме - добрыя дзеткі
У тваёй аборы – валы, каровы,
У чыстым полі – буйна жыта!
5-ы:
Буйна жыта каласіста, ядраніста,
кладзеце коначкі, як у небе зорачкі,
кладзеце стажкі на чатыры ражкі.
1-ы калядоўшчык: Гэй, каза, гэй, шэрая, дзе рогі дзела?
Каза: На соль праела! Соль дарагая, а мера скупая (тупае нагой).
2-гі калядоўшчык: Не дыбай, каза, крывая нага, не станавіся ўпоперак дарогі. На жабе ляску, у залёты пабіраціся. (Каза брыкаецца)
Каза: Чорт цябе бяры з залётамі, ёсць у мяне конь за варотамі.
3-ці калядоўшчык: Дзе каза рогам –
Усе: Там жыта стогам!
Дзе каза не бывае –
Усе: там вылягае!
Дзе каза ступіць –
Усе: Там сена кусціць!
Дзе каза нагою –
Усе: Там жыта капою!
Павадыр: Ой, каза, казішча, вазьмі разыдзіся, ды развесяліся. (Усе танцуюць. Каза падае. Усе абступаюць. Што гэта з ёю?)
Павадыр: Мусіць змарылася, піць захацела?
Каза: Ме-е-е-е.
Гаспадыня нясе квас, частуе ўсіх.
Усе: Уставай, каза, чаго яшчэ хочаш?
4-ы калядоўшчык: Мусіць, каўбасы?
Каза: Ме-е-е-е (ківае галавой).
Механоша:
Ты стара каза, устань ды разыдзіся
Гаспадыньцы ў ножкі пакланіся,
Бо яна ідзе, рэшата аўса нясе,
А наверху – каўбаса.
(Гаспадыня кладзе ў мяшок пачастункі. Каза ўстае і гаворыць).
Каза: май торбу грошай. Жыві ў раскошы. Май усяго даволі, а бяды – ніколі.
Гаспадыня: Дзе ж вы казу дасталі?
Павадыр: На рынку ў старога выменяў.
Гаспадыня: А сам дзе так навучыўся?
Павадыр:
Па ўсім свеце ходзячы,
торбу хлеба носячы,
Дзівы дзіўныя відаючы,
Розныя кніжкі чытаючы,
Уверх нагамі трымаючы.
(Выходзіць цыганка з квасам, выпівае, аддае кубак гаспадыні і спявае):
“Полюбила я его, молодого цыгана.
Кудри чёрные у него, а глаза шармана,
Ой, нэ, нэ, нэ…
Подъезжает он ко мне
И с коня слезает
Говорит: Душа моя, может пагадаеш?”
Ой, нэ, нэ, нэ…
(Выходзяць цыганкі, танцуюць, гадаюць)
Пані гаспадыня, паглядзі, што будзе.
Зараз мы станцуем,
Калі ж мы танцуем,
Свае боты не шкадуем,
Не шкадуем свае боты,
Бо скакаць маем ахвоту,
І ты з намі патанцуй, чаравікі не шкадуй!
(Усе танцуюць “Падыскан”, “Лысага”).
Калядуючы: У народзе кажуць: “Ад гульні галава не баліць”. Дык давайце ж намі пагуляем. Гаспадынька, ці ведаеш ты калядную гульню “Яшчар”?
З удзельнікаў выбіраецца яшчар. Усе ўтвараюць круг. У сярэдзіне яго сядзіць яшчар. Усе ідуць у карагодзе вакол яго і прыгаварваюць:
Сядзіць, сядзіць яшчар,
Гэй, нам, гэй!
На залатым крэсле,
Гэй, нам, гэй!
Гарэшачкі лушчыць гэй, нам, гэй.
Ды ў торбачку сыпле, гэй, нам, гэй!
Яшчар уважліва назірае, каб ніхто з дзяцей не смяяўся і ў той момант, калі гучаць словы “гэй…” усе ўздымаюць рукі ў гару. Той, хто парушыць гэтае правіла, аддае яшчару фант. Пасля фанты разыгрываюцца. Пэўна фант перадаецца ад аднаго ўдзельніка да другога – так, каб той, каму належыць фант не заўважыў у каго ён.
Затым удзельнік фанта адгадвае, у каго знаходзіцца яго рэч. Калі той, хто шукае фант, не знойдзе яго адразу, дзеці яму гавораць:
“Не ўгадаў на чыёй руцэ залаты пярсцёнак! Каляда!”
Ён становіцца ў круг і выконвае ролю яшчара.
Калядуючы: Паважаная гаспадыня! Мы “бывай” не кажам, кажам “да спаткання”. Астаўляем песню вам на развітанне.
(Усе выконваюць беларускую народную песню “Ажаніўся стары дзед”).
5-ы калядоўшчык: Дзякуй табе, гаспадыня, за добрую сустрэчу.
Павадыр: Яшчэ раз жадаем табе:
1-ы: На полі – каноплі,
2-гі: У гумне – саломкі,
3-ці: На таку – умалотамі,
4-ы: У млыне – з прымоламі,
5-ы: У дзяжы – з падыходам,
6-ы: У пячы – з падростам!
6-ы калядоўшчык: Дзякуй табе, гаспадынька, за шчодрую ласку тваю, цёплы прыём.
Павадыр: А-не, каза, далей пойдзем калядаваць, другіх гаспадароў віншаваць.
Усе: Гэй, каляда!
Усе выходзяць з песняй.
Гаспадыня: А праз год калядкі дажыдацца будзем,
Новыя пачастункі рыхтаваць будзем!
Бывайце здаровы!
І ў шчасці жывіце!
А Ходараўцы нашы
Ніколі не мініце!
Метадычная распрацоўка гульнёвай праграмы “Каляды”