«ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — МАЯ ЗЯМЛЯ»
Вусны часопіс для V—VIІ класаў
Мэта: развіццё цікавасці да новых ведаў аб Веларусі, выхаванне любові да Радзімы, пачуцця гонару за свой народ.
Задачы: узнавіць у памяці вучняў інфармацьпо аб Беларусі, замацоўваць камунікатыўныя навыкі і навыкі работы ў калектыве; спрыяць фарміраванню культуры зносін; развіваць творчы патэнцыял вучняў.
1
Абсталяванне: сімволіка Рэспублікі Беларусь, контур карты Беларусі; крыжаванка; фотаздымкі і малюнкі краявідаў Беларусі, мультымедыйная ўстаноўка.
М у з ы ч н а е афармленне: песні пра Беларусь у выкананні ансамбля “Песняры”.
Ход мерапрыемства
Настаўнік. Старонка першая – “Дзе мой край?”
Паелухайце, калі ласка, паэтычныя радкі Уладзіміра Караткевіча пра родную беларускую зямлю.
Гучыць урывак з верша “Беларуская песня” ( На экране - фотаздымкі і
малюнкі краявідаў Беларусі па зместу верша.)
Настаўнік. Ахто з вас можа адказаць, дзе знаходзіцца наш край, з якімі краінамі ён мяжуе?
. Першы вучань.
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой,
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла — Беларусь.
Юрась Свірка
Настаўнік. Старонка другая – “Нашы сімвалы”
Кожная краіна мае свае ад-метныя рысы, пэўныя асаблівасці, якія адлюстраваны ў дзяржаўнай сімволіцы. Давайце ўзгадаем нашу сімволіку. Што да яе адносіцца? (Герб, сцяг.)( На экране выява герба Беларусі)
• Назавіце складовыя часткі герба і патлумачце значэнне кожнага
элемента. (Яднанне Зямлі і Сонца — галоўны знак жыцця, адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні-маці (Зямлі) і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць на-дзею нашых сучаснікаў на росквіт Беларусі; вянок, з аднаго боку пераплецены кветкамі ка-нюшыны, а з другога — блакітнымі кветкамі льну, абрамляе герб спелае жыта. Усе гэтыя расліны — адзнакі беларускага краю, яго расліннага свету; форма вянка невыпадковая: вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнага-рода пераможцу. Пяціканцовая зорка — знак бяспекі, мужнасці.)
Настаўнік. Такім чынам, пяціканцовая зорка — мужнасць, абарона. Хто скажа, якая надзвычай важная юбілейная дата адзначалася ў 2009 годзе? (65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.)
• Якая падзея будзе адзначацца ў маі 2010 года? (65-я гадавіна Перамогі над фашысцкай Германіяй.)
Старонка трэцяя – “Зямля мая бой прымала”
Прайшло 65 год з тых жудасных падзей, але памяць жыве. Мы павінны захоўваць і шанаваць яе. Бо дзякуючы тым, хто ахвяраваў сваім жыццём, мы жывём у вольнай і квітнеючай краіне. Памяць — неад'емная частка Радзімы, яе гісторыі.
Пад гукі музыкі вучні чытаюць «Рэквіем па кожным чацвёртым” А. Вярцінскага. На экране – мемарыяльныя комплексы і помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
Настаўнік. Беларусь мае сваю гісторыю, у ёй шмат цікавага. Незабыўныя гераічныя і балючыя старонкі ваенных падзей. Нашы продкі пакінулі слаўную памяць пра сябе. А зараз я прапаную разгадаць крыжаванку.
Старонка чацвёртая – “Ці ведаеш ты? (На экране – крыжаванка)
| 1 | | | | | | |||||||
2 | | | | | | | | | | | |||
3 | | | | ||||||||||
| 4 | | | | | | | ||||||
| 5 | | | | | | | ||||||
| 6 | | | | | ||||||||
| 7 | | | | |||||||||
8 | | | | | | ||||||||
Пытанні:
1. Крылаты сімвал Беларусі
2. Імя асветніцы беларускай зямлі, што нарадзілаея ў Полацку.
3. Расліна на Беларусі, другая назва якой — паўночны шоўк.
4. Беларускі першадрукар.
5. Горад, які быў заснаваны ў 1102 годзе князем Барысам.
6. Па лясах блукае статак волатаў і немаўлятак,
Гэта Пушчы спадары Белавежскія ...
7. «Лёгкія планеты» (расліннасць).
8. Другі хлеб для беларусаў.
Адказы: 1. Бусел. 2. Еўфрасіння. 3. Лён. 4. Скарына. 5. Барысаў. 6. Зубр.
7. Лес. 8. Бульба.
Старонка пятая – «Жадаю вам»!
Настаўнік. А цяпер адкажыце на пытанне пытанне. <-Што значыць для вас Радзіма, родная зямля? Якая яна?» Прапаную кожнаму з вас назваць сваё слова ці словазлучэнне і пажаданні сваім сябрам, родным. (Вучні называюць словы і пажаданні.)
А зараз паслухайце, што жадаў нашай краіне народны пісьменнік Беларусі Янка Купала. Песню выконвае Уладзімір Мулявін. ( На экране – фотаздымкі вучняў школы, якія былі зроблены падчас экскурсійных паездак)
Напрыканцы настаунік чытае ўрывак з верша Таісы Трафімавап «Адна зямля».
Зямля бацькоў — цудоўная зямля.
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён, і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца!
«ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — МАЯ ЗЯМЛЯ»
Вусны часопіс для V—VIІ класаў