Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

пятница

“А ў нас сёння Масленіца”


“А ў нас сёння Масленіца”



Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць і Вясну сустракаць. Сёння ў нас свята сонца і радасці.
У нас сягодня Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку,
Сыры ў масле тапілі,
Сырамі гору набілі.
Увага! Увага! Усім, усім, усім, хто не змерз зусім. Спяшайцеся, спяшайцеся парадаваць увесь свет. Зіма наш шле развітальны прывет.
(гучыць музыка)
Дзеці! Едзе, едзе Дзед Мароз у ледзяной калясцы. Ну а побач з ім Зіма з чарадзейнай казкі.
Дзед Мароз: Добры дзень, сябры даражэнькія! Вялікія і маленькія!
Зіма:
Мы прыйшлі развітацца да Вас.
Адышоў наш зімовы час.
Прывезлі вам масленіцу,
Пачынаем ластавіцу,
Наша Масленіца гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пешая не ходзіць.
Усё на коніках раз’язджае.
Ды каб конікі былі вараныя,
Ды каб слугі былі маладыя!
(Выносяць чучала масленіцы)
1 дзіця:
А мы Масленійцу дажыдалі.
У акенца паглядалі.
Гару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.
2 дзіця:
Ад сыру – гара сыра,
ад масла – гара ясна.
3 дзіця:
Масленіца – бела вутка,
Нясі сыру, масла хутка.
Сыру і масла, каб зіма згасла.
4 дзіця:
Ты ўжо, зімачка, надакучыла,
Снегам-холадам нас замучыла.
Усе ў далоні біце,
Вясну-красну завіце.
Зіма: Бачу, дзеткі, што я вам надакучыла. Але ж я старалася, гурбы снегу намятала, каб вам весела было. Ці ж не хораша вам было зімой? У якія гульні вы зімой гулялі? (адказы дзяцей)
Зіма: Давайце, дзеткі, на развітанне ў гульню з вамі згуляем.
(Гульня “Вясёлы мячык”).
Вядучы: Ну, як Зіма, даспадобы прыйшлася гульня?
Зіма: Так! Але ж, Дзед Мароз, набліжаецца вясна, і нам час адпраўляцца ў царства льдоў і снягоў.
Дзед Мароз: Я думаю, дзеткі, што вы нас доўга не забудзеце. Да пабачэння, да наступнай зімы!
(Гучыць музыка Д.М. і Зіма пакідаюць залу)
Вядучы:
А ўжо масленка канчаецца.
З вамі, дзеткі, развітаецца.
Давайце разам скажам:
-          Бывай, Масленіца!
Благаславі, Божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну гукаці.
Давайце, дзеці, вясну гукаць.
(Пяюць песню).
Вядучы:
Шуміць, гудзе, Вясна ідзе!
Шчасце і радасць людзям нясе!
(выходзіць Вясна)
Вясна:  Ну, вось і я прыйшла да вас зноў, дзеці. Чакалі вы мяне з нецярпеннем?
Дзеці: Так!
Вясна: Растане снег, бо сонца ярка свеціць. Ці рады вы мне?
Дзеці: Рады!
1 дзіця:
як вясна прыйшла з гаі,
разбудзіла ручаі.
І паклікала ізноў
Птушак з выраю дамоў.
2 дзіця:
Прыляцелі жаўрукі,
І зязюлі, і шпакі.
Качкі і чэпікі,
А за імі ластаўкі.
Вясна: А зараз я загадаю вам свае загадкі:
1.      З-пад снегу выйшла, расцвіла,
І так, што аж зіма ўцякла. (Пралеска)
2.      То празрысты, то вясёлы,
То халодны, то густы.
Луг яго чакае, поле,
А яшчэ – чакаеш ты.
Пройдзе ён, і каля хаты
Ручаінкі зазвіняць,
Выйдзеш ты, бясконца рады,
Будзеш караблікі пускаць. (Дождж)
(Вершы дзяцей)
Вясна:
Зіме канец, вясне пачатак –
Для нас усіх сягодня свята.
Музыка, грай! У коле вялікім
Няхай паскачуць чаравікі!
(Дзеці выходзяць у карагод на танец. У час танца Баба-Яга выкрадае Вясну)
Вядучы: Дзеці, а дзе ж гэта падзелася Вясна? Напэўна, Баба-Яга яе забрала. Трэба нам усім ісці шукаць яе.
Баба Яга: Вясну шукаеце! А я вам яе не аддам, таму што свята распачалі, а мяне не пазвалі.
Вядучы: Дзеці, я ведаю, як нам забраць Вясну ў Бабы Ягі. Яна вельмі любіць песні. Калі вы праспяваеце для яе, то яна аддасць нас вясну.
1 дзіця:
Грэе сонца, свеціць сонца,
пахнуць кветкі і трава.
Радасць, радасць, гул бясконца.
Скажуць жабы: ква-ква-ква.
2 дзіця:
Птушкі-грайкі вядуць гулі
на бярозавым суку.
Кліча ў полі птах-зязюля
Кліча зычна ку-ку-ку!
3 дзіця:
Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка.
Квокчуць куры на дварэ.
Скок і скок на луг авечка,
Брыкне, мэкне: мэ-мэ-мэ!
4 дзіця:
Матылёчак, як вясёлка,
Мігаціць пад гул і шум.
Над мядочкам звоніць пчолка,
Баіць байкі: зум-зум-зум!
5 дзіця:
Як жывыя, гай - шнурочкі
грае, грае ўся зямля.
А хлапчына на лужочку
У свісцёлку – тра-ля-ля!
(Спяваюць песеньку “Міхасёк”)
Баба Яга: (задаволена) Ладна ўжо! Аддам, вярну я вам Вясну. (прыводзіць Вясну)
Вясна: Дзеці, калі я да вас ехала, то бачыла, што мядзведзь пад кустом спіць. Трэба яго пабудзіць і сказаць, што вясна прыйшла.
Вядучы: А навошта яму прачынацца, калі няма чым частавацца? Вось калі пачуе, што пчолы гудуць ды мёд нясуць – адразу прачнецца.
Баба Яга: А я прыдумала, як мядзведзя падмануць. Ператваруся ў пчолку і буду лятаць каля яго, пакуль ён не прачнецца.
(Баба Яга “лятае” вакол Мядзведзя і гудзе. Мядзведзь прачынаецца)
Мядзведзь: Мне здалося, што пчолы ляталі, але ж мёдам не пахне.
Баба Яга: (дражніцца) Мёду захацеў, а яго няма!
Мядзведзь: Дык гэта ты тут гула і пчалой прыкідвалася! Зараз я табе “палятаю” і тады табе не мінуць ліха. (Мядзведзь даганяе Б.Я.)
Вясна: Мядзведзь, на злуй на Б.Я. Мы хацелі цябе пабудзіць і сказаць, што вясна прыйшла. А каб ты не злаваў, мы падорым табе гаршчочак мёду. (Аддае гаршчок мядзведзю)
Вядучы: А дзеці табе песню праспяваюць (песня “Дарагая Беларусь”)
Вядучы: Ну што, дзеці, правялі мы зіму з качэргамі, стрэнем вясну з пірагамі. Запрашаем усіх на бліны, каб бліны ў масла мачалі да масленіцу ўспаміналі.
(Усе ідуць піць гарбату з блінамі).

“А ў нас сёння Масленіца”

воскресенье

“А мой тата лепш за ўсіх”


“А мой тата лепш за ўсіх”



Вядучы: Добры вечар, паважаныя таты і мамы, бабулі і дзядулі, дарагія дзеці! Добры вечар усім, хто прыйшоў да нас на ранішнік, каб павіншаваць нашых дарагіх мужчын з надыходзячым святам – днём Абаронцаў Айчыны. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту. А зараз – слова нашым дзецям.
1 дзіця:
Мы, дзеці сваёй беларускай зямлі,
мы з думкай аб міры і шчасці ўзраслі.
2 дзіця:
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць.
3 дзіця:
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў.
4 дзіця:
Мы клічам па свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойні не ўспыхнула зноў.
(гучыць песня “Лучше папы друга нет”) (дзеці дораць татам падарункі)
Вядучы:  Паважаныя дарослыя! Адкажыце, калі ласка, што бывае прыемней за дружны, вясёлы смех вашых дзяцей? Хіба ж толькі тое адчуванне шчасця і радасці, калі мы смяемся разам з імі. Як вы думаеце, чым у вольны час любяць займацца вашы дзеці? Давайце запытаем у іх саміх. (Гуляць).
А з кім вы любіце гуляць? (Адказы дзяцей).
А з мамамі і татамі любіце гуляць? Калі так, дык давайце пагуляем. Спачатку правядзем невялічкую размінку. Калі я пакажу блакітны флажок – пляскайце ў далоні, зялёны – танцуйце, жоўты – маўчыце, чырвоны – крычыце.
Дарослыя і дзеці, усе разам, калі ласка. (Ідзе гульня).
Вядучы: Малайцы! А цяпер гульня – “Зайчык-скачок”. Спачатку спаборнічаюць хлопчыкі. Неабходна зрабіць па 5 скачкоў з месца, затым таты – па 3. Хто далей усіх праскача, той і пераможца.
(Хлопчыкі разам з татамі спаборнічаюць).
Вядучы: Вось мы і выявілі першых пераможцаў. Я хачу звярнуць вашу ўвагу вось на гэты незвычайны куфэрак. Гэты чароўны куфэрак з сюрпрызам. Ён будзе вандраваць ад аднаго століка да другога, ад адной сям’і да другой, а адкрыць яго і даведацца, што там знаходзіцца, зможа толькі той, хто пераможа. Каб усё было аб’ектыўна, я прапаную выбраць журы, якое будзе нам дапамагаць. (выбіраецца журы) Загадчык дз/сада, выхавацель.
Вядучы: Як дзеці, так і дарослыя любяць адгадваць загадкі.
Спачатку для дзяцей:
1.      Адгадай, сынок, загадку:
што за месцейка за хаткай,
дзе ўвіхаецца бабуля?
Родзяць там гарох, цыбуля,
кроп і морква з году ў год.
Гэта месца…(агарод).
2.      Вы мне адкажыце,
ці бачылі ў жыце,
ці ў полі кветку?
Усміхаецца здалёк,
Гэта кветка…(васілёк).
3.      Груд зямліцы разваліўся,
з-пад ігліцы хто з’явіўся?
Ад дожджыку, ад сонейка
пакрыўся парасонікам…(грыб)
4.      Федзя, Том і Міша Драч
за сялом ганялі мяч.
Пас паслалі – вось і гол,
а гулялі…(у футбол).
5.      У печы нараджаецца,
а ў неба не спяшаецца…(дым).
6.      Спіць зімою да вясны
соладка жыхар лясны.
Сніць не снег і не лёд,
А духмяны, смачны мёд…(мядзведзь)
7.      Усіх нас корміць, сама есці не пытае…(зямля).
8.      Без крылаў, а ляціць, без языка, а гаворыць… (пісьмо).
А цяпер загадкі для дарослых:
1.      Летам я рагатая, восенню хвастатая!
Хоць і горкая зусім, ды патрэбная ўсім. (цыбуля)
2.      Каля плота расце, дакранешся – апячэ. (крапіва)
3.      На тонейкай ножцы стаіць,
Сонейкам на неба глядзіць. (сланечнік)
4.      Маю тонкі, востры нос,
каляровы доўгі хвост,
спрытна я ў руках мільгаю,
носікам свой шлях шукаю. (іголка)
5.      У кожным доме, ёсць на дачы, -
на стале, ці на сцяне.
Яно кожнага з нас бачыць,
А сябе – ніколі, не. (люстэрка)
6.      Мяне з доміка бяруць,
галавой аб сцену труць,
я заўсёды раззлуюся
і адразу запалюся. (запалкі)
7.      Вось загадка невялічка:
Ходзіць брацік і сястрычка.
Яна міргае штораз,
Брат грукоча ў адказ. (маланка і гром)
8.      Языка не мае, а крычыць, гукае.
Хоць і гулкае яно, ды ніколі не відно. (рэха)
9.      Хвалюе водарам, красою,
Але не проста ўзяць рукою,
Галава пахучая, тулава калючае. (ружа)
Вядучы: А цяпер гульня для дзяцей. Называецца яна “Будзь уважлівы”. Хутчэй, дзеці, усе да мяне. Слухайце правіла гульні. Ці ведаеце вы звычкі жывёл, птушак? Уявіце сабе, што зараз вы не дзеткі, а зайчыкі. (Дзеці скачуць, як зайчыкі). Малайцы! А цяпер будзьце ўважлівыя. Я буду называць, каго вам патрэбна паказаць:
-          коні – рухаюцца скокамі (галопам)
-          птушкі – лятаюць,
-          ракі – поўзаюць,
-          буслы – стаяць на адной назе,
-          жабкі – скачуць
Вядучы: Дарагія дзеці, мы ведаем, што вы любіце цукеркі. Хутчэй сядайце на свае месцы, таму што ў наступнай гульні вашы таты і мамы паспрабуюць вас пачаставаць цукеркамі. Зрабіць ім гэта будзе не проста, бо вочы ў іх будуць завязаны хустачкай, а цукеркі павешаны на нітачцы.
Паважаныя дарослыя, вы павінны з завязанымі вачыма зрэзаць цукерку, знайсці яе на падлозе, раскруціць і пакласці ў рот свайму дзіцяці, не развязваючы вачэй. Каб вам дапамагчы, ваш сын, або дачка будуць клікаць вас, седзячы за сталом з месца. (Ідзе гульня).
Вядучы: Ці заўважылі вы, паважаныя дарослыя, якая цікавая мова нашых дзяцей? (З жыцця дзяцей у садку).
А зараз конкурс “Што б гэта значыла?”.
Вы павінны растлумачыць дзіцячыя выразы.
-          павукан – павук і таракан,
-          піджакет – піджак і жакет,
-          падхаліза – падхалім і падліза,
-          валасетка – сетка для валасоў,
-          маркар – мора і якар.
(Слова журы, куфэрак ставіцца на столік самай актыўнай сям’і)
Вядучы: У наступнай гульні будуць удзельнічаць зноў дзеці і дарослыя.
За адну хвілінку вы павінны завязаць як мага больш вузельчыкаў.
(песня)
Вядучы:  А зараз мы праверым, ці па-сапраўдныму дружныя сем’і ў нас у гасцях. Мамы, вы першымі атрымаеце заданне. Раскажыце, калі ласка пра вашу сям’ю. У каго цікавей атрымаецца. (журы ацэньвае конкурс).
Вядучы: Таты, будзьце ўважлівымі, наступнае заданне для вас. Трэба расказаць які-небудзь гумарыстычны кур’ёзны выпадак, які адбыўся з вамі, ці з вашай сям’ёй. (расказы татаў. Слова журы).
Вядучы: А цяпер заданне дзецям. Нам усім цікава ведаць пра вашы хатнія абавязкі: чым займаецеся дома, што робяць тата і мама, і каму вам больш падабаецца дапамагаць: тату ці маме. (дзеці расказваюць, журы ацэньвае расказы дзяцей, вызначае лепшы).
Вядучы: Цяпер мы бачым, якія ў вас дружныя сем’і, і рады гэтаму. Нават захацелася завітаць да вас на шклянку чаю.
Ну і апошні наш конкурс – на лепшую выпечку. Дзеці выносяць хатнія выпечкі і называюць яе назву, і хто згатаваў.
(Журы падводзіць вынікі. Уручае прызы).
Вядучы: А цяпер давайце пачастуемся чаем з выпечкай. Яшчэ раз са святам вас, дарагія мужчыны. (Гучыць музыка, усе частуюцца чаем з выпечкай. Дзеці разам з дарослымі танцуюць і весяляцца).

“А мой тата лепш за ўсіх”

вторник

Шчаслівы выпадак


Шчаслівы выпадак


4 вобласці:
1.      Гісторыя
2.      Фальклор
3.      Прырода
4.      Літаратура

Журы-настаўнікі:
1.      ……………….
2.      ……………….
3.      ………………


1 тур – кожная каманда выбірае вобласць і пытанні (з раза)
2 тур – камандра сапернікаў задае пытанні і вобласць (3 раза)
3 тур – “агульныя веды” за 1 хвіліну задаюцца пытанні.
-          Чырвоны – літаратура
-          Блакітны – прырода
-          Зялёны – фальклор
-          Аранжавы – гісторыя

1.      Прадставіць каманды.
2.      Пазнаёміць з правіламі гульні:
-          4 вобласць (і карткі);
-          гульня праходзіць у 3 туры;
-          гуляюць не толькі каманды (але і клас);
-          прадставіць журы.

ФАЛЬКЛОР.
1.      Закончыць фразеалагізм. Як гром…(з яснага неба).
2.      Па фразеалагізму рускай мовы падабраць адпаведныя з беларускай мовы: Два сапага пара – (абое рабое).
3.      Нашли дурака – (няма дурных).
4.      Растлумачыць фразеалагізм: На шыі сядзець (жыць за кошт другога).
5.      Закончыць фразеалагізм: Гуляй, гуляй… (ды дзела не кідай).
6.      Дзе нянек многа… (там дзіця без носа).
7.      Слова не пірог… (не выкінеш за парог).
8.      Падабраць адпаведныя: Бить баклуши (лынды біць).
9.      Олух царя небесного (асёл маляваны).
10.  Закончыць фразеалагізм: З вялікага грому… (малы дождж).
11.  Хоць кол… (на галаве чашы).
12.  Растлумачыць фразеалагізм: шпільку падпусціць (намякаць на штосці непрыемнае, гаварыць колка).
13.  Растлумачыць фразеалагізм: Белая варона (чалавек, які выдзяляецца паводзінамі ці знешнасцю сярод іншых людзей).
14.  Мядзведзь наступіў… (на вуха).
15.  Скоры поспех… (людзям на смех).
16.  Хто разумны радзіцца… (той заўсёды прыгадзіцца).
17.  Хто смерці не баіцца… (таго і пуля не бярэ).
18.  Растлумачыць фразеалагізм: Віламі па вадзе пісана (невядома яшчэ, ці ажыццявіцца штосьці, пра няпэўнае).
19.  Растлумачыць фразеалагізм: На сёмым небе (бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены чымсь).
20.  Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць.

ГІСТОРЫЯ

1.      Які з гарадоў: Брэст, Полацк з’яўляецца старэйшым? (Полацк у 862 г. Повесть временных лет).
2.      Калі ў Лідзе была аб’яўлена Савецкая ўлада? (18 верасня 1956 г.)
3.      Які завод быў першы на месцы электравырабаў? (цвіковы  да 1956 г.)
4.      Як раней называлася абутковая фабрыка? (“Ардаль” выпускала гумовы абутак)
5.      Будова якога прадпрыемства ў Лідзе праводзілася, як Усесаюзная? (ф-ка хім.культ.тавараў, Лакі)
6.      Ад якога слова паявілася назва “Ліда”? (“ляда” – месца расчышчанае ад лесу)
7.      Колькі раней было вуліц у Лідзе і якія? (4, Замкавая, Віленская, Каменская, Крывая)
8.      Беларускі Іван Сусанін, хто ён? (70-ці гадовы селянін Цуба, у вайну паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна)
9.      Імя беларускага ваенаначальніка, які меў шэраг перамог над крыжаносцамі ў баях на тэрыторыі вобласці? (Давыд – гарадзенскі стараста)
10.  Колькі абласцей у Беларусі і якія? (Гродзенская, Брэсцкая, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Гомельская)
11.  Назавіце горад, у якім цяпер знаходзіцца ваенна-гістарычны музей, а раней у 1812 годзе знаходзілася штаб-кватэра другой арміі пад узначаленнем Багратыёна? (Ваўкавыск)
12.  Якія ўсходне-славянскія плямёны былі продкамі беларускага народа? (дрыгавічы, радзімічы, крывічы)
13.  Які савецкі лётчык накіраваў палаючы самалёт на варожыя эшалоны ў час баёў на тэрыторыі Беларусі ў першыя дні вайны і дзе гэта адбылося? (Гастэла, у раёне Мінскай вобласці в.Радашковічы)
14.  Які меў выгляд першы герб Ліды? (два ключы і леў)
15.  Назавіце прозвішча адважнага рэвалюцыянера, адданага змагара за вызваленне беларускага народа ў 60-я гады 19 стагоддзя? (Кастусь Каліноўскі)
16.  Калі была створана Гродзенская вобласць? (20 верасня 1944 года)
17.  У якім годзе горад Ліда быў узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны” (1980г.)

ПРЫРОДА
1.      Якое дрэва самае распаўсюджанае на тэрыторыі Беларусі? (сасна)
2.      Аб ёй гавораць – другі хлеб? (бульба)
3.      Самае вялікае возера ў Беларусі? (Нарач)
4.      Першая па даўжыні рака ў Беларусі? (Днепр)
5.      Цар Белавежкай пушчы? (зубр)
6.      Якіх птушак больш за ўсё на Беларусі? (вераб’ёў)
7.      Якое дрэва карысталася на Беларусі пашанай, чаму? (Ліпа-лапці)
8.      Адкуль пайшла назва Белавежская пушча? (Белая вежа – башня на тэрыторыі пушчы)
9.      Які грызун займае першае месца ў пушным промысле ў Беларусі? (вавёрка)
10.  Самая вышэйшая кропка Гродзенскай вобласці, яе вышыня над узроўнем мора? (каля Навагрудка – гэта Замкавая 325 км над узроўнем мора)
11.  Беларусь багата карыснымі выкапнямі: якія месцы нараджэння руды знойдзены ў Гродзенскай вобласці, у адным з суседніх раёнаў? (Жалезная руда – Шчучанскі раён)
12.  Чаму раней вялікія дарогі з 2-х бакоў абсаджваліся бярозамі? (белыя ствалы ноччу паказвалі дарогу)
13.  Якая вадзяная расліна з’яўляецца добрым замяніцелем бульбы, а назва яе з’яўляецца назвай старажытнай зброі індзейцаў? (стрэлаліст)
14.  Самая знакамітая злакавая культура ў Беларусі? (ячмень)
15.  Якіх жывёл больш за ўсіх у лясах Лідчыны? (ліс – 200, ласей – 70)
16.  Самыя першыя веснавыя грыбы? (страчкі, смарчкі)
17.  З якога дрэва робяць запалкі? (асіна)
18.  Якую расліну партызаны выкарыстоўвалі замест ваты і ёда? (мох балотны, сфагнум)

ЛІТАРАТУРА
1.      Што вы ведаеце пра Валянціна Таўлая? (беларускі паэт, 1-ы рэдактар газеты “Уперад”, жыў у Лідзе)
2.      Які польскі паэт нарадзіўся ў Беларусі? (Адам Міцкевіч)
3.      У беларускай літаратуры ёсць свой Міцкевіч, які яго псеўданім? (Колас)
4.      Як сапраўднае прозвішча Янкі Купалы? (Іван Луцэвіч)
5.      Назавіце першых друкароў на Беларусі? (Ф.Скарына, Сымон Будны)
6.      Сядзіць дзед на дарожцы ўсім чапляе па брошцы? (лапух)
7.      Вядомы грамадскі дзеяч Беларусі 16 стагоддзя, заснавальнік 1-й на сучаснай тэрыторыі СНД славянскай тыпаграфіі? (Ф.Скарына)
8.      Калі выйшла ў свет першая савецкая газета на беларускай мове? Як яна называлася? (1 сакавіка, “Дзянніца”)
9.      Як называецца падручнік па беларускай літаратуры ў 4-м класе? (“Чабарок”)
10.  Які часопіс з’яўляецца пасля дажджу? (“Вясёлка”)
11.  Які беларускі часопіс можна знайсці ў лесе? (“Бярозка”)
12.  Хто напісаў аповесць “Міколка-паравоз”? (М.Лынькоў)
13.  Хто напісаў аповесць “Палескія рабінзоны”? (Янка Маўр – Іван Фёдараў)
14.  Нізавіце помнік старажытнай пісьменнасці і пралетарскі гімн, упершыню перакладзены Я.Купалам на беларускую мову? (“Слава аб палку Ігаравым”, “Інтэрнацыянал”)
15.  У аснову якой паэмы Я.Купала паклаў лягенду аб заснаванне аднаго з беларускіх гарадоў? Які гэта горад? І якая назва паэмы? (Магілёў, “Магіла льва”)

АГУЛЬНЫЯ ВЕДЫ

1.      Які год лічыцца годам заснавання Ліды? (1380г.)
2.      Колькі гадоў знаходзілася Ліда пад уладай панскай Польшчы? (20)
3.      Якіх відаў рыб больш за ўсё ў Беларусі? (карпавых – 28 відаў)
4.      Колькі відаў жывёл уваходзіць у Чырвоную кнігу? (80)
5.      Колькі відаў раслін уваходзіць у Чырвоную кнігу? (85)
6.      Актыўны ўдзельнік абароны Гарадзеншчыны; яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза? (Карбышаў)
7.      У склад якой дзяржавы ўваходзілі нашы землі ў 14 стагоддзі ў гады заснавання Ліды? (Вялікага Княства Літоўскага)
8.      З якой крыніцы мы даведаліся аб першым успаміне аб гарадах Слонім, Ваўкавыск, Навагрудак у 1252 г.? (Іпацьеўскі летапісец)
9.      Назавіце баларускую раку, якая роўна не цячэ? (Вілія – віляе)
10.  Калі адбыўся 1-шы суботнік у Лідзе, які быў прысвечаны расчыстцы чыгуначных пуцей? (15 верасня 1920 года)
11.  Сталіца Беларусі?
12.  Першыя заводы ў Лідзе (піўзавод, Лідсельмаш)
13.  Якая расліна з’яўляецца сыравінай для вырабу тканіны і цвіце толькі поўдня? (лён)
14.  Робяць ці не пералётныя птушкі гнёзды зімой на поўначы? (не)
15.  Куды восенню дзяюцца матылькі? (больш гіне)
16.  Птушка, меншая за вераб’я, гняздо вісіць над вадой? (рэмес)
17.  Якая птушка два разы на год выводзіць птушанят? (дрозд)
18.  Што называюць белам золатам? (бавоўну)
19.  Растуць зімой дрэвы ці не? (не)
20.  Умеюць сланы плаваць ці не? (так)
21.  Куды зайцу лягчэй бегчы: у гару ці з гары? Чаму? (у гару, пярэднія лапы кароткія, а заднія доўгія)
22.  Колькі ног у павука? (8)
23.  Якіх птушак называюць галоўнымі салістамі нашых лясоў? (салаўя)
24.  Птушаняты якой птушкі не ведаюць сваёй маці? (зязюлі)
25.  Колькі крылаў у жука? (4)
26.  Як называюць 2-х метровы ўдар у футболе? (пенальці)
27.  Што стане з пчалой пасля таго, як яна ўжаліць? (загіне)
28.  З кіх варот Пётр 1 выязджаў на вайну? (з адчыненых)


  Шчаслівы выпадак

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.