Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

вторник

Шчаслівы выпадак


Шчаслівы выпадак


4 вобласці:
1.      Гісторыя
2.      Фальклор
3.      Прырода
4.      Літаратура

Журы-настаўнікі:
1.      ……………….
2.      ……………….
3.      ………………


1 тур – кожная каманда выбірае вобласць і пытанні (з раза)
2 тур – камандра сапернікаў задае пытанні і вобласць (3 раза)
3 тур – “агульныя веды” за 1 хвіліну задаюцца пытанні.
-          Чырвоны – літаратура
-          Блакітны – прырода
-          Зялёны – фальклор
-          Аранжавы – гісторыя

1.      Прадставіць каманды.
2.      Пазнаёміць з правіламі гульні:
-          4 вобласць (і карткі);
-          гульня праходзіць у 3 туры;
-          гуляюць не толькі каманды (але і клас);
-          прадставіць журы.

ФАЛЬКЛОР.
1.      Закончыць фразеалагізм. Як гром…(з яснага неба).
2.      Па фразеалагізму рускай мовы падабраць адпаведныя з беларускай мовы: Два сапага пара – (абое рабое).
3.      Нашли дурака – (няма дурных).
4.      Растлумачыць фразеалагізм: На шыі сядзець (жыць за кошт другога).
5.      Закончыць фразеалагізм: Гуляй, гуляй… (ды дзела не кідай).
6.      Дзе нянек многа… (там дзіця без носа).
7.      Слова не пірог… (не выкінеш за парог).
8.      Падабраць адпаведныя: Бить баклуши (лынды біць).
9.      Олух царя небесного (асёл маляваны).
10.  Закончыць фразеалагізм: З вялікага грому… (малы дождж).
11.  Хоць кол… (на галаве чашы).
12.  Растлумачыць фразеалагізм: шпільку падпусціць (намякаць на штосці непрыемнае, гаварыць колка).
13.  Растлумачыць фразеалагізм: Белая варона (чалавек, які выдзяляецца паводзінамі ці знешнасцю сярод іншых людзей).
14.  Мядзведзь наступіў… (на вуха).
15.  Скоры поспех… (людзям на смех).
16.  Хто разумны радзіцца… (той заўсёды прыгадзіцца).
17.  Хто смерці не баіцца… (таго і пуля не бярэ).
18.  Растлумачыць фразеалагізм: Віламі па вадзе пісана (невядома яшчэ, ці ажыццявіцца штосьці, пра няпэўнае).
19.  Растлумачыць фразеалагізм: На сёмым небе (бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены чымсь).
20.  Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць.

ГІСТОРЫЯ

1.      Які з гарадоў: Брэст, Полацк з’яўляецца старэйшым? (Полацк у 862 г. Повесть временных лет).
2.      Калі ў Лідзе была аб’яўлена Савецкая ўлада? (18 верасня 1956 г.)
3.      Які завод быў першы на месцы электравырабаў? (цвіковы  да 1956 г.)
4.      Як раней называлася абутковая фабрыка? (“Ардаль” выпускала гумовы абутак)
5.      Будова якога прадпрыемства ў Лідзе праводзілася, як Усесаюзная? (ф-ка хім.культ.тавараў, Лакі)
6.      Ад якога слова паявілася назва “Ліда”? (“ляда” – месца расчышчанае ад лесу)
7.      Колькі раней было вуліц у Лідзе і якія? (4, Замкавая, Віленская, Каменская, Крывая)
8.      Беларускі Іван Сусанін, хто ён? (70-ці гадовы селянін Цуба, у вайну паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна)
9.      Імя беларускага ваенаначальніка, які меў шэраг перамог над крыжаносцамі ў баях на тэрыторыі вобласці? (Давыд – гарадзенскі стараста)
10.  Колькі абласцей у Беларусі і якія? (Гродзенская, Брэсцкая, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Гомельская)
11.  Назавіце горад, у якім цяпер знаходзіцца ваенна-гістарычны музей, а раней у 1812 годзе знаходзілася штаб-кватэра другой арміі пад узначаленнем Багратыёна? (Ваўкавыск)
12.  Якія ўсходне-славянскія плямёны былі продкамі беларускага народа? (дрыгавічы, радзімічы, крывічы)
13.  Які савецкі лётчык накіраваў палаючы самалёт на варожыя эшалоны ў час баёў на тэрыторыі Беларусі ў першыя дні вайны і дзе гэта адбылося? (Гастэла, у раёне Мінскай вобласці в.Радашковічы)
14.  Які меў выгляд першы герб Ліды? (два ключы і леў)
15.  Назавіце прозвішча адважнага рэвалюцыянера, адданага змагара за вызваленне беларускага народа ў 60-я гады 19 стагоддзя? (Кастусь Каліноўскі)
16.  Калі была створана Гродзенская вобласць? (20 верасня 1944 года)
17.  У якім годзе горад Ліда быў узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны” (1980г.)

ПРЫРОДА
1.      Якое дрэва самае распаўсюджанае на тэрыторыі Беларусі? (сасна)
2.      Аб ёй гавораць – другі хлеб? (бульба)
3.      Самае вялікае возера ў Беларусі? (Нарач)
4.      Першая па даўжыні рака ў Беларусі? (Днепр)
5.      Цар Белавежкай пушчы? (зубр)
6.      Якіх птушак больш за ўсё на Беларусі? (вераб’ёў)
7.      Якое дрэва карысталася на Беларусі пашанай, чаму? (Ліпа-лапці)
8.      Адкуль пайшла назва Белавежская пушча? (Белая вежа – башня на тэрыторыі пушчы)
9.      Які грызун займае першае месца ў пушным промысле ў Беларусі? (вавёрка)
10.  Самая вышэйшая кропка Гродзенскай вобласці, яе вышыня над узроўнем мора? (каля Навагрудка – гэта Замкавая 325 км над узроўнем мора)
11.  Беларусь багата карыснымі выкапнямі: якія месцы нараджэння руды знойдзены ў Гродзенскай вобласці, у адным з суседніх раёнаў? (Жалезная руда – Шчучанскі раён)
12.  Чаму раней вялікія дарогі з 2-х бакоў абсаджваліся бярозамі? (белыя ствалы ноччу паказвалі дарогу)
13.  Якая вадзяная расліна з’яўляецца добрым замяніцелем бульбы, а назва яе з’яўляецца назвай старажытнай зброі індзейцаў? (стрэлаліст)
14.  Самая знакамітая злакавая культура ў Беларусі? (ячмень)
15.  Якіх жывёл больш за ўсіх у лясах Лідчыны? (ліс – 200, ласей – 70)
16.  Самыя першыя веснавыя грыбы? (страчкі, смарчкі)
17.  З якога дрэва робяць запалкі? (асіна)
18.  Якую расліну партызаны выкарыстоўвалі замест ваты і ёда? (мох балотны, сфагнум)

ЛІТАРАТУРА
1.      Што вы ведаеце пра Валянціна Таўлая? (беларускі паэт, 1-ы рэдактар газеты “Уперад”, жыў у Лідзе)
2.      Які польскі паэт нарадзіўся ў Беларусі? (Адам Міцкевіч)
3.      У беларускай літаратуры ёсць свой Міцкевіч, які яго псеўданім? (Колас)
4.      Як сапраўднае прозвішча Янкі Купалы? (Іван Луцэвіч)
5.      Назавіце першых друкароў на Беларусі? (Ф.Скарына, Сымон Будны)
6.      Сядзіць дзед на дарожцы ўсім чапляе па брошцы? (лапух)
7.      Вядомы грамадскі дзеяч Беларусі 16 стагоддзя, заснавальнік 1-й на сучаснай тэрыторыі СНД славянскай тыпаграфіі? (Ф.Скарына)
8.      Калі выйшла ў свет першая савецкая газета на беларускай мове? Як яна называлася? (1 сакавіка, “Дзянніца”)
9.      Як называецца падручнік па беларускай літаратуры ў 4-м класе? (“Чабарок”)
10.  Які часопіс з’яўляецца пасля дажджу? (“Вясёлка”)
11.  Які беларускі часопіс можна знайсці ў лесе? (“Бярозка”)
12.  Хто напісаў аповесць “Міколка-паравоз”? (М.Лынькоў)
13.  Хто напісаў аповесць “Палескія рабінзоны”? (Янка Маўр – Іван Фёдараў)
14.  Нізавіце помнік старажытнай пісьменнасці і пралетарскі гімн, упершыню перакладзены Я.Купалам на беларускую мову? (“Слава аб палку Ігаравым”, “Інтэрнацыянал”)
15.  У аснову якой паэмы Я.Купала паклаў лягенду аб заснаванне аднаго з беларускіх гарадоў? Які гэта горад? І якая назва паэмы? (Магілёў, “Магіла льва”)

АГУЛЬНЫЯ ВЕДЫ

1.      Які год лічыцца годам заснавання Ліды? (1380г.)
2.      Колькі гадоў знаходзілася Ліда пад уладай панскай Польшчы? (20)
3.      Якіх відаў рыб больш за ўсё ў Беларусі? (карпавых – 28 відаў)
4.      Колькі відаў жывёл уваходзіць у Чырвоную кнігу? (80)
5.      Колькі відаў раслін уваходзіць у Чырвоную кнігу? (85)
6.      Актыўны ўдзельнік абароны Гарадзеншчыны; яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза? (Карбышаў)
7.      У склад якой дзяржавы ўваходзілі нашы землі ў 14 стагоддзі ў гады заснавання Ліды? (Вялікага Княства Літоўскага)
8.      З якой крыніцы мы даведаліся аб першым успаміне аб гарадах Слонім, Ваўкавыск, Навагрудак у 1252 г.? (Іпацьеўскі летапісец)
9.      Назавіце баларускую раку, якая роўна не цячэ? (Вілія – віляе)
10.  Калі адбыўся 1-шы суботнік у Лідзе, які быў прысвечаны расчыстцы чыгуначных пуцей? (15 верасня 1920 года)
11.  Сталіца Беларусі?
12.  Першыя заводы ў Лідзе (піўзавод, Лідсельмаш)
13.  Якая расліна з’яўляецца сыравінай для вырабу тканіны і цвіце толькі поўдня? (лён)
14.  Робяць ці не пералётныя птушкі гнёзды зімой на поўначы? (не)
15.  Куды восенню дзяюцца матылькі? (больш гіне)
16.  Птушка, меншая за вераб’я, гняздо вісіць над вадой? (рэмес)
17.  Якая птушка два разы на год выводзіць птушанят? (дрозд)
18.  Што называюць белам золатам? (бавоўну)
19.  Растуць зімой дрэвы ці не? (не)
20.  Умеюць сланы плаваць ці не? (так)
21.  Куды зайцу лягчэй бегчы: у гару ці з гары? Чаму? (у гару, пярэднія лапы кароткія, а заднія доўгія)
22.  Колькі ног у павука? (8)
23.  Якіх птушак называюць галоўнымі салістамі нашых лясоў? (салаўя)
24.  Птушаняты якой птушкі не ведаюць сваёй маці? (зязюлі)
25.  Колькі крылаў у жука? (4)
26.  Як называюць 2-х метровы ўдар у футболе? (пенальці)
27.  Што стане з пчалой пасля таго, як яна ўжаліць? (загіне)
28.  З кіх варот Пётр 1 выязджаў на вайну? (з адчыненых)


  Шчаслівы выпадак

четверг

“Галасы закаханых у беларускую паэзію” Літаратурна-музычны вечар


“Галасы закаханых у беларускую паэзію” Літаратурна-музычны вечар


(Гучыць песня пра каханне “Ой, там над вадою”)
агні кахання – вечныя агні.
Яны нікому з нас не слепяць вочы.
Шчаслівым сэнсам напаўняюць дні,
Пяшчотай вабнай скарачаюць ночы,
Загадкава гучыць у цішыні
Гарачы неспатольны шэпт жаночы.
Бянтэжыцца расчулены юнак,
Упершыню адчуўшы дзіўны смак.

Ёсць у каханні нейкая мяжа.
За гэтай патаемнаю мяжою
Зліваецца ў адно твая душа
З душой каханай, чыстаю душою.
Як ток, між вамі прабяжыць спярша,
Каб адарыць вас яркаю іскрою,
Чароўнае адзінства захаплення,
Што аднаўляе свет і пакаленні.
Каханне… Ці бывае ў свеце яшчэ што-небудзь імгненнае, беспамятнае, такое сляпое і разам з тым велічнае і вечнае. Напэўна, не… і ці ёсць на Зямлі хоць адзін чалавек, які б не адчуў гэтага пачуцця і мог з упэўненасцю сказаць, што гэта такое. Таксама, не.
“Я вас люблю!
Хто, адкажыце мне,
Ні разу не пачуў такія словы?
Які не будзе новы век суровы,
Без гэтых слоў не абысціся, не!
Глядзіце, вунь юнак светлагаловы
З букетам руж бяжыць па сцяжыне.
Не абпаліся ж, хлопча ў жыцці,
Каханню вечна на зямлі цвісці!”
(“Я вас люблю” А.Грачанікаў)
Любоў – гэта не ўстаноўленая законам “непазбежнасць”, а сутнасная ўнутраная патрэба чалавечай душы.
Пра значэнне кахання ў нашых продкаў-славянаў гаворыць народная вера. У старажытнай міфалогіі паводле “Рускіх Ведаў”, бог Вялес, што ўладарыць над іншасветам, усім душам памершых задае самае важнае пытанне: “А ці любілі вы на зямлі?” І толькі тым, хто любіў, адкрывае шляхі на неба.
Чалавек, які валодае дарам любові, бачыць прыгажосць свету і яго каласальную мэтазгоднасць. (песня “Каханне” муз. Марозавай, сл. Н.Гілевіча).
Ліра Я.Купалы, якая спела столькі песень аб народнай нядолі, здольна выявіць найінтымнейшыя зрухі душы, пачуцці.
Культ каханай жанчыны-адзінай, “ненагляднай”, авеяны паэзіяй рацарскага высакародства. Ён перад ёй схіляецца, як перад багіняй, цудам жыцця. Яна ўпрыгожыла сабой увесь свет, яго бясконцыя праявы; бо ён глядзіць на ўсё вачамі бязмежна закаханага.

У хаце маёй ужо будзь гаспадыняй,
Няма ў мяне нікога, проч цябе,
Сядзь на пачэсны кут, мая багіня,
І будзем думы думаць аб сабе.

У начной цішы, у любым упаенні,
У патаенні ад жыцця, людзей,
Агонь душу і сэрца распрамене,
Агонь гарачых, злучаных грудзей.

І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі,
Маланкі залатыя замігцяць.
А думкі нашы, верныя саколкі,
Да неба з добрай весткай паляцяць.

Так мілаванне к шчасцю след адчыне,
А мілаванне – над царамі цар, -
І будзеш век маёй ты гаспадыняй,
А я твой вечна буду гаспадар.
Шмат радкоў складзена паэтам аб каханні.
Самае тонкае чалавечае пачуццё – каханне па-сапраўднаму раскрываецца, як паказвае паэт, на фоне прыроды, пры непасрэдным яе ўдзеле, бо толькі яна разумее глыбіню пачуцця, садзейнічае яго росквіту.
Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка,
Уецца туман сенажацяй,
Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
У садзік ка мне пагуляці.

Хвалямі шыбкімі ў цені пад ліпкамі
Час нам праходзіць будзе,
Бачыць будуць зоры і месяц,
Бачыць не будуць нас людзі.

Казкамі дзіўнымі будуць галінамі
Ліпкі шумець, дзівіцца,
Будзе прыветліва пець салавейка,
Буду слугой, ты – царыцай.

Радасцю, уцехамі пад ліпак стрэхамі
Будзе нам доля ў ноч гэту.
Сэрцавы струны ўдарам каханне
На зайздрасць цэламу свету.

Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
У садзік ка мне пагуляці.
Ужо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка,
Уецца туман сенажацяй.
Беларуская лірыка – гэта і чысціня, і наіўнасць юнацкага свету ў вершах Анатоля Вярцінскага. “Зязюліным ранкам пасля салаўінага вечара і перапельнай ночы” размаўляе па-сучаснаму каханне Пімана Панчанкі.
Такая ж нявыдуманасць пачуцця ў лірыцы Рыгора Барадуліна, Анатоля Грачанікава, Максіма Танка, Леаніда Дранько-Майсюка.
Вабяць азёрныя далі
Ціхай вячэрняй парой,
Дзе мы аднойчы шукалі
Папараць-кветку з табой.
Зоры з табой мы лічылі
 Каля азёрнай вады.
Кветкай чароўнай, дзяўчына,
Стала ты мне назаўжды.

Папараць-кветка ўзыходзіць,
Папарыць-кветка цвіце.
Папараць-кветку знаходзіць
Той, хто з каханай ідзе.

Чыстыя воды купалля,
Лес прыазёрны і луг
Нам падарылі кахання –
Шчасцем азораны круг.
Шэпчуць дрымотныя хвалі
Голасам птушкі начной.
Папараць-кветку шукалі –
Шчасце знайшлі мы з табой.
А колькі цудоўных песень напісана на вершы беларускіх паэтаў. І жартоўныя, і лірычныя, але амаль ва ўсіх іх праходзіць тэма кахання, спрадвечная тэма.
(песня “Дзіўны лістапад”).
Асабістым цёплым ручайком цякуць у беларускай паэзіі кахання вершы, напісаныя жанчынамі. І, мабыць, таму, што яны належаць жыночаму пяру, яны такія шчырыя, пранікнёныя, такія незвычайна добрыя, зразумелыя.
Ты думаў пра мяне,
Я ведаю – бо ў ночы
Я не магла стуліць на хвіліну вочы.
І думка горача мне сэрца хвалявала
Ты думаў пра мяне, і я таму не спала.
Ты думаў пра мяне, я ведаю – у слова,
Жар пылкіх дум тваіх быў валіцца гатовы,
Яны гучалі тут, так шчыра, так глыбока,
Мне пець хацелася – і плакаць, лёгка, лёгка.
(К.Буйло “Ты думаў пра мяне”. Песня “Светлая замова”).
Раіса Баравікова – тонкі лірык. Шмат увагі аддае асабістай, інтымнай тэме, вершам пра каханне, у якіх чалавек выпрабоўваецца на вернасць, высакароднасць.
Ля крыніцы брустае вянец,
Абранёны на шчасце вянок,
Тут калісь палявалі славяне
На чужых даўганогіх жанок.
Паўтараецца многае ў свеце
На палянцы распалім касцёр,
І заблудзіцца месяц  у вецці
Як лазе агнявое касцёр.
У тваім сінявокім абліччы
Я славянскія рысы знайду,
Стань жа сёння маім паляўнічым
Я сама пад руку пападу.
Так прыгожа, самааддана, так пяшчотна можа кахаць толькі жанчына. На жаль, каханне не заўжды бывае вечным і шчаслівым. Калі прыходзіць твая вясна, то здаецца, што заўсёды будзе так узвышана, так хораша. Аднак, жыццё – складаная рэч. Яна ставіць чалавека ў розныя абставіны.
Ты пакліч мяне, пазаві,
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві.
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві,
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюць салаўі,
Там, дзе выбеглі ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любві
А інакш і жыць немагчыма.
(Яўгенія Янішчыц)
росы выспелі, росы выспелі,
усё ўспышкамі расцвіло.
Шчасце выпала, шчасце выпала,
Ды нядоўгім яно было.
Больш не вернецца ў сэрца агонь,
Бо суперніца, бо суперніца,
Бо суперніца ўкрала яго.
Зноў курлыканне, зноў курлыканне,
Жураўлінае над сялом.
Шчасце выпала і не выпала,
Бо нядоўгім было яно.
(М.Янчанка)
Каханне… Яно не выбірае ні час, ні ўзрост, ні надвор’е. яно прыходзіць і ўсё! Нават, калі ўжо адышло, яшчэ доўга шчыміць сэрца.
Я не веру, што прайшло каханне
З гадамі маладымі на пачын.
Што нашых вуснаў,
Нашых душ яднанне
Не можы сівізны перамагчы.
Я і цяпер расказваю,
Як тайны,
Твой кожны дотык,
Кожны позірк твой.
Ад старасці ахоўваю адчайна.
Святыя хвілі радасці жывой.
Калі тваё спякотнае дыханне
Сціхае ўранні на маім плячы.
І я не клічу новае каханне
Мне б тое,
Маладое,
Зберагчы.
(Г.Буроўкін) (песня “Кахання нашага пара”)
Усё, што гаварылася пра каханне да гэтай пары – бясспрэчна праўда, што “тайна сия велика есть”.
Дзякуй паэзіі, лірыцы кахання за магчымасць словам выказаць пачуцці. Сёння ў нашай гасцёўні, я ўпэўнена, ёсць самадзейныя таленавітыя паэты ці проста аматары паэзіі.
Хай не знае доўгае разлукі
І ніхто адзін, і ні цэлы свет.
А любімых век ласкавыя рукі
Затуляюць нас і ад стуж, і ад бед.
Мне застаецца толькі пажадаць Вам словамі верша Аркадзя Куляшова:
Спакойнага шчасця
Не зычу нікому:
Навошта грымотам
Маланка без грому,
Навошта ручай
Без пякучае смагі,
Халодная ўвага
Не варта ўвагі.
(музыка)


  “Галасы закаханых у беларускую паэзію” Літаратурна-музычны вечар

суббота

Дзень Святога Валянціна


Дзень Святога Валянціна

Зала ўпрагожана. На сценах плакаты з выказваннямі: “Анёлы завуць гэта………., чэрці – пякельнай мукай, а людзі – каханнем”, “Вер у вялікую моц кахання”, “Кахаць – гэта знаходзіць у шчасці іншага сваё асабістае шчасце”.

Добры дзень! Як мы ўсе любім зіму! Нават скептыкі, якія гавораць, што яны цяжэй за ўсё пераносяць яе кароткія дні і доўгія вечары, не адмаўляюць таго, што менавіта на зімовыя месяцы прыходзіцца самая вялікая колькасць зімовых свят. У нашае жыццё ўвайшло яшчэ адно свята – свята Святога Валянціна.
О, каханне!..
Колькі кволых ты зрабіла смелымі, узяўшы ў мужчыны ўчарашніх дзяцей.
Колькі каменных жанчын ты зрабіла мягчэй воску дапамогаю сваёй.
Колькі лёсаў бязлітасна скалечыла.
Колькі жыццяў абабрала.
Колькім смяротным стала вечнай надзеяй.
О, каханне, ты бессмяротнасць дало…
Шмат стагоддзяў таму ў Рыме імператар Клаўдзій забараняў жаніцца. У той час жыў свяшчэннік Валянцін, які дапамагаў закаханым, патаемна вянчаючы іх. Празнаўшы пра гэта, імператар загадаў пасадзіць свяшчэнніка ў турму і пакараць. Гэты свяшчэннік кахаў дачку назіральніка турмы і нейкім цудам вылечыў яе ад слепаты. Нягледзячы на гэта, яго ўсё роўна пакаралі. Перад смерцю Святы Валянцін напісаў ліст сваёй каханай і падпісаў “Ваш Валянцін”. Пакаранне адбылося 14 лютага. З таго часу 14 лютага – гэта дзень памяці Св. Валянціна, Дзень Закаханых.
У 18 стагодззі з’явіліся першыя “валянцінкі” – пажаданні, якія маладыя людзі адпраўляюць сваім каханым. Спачатку “валянцінкі” былі самаробнымі і распісваліся ўручную, а паступова іх выраб быў пастаўлены на прамысловую аснову. У 19 стагоддзі з’явіліся першыя паштоўкі, гатовыя для запісу. У якасці віншаванняў выкарыстоўвалі газетныя аб’явы, у якіх публікуюцца як прапановы рукі і сэрца, так і гумарыстычныя. Напрыклад: “Вось ключ ад майго сэрца, выкарыстай яго, пакуль я не змяніў замок”. Ітак, сёння – Дзень Святога Валянціна – Дзень Закаханых.
Калі вы:
-          не ператварыліся ў канчатковую зануду,
-          хоць раз у жыцці кахалі,
-          не страцілі здольнасць радавацца жыццю, то гэтая шоў-праграма для вас!
Прапаную правесці не зусім звычайнае “Сёмае пачуццё”:
-          Знаёмцеся з нашым маладым чалавекам…
-          А зараз нашыя ўдзельніцы…
-          Каб нам пазнаёміцца бліжэй, я задам некалькі пытанняў дзяўчатам:
1.      Што вам больш падабаецца: адпачынак у палатцы з вогнішчам ці ў дарагой гасцініцы?
2.      Ваш адказ на пытанне вадзіцеля “Мэрсэдэса”: “Як праехаць на вуліцу кахання?”
3.      Калі вас на вуліцы спыніць прыгожы малады чалавек і загаворыць з вамі, Вы…
4.      Вы ідзеце на спатканне. Вясна, гразь вакол, і раптам, у гэты момант з-за паварота з’яўляецца матацыкліст і апрысквае вас з ног да галавы. Вы…
5.      Становішча: Вы не ўмееце цалавацца:
А) пачытаеце адпаведную літаратуру;
Б) будзеце вучыцца на кошках;
В) зробіце нешта іншае.
Вось мы трохі пазнаёміліся. А зараз 1 конкурс. Трэба намаляваць малюнак з сардэчкам.
-          Пакуль дзяўчаты малююць, я прапаную гледачам адказаць на пытанні. Хто адкажа цікавей і смяшней:
1.      Скажыце, кім вас у жыцці зрабіла каханне? (адказ павінен быць на літару “А”)
2.      Як жывуць закаханыя людзі? (адказ павінен быць на літару “Р”)
3.      Што стварыла каханне? (адказ на літару “Д”)
4.      Чым ахвяруюць у каханні? (адказ на літару “О”)
5.      Што дарыць каханне? (адказ на лірату “В”) (удзельнік выбірае малюнкі)
2 конкурс. “Чый нос лепшы” (трэба адрозніць яблык, мыла, духі, хлеб, цыбулю).
3 конкурс. “Самая смачная страва” (з назвай)
-          Дзяўчаты рыхтуюцца, а мы гуляем у гульню “Фламінга”.
У рад ставяцца бутэлькі і ўдзельніка, трымаючы за руку праводзяць на другі канец сцэны пераступаючы праз бутэлькі. Затым удзельніку завязваюць вочы і ён павінен прайсці з дапамогай (трымаючыся за руку) на другі канец сцэны (у гэты час усе бутэлькі збіраюцца, а ўдзельнік ідзе высока падымаючы ногі).
-          Зараз наш малады чалавек правядзе аперацыю “Бывай, ватрушка” і вызначыць лёс наступнай удзельніцы..
4 конкурс. “Назаві карціну”.
Трэба даць назву чыстаму лісту паперы і пракаменціраваць.
-          Зараз мы даведаемся, ці ўмеюць пісаць аб’явы нашы ўдзельнікі. (Трэба напісаць назвы тэксты аб’яў аб здачы ў арэнду сабачай буды і аб тым, як згубілася маральнае аблічча.
А ў гэты час мы пагуляем з гледачамі. Гульня са свістком і скакалкай. (З зала бяруцца два ўдзельнікі. Вядучы з 1 удзельнікам круцяць скакалку, а другі ўдзельнік скача. Вядучы гаворыць, што трэба скакаць з завязанымі вачыма, і, каб яму было лягчэй, вядучы будзе свістаць. Так рэпеціруюць. Затым удзельніку завязваюць вочы, і вядучы рытмічна свішча, удзельнік скача. А ў гэты час вядучы і 1 удзельнік скакалку не круцяць, а вядучы толькі свішча). (Удзельнік выбірае назву).
5 конкурс. “Частушкі аб каханні”.
6 конкурс. “Скульптурны”.
-          Вось і наша пара. Зараз я папрашу падняцца ўсіх удзельнікаў.
(Уручэнне прызоў).


  Дзень Святога Валянціна

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.