Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

четверг

“Галасы закаханых у беларускую паэзію” Літаратурна-музычны вечар


“Галасы закаханых у беларускую паэзію” Літаратурна-музычны вечар


(Гучыць песня пра каханне “Ой, там над вадою”)
агні кахання – вечныя агні.
Яны нікому з нас не слепяць вочы.
Шчаслівым сэнсам напаўняюць дні,
Пяшчотай вабнай скарачаюць ночы,
Загадкава гучыць у цішыні
Гарачы неспатольны шэпт жаночы.
Бянтэжыцца расчулены юнак,
Упершыню адчуўшы дзіўны смак.

Ёсць у каханні нейкая мяжа.
За гэтай патаемнаю мяжою
Зліваецца ў адно твая душа
З душой каханай, чыстаю душою.
Як ток, між вамі прабяжыць спярша,
Каб адарыць вас яркаю іскрою,
Чароўнае адзінства захаплення,
Што аднаўляе свет і пакаленні.
Каханне… Ці бывае ў свеце яшчэ што-небудзь імгненнае, беспамятнае, такое сляпое і разам з тым велічнае і вечнае. Напэўна, не… і ці ёсць на Зямлі хоць адзін чалавек, які б не адчуў гэтага пачуцця і мог з упэўненасцю сказаць, што гэта такое. Таксама, не.
“Я вас люблю!
Хто, адкажыце мне,
Ні разу не пачуў такія словы?
Які не будзе новы век суровы,
Без гэтых слоў не абысціся, не!
Глядзіце, вунь юнак светлагаловы
З букетам руж бяжыць па сцяжыне.
Не абпаліся ж, хлопча ў жыцці,
Каханню вечна на зямлі цвісці!”
(“Я вас люблю” А.Грачанікаў)
Любоў – гэта не ўстаноўленая законам “непазбежнасць”, а сутнасная ўнутраная патрэба чалавечай душы.
Пра значэнне кахання ў нашых продкаў-славянаў гаворыць народная вера. У старажытнай міфалогіі паводле “Рускіх Ведаў”, бог Вялес, што ўладарыць над іншасветам, усім душам памершых задае самае важнае пытанне: “А ці любілі вы на зямлі?” І толькі тым, хто любіў, адкрывае шляхі на неба.
Чалавек, які валодае дарам любові, бачыць прыгажосць свету і яго каласальную мэтазгоднасць. (песня “Каханне” муз. Марозавай, сл. Н.Гілевіча).
Ліра Я.Купалы, якая спела столькі песень аб народнай нядолі, здольна выявіць найінтымнейшыя зрухі душы, пачуцці.
Культ каханай жанчыны-адзінай, “ненагляднай”, авеяны паэзіяй рацарскага высакародства. Ён перад ёй схіляецца, як перад багіняй, цудам жыцця. Яна ўпрыгожыла сабой увесь свет, яго бясконцыя праявы; бо ён глядзіць на ўсё вачамі бязмежна закаханага.

У хаце маёй ужо будзь гаспадыняй,
Няма ў мяне нікога, проч цябе,
Сядзь на пачэсны кут, мая багіня,
І будзем думы думаць аб сабе.

У начной цішы, у любым упаенні,
У патаенні ад жыцця, людзей,
Агонь душу і сэрца распрамене,
Агонь гарачых, злучаных грудзей.

І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі,
Маланкі залатыя замігцяць.
А думкі нашы, верныя саколкі,
Да неба з добрай весткай паляцяць.

Так мілаванне к шчасцю след адчыне,
А мілаванне – над царамі цар, -
І будзеш век маёй ты гаспадыняй,
А я твой вечна буду гаспадар.
Шмат радкоў складзена паэтам аб каханні.
Самае тонкае чалавечае пачуццё – каханне па-сапраўднаму раскрываецца, як паказвае паэт, на фоне прыроды, пры непасрэдным яе ўдзеле, бо толькі яна разумее глыбіню пачуцця, садзейнічае яго росквіту.
Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка,
Уецца туман сенажацяй,
Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
У садзік ка мне пагуляці.

Хвалямі шыбкімі ў цені пад ліпкамі
Час нам праходзіць будзе,
Бачыць будуць зоры і месяц,
Бачыць не будуць нас людзі.

Казкамі дзіўнымі будуць галінамі
Ліпкі шумець, дзівіцца,
Будзе прыветліва пець салавейка,
Буду слугой, ты – царыцай.

Радасцю, уцехамі пад ліпак стрэхамі
Будзе нам доля ў ноч гэту.
Сэрцавы струны ўдарам каханне
На зайздрасць цэламу свету.

Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
У садзік ка мне пагуляці.
Ужо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка,
Уецца туман сенажацяй.
Беларуская лірыка – гэта і чысціня, і наіўнасць юнацкага свету ў вершах Анатоля Вярцінскага. “Зязюліным ранкам пасля салаўінага вечара і перапельнай ночы” размаўляе па-сучаснаму каханне Пімана Панчанкі.
Такая ж нявыдуманасць пачуцця ў лірыцы Рыгора Барадуліна, Анатоля Грачанікава, Максіма Танка, Леаніда Дранько-Майсюка.
Вабяць азёрныя далі
Ціхай вячэрняй парой,
Дзе мы аднойчы шукалі
Папараць-кветку з табой.
Зоры з табой мы лічылі
 Каля азёрнай вады.
Кветкай чароўнай, дзяўчына,
Стала ты мне назаўжды.

Папараць-кветка ўзыходзіць,
Папарыць-кветка цвіце.
Папараць-кветку знаходзіць
Той, хто з каханай ідзе.

Чыстыя воды купалля,
Лес прыазёрны і луг
Нам падарылі кахання –
Шчасцем азораны круг.
Шэпчуць дрымотныя хвалі
Голасам птушкі начной.
Папараць-кветку шукалі –
Шчасце знайшлі мы з табой.
А колькі цудоўных песень напісана на вершы беларускіх паэтаў. І жартоўныя, і лірычныя, але амаль ва ўсіх іх праходзіць тэма кахання, спрадвечная тэма.
(песня “Дзіўны лістапад”).
Асабістым цёплым ручайком цякуць у беларускай паэзіі кахання вершы, напісаныя жанчынамі. І, мабыць, таму, што яны належаць жыночаму пяру, яны такія шчырыя, пранікнёныя, такія незвычайна добрыя, зразумелыя.
Ты думаў пра мяне,
Я ведаю – бо ў ночы
Я не магла стуліць на хвіліну вочы.
І думка горача мне сэрца хвалявала
Ты думаў пра мяне, і я таму не спала.
Ты думаў пра мяне, я ведаю – у слова,
Жар пылкіх дум тваіх быў валіцца гатовы,
Яны гучалі тут, так шчыра, так глыбока,
Мне пець хацелася – і плакаць, лёгка, лёгка.
(К.Буйло “Ты думаў пра мяне”. Песня “Светлая замова”).
Раіса Баравікова – тонкі лірык. Шмат увагі аддае асабістай, інтымнай тэме, вершам пра каханне, у якіх чалавек выпрабоўваецца на вернасць, высакароднасць.
Ля крыніцы брустае вянец,
Абранёны на шчасце вянок,
Тут калісь палявалі славяне
На чужых даўганогіх жанок.
Паўтараецца многае ў свеце
На палянцы распалім касцёр,
І заблудзіцца месяц  у вецці
Як лазе агнявое касцёр.
У тваім сінявокім абліччы
Я славянскія рысы знайду,
Стань жа сёння маім паляўнічым
Я сама пад руку пападу.
Так прыгожа, самааддана, так пяшчотна можа кахаць толькі жанчына. На жаль, каханне не заўжды бывае вечным і шчаслівым. Калі прыходзіць твая вясна, то здаецца, што заўсёды будзе так узвышана, так хораша. Аднак, жыццё – складаная рэч. Яна ставіць чалавека ў розныя абставіны.
Ты пакліч мяне, пазаві,
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві.
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві,
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюць салаўі,
Там, дзе выбеглі ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любві
А інакш і жыць немагчыма.
(Яўгенія Янішчыц)
росы выспелі, росы выспелі,
усё ўспышкамі расцвіло.
Шчасце выпала, шчасце выпала,
Ды нядоўгім яно было.
Больш не вернецца ў сэрца агонь,
Бо суперніца, бо суперніца,
Бо суперніца ўкрала яго.
Зноў курлыканне, зноў курлыканне,
Жураўлінае над сялом.
Шчасце выпала і не выпала,
Бо нядоўгім было яно.
(М.Янчанка)
Каханне… Яно не выбірае ні час, ні ўзрост, ні надвор’е. яно прыходзіць і ўсё! Нават, калі ўжо адышло, яшчэ доўга шчыміць сэрца.
Я не веру, што прайшло каханне
З гадамі маладымі на пачын.
Што нашых вуснаў,
Нашых душ яднанне
Не можы сівізны перамагчы.
Я і цяпер расказваю,
Як тайны,
Твой кожны дотык,
Кожны позірк твой.
Ад старасці ахоўваю адчайна.
Святыя хвілі радасці жывой.
Калі тваё спякотнае дыханне
Сціхае ўранні на маім плячы.
І я не клічу новае каханне
Мне б тое,
Маладое,
Зберагчы.
(Г.Буроўкін) (песня “Кахання нашага пара”)
Усё, што гаварылася пра каханне да гэтай пары – бясспрэчна праўда, што “тайна сия велика есть”.
Дзякуй паэзіі, лірыцы кахання за магчымасць словам выказаць пачуцці. Сёння ў нашай гасцёўні, я ўпэўнена, ёсць самадзейныя таленавітыя паэты ці проста аматары паэзіі.
Хай не знае доўгае разлукі
І ніхто адзін, і ні цэлы свет.
А любімых век ласкавыя рукі
Затуляюць нас і ад стуж, і ад бед.
Мне застаецца толькі пажадаць Вам словамі верша Аркадзя Куляшова:
Спакойнага шчасця
Не зычу нікому:
Навошта грымотам
Маланка без грому,
Навошта ручай
Без пякучае смагі,
Халодная ўвага
Не варта ўвагі.
(музыка)


  “Галасы закаханых у беларускую паэзію” Літаратурна-музычны вечар

суббота

Дзень Святога Валянціна


Дзень Святога Валянціна

Зала ўпрагожана. На сценах плакаты з выказваннямі: “Анёлы завуць гэта………., чэрці – пякельнай мукай, а людзі – каханнем”, “Вер у вялікую моц кахання”, “Кахаць – гэта знаходзіць у шчасці іншага сваё асабістае шчасце”.

Добры дзень! Як мы ўсе любім зіму! Нават скептыкі, якія гавораць, што яны цяжэй за ўсё пераносяць яе кароткія дні і доўгія вечары, не адмаўляюць таго, што менавіта на зімовыя месяцы прыходзіцца самая вялікая колькасць зімовых свят. У нашае жыццё ўвайшло яшчэ адно свята – свята Святога Валянціна.
О, каханне!..
Колькі кволых ты зрабіла смелымі, узяўшы ў мужчыны ўчарашніх дзяцей.
Колькі каменных жанчын ты зрабіла мягчэй воску дапамогаю сваёй.
Колькі лёсаў бязлітасна скалечыла.
Колькі жыццяў абабрала.
Колькім смяротным стала вечнай надзеяй.
О, каханне, ты бессмяротнасць дало…
Шмат стагоддзяў таму ў Рыме імператар Клаўдзій забараняў жаніцца. У той час жыў свяшчэннік Валянцін, які дапамагаў закаханым, патаемна вянчаючы іх. Празнаўшы пра гэта, імператар загадаў пасадзіць свяшчэнніка ў турму і пакараць. Гэты свяшчэннік кахаў дачку назіральніка турмы і нейкім цудам вылечыў яе ад слепаты. Нягледзячы на гэта, яго ўсё роўна пакаралі. Перад смерцю Святы Валянцін напісаў ліст сваёй каханай і падпісаў “Ваш Валянцін”. Пакаранне адбылося 14 лютага. З таго часу 14 лютага – гэта дзень памяці Св. Валянціна, Дзень Закаханых.
У 18 стагодззі з’явіліся першыя “валянцінкі” – пажаданні, якія маладыя людзі адпраўляюць сваім каханым. Спачатку “валянцінкі” былі самаробнымі і распісваліся ўручную, а паступова іх выраб быў пастаўлены на прамысловую аснову. У 19 стагоддзі з’явіліся першыя паштоўкі, гатовыя для запісу. У якасці віншаванняў выкарыстоўвалі газетныя аб’явы, у якіх публікуюцца як прапановы рукі і сэрца, так і гумарыстычныя. Напрыклад: “Вось ключ ад майго сэрца, выкарыстай яго, пакуль я не змяніў замок”. Ітак, сёння – Дзень Святога Валянціна – Дзень Закаханых.
Калі вы:
-          не ператварыліся ў канчатковую зануду,
-          хоць раз у жыцці кахалі,
-          не страцілі здольнасць радавацца жыццю, то гэтая шоў-праграма для вас!
Прапаную правесці не зусім звычайнае “Сёмае пачуццё”:
-          Знаёмцеся з нашым маладым чалавекам…
-          А зараз нашыя ўдзельніцы…
-          Каб нам пазнаёміцца бліжэй, я задам некалькі пытанняў дзяўчатам:
1.      Што вам больш падабаецца: адпачынак у палатцы з вогнішчам ці ў дарагой гасцініцы?
2.      Ваш адказ на пытанне вадзіцеля “Мэрсэдэса”: “Як праехаць на вуліцу кахання?”
3.      Калі вас на вуліцы спыніць прыгожы малады чалавек і загаворыць з вамі, Вы…
4.      Вы ідзеце на спатканне. Вясна, гразь вакол, і раптам, у гэты момант з-за паварота з’яўляецца матацыкліст і апрысквае вас з ног да галавы. Вы…
5.      Становішча: Вы не ўмееце цалавацца:
А) пачытаеце адпаведную літаратуру;
Б) будзеце вучыцца на кошках;
В) зробіце нешта іншае.
Вось мы трохі пазнаёміліся. А зараз 1 конкурс. Трэба намаляваць малюнак з сардэчкам.
-          Пакуль дзяўчаты малююць, я прапаную гледачам адказаць на пытанні. Хто адкажа цікавей і смяшней:
1.      Скажыце, кім вас у жыцці зрабіла каханне? (адказ павінен быць на літару “А”)
2.      Як жывуць закаханыя людзі? (адказ павінен быць на літару “Р”)
3.      Што стварыла каханне? (адказ на літару “Д”)
4.      Чым ахвяруюць у каханні? (адказ на літару “О”)
5.      Што дарыць каханне? (адказ на лірату “В”) (удзельнік выбірае малюнкі)
2 конкурс. “Чый нос лепшы” (трэба адрозніць яблык, мыла, духі, хлеб, цыбулю).
3 конкурс. “Самая смачная страва” (з назвай)
-          Дзяўчаты рыхтуюцца, а мы гуляем у гульню “Фламінга”.
У рад ставяцца бутэлькі і ўдзельніка, трымаючы за руку праводзяць на другі канец сцэны пераступаючы праз бутэлькі. Затым удзельніку завязваюць вочы і ён павінен прайсці з дапамогай (трымаючыся за руку) на другі канец сцэны (у гэты час усе бутэлькі збіраюцца, а ўдзельнік ідзе высока падымаючы ногі).
-          Зараз наш малады чалавек правядзе аперацыю “Бывай, ватрушка” і вызначыць лёс наступнай удзельніцы..
4 конкурс. “Назаві карціну”.
Трэба даць назву чыстаму лісту паперы і пракаменціраваць.
-          Зараз мы даведаемся, ці ўмеюць пісаць аб’явы нашы ўдзельнікі. (Трэба напісаць назвы тэксты аб’яў аб здачы ў арэнду сабачай буды і аб тым, як згубілася маральнае аблічча.
А ў гэты час мы пагуляем з гледачамі. Гульня са свістком і скакалкай. (З зала бяруцца два ўдзельнікі. Вядучы з 1 удзельнікам круцяць скакалку, а другі ўдзельнік скача. Вядучы гаворыць, што трэба скакаць з завязанымі вачыма, і, каб яму было лягчэй, вядучы будзе свістаць. Так рэпеціруюць. Затым удзельніку завязваюць вочы, і вядучы рытмічна свішча, удзельнік скача. А ў гэты час вядучы і 1 удзельнік скакалку не круцяць, а вядучы толькі свішча). (Удзельнік выбірае назву).
5 конкурс. “Частушкі аб каханні”.
6 конкурс. “Скульптурны”.
-          Вось і наша пара. Зараз я папрашу падняцца ўсіх удзельнікаў.
(Уручэнне прызоў).


  Дзень Святога Валянціна

воскресенье

Вялікія княствы (удзельнічаюць 5-11 класы)


Вялікія княствы
(удзельнічаюць 5-11 класы)

Усё праходзіць у выглядзе царскага прыёма. Усе ўдзельнікі апрануты ў старажытныя касцюмы. Ад кожнага княства павінен быць князь і княгіня. Усё праходзіць у вялікім зале. Месца, дзе знаходзяцца “княствы”, аформлены ў выглядзе замкаў з назвамі княстваў.
У журы:
Цар: Добры дзень, сябры! Вітаю вас на нашым свяце. Дазвольце прадставіць князёў і княгінь…
1 конкурс “Князь і княгіня”.
2 конкурс “Герб і назва княства”.
А зараз прашу прадставіць свае гербы і назвы княстваў.
Дзякуем княствам. Вядома, што аб кожным вядомым чалавеку складзена легенда. Аб кожным княстве таксама складалі легенды. І таму я аб’яўляю:
3 конкурс “Легенда княства”.
Царыца: Вялікі дзякуй. Мы ведаем, што ў даўнія часы ў кожным каралеўстве, княстве былі рыцары. Таму зараз:
4 конкурс “Рыцарскі турнір”.
У кожнага рыцара ёсць свая каханая. Але з ёй трэба нейкім чынам пазнаёміцца. Таму і заданне арыгінальнае – пазнаёміцца. Сапраўдны рыцар павінен валодаць уменнем перадаваць свае думкі, але не толькі словамі, а і пісьмова, дакладней, з дапамогай малюнка.
2 заданне. Вам неабходна намаляваць малюнак з сардэчкам пасярэдзіне. Дзякуем. Кожны закаханы складае вершы сваёй каханай. Вось вам трэба:
3 заданне. Скласці верш, абапіраючыся на гэтыя словы:
… уздыхае                    …раздражняе
усход                                 бляск
слёзы                                 спадае
пясок                                 трэск
Малайцы. А зараз, напэўна, самае цяжкае заданне. Вам трэба прызнацца ў каханні сваёй даме сэрца.
4 заданне. Дзякуй вам за адвагу і на развітанне хацелася б даведацца, якімі вы бачыце дам свайго сэрца.
Цар: Прыйшоў час запрасіць вас на пір, дзе мы даведаемся, якое ж княства самае ветлівае.
5 конкурс. (Задаюцца пытанні і кожнае княства дае свой варыянт адказу).
Пытанні:
1.      Як можна вітаць адзін аднаго і ў якіх выпадках? (ківок, жэст, поціск рукі); слова: часцей – “Добры дзень”, у транспарце, на вуліцы, пры вялікай адлегласці – ківок і жэст; абдыманне – пры сустрэчы родных і г.д.).
2.      Хто першы вітаецца пры ўваходзе ў памяшканне? (першы вітаецца ўваходзячы, незалежна ад узросту і полу)
3.      Калі сустракаемся з людзьмі ўпершыню, хто павінен прадставіцца першым? (старэйшы падае руку малодшаму, жанчына-мужчыне, начальнік – падначаленаму)
4.      Мужчына і жанчына ўваходзяць у памяшканне. Хто першы? (заўсёды першай уваходзіць дама)
5.      Пара падымаецца ці спускаецца па лесвіцы. Хто ідзе першым? (уверх – мужчына, уніз – жанчына).
6.      Пры ўваходзе ці выхадзе з грамадскага транспарта, хто павінен першым уваходзіць ці выходзіць (першай заходзіць (сядае) дама, выходзяць наадварот)
7.      Як мужчыны і жанчыны, муж і жонка павінны сядзець за сталом? (мужчына з мужчынай, муж з жонкай побач не садзяцца)
8.      Як трэба есці хлеб? (бяруць рукамі і кладуць на сурвэтку, ядуць, ламаючы маленькімі кавалкамі)
9.      У вас на талерцы вінаград, яблык, апельсін, як іх трэба есці? (вінаград – па адной ягадзіне, яблык, пажадана ачысціць ад кажуры, нарэзаць долькамі, выразаць сарцавіну, есці маленькімі долькамі, апельсін разразаюць долькамі, ці кольцамі, а іх у сваю чаргу папалам)
10.  Як ядуць пірожныя, тарты, пірагі? (кавалачкі бісквіта ядуць, адламваючы маленькія порцыі чайнай лыжачкай. Слаёныя пірожныя і пірагі ядуць, трымаючы іх у руках).
11.  Калі закончыцца абед, як выйсці з-за стала? (выходзяць разам з іншымі, падзякаваўшы гаспадарам, за сабой засоўваючы крэсла)
Царыца: Малайцы ўсе княствы, а зараз мы вызначым самага найлепшага князя:
1.      Што вы ведаеце аб гісторыі свайго краю?
2.      Назавіце выдатных ураджэнцаў свайго краю.
3.      Назавіце, як называлася раней ваша вёска (горад, пасёлак). Гісторыя паходжання назвы.
Цар: Наймудрэйшага князя мы знайшлі, а вось хто з гэтых прыгажунь найпрыгажэйшая княжна (адвольная форма).
Царыца: Вось мы усе вызначаем наймудрэйшага, найлепшага, а мяне больш цікавіць прычоска і ўбранне. І я абвяшчаю конкурс на лепшага цырульніка і лепшага краўца.
Цар: Усе добра, цікава, але трошкі сумна. І з нагоды гэтага я аб’яўляю конкурс “Найвесялейшае княства” (гумарыстычны нумар).

Падвядзенне вынікаў.



 Вялікія княствы (удзельнічаюць 5-11 класы)

среда

ГАСЦЁЎНЯ: “Дарога да храма”


ГАСЦЁЎНЯ: “Дарога да храма”



(Гучыць музыка. Звіняць званы. На фоне музыкі выходзяць два вядучых)

1 вядучы.
-          Шукаючы цуду, спяшаю да Храма,
І кленчу, і рукі да неба цягну,
Дзе полаг блакітам найтонкім зашклёны,
Дзе крылы анёл, як сцягі развінуў.

А цуду няма. Толькі горкая ява.
Няма цудатвору у край мой сцяжын.

На цэлай зямлі, аж да самых ускраін,
Маўчання валун нерухома ляжыць.

Хоць грымне арган, не расколецца неба,
І з краю само не пральецца святло,
Бо цісне валун той, якога не зрушыць.

А цудаў даўно на зямлі не было.
(У.Паўлаў “Дарога”)

2 вядучы.
Дарогу, што да Храма вядзе,
Далёка не кожны спытае.
Далёка не кожны і знае
Дарогу, што да храму вядзе.
Вось праўда людская, святая:
Пакуль не адбыцца бядзе
Дарогу, што к храму вядзе,
Далёка не кожны спытае…
(Р.Барадулін “Дарога ясная”)

-          У свеце жыў, нібыта ў пуні, я,
Не разумеючы нічога.
Але пралегла ў сэрцы вунія –
Дарога ясная да Бога…
(Чуецца шматгалоссе, вядучыя выходзяць. З’яўляецца другі чытальнік).

3 вядучы. (Леанід Дайнэка “Прачынайся, душа”).
Прачынайся, душа. Ты жыла ў падзямеллі
Непрыкметней былінкі, драбней мураша.
Лес разгойдваў цябе на жалезных арэлях,
Цябе грызлі турботы, ды не згрызлі, не з’елі
Прачынайся, душа.
Прачынайся, душа. Годзе быць атэісткай.
Не спалохаюць больш воўчы клык, д’яблаў рог.
Я пайду па жыцці, як па кладачцы хісткай,
І наперадзе будуць Надзея і Бог.
(Падыходзіць другі вядучы і бярэ свечку ў гэтага чытальніка, становіцца на калені і чытае малітву)

(Сяргей Давідовіч “Малітва”)
4 вядучы.
Слава! Слава Айцу! Сыну! Духу святому!
Ды адхлыне слуга! Ды пачуе нас Бог!
Ды засвеціцца кожнаму лесу і дому
Увышыні, хто смерцю смерць перамог!
Сёння вера святая – святло сярод ночы!
Паратуе яна, дапаможа ў бядзе.
Той, хто з верай жыве, той ніколі не збоча
З пуцявіны, якая да Бога вядзе.
… Заблудзіліся мы…
Дай нам, Бог, разуменне,
Што дарога да храма – дарога з дарог.
Ды аблегчыць збалелыя душы маленне!
Ды ўваскрэсне любоў! Ды пачуе нас Бог!
(Падыходзіць ззаду са свечкай другі чытальнік і чытае)

(Васіль Жуковіч “Храм”)
5 вядучы.
Жыць без храма людзі не маглі.
Храм узнёслы продкі ўзвялі.
Зіхацелі ў сонцы купалы.
Мілагучны спеў да неба плыў.

Цемрашалы храм той зруйнавалі –
З вераю, з красою ваявалі,
Сатане служылі зухавата –
Прычынілі краю зла багата…
Цуд адбыўся: храм наш уваскрос,
З абразоў глядзіць Хрыстос.
Мілагучны ў неба спеў плыве…
(Гучыць песня “Беларусь, ты мой сон велікодны”)
(Усе зыходзяць, за сцэнай гучыць голас вядучага і з’яўляецца Дзева Марыя з немаўляткам і два анёлы).
1 вядучы.
З высот засвяцілася неба начное,
І зоркі ў струнах ігралі з нябёс
Усе йшлі пабачыць дзіцятка святое
І радасна клічуць: Радзіўся Хрыстос
(Гучыць песня: ідуць анёлы з Марыяй)
1 анёл.
Таямніца збылася на зямлі гэтай ночы
Нарадзіла Марыя: Бог цуд ёй прынёс,
Усё адбылося: як анёл прарочыў,
Расце для народа цудадзейны Хрыстос.
2 анёл.
А побач малы быў ягнёнак ля ясляў,
Дарунак малому – травінку ён нёс,
А зорка ўсё свеціць на небе, не гасне,
Бо тут нарадзіўся збавіцель, Хрыстос.
Марыя.
Расце на зямлі абаронца для бедных,
Жыццё каб шчасліва было і без слёз.
На зямлі, каб заўсёды жылі ўсе з хлебам
Для гэтага, пэўне, нарадзіўся Хрыстос!
(Дзева Марыя і анёлы знікаюць. Гучыць музыка. З’яўляецца 2 вядучых).

(І.Пракаповіч “З прасторы зорнае нябёс”)
1 вядучы.
З прасторы зорнае нябёс
Ідзе да нас Ісус Хрыстос
Ліецца дзіўнае святло,
Гарыць агонь і гіне тло.
І з тых, даўно забытых слоў,
Я ўспамінаю: “Бог – любоў”
Пра гэта трэба гаварыць
Я жыў! Жыву! Я буду жыць!
Гасподзь даруе мне ізноў
Адзіны свой пароль-любоў.
2 вядучы.
А мне ісці праз гэты свет,
Нясці святло, як запавет!
І крыж нясці праз шлях зямны.
Адтуль, скрозь зорны дах нябёс
Ідзе да нас Ісус Хрыстос.

Блок “Любоў”
(гучыць музыка, выходзяць 2 вядучыя)
(В.Шніп “Запалілі свечкі ў праваслаўным храме”)
1 вядучы.
Запалілі свечкі ў праваслаўным Храме,
І анёл бялюткі праляцеў над намі.
(Прабягае анёл)
І сказаў нас светла: “Да канца кахайце
І да Бога шлях свой праз жыццё шукайце”.
2 вядучы.
І гарэлі свечкі, і дрыжэлі цені,
І з табой мы ціха сталі на калені,
І з табой малітву ў думках прачыталі
Нас пачулі продкі. Душы іх луналі.
(маленькі анёл становіцца пасярод вядучых).
1 вядучы.
Па-над Храмам белым,
Па-над родным краем,
Дзе расцём, смяемся, плачам, паміраем,
Сёння ў храме болей не было нікога
Акрамя Любові, Дабрыні і Бога.
2 вядучы.
І пайшлі мы з Храма, і пайшлі па свеце,
Дзе мана і здрада. Дзе туман і вецер.
І гарэлі свечкі ў праваслаўным Храме,
І анёл бялюткі ўсё ляцеў над намі.
(Вядучыя ідуць у розныя бакі і запальваюць свечкі ля акон, а маленькі анёл чытае малітву)
(Дзеці).
О, анёл, дружа мой,
Ты заўсёды пры мне стой,
Зранку, увечары, уначы,
Будзь ласкавы, памажы.

Верна мне служы і Богу,
Каб адолець духа злога,
Ды любіць маму, тату,
Родны край і нашу хату.

IV Блок “Сям’я”
(Гучыць музыка, выходзіць вядучая са стулам, бярэ на рукі маленькага анёла)

Вядучая. Устанеш, дачушка. Убачыш сонейка – маліся, дзякуй Богу і рабі дабро іншым, не шкадуй сіл, здароўя, часу. Усё Боскай міласцю вернецца. Дзень пражывеш і думай, што, гэта апошні дзень у тваім жыцці. А перад смерцю ці ж людзі не каюцца ў сваіх грахах. Ці не імкнуцца дараваць усім палюбіць усіх. Ніхто не хоча пайсці на той свет з цяжарам зямным..
(Устае і адыходзіць).
(На фоне музыкі выходзіць вядучая з іконай)

(С.Валодзька “Ікона”)
Вядучая.
З дзяцінства да слёз мне знаёма
У вочы глядзіць пільна мне
З радзімае хаты ікона.
У кватэры маёй на сцяне.
Маліцца на гэту ікону
да скону мне будзе цяплей.
Бацькі і браты мне колісь
У яе адбіваліся шкле.
А зараз са мной мае дзеці
Глядзяцца ў яе – нездарма.
Няма даражэйшай на свеце
І больш цудатворнай няма.
(Становіцца на адно калена з іконай у руках, музыка заціхае. Выходзяць па чарзе са свечкамі вядучыя)

(Н.Арсенева “Малітва”)
1 вядучы.
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменне Свае хвалы.
2 вядучы.
Дай спор у працы будзённай, шэрай.
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, у прышласць – дай!
3 вядучы.
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.
4 вядучы.
Людцы мілыя, людцы сардэчныя, -
Усе, хто побач і хто здалёк,
Хай між вамі гады хуткацечныя,
Не адносяць мір-згоду ўбок.
5 вядучы.
Хай у вашых вачах яснай шчырасцю
Адбіваецца дабрыня,
Вам панеслася Боскай міласцю
Для наступнага ў лёсах дня.
6 вядучы.
Дай Бог еднасці ўрэшце той радаснай,
Што і ўзвысіць вас у любові,
І паможа ў іспытах у горасных
Заставацца заўсёды людзьмі!
(Гучыць музыка, усе па-аднаму выходзяць, заходзіць вядучая, сядае на стул, як бы вышывае)

(А.Пісьмянкоў “І вёдры, поўныя вады”)
(Вядуч. з ручніком)
І вёдры, поўныя вады,
І вочы, поўныя дабра.
Гляджу на матчыны сляды
На белай посцілцы двара.

Я з гэтай чуйнай цішыні,
Што лёс паслаў, як дар
Гляджу ў былыя дні –
Гадоў гартаю каляндар.

Я іх гартаю без жальбы,
Лічу ад першага вянца,
Нічога нельга мне забыць,
УСЁ мне несці да канца.

З сабою несці праз гады
Ад белай посцілкі двара
І вёдры, поўныя вады
І вочы, поўныя дабра.
(сядзіць, з’яўляецца другі вядучы)
(С.Грахоўскі “Літасцівы Божа”)
Вядучы.
Літасцівы БОжа, хто нам дапаможа,
Хто нас уратуе, як не ты,
Наш Айцу Святы?
Ты ж хіба не бачыш, і не перайначыш,
Што ў крыві і брудзе, гінуць людзі
Ні за што ў агні
Лютасць тых спыні,
Што за пакаленнем
Нішчаць пакаленне землякоў і крэўнае радні.
Ты ім толькі розум, чыстае сумленне,
Літасцівы Божачка, вярні!
(Уваходзіць другі вядучы).
(У.Паўлаў “Я не празорца”)
Вядучы.
Я не празорца ніякі.
Таго не дадзена, - не знаю,
Што будзе ў пекле, або ў раі.
А сказ разважлівы такі.

На гэтым свеце праз вякі
Караюць з выдумкаю цела.
Душа ж, пакуль не адляцела,
Не ў кожным мучыцца-такі
Сусветы зоры замялі
І там, у свеце бесцялесным,
Душы той прыйдзецца балесна,
Што не балела на зямлі.
(З’яўляецца другі вядучы са свечкай).

(А.Гарун “Малітва”)
Вядучы.
Я бачыла: што сын яго стаяў
На пушчы ў маліўся.
І словы ў гневе прамаўляў,
А твар слязьмі абліўся.
-          Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў!
Малюнак слоў, палючых,
Бо кроў мая сачыцца зноў
І з ранаў тых балючых…
Дзівіся, Пане, слабы я,
Саўсім не маю сілы,..
Гарыць, баліць душа мая.
О, Божа, дай мне сілы…
Схіліся к нам Ты і ўбач,
З гадзінай горш жывецца.
Цяжэе боль, мацнее плач,
Галоў усё болей гнецца.
Паслухай ноччу, удзень святы,
\скажы маўчаці звонам, -
і колькі жальб пачуеш ты!
Зямля азвецца стогнам…
Узглянь! Навокал чорны свет,
Прыцьменна праўды сонца,
Надзей у людзях болей нет, -
Пашлі ж ім абаронца!
Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў
Зямля б ад іх траслася!
Баляць бы раны мае зноў,
І кроў з іх палілася…
Настане твой вялікі час,
Твая засвеціць хвала.
Малюся ж, - дай мне гэткіх слоў.
Сцаліш мяне, паможаш,
Гарыць душа, баліць ізноў…
Вялікі! Дай, як можаш!
(Стаяць са свечкамі два вядучых, з’яўляецца трэці)

(Мікола Маляўка “На гэтым стаім!”)
Вядучы.
Мы, беларусы, - простыя людзі.
Край свой і продкаў постаці любім.
Рады заўсёды добрым гасцям,

Рады калі спрыяюць і нам…
Мы, беларусы, дбайныя людзі.
Рукі – на плузе. Рукі – на склюдзе.
Граем-спяваем зноў жа як след,
Пояс аздобім – любуецца свет…
Мы, беларусы, - божыя людзі,
Крыжык святы асвечвае грудзі,
Дома, у кожнай хаце-абраз.
Бог міласэрны з намі. У нас.
(Усе 3 вядучых стаяць са свечкамі. Гучыць песня “Малітва”)
(З’яўляецца другі вядучы)

(Рыгор Барадулін “Паспагадай”)
Вядучы.
Божа, паспагадай усім –
І магутнаму, і слабому,
І відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.

Божа, паспагадай усім –
Каб вайной не ішоў брат на брата,
Каб сякера ржавела ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.

Божа, паспагадай усім –
Каб цяплелі пагляды людскія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі радзім.

Да любві, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння, усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!
(Выходзіць. Гучыць ціхая музыка, усе ўдзельнікі па чарзе выходзяць, чытаючы малітву на розных мовах, выстройваюцца, утвараючы крыж з запаленнымі свечкамі).

1.      Отче наш, сущий на небеси,
Да святится Имя твоё,
Да придет царствие твое,
Да будет воля Твоя, яко на Небеси,
Так и Земли.
Хлеб наш насущный,
Дай нам на сей день,
И прости нам долги наши,
Яко мы прощаем должникам нашим.
Не введи нас во искушение,
Но избави нас от лукавого.
Аминь.

2.      Отче наш, ежэ эсы на небесах!
Хай святытця Імя твае.
Та прыйдэ царствіе твое
Та будэ воля твоя, яко на небі,
Так і на зэмлі.
Хліб наш насуўный дай нам лнэсь
І пробач нам боргы нашы,
Я ко і мы пробачаем боргам нашім.
Не введы нас у спокусу, но позбав нас від лукавого.
Амінь.
3.      (На польскай мове).
4.      (На англійскай мове).
5.      Ойча наш, што ў нябёсах,
Хай свяціцца імя Твае,
І ў зорах і ў лёсах,
Хай прыйдзе Царства Твае,
Як спаталя,
Хай Твая ўселадарная
Збудзецца воля
Як на Небе, гэтак і на зямлі.
Хлеб наш надзённы пашлі,
Жыццядар, сёння нам.
І даруй нам нашы даўгі,
Як і мы даруем даўжнікам.
Адгарадзі ад нас спакуслівыя лугі.
І ў смутны час, і ў цёмныя дні
Нас ад нячысціка аслані
Не зрушыцца Царства Твае
Цяпер і заўсёды, і на вячніны вячнін.
Амін.
(Усе сталі на калені, а другі са свечкай устае і чытае)

Вядучы.
-          О, Боже мой, благодарю
За то, что дал моим очам
Ты видеть мир, твой вечный Храм
И ночь, и волны, и зарю.
Везде я чувствую, везде тебя, Господь – в ночной тиши,
Пока живу – Тебе молюсь,
Тебя люблю, дышу тобой,
Когда умру, - с тобой сольюсь,
Как звёзды с утренней зарёй,
Хочу, чтоб жизнь моя была
Тебе немолчная хвала
Тебя за полночь и зарю,
За жизнь и смерть – благодарю!
( Гучыць песня «Обетованная земля», усе ўстаюць і выстрайваюцца ў адну лінію)
Дзеці, а затым і ўсе па чарзе (па двое) дараць усім гасцям галубкоў з надпісам «Будзьце благаславёныя!»)

ГАСЦЁЎНЯ: “Дарога да храма”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.