Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

пятница


 Ранішнік на тэму “За чысціню роднай мовы”
5-6 кл




ПЕРШАЯ ЧАСТКА

……………………………………
А смеццем пісьменнік В.Біанкі называе ўсе лішнія словы, якія часам можна пачуць у гаворцы людзей, якія абыякава адносяцца да мовы. Біанкі заўважыў наступнае: “Стоит начать думать о словах, о языке, как весь этот мусор сам собой изчезнет из вашей речи: вам просто стыдно станет их произносить, а тем более писать”.
Я.Купала, Я.Колас і іншыя выдатныя дзеячы беларускай культуры заклікалі малодшае пакаленне любіць і шанаваць родную мову, берагчы і ўзбагачаць духоўную спадчыну народа.
(Верш аб мове ст.50 “Народная асвета” 1986 г. № 3)

ДРУГАЯ ЧАСТКА

(На сцэну выходзяць вядучыя)
1 вядучы. Рабяты! Наш ранішнік – пра культуру мовы.
2 вядучы. Каб мова была граматнай, патрэбна правільна гаварыць і вымаўляць словы.
(выходзяць два вучні. Разгортваюць плакат са словамі і чытаюць іх)

АЛФАВІТ         КВАРТАЛ    АГЕНТ
МАГАЗІН         ГЕКТАР        ЛАСКАВА
ДАКУМЕНТ    ЛОПУХ         КРЭМЕНЬ
Першы вучань. (да гледачоў). Запомніце, як вымаўляюцца гэтыя словы. Калі ў вас узнікне пытанне, як вымаўляецца, ці як вымавіць слова, звяртайцеся да слоўніка. (паказвае слоўнік).
1 вядучы. Словы ў размове патрэбна вымаўляць ясна і выразна, каб кожны вас мог зразумець.
2 вядучы. Каб не было ў вас у роце кашы, якая была ў Сашы. (Выходзіць вучань і чытае верш “Сашына каша”).

Жыве на свеце Саша.
У роце ў Сашы каша –
Не рысавая каша,
Не грэчневая каша,
Не манка,
Не аўсянка,
На салодкім малацэ.

З раніцы ў роце ў Сашы
Словы простыя нашы –
Словы простыя нашы
На беларускай мове.

Але тое, што можна выразна
Сказаць для ўсіх зразумела,
Прыгожа, чыста, ясна, -
Як людзі гавораць –
Наш Саша так карожыць,
Што сам зразумець не можа.
1 вядучы. Вельмі важна яшчэ і тое, якім тонам  гаворыць чалавек. Часам самыя звычайныя словы могуць стаць грубымі і крыўднымі. Паслухайце, як хлопчык Віця размаўляе са сваёй старэйшай сястрой. (Сцэна. Віця сядзіць на стуле, заклаўшы нагу за нагу. У руках у яго кніжка. Уваходзіць яго сястрычка).
Сястра. Добры дзень, Віця.
Віця (паблажліва). Здрасьце.
Сястра. Віця, збегай за вадой. І вось яшчэ да цябе просьба: насячы дровы.
Віця (незадаволена). Вось яшчэ!
Сястра. Ну, калі ласка, не цягні, а то я не паспею табе сарочку памыць.
Віця. Ну, і падумаеш!
Сястра. Віця, падумай, што ты гаворыш. Мне вельмі патрэбна хутчэй вызваліцца
Віця. Падумаеш, вельмі патрэбна… (сястра і Віця выходзяць са сцэны).
2 вядучы. Гаварыць правільна, прыгожа – гэта значыць не толькі захоўваць правілы вымаўлення, але і ўжываць у патрэбнай граматычнай форме, правільна будаваць сказы, падбіраць патрэбныя па сэнсу словы, у лагічнай паслядоўнасці выказваць свае думкі.
1 вядучы. Іначай у вас можа з’явіцца хвароба, якою хварэў Пеця Круцілкін. (На сцэну выходзіць доктар у белым халаце, у акулярах і Пеця).
Доктар. На што скардзіцеся, малады чалавек?
Пеця. Захварэў я маласць, доктар. Толькі і спраў, што ў роце штосьці пухне і ў горле дзярэ.
Доктар. У роце гаворыш? Зараз паглядзім. У якім класе вучыцеся, малады чалавек?
Пеця. У пятым “Бы”.
Доктар. У пятым “Бы”? не ведаю такога класа. А па-сяброўску вы жывеце ў сваім класе?
Пеця. Страшна дружна. У нас заўсёды жудасна весела…
Доктар. Жудасна і весела! Гм… А вучыцеся як?
Пеця. Парадачак! Жалезна! Асабліва дзяўчынкі жмуць… Іх настаўніца ў пух і прах хваліць…
Доктар. Парадачак… Жалезна… Ну, адкрый рот. Я так і знаў. У цябе сур’ёзна баліць язык. І доктар тут нічым не дапаможа. Вылечыцца ты можаш сам. Я табе дам добры рацэпт. Вось ён. (Дапаможнік па беларускай мове). З яго ты даведаешся, як патрэбна гаварыць.
1 вядучы. Яснасці і дакладнасць думкі парушаецца пры неправільным выбары слоў ці іх спалучэнняў. Дрэнна гучыць спалучэнне слоў “жудасна весела”, “страшна дружна”, якія ўжываў Пеця. Словы страшна, жудасна. абазначаюць цяжкія пачуцці і іх нельга выкарыстоўваць для ацэнкі станоўчых з’яў.
2 вядучы. Некаторыя вучні гавораць правільна толькі на ўроку. Але калі выходзяць з класа, з’яўляюцца непатрэбныя славечкі, а часам і грубыя выказванні. Калі рабяты пісалі сачыненне, то лепшая работа была ў Сярожы. Усім яна спадабалася.

(Вядучы чытае работу)
Прыйшла вясна. Пачарнелі гурбы снегу, падуў цёплы вецер. І сонца ласкава засвяціла на блакітным небе. Зараз і рэчка не вытрымала і вызвалілася з-пад лёду. Пабеглі празрыстыя ручайкі па дарогах і ярах.
1 вядучы. Хораша напісаў Сярожа пра наступленне вясны. Цікава было слухаць яго сачыненне. Але вось кончыліся ўрокі. І на вуліцы вы не пазнаеце Сярожу.
Сярожа. Эй, Мішка, ты што, аглох? (На сцэне з’яўляецца Мішка)
Міша. Ну як кантрольная прайшла?
Сярожа. Класна! На ўсе пяць! Ну што, Мішка, махнём сёння ў кіно? Там, гавораць, карціна ідзе такая – блеск!
Міша. Што гэты ты, Сярожа, так дзіўна загаварыў?
Сярожа. А ў мяне два языкі: адзін для заняткаў, а другі – для таварышаў. Гудбай. Мы адчальваем. (Ідуць са сцэны).
1 вядучы. Непрыемна слухаць, калі рабяты называюць адзін аднаго: Мішка, Ванька, Танька. Гэта раней барын, які хацеў падкрэсліць сваю перавагу над сялянамі, слугамі, называў іх з пагардай Ванькамі, Палашкамі, Пецькамі.
Пра тых, хто не паважае сваіх сяброў гавораць так:
“Дзякуй”, “добры дзень”, “прабачце”
вымаўляць ён не прывык…Простага слова “выбачайце”
не адолеў яго язык.
Не скажа ён сябрам па школе:
Алёша, Пеця, Ваня, Толя.
Сваіх сяброў заве ён толькі:
Алёшка, Пецька, Ванька, Толька.
2 вядучы. У сваёй мове мы павінны ўжываць словы ў тым значэнні, якое яны маюць. (ст.52-54 № 3 1986 г.)
1 вядучы. Як каштоўнае багацце і недасягальную зброю культуры разглядвалі беларускую мову Я.Купала і Я.Колас.
2 вядучы. Барацьба за чысціню, за вастрыню мовы, за сэнсавую дакладнасць – ёсць барацьба за зброю культуры.
(Усе ўдзельнікі выходзяць на сцэну)

Першы вучань. Ласкавай, мілагучнай, як песня, назваў беларускую мову І.Мележ.
Другі вучань. З любоўю і замілаваннем пісаў пра беларускую мову народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка ў вершы “Родная мова”.
Яны даспадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хаваючы змест.
Як многа гавораць мне назвы такія –
Мінск, Пінск, Брэст.
Трэці вучань.
Калі паразважыць – нецяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкі любілі спакойную працу –
Шклоў, Клецк, Мір.
Чацвёрты вучань.
А вораг находзіў – бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз,
І разам з Бярозаю катаў тапілі
Пціч, Друць, Сож.
Пяты вучань.
Дзяды і бацькі нашы мову стваралі,
Каб звонка звінела, была як агонь.
І сёлаў імёны, як гукі цымбалаў –
Блань, Струнь, Звонь!
Першы вучань.
Мову свабодную, мудрую і простую
Нам пакаленні ў спадчыну падарылі.
2 вядучы.
Купала і Колас, Танк і Буйло
Яе ў сваіх тварэннях збераглі.
Першы вучань.
Мова паэтаў нам служыць прыкладам,
Яна мудрасцю народнаю адзначана.
Усе: Авалодвайце беларускай мовай! Змагайцеся за культуру мовы!

 Ранішнік на тэму “За чысціню роднай мовы”

четверг

Урок наадварот


Урок наадварот
(у ролі дзяцей – настаўнікі, у ролі настаўнікаў – вучні)

Гучыць рэп-музыка. У клас увальваюцца вучні.

Майхерская: Дайце хто-небудзь дамашку здуць.
Ніканека: А чё, у самой кацялок не варыць?
Майхерская: Да чё, шкода ці што? Наташка, дапамагай. Ты ж ведаеш, што з парай мне дахаты нельга. Старыя з’ядуць.
Таліпава: Пяцёрачку!
Майхерская: Эх ты! А яшчэ сяброўка!
Іваноў: Ды хопіць вам. Не ў кайф гэтыя вашыя базары. Ідзіце да мяне, разам адцягнемся. (танцуе)
(Ваўчок з Паляковічам гуляюць у карты. Прафенава зубрыць параграф).
Майхерская: Валечка, ты піянер?
Парфенава: Так.
Майхерская: Дай спісаць.
Парфенава: Сапраўдныя піянеры спісваць на даюць. А ў цябе курыць ёсць?
Майхерская: Так я ж кінула.
Парфенава: Тады адстань, не бачыш, я вучу.
( Званок. Заходзіць настаўнік. Яго ніхто не заўважае).
Настаўнік: Добры дзень, дзеці.
Усе: Добры дзень, Андрэй Анатольевіч.
Настаўнік: Можаце сядаць. (Усе сядаюць. Настаўнік сядае на крэсла. Яно развальваецца. Усе смяюцца)
Ваўчок: Андрэй Анатольевіч, Майхерская не зрабіла хатняе заданне і ва ўсіх прасіла спісваць. Парфенава курыць, Таліпаў слухае дрэнную музыку, Паляковіч увесь перапынак у карты гуляў, а крэсла вам Барыкін падсунуў.
Настаўнік: Малайчына, Наташа, сядай – 5!
Усе: Шасцёрка, ябеда, фу-у-у!
Настаўнік: Маўчаць! Дзе Барыкін? Дзе ён? (уваходзіць Барыкін)
Настаўнік: Ты дзе быў?
Барыкін: У туалеце.
Настаўнік: Паўтары гадзіны? Што ты там рабіў? (слухае адказ на вуха)
-          Што? Паўтары гадзіны? Як ты сябе адчуваеш? (адказ на вуха)
-          Ну сядай, сядай. Ну-с пачнем.
-          Да дошкі пойдзе… (усе пад партамі)
Барыкін: Андрэй Анатольевіч, можна выйсці?
Настаўнік: Што, ізноў?
Барыкін: Ізноў.
Настаўнік: Таліпаў. Да дошкі, а ты ідзі.
Барыкін: Нічога, я пасяджу.
Тіліпаў: А чаго адразу я?
Настаўнік: Разгаворчыкі! Таліпаў, да дошкі! Ты вучыў верш? Пачынай: Аднойчы ў зімовую сцюдзёную пару…
Таліпаў: Аднойчы ў зімовую сцюдзёную пару… (маўчыць)
Настаўнік: Я з лесу выйшаў…
Таліпаў: Вы з лесу выйшлі…
Настаўнік: Ды не я, а ты!
Таліпаў: Я? У сцюдзёную зімовую пару? Не, Андрэй Анатольевіч, у такое надвор’е лепш урубіць музыку і класна адцягнуцца.
Настаўнік: Так, ты не гатовы, сябар.
Таліпаў: Мы з мамай учора на базар ездзілі, а ўвечары мне зуб балеў, а потым святло прапала.
Настаўнік: Добра, сядай. Так, Нікішчанка, колькі ў цябе “2” па хіміі.
Нікішчанка: 8.
Настаўнік: Калі ты ўжо возмешся за вучобу? Колькі гэта можа працягвацца? Вось адкажы мне, што такое Н2О?
Нікішчанка: (думае) Вада.
Настаўнік: А зараз па складаней. Якая формула вады?
Нікішчанка: (думае)…
Настаўнік: Можа быць Н2О?
Нікішчанка: Так.
Настаўнік: Добра, пакуль “4”, але яшчэ трошачкі і я вазьму цябе на алімпіяду. Ну, што Майхерская, спісала хатняе заданне?
Майхерская: Я ўчора над ім цэлы вечар сядзела, а вы мне такое гаворыце.
Настаўнік: Ну-ка, нясі яго сюды. (правярае) А гэта што за слова такое “шыпленак”? Ці гэта: “шабла квякала ў лабоце”? Які жах! 26 памылак у адным сказе. (Рве сшытак, высыпае сабе на галаву. Танцуе)
Майхерская: Супакойцеся, Андрэй Анатольевіч! Вады!
Настаўнік: Вон! На месца! Карнікі! “Шабла квякала ў  лабоце”! (хапаецца за сэрца)
-          Божа мой! Яшчэ 10 хвілін! Барыкін, да дошкі! Колькі слоў сёння вывучыў?
Барыкін: Адно.
Настаўнік: І якое ж?
Барыкін: Хэлоў (hello)
Настаўнік: Як?
Барыкін: Хэлоў.
Настаўнік: І ўсё?
Барыкін: Е-ес (yes)
Настаўнік: Зараз я табе пастаўлю.
Барыкін: Андрэй Анатольевіч, мы ўчора бульбу капалі.
Настаўнік: Заўсёды ілжэш! Дарослымі сталі. Пашкевіч вунь ужо вусы адрасціў. Ну-ка паўтары.
Барыкін:  Hello (6-7 разоў)
Настаўнік: Усе 2 балы (Барыкін адцягвае руку)
Барыкін: Не стаўце. Хочаце я вам яшчэ адно слова скажу??
Настаўнік: Ну?
Барыкін: Good bye (Гуд бай)
(Настаўнік падае. Яго нясуць. Звініць званок. Настаўнік ачнуўся: “Нясіце на могіслкі. Не хачу на ўрок!!!) (Уносяць).


Урок наадварот

суббота

ДЗЯДЫ - Заняткі этнаграфічнага гуртка


ДЗЯДЫ

 Заняткі этнаграфічнага гуртка
  

І. Выступленні вучняў


1. Дзяды і прадзеды – якія вы?
І дзе, скажыце, тая ніць,
Якую ў спадчыну пакінулі,
Каб ёй вякі навечна зліць?

І што цяпер вам можа сніцца,
Калі я тут пад шум травы,
Звіню танюсенькаю ніццю
Між мёртвым светам і жывым?
А.Сербантовіч

2. Дзяды, асяніны – народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Так называлі і дзень, калі адбываўся гэты абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.
Дзяды – перажытак культу продкаў у славян. Людзі верылі, што душа чалавека пасля смерці, перш чым пайсці ёй у рай ці пекла, доўга блукае па свеце і патрабуе ежы і пітва. Таму ладзіліся памінальныя сталы (трызны) на шосты, дзевяты і саракавы дзень, а таксама ў гадавіну смерці. На жалобны стол ставіліся куцця, клёцкі, бліны, гарэлка. Нябожчыкаў клікалі да сябе так: “Святыя Дзяды! Завём вас, хадзіце да нас!”.

3. Дзяды адзначаюцца вясною (на радуніцу), летам (перад сёмухай), восенню (напярэдадні Змітровага дня – 8 лістапада па новаму стылю) і зімой (перад масленіцай). Галоўнымі лічыліся Змітраўскія Дзяды. У беларусаў існавала традыцыя адзначаць змітраўскія Дзяды ў канцы кастрычніка ў праваслаўных і 2 лістапада ў каталікоў.

4. Святкаванню Змітраўскіх Дзядоў садзейнічалі матэрыяльны дастатак і вольны час. У гэтыя Дзяды “трэба сем раз паесці, каб шчокі ўспухнулі”, - кажуць сяляне жартам. Напярэдадні свята калолі парсюка ці рэзалі цялушку, або авечку. Гатавалі святочныя абрадавыя стравы: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса (Дзеці паказваюць іх ус.). Падрыхтоўка да гэтага свята ўключала абавязковае ўпарадкаванне і ўборку падвор’я і хаты. Усе мыліся ў лазні. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў. Паводле звычаю, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі дзядам.
Ёсць звычай нічога не прыбіраць са стала пасля жалобнай вячэры, каб “дзядам” было што есці, калі яны збяруцца ўначы. Пра Змітравы Дзяды таксама казалі: “Жылі дзяды – не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі”.
Абрад сведчыць аб высокай маральнасці земляробаў, вялікай павазе да сваіх папярэднікаў.

ІІ. Памінальнае запрашэнне дзядоў на вячэру


- Дзяды нашы святыя, радзіцелі, хадзеце да нас вячэраці. Чакаем вас, як і тысячы, і сотні гадоў назад чакалі. Хадзеце на бяседу ціхую, спавядальную ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў: і старыя, і немаўляты, і маці, і сёстры, і браты, і бацькі, і людзі чужыя, незнаёмыя. Пагаворым мы з вамі, дзяды, як адвеку ў краі нашым, і вясной на маслёнку, і ля магілак на радаўніцу, і перад калядамі, і на сёмуху. Бо як жыве прырода разважна, так і памяць нашая не згасае, асвятляе шляхі наступнікам. Верым, як некалі верылі вы, дзяды нашыя: чалавек не знікае без следу. Душа ягоная жыве ў нас, у Сусвеце. Гэта тыя, хто сышоў са сцежак зямных, перадаюць нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас пуцявіны нашыя да дзяцей, унукаў і далей імкнуць.
Дзяды нашы шаноўныя, завітайце на асяніны. Мы хаты прыбралі, ручнікі белая памінальныя павесілі. Чакаем вас. Зла не трымайце, што былі беспамятнымі мы: бывала, забываліся на вас, не заклікалі на вячэру, магілкі не бераглі. Мінае чорны час здранцвення, вяртаемся да ісцін векавечных. Дык памажыце, мудрыя дзяды, дайсці нам да вечных крыніц, каб дзеці не заблудзілі потым.
Для вас мы адчынілі дзверы, вокны, для вас на стол прыбралі, як належыць. Запалім свечку ў жыце, як спрадвеку. Бо нам не жыць, калі не помніць вас.
…Здавалася ў цемры забыцця, у шане адцуранцаў ад народу, калі ад нас ахоўвалі магілы і кволыя нявінныя шапталі кветкі, не будзе даравання нам, нашчадкам, што гэтак занядбалі мы святое. Ды вы мудрэй за нас, Дзяды. І вось ідзеце спадчыну агледзець. Не надта мы багатыя цяпер, ад гучных слоў аскоміна на сэрцах. І ўсё ж сышліся разам стрэціць вас, пагаварыць пра даўняе, былое. Сказаць не складна, можа, але чыста, сумленна і аддана вам: мы чуем вашых душаў трапятанне. Чакаем вас і верым.

ІІІ. Жалобная вячэра
Гаспадар запальвае свечку.
- Прыходзьце да нас на асяніцы ўсе тыя, хто займалі гэту сялібу. (на талерку, пакрытую бліном, гаспадар адкладвае трохі з кожнай пададзенай стравы і ставіць яе асобнаJ
- Святыя дзяды! Прыйдзіце сюды – гэта вам!

Гаспадар:
-          Сёння мы ўспомнім  выдатных продкаў беларусаў:
-          волатаў-асілкаў легенд і паданняў, племянных князёў Тура, Радзіма, Рагвалода і яго дачку Рагнеду;
-          хрысціянскіх асветнікаў Кірылу Тураўскага І Ефрасінню Полацкую;
-          першадрукароў Францішка Скарыну І Пятра Мсціслаўца;
-          выдатных ураджэнцаў Беларусі Тадэвуша Касцюшку, Станіслава Манюшку, Адама Міцкевіча;
-          змагара за волю народа Кастуся Каліноўскага;
-          песняроў Францішка Багушэвіча, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і многіх, многіх іншых.

Гаспадар:
- Толькі што на ўроках літаратуры мы знаёміліся з новымі для нас творамі Я.Коласа. Яго апавяданні, вершы, паэмы вельмі цікавыя, прымушаюць задумацца над сэнсам жыцця, вучаць любіць свой народ, Нашу мову. Давайце сёння ўспомнім яго добрым словам:

Вітаем словам удзячнасці таго,
Чыё імя Радзіма ўшанавала, -
Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,
Каб век яна квітнела, расцвітала.

Калі малымі напрадвесні
Хадзілі ў першы клас,
Была твая ў час той песня
Старонкаю жыцця для нас.
Яе вучылі мы на памяць,
Яна нас клікала ісці
У навуку яснымі шляхамі,
Заўжды быць смелымі ў жыцці.

Песні Коласа нас
навучылі Радзіму любіць,
родны край бараніць,
лютых ворагаю біць,
ненавідзець мінуўшчыны здані.
Навучылі чытаць
цёмных пушчаў паданні,
разумець мову зор
і напевы азёр,
хваляў неманскіх звон,
веліч сённяшніх дзён.
Кнігі Коласа нам
і калыскай, і школай былі.

На беларускай роднай мове
Чытаю з захапленнем іх.
Як многа сілы ў кожным слове!
Як многа дум і мар у іх!
Яны – зямлі вялікай голас.
Калі чытаю, -
хвіляй той, -
Здаецца мне,
нібы сам Колас,
як бацька, гутарыць са мной.

І кніжкі вашы – у вякоў на ўліку, -
так, смела я скажу вам пра вякі! –
Іх зберагуць, як скарб для ўсіх адзіны,
Народы ўсёй нашай краіны.

Ён кожнае дрэва
І кветку любіў
Ён гэтага краю часцінкаю быў.

Дзён юначых быў калыскай Нёман –
Бурная, імклівая рака.
Чуў ты плач над ім і ціхі гоман,
Песні селяніна, рыбака.

Тваё сэрца гэта ўсё ўмясціла –
Шчырае, шырокае, як свет.
І свой край, што родным быў і мілым,
Ты з любоўю апяваў, паэт.

Замоўк пясняр, але гучаці слову,
Якому суджана з вяком вясці размову.
У вечным, у народным хоры голас
Я чую зноўку – то гаворыць Колас.

Бывай, пясняр, - мы ціха вымаўляем,
Але ў адно ўсе верым, добра знаем,
Што век табе ў любові жыць між намі,
Між намі і наступнымі сынамі.

 

ДЗЯДЫ

 Заняткі этнаграфічнага гуртка

пятница

Залатая восень - Сцэнарый ранішніка (класная гадзіна).


Залатая восень - Сцэнарый ранішніка (класная гадзіна).

1 вяд.
У верасні толькі да нас завітала,
А лес па-мастацку афарбавала,
Хоць золата ўсюды старанна развесіла,
Ды сумна ў прыродзе, маркотна, невесела.
Неба вунь плача, і птушкі маўчаць,
Вецер штодзённа стаў злы бушаваць…
Дык хто з вас адкажа, хто адгадае,
Што за мастачка ўжо гэта такая?
Дзеці: Восень! (хорам)
2 вяд.
Сёння ў нас свята “Залатая восень”. Шмат вершаў прысвяцілі паэты гэтай цудоўнай пары года.
1 вучань:
Восень, восень залатая
сее радасць на зямлі.
Хмарка ў сінім небе тае
мкнуць у вырай жураўлі.
2 вучань:
Не чуваць у лесе птушак,
летні гоман сціх і шум.
Матылькоў няма і мушак –
луг ахутаў мілы сум.
3 вучань:
Ніткай срэбнай павуцінне,
у косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
4 вучань:
Я іду лясною сцежкай,
як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
на спатканне выйшла мне.
5 вучань:
Ярка, хораша прыбрала
усюды дрэвы і кусты
і зямлю памалявала
у колер жоўта-залаты.
Гучыць песня “Восень наступіла”.
(уваходзіць Восень у касцюме)
Восень:
Добры дзень! Многа добрых слоў я пачула пра сябе, а цяпер парадуйце мяне сваімі ведамі, сваёй кемлівасцю, адгадайце мае загадкі.
1.       
Поле пустуе,
Вецер лютуе,
Дождж палівае,
Калі гэта бывае? (восень)
2.      Не крот, а капае, лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае. (бульбакапалка)
3.   Ніхто не палохае, а яны ўсе дрыжуць. (лісты асіны)
Дзеці.
Восень! Восень!
Прывітанне!
Рады мы тваім дарам.
У цябе мы запытаем:
“Што прынесла, восень нам?”
Восень. Я прынесла вам мукі.
Дзеці. Значыць будуць піражкі!
Восень. Я прынесла грэчкі.
Дзеці. Будуць перапечкі.
Восень. Буракоў, капусты, круп.
Дзеці. Будзе боршч і будзе суп.
Восень. Ці рады вы грушам?
Дзеці. На зіму насушым…
Восень. Ну, а яблыкі – што мёд!
Дзець. На варэнне, на кампот.
Восень. Я прынесла мёду.
Дзеці.
Поўную калоду!
Ты і яблыкаў і мёду,
Ты і хлеба нам дала.
Ну, а добрае надвор’е
Ты для нас не прытаіла?
Восень.
Я пашлю вам дожджык з неба.
Дзеці.
Не, не хочам! Нам не трэба
Дожджык не перашкаджай, -
Мы збіраем ураджай.
(гучыць песня “Дожджык”)
1 вяд.
Я вельмі люблю восень. Восень багатая. Восень шчодрая. Восень прыгожая. Дрэвы стаяць жоўтыя, чырвоныя. У лесе, ў парках зямля, засыпаная лісцем, падобна на рознакаляровы дыван. Глядзіш – не наглядзішся.
2 вяд.
А колькі багацця восенню! Яблыкі, памідоры, сланечнікі, бульба, буракі, морква! Усё спелае, свежае, сакавітае, толькі што з градкі. Выбірай, што падабаецца. (гульня “Збяры ўраджай”)
Восень.
Дзеці, а якія народныя прыкметы пра восень вы ведаеце? (вучні па чарзе адказваюць)
1.      Гром у верасні – цёплая восень;
2.      Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна – зіма будзе позняя;
3.      Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць;
4.      У лістападзе гола ў садзе;
5.      Сухі і цёплы верасень – позняя зіма;
6.      Гром у кастрычніку – будзе зіма без снегу;
7.      На рабіне многа ягад – дажджлівая восень, мала ягад – сухая.
Восень.
А на развітанне я хачу даведацца, хто з вас самы назіральны. Адгадайце мае загадкі.
-          хто збірае яблыкі спіной? (вожык)
-          які лясны жыхар сушыць грыбы на дрэвах? (вавёрка)
-          у якіх дрэў восенню чырванеюць лісты? (асіна, клён, рабіна)
-          якое дрэва ў Беларусі адным з першых мяняе афарбоўку лісця і скідвае яго (ясень)
(гучыць песня “Небо в тучах”)

Настаўнік:
Кожны па-свойму рыхтуецца да зімы. Скача непаседа-вавёрка, збірае арэхі, жалуды, хавае іх у дуплы, а калі знойдзе на зямлі грыбок, сарве яго і павесіць сушыць на дрэве -  зімою ёй гэта вельмі спатрэбіцца. Цэлы дзень працуе вавёрка і ўсё пазірае на суседа – старога вожыка, які восенню зрабіўся непаваротлівы, мала бегае па лесе. Мы павінны дапамагчы жывёлам перазімаваць гэту цяжкую пару года. А прырода нам аддзячыць сваёй шчодрасцю і прыгажосцю. (Восень раздае яблыкі гасцям і ўдзельнікам).


Залатая восень - Сцэнарый ранішніка (класная гадзіна).  

четверг

ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ “Мой родны кут”


ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ “Мой родны кут”

Вядучы:
1. Паважаныя сябры! Размова ў нас сёння пойдзе пра родны кут, пра зямлю бацькоў, зямлю, дзе мы зрабілі першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі самае дарагое, самае блізкае, і куды б цябе не закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёй душэўная сувязь. Гэта зямля – зямля нашай роднай Беларусі, з яе чароўнымі куткамі прыроды, з ціхімі павольнымі рэкамі, блакітнымі азёрамі, зялёнымі пушчамі.
Давайце разам з вамі нагадаем беларускую вёску, беларускую хату, чалавека. Толькі размова будзе этнаграфічная, таму што багата чаго змянілася: вопратку народную носяць не паўсюды, а толькі месцамі, гаспадыні хлеб самі пякуць не часта.
Размова пойдзе пра тыповае, пра тое, што розніць побыт беларуса ад побыту, скажам, грузіна ці ўкраінца. Вы гатовы да такой размовы? Цудоўна! Пачнём.

2. Для пачатку вы павінны прадставіць свой столік. Як? А гэта залежыць ад вас, вашай фантазіі. /Але вы павінны памятаць, што вы беларусы, родная мова – беларуская, жывем мы ў Беларусі/.
Аб’ектыўнасць вашых адказаў ацэніць журы: /прадставіць/.
/5 хвілін ра роздум/ (гучыць музыка)

Гатовы? Пачнём. /Прадстаўленне столікаў/

3. Сябры, нагадайце беларускі кірмаш, дзе збіраюцца з усёй навакольнай мясцовасці… Бо, дзе, як не на кірмашы, можна даведацца аб багацці роднага краю? Тут і міскі, талеркі, гаршкі. Хусткі, усё такое добрае і прыгожае… Народныя промыслы. Яны звязаны з вырабамі па-мастацку аформленых прадметаў побыту, адзення, цацак і іншага. На Беларусі здаўна былі тканыя і вышываныя ручнікі. Абрусы, посцілкі і дываны, плеценыя з саломкі ўпрагожанні, узорыстае адзенне, гліняны посуд, цацкі. Вам, паважаныя сябры, пытанне.
Дзе ў Беларусі знаходзяцца цэнтры народнага мастацтва? (3 хвіліны на роздум)

4. А вось, як сцежкі ў полі, рушнікі. На іх валошкі з макамі ў вяночак, нагаткі, рамонкі… Адкажыце, калі ласка, чым адрозніваюцца гэтыя ручнікі? Дзе, у якіх мэтах яны выкарыстоўваюцца?
/3 хвіліны на роздум/

Журы падводзіць вынікі.

Паважаныя сябры!

Звярніце ўвагу на рэчы, якія ляжаць на століках. Гэта правільныя адказы. Я прачытаю ўрыўкі з адной вельмі цікавай кніжцы, а вы ў гэтых вершах павінны знайсці прыклады народных слоў, якія знікаюць з сучаснай мовы. А потым знайдзіце тыя рэчы на століку, аб якіх пойдзе гаворка.

Слухайце!
Заданне 1-му століку:
Стаяў асобна ў місцы скорам
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі –
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў.
Што гэта за ліст бабкоў? Пашукайце сярод рэчаў ліст бабкоў. /лаўровы ліст/

Заданне 2-му століку:
Наклаўшы люльку, вынуў скалку
Адкалупіў ён цыру галку
І гасіць крэсівам іскрынкі,
Як залаценькія пылінкі,
З нягромкім трэскам узвіліся.
Ці знойдзіце вы скалку і цыр? /скалка – крэмень, цыр – высушаная чага/

Заданне 3-му століку:
Часамі хмураю вясною
Цяплом павее, цішынёю,
І хмарак сівыя фальбоны
Падуць, апусцяцца на ніз,
І неба яснага абрыс
Зірне скрозь цяжкія заслоны…
Шукайце фальбоны /аборкі/.

Заданне 4-му століку:
Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся,
Яшчэ б гадок пажыць ціха.
Але найгоршае тут ліха – збірай зноў цапстрыкі. Трасіся
Па караням з дабром, сям’ёю.
У самы бездараж вясною
Што за цапстрыкі? /цапстрыкі – дробязь/

5. Сапраўды, на жаль, многае як з нашай мовы, так  з нашага побыту, звычаяў забыта. Нам усім трэба берагчы непаўторнасць старыны, яна ў першую чаргу – у роднай мове.

6. А зараз конкурс незвычайны. Гутарка пойдзе пра байкі. Але іх трэба не расказаць, а паказаць.
Паважаныя сябры! Вось вам і назвы баек. Вы павінны іх паказаць, а ўсе астатнія – разгадаць. /Прадстаўленне/.
Сапраўды кажуць: слова – срэбра, маўчанне – золата!
Вельмі цікава. Дзякую. Слова журы. А мы працуем далей.

7. І ў Маскве, і ў Кіеве, і ў Мінску, у хаце, у сталоўцы – амаль паўсюль вы ясцё тыя ж самыя катлеты ці біфштэксы, носіце тыповую вопратку з падобных матэрыялаў, усё больш забываецца непаўторнасць і адметнасць жыцця той мясціны, адкуль вы родам. А да канца забываць гэта нельга.

Вам прыйдзецца ўспомніць:

1-шы столік – першыя стравы:
-          галоўная была “капуста” з кіслай ці свежай капусты
-          паліўка – тлусты гарачы суп
-          панцак – пярловы суп з грыбамі
-          булён – бульбяны суп, зашквараны салам
-          шчаўё
-          боршч з буракоў, мяса і грыбоў
-          маладая крапіва з яйкамі
-          халаднік з халодным мясам і агуркамі

2-гі столік – другія стравы:
-          калдуны
-          яешня-глазуха, запечаная з салам і мясам
-          верашчака
-          мачанка з блінамі
-          галоўнае было сала /пасля – зімняя і летняя каўбасы, паляндвіцы/
-          юшка /з рыбы/
-          крупнік
п’юць:
-          квас
-          бярозавік
-          хатняе піва
-          брага

3-ці столік – адзенне жанчыны:
-          кашуля /сарочка/
-          бязрукаўка /шнуроўка, станік, гарсэт/
-          спадніца /андарак/
-          фартухі
-          хустка

4-ты столік – адзенне мужчыны:
-          сарочка
-          нагавіцы
-          камізэлька
-          шапкі / ”магеркі”, “аблавухі”/
-          паясы
-          скураныя “пасталы”, ці лапці

А зараз мы з вамі нагадаем беларускія песні. Музыкант зайграе, а вы павінны прадоўжыць песню. Пачнём з першага століка.
Калі ў нас пачалася размова пра музыку, я хацела б, каб вы нагадалі народныя музычныя інструменты (гуслі, жалейка, скрыпка, цымбалы, свісцелка, ліра, бубен, басэтля, шархуны).



А зараз журы падвядзе вынік гульні.
Выйграў столік №______

І напрыканцы па традыцыі развітальная песня
/песня “Бывайце здаровы”/


Да пабачэння, сябры!


ВЕЧАР АДПАЧЫНКУ “Мой родны кут”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.