Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

воскресенье

Сцэнар Дзень Маці


Сцэнар Дзень Маці






(Запрашаюцца маці вучняў)

На сцэне плакаты.

Маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея,
будучае народа, падтрымка ў горы і радасці.
С.Грахоўскі

Не знаю,
Ці ёсць жыццё
На нейкіх зорках.
Я знаў толькі адну зорку –
Пяцікрылую далонь маці,
На якой выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні.
Святло якой
Вечна струменіць.
М.Танк

1 вядучы: Добры дзень!
2 вядучы: Добры дзень!
1 вядучы: Як добра і справядліва, што 14 кастрычніка зацверждана ў нашай краіне як Дзень Маці. Народная мудрасць сцвярджае: “Бацька фармуе розум, а маці лашчыць цела, душу”. І гэта сапраўды так. Мужчына імкнецца прадоўжыць сябе ў справах сваіх рук і розуму, у імені і прозвішчы дзіцяці, а жанчына дае жыццё новаму чалавеку, вучыць адрозніваць дабро ад зла. Ад маці мы атрымліваем першыя ўрокі.
2 вядучы: Маці – найлепшае і найцудоўнейшае з усяго, што створана калі-небудзь прыродай.
1 вядучы: Маці – гэта дом, адкуль мы выйшлі. Маці – гэта цяпло і спакой.
2 вядучы: Вось чаму дзень 14 кастрычніка па прыкладу многіх краін свету ў 1996 годзе ўведзены і ў Беларусі ў ранг асаблівых.
1 вядучы: Дзень Маці супадае з вялікім народным святам Пакроваў. Паводле тлумачэнняў праваслаўнай царквы, Пакровы – пакрывала Божай маці, якая абараніла людзей ад бяды…
2 вядучы: Нашы маці гатовы ратаваць нас ад любога няшчасця, засланіць сваімі грудзьмі, каб толькі з намі нічога не здарылася.
1 вядучы: Адразу прыгадваецца старадаўняя прыпавесць пра юнака, які па загаду сваёй няўмольнай каханкі прынёс ёй у ахвяру матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, моцна выцяўся аб камень і застагнаў. “Ой, табе ж баліць, сынок?! Ідзі цішэй, дзіцятка”, - азвалася матчына сэрца.
Верш:
Усё, што маю,
Усё ад маці –
Усмешка,
Першы боль да слёз,
І асцярожны крок
Па хаце,
І мой круты,
Няроўны лёс.
Ад маці –
Першыя барозны
На гэтай любае зямлі,
І вочы ясныя,
Як вёсны,
І на далонях
Мазалі.
Ад маці
Уся мая навука,
А ўсё астатняе –
Пасля.
Ад маці –
Радасці і мука,
А маці –
Родная зямля.
С.Грахоўскі “Усё ад маці”

Ніл Гілевіч “Маці”
Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй “Са святам!”
І цалую знаёмыя родныя вусны,
І бяру пад руку,
І іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б’е
Дух гарачы капусны.

Я гляджу ў яе вочы,
Што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукі сухія,
Прапахлыя зеллем
І схілюся да сэрца…
А трэба б упасці
Перад ёю-нядужай, сівой –
На калені.

Вочы маці!
У доўгія зімнія ночы
Вы над намі
Вясёлымі зоркамі ззялі,
Вы ў нясцерпнай дрымоце
Зліпаліся, вочы,
Але, усё ж усміхаліся нам,
Забаўлялі…

Рукі маці!
Вы ў працы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод
Мазалі, як бабіны,
Вы аж нылі ўвечар.
Матуліны рукі,
Спавіваючы нас
Перад сном галубіным.

Сэрца маці!
Наш боль быў тваім,
Не іначай,
Сорам наш
Ты насіла велізарным горам,
Кропля ж кожная
Радасці светлай дзіцячай
Напаўняла цябе,
Разлівалася морам…
А цяпер ёй –
Адно б на сынка наглядзецца…
Жаль і горыч, і боль
Мне душу працінае!
Як жа позна,
Як позна, любімыя дзеці –
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем…

Верш “Маці”
Цераз вокны ў хату
Месяц пазірае,
Спіць уся сямейка,
Ноч адпачывае.

Толькі наша маці
Шые, вышывае,
Калыханку сыну
Ціхенька спявае

-          Спі, сыночак, родны,
Лю-лі, лю-лі, лю-лі
Пад страхой усе птушкі
Ужо даўно паснулі.
І ручнік на шчасце
Вышые сыночку.
З песняй ля калыскі
Прасядзіць усю ночку.
(На сцэне сядзіць дзяўчынка з лялькай у руках.
Яна ціхенька спявае калыханку).

Мой сыночак нагуляўся
Ды на ложак спаць паклаўся.
Спі, сыночак, засынай
Ды вялікі вырастай.

Наша мушка-залатушка
Да сыночка прыляцела,
У куточку ціха села.
Яна бзумкала-спявала,
На Алёшку пазірала,
Каб ляжаў ён ціха-ціха,
Каб не ведаў хлопчык ліха.

Два каточка тут гуляюць
І сыночка забаўляюць,
Вы, каточкі, ціха будзьце.
Мой сыночак будзе спаць,
А я буду калыхаць.

Зоркі з неба пазіраюць,
Малых дзетак забаўляюць.
Добры месяц срэбрабокі
Захаваўся за аблокі.
Трэба ўсім адпачываць.
Спаць, спаць, спаць…

1 вядучы:
раней усіх яна ўстае,
пазней за ўсіх кладзецца.
Яна жыве, яна пяе, -
І дзецям лепш пяецца.

2 вядучы:
Ты не шкадуй ласкавых слоў
для роднай маці, для адзінай,
адказвай маці на любоў –
будзь верным, добрым сынам!
(На сцэну запрашаюцца вучні і іх маці. Дзеці, ставячы ступню на ступень, павінны дайсці кожны да сваёй маці, гаворачы пры гэтым ёй ласкавыя словы. Пераможа той, хто першы дойдзе да сваёй маці).
1 вядучы: Ніхто цябе так не шкадуе і не любіць так, як маці.
2 вядучы: Ніхто так горка не тужыць па табе ў адзіноце, як маці.
1 вядучы: Ніхто не ўмее так чакаць, як яна. Ніхто, як маці, не радуецца, нават, самым маленькім радасцям дзяцей сваіх.
2 вядучы: Ніхто не ўмее цярпець і дараваць так, як маці.
1 вядучы: Верш “Маці”.
Вецер свішча за цёмным акном.
Ціха, ціха ў хаце.
Ля іконы стаіць перад сном
Мая добрая маці.

Аб чым, ведаю, молішся ты –
За дзяцей і за ўнукаў.
У акно, бы вандроўнік чужы,
Вецер ціха пастукаў.

Замарылася. Цяжка адной
Упраўляцца па дому.
Думкі светлыя мрояцца ёй,
Адганяючы стому.

Вецер свішча за цёмным акном.
Ціхі-ціха ў хаце.
Ля іконы стаіць перад сном
Мая добрая маці.
(Адказы на пытанні).

2 вядучы: А цяпер паслухайце легенду пра маці. Думаю, што для многіх яна будзе павучальнай. Даўным-даўно на беразе Чорнага мора жылі людзі. Яны аралі зямлю, пасвілі скаціну і палявалі на дзікіх звяроў. Восенню, калі скончваліся палявыя работы, людзі выходзілі на бераг мора і ладзілі вясёлыя святы, спявалі, танцавалі ля вогнішча, бавілі час у гульнях, якія скончваліся кіданнем стрэлаў шчасця. Калі юнак хацеў стаць паляўнічым, ён пускаў стралу ў бок лесу, калі пастухом – у бок стэпаў, калі ж аратым – у бок поля. Глядзець на гэтыя гульні выходзіў сам цар Нептун. Кожны раз, гледзячы на гульні, ён усміхаўся і казаў:
- Як людзі не выхваляюцца сваёй сілай, а мяне ўсё ж баяцца. Ніхто з іх не адважыўся пусціць стралу ў бок маіх уладанняў. Аднойчы выйшлі да вогнішча юнакі, раптам павярнуліся ў бок мора і ўсе, як адзін, пусцілі стрэлы. Нептун прыйшоў у шаленства.
- Я ўсіх вас пахаваю ў безданні марской! – закрычаў ён. Жанчыны задумаліся, марскі цар на самой справе можа пахаваць іх у моры. Думалі яны, думалі і вырашылі аддаць усю сваю сілу сынам. Юнакі, узяўшы мацярынскую сілу, падышлі да самага берага мора. Каб не пусціць іх да вады, Нептун узяў вялікія хвалі, але хлопцы не пабеглі назад. Затое пасля гэтага іх маці сталі слабымі.
1 вядучы: Вы бачылі калі-небудзь слабых жанчын? Калі сустракаеце, ведайце: гэтыя жанчыны аддалі сваю сілу дзецям.
Калі Нептун убачыў, што юнакі не адступілі, ён дзіка рассмяяўся і злосна закрычаў жанчынам:
-          Няхай сабе вашыя сыны выстаялі супраць мяне тут на беразе, але ў моры я парву ім рукі.
Жанчыны зноў задумаліся. Так, і гэта марскі цар зрабіць можа, у яго моцныя жылы. Пакуль яны думалі, на паверхню выплылі дочкі Нептуна. Яны, як і іх бацька былі вельмі непрыгожыя, і таму папрасілі:
- Жанчыны, аддайце нам сваю прыгажосць, а мы дастанем з дна мора моцнай травы, спляцем з яе жылы для вашых сыноў, і рукі іх будуць такія ж моцныя, як у нашага марскога бацькі.
Жанчыны адразу пагадзіліся і аддалі дочкам марскога цара сваю прыгажосць.
2 вядучы: Калі вы ўбачыце дзе-небудзь непрыгожую жанчыну, гэта яна ахвяравала сваім хараством дзеля дзяцей.
1 вядучы: Цар Нептун даведаўся аб гэтым, што зрабілі яго дочкі і разгневаўся, выкінуў іх з мора і ператварыў у чаек.
2 вядучы: Вы чулі, як чайкі плачуць над морам? Гэта яны просяцца дахаты, але жорсткі бацька не пускае іх назад і нават не глядзіць на іх.
1 вядучы: Затое маракі заўсёды глядзяць і наглядзецца не могуць на чаек, таму, што яны носяць прыгажосць іх маці.
2 вядучы: Юнакі, адчуўшы моц у руках і плячах, нарэшце выйшлі ў мора. Выйшлі і прапалі. Чакаюць іх маці, чакаюць – не вяртаюцца сыны. Паявіўся зноў перад жанчынамі Нептун і засмяяўся так, што ад яго смеху нават хвалі захадзілі на моры.
- Не дачакацца вам цяпер сваіх сыноў! – рагатаў ён – яны ж блукаюць. Вы забыліся, што на моры няма ні дарог, ні сцяжынак. І ён зноў зайшоўся ў страшным смеху.
1 вядучы: Тады жанчыны ўсклікнулі:
- Няхай будзе ў нашых вачах менш святла, але няхай над нашай зямлёй яшчэ ярчэй гараць зоркі, каб нашы сыны знайшлі па іх дарогу да родных берагоў.
Толькі яны так сказалі, і ў небе адразу ярка-ярка заблішчэлі зоркі. Юнакі ўбачылі іх і хутка вярнуліся дадому.
2 вядучы: Вось чаму маракі моцныя і непераможныя. Маці аддалі ім усё лепшае, што мелі.

Верш “Маці”.
Кажуць мне, падобны на цябе я.
Усмешка, як твая, пагляд вачэй.
Колькі ж, мама, з добраю надзеяй
З-за мяне не спала ты начэй?
Ростам я з табой амаль зраўняўся,
Ці ж магу я сэрцам дарасці?
Каб як ты, я праўды не баяўся,
Каб як ты, жыццём сваім ісці?

(Усе дзеляцца на дзве каманды, паміж якімі праводзіцца конкурс: Хто больш ведае вершаў і песняў пра маці).

Сцэнка адбываецца на аўтобусным прыпынку. Жанчына з пустымі кошыкамі. Мужчына з пустым мехам і бутэлькай.
Мужчына: (да суседкі, што сядзіць справа) Ну што, цётка, усё прадала, што прывозіла? Бачу, што ўсё, бо кошык пусты. Во ўсе цяпер у гандаль кінуліся. Нават старыя. Камерсанты. Ха-ха-ха!
(Жанчына моўчкі адварочваецца ад яго).
Мужчына: (звяртаецца да суседкі) Вось ты мне скажы, цётка. Возіце, возіце на гэты рынак усё, гандлюеце. А навошта вам тыя грошы? Навошта, га? Колькі ж вам трэба? Дык не! Усё цягнеце! Добра, калі якая разумнейшая, ды хоць дзецям аддае, а то ж ёсць і такія, што абцугамі з іх “зайца” не вырвеш. Вось я хачу табе сказаць… (жанчына перасядае на лаўку. Прыходзіць бабулька).
Мужчына: Здароў, маці!
Бабулька: Здароў, сынок!
Мужчына: У гасцях была?
Бабулька: Адгадаў, у дачкі.
Мужчына: Пачаставала дачка? Паўлітэрку паставіла?
Бабулька: не мой гэта клопат – паўлітэрка. Унучкоў панянчыла.
Мужчына: Яно так. І мая маці не п’е. а цяпер куды едзеш?
Бабулька: Дамоў. Да сына.
Мужчына: Так ужо і не выпіла ні колечкі? А я таксама ў госці еду. Да маці.
Бабулька: Дай Божа ёй здароўя.
Мужчына: Яна ў мяне харошая старая, я люблю сваю матулю. Часцяком наведваю яе. Не забываю.
Бабулька: Адна жыве?
Мужчына: Ёй і адной неблага. У яе агарод, парсюк. У тую нядзелю быў, памог кабанчыка асвяжаваць. У яе сала пакінуў. Не пакрыўдзіцца. А цяпер гасцінец вязу (лапае па кішэні з бутэлькай).
Бабулька: (не разабраўшыся) Добра, што гасцінец вязеш. На маці нельга забывацца.
Мужчына: Я і не забываюся. Кожны выхадны еду. А дапамагаць ёй няма патрэбы – свая бульба расце. Увосень накапала, і мне мяхоў пяць перападзе. А то купляў бы на рынку. Харошая ў мяне матуля! Вось толькі слабенькая зусім стала. Самой цяжка з агародам упраўляцца. Суседзяў просіць дапамагаць.
Бабулька: А сам дапамагаеш?
Мужчына: А як жа! Кабанчыка вось у тую нядзелю асвяжаваў… Ёй увага дарагая, а не там якія грошы. Грошы для яе не галоўнае. Яна іх у мяне не просіць. І даў бы, але ведаю – не возьме. У суседзяў пазычыць, а ў мяне не просіць. Зараз прыеду, сяду з мамачкай за стол, пагаворым, вып’ем. Вось толькі шкада, не п’е яна.
Жанчына: А чаму яе да сябе не ўзяць? (пытае жанчына, што перасела)
Мужчына: А што ёй рабіць у горадзе? Яна ж прывыкла ўсё жыццё працаваць? А потым хто ж агарод даглядзіць, хто парсючка згадуе? (памаўчаўшы) І не хачу, каб мая яе крыўдзіла. Нявесткі і свякрухі заўсёды не ладзяць. Не, няхай мая маці лепш сама будзе гаспадыняю. Вось заеду зараз. О то маці будзе рада! Агуркоў мне навыбірала зялёненькіх на засол… Сядзем за стол, пагаворым.
Жанчына: А вось і аўтобус наш!
1 вядучы: Ну што, пазналі ў галоўным героі каго-небудзь са сваіх знаёмых, сваякоў, суседзяў? На жаль, такіх клапатлівых сыноў і дачок многа. Але ж памятайце, што маці сагравала нас сваім сэрцам. Яна адкрывала нам гэты дзівосны свет. Бяссоннымі начамі люляла і песціла, суровым поглядам гартавала душу. Не шкадавала сіл сваіх, сілу давала нам. Бо яна – Маці!
2 вядучы: невычэрпаны сэнс гэтага адзінага слова, зразумелага, бадай, на ўсіх мовах свету. У ім і ласка, і шчымлівы боль, і любоў, і надзея.
1 вядучы: Калі нам бывае вельмі балюча, з глыбіні душы вырываецца енк: “Ма-ма”, і адразу, здаецца, адразу стане лягчэй. Так было ў маленстве, так будзе заўсёды.
2 вядучы: А цяпер паслухаем, што і як пішуць пра сваіх матуль вучні нашай школы.
(Зачытваюцца сачыненні вучняў).


Сцэнар Дзень Маці

четверг

Сцэнар Новага года ў школе

Сцэнар Новага года ў школе
Сцэнар Новага года ў школе



Напісанне сцэнарыя на Новы год у школе - гэта досыць адказны і працаёмкі працэс. Чаму? Ды таму што, Новы год - гэта адзін з самых любімых дзіцячых святаў. Яго чакаюць усе - і першаклашкі, і старшакласнікі, і, нават, выпускнікі! Новы год у школе - гэта заўсёды доўгачаканы свята!

Паспрабую стварыць кароткую інструкцыю па напісанні сцэнара Новага года ў школе.

1. Такім чынам, падрыхтоўку да свята неабходна пачаць за тры тыдні да правядзення. У сваёй школе, я досыць часта праводжу конкурсы. Конкурсы малюнкаў да Новага Году, конкурсы плакатаў, конкурсы паштовак і г.д. Абвяшчэнне вынікаў анансаваных конкурсаў можна зрабіць падчас правядзення самога свята. На самай свяце варта ўручыць прызы пераможцам такога навагодняга конкурсу! У мінулым годзе, у нашай школе мы абвясцілі конкурс на лепшую навагоднюю цацку, зробленую сваімі рукамі! Вы не паверыце, колькі арыгінальных рэчаў зрабілі дзеці - не апісаць!!!

2. Навагоднія святы, па ўжо ўстоянай традыцыі, рэкамендуецца праводзіць асобна для дзяцей розных узростаў. Яно і зразумела - старшакласнікам будзе проста ВЕЛЬМІ нудна і нецікава глядзець дзіцячую навагоднюю казку для першакласнікаў. Для малянят, у канцы навагодняга прадстаўлення можна арганізаваць салодкі стол, конкурсы са салодкімі прызамі і г.д.

3. Што б Вы не спрабавалі рабіць, але, як паказвае вопыт, для старшакласнікаў нічога лепш навагодняй дыскатэкі - прыдумаць складана. Дыскатэка, так дыскатэка. Тады варта "развесці" танцы - цікавымі фрагментамі. У маёй школе, у якасці гукааператар, ды-джэя, навагодніх вядучых - былі самі вучні старэйшых класаў. Таксама, у перадпачатку Новага года, выпускнікі ведаюць, што ўпрыгожванне залы і навагодняй елкі - гэта іх традыцыя і абавязак! Падчас правядзення Навагодняй дыскатэкі, у сцэнар мы ўключылі гумарыстычныя навагоднія сцэнкі - гэта разнастаіць дыскатэку. У канцы свята, звычайна выбіраем Навагодняга караля балю і Навагоднюю каралеву!

4. Не спрабуйце зрабіць усё ў адзіночку! Актыўна прыцягвайце дзяцей да падрыхтоўцы. Хай, кожны клас, які ўдзельнічае ў свяце, будзе не пасіўным госцем, а актыўным складальнікам сцэнара. Вы ўбачыце, наколькі крэатыўна падыходзяць дзеці да падобных мерапрыемстваў. Дайце волю фантазіям сваіх вучняў, і Навагодні баль у Вашай школе будзе непаўторным і незабыўным!

У якасці прыкладу, рэкамендую ўзяць сцэнар Новага года ў школе

Жадаю Вам удачы і поспехаў у нашым нялёгкім настаўніцкім працы!

Сцэнар Новага года ў школе

вторник

Свята Павука


Свята Павука

Клас дзеліцца на 5 груп:
1.      “Павук-воўк”,
2.      “Павук-сенакосец”,
3.      “Хатні павук”,
4.      “Павук-крыжавік”,
5.      “Тарантул”.

Кожная група рыхтуе  выгляд павука розных відаў. Іх развешваюць на нітках пад столлю. З вугла ў вугал працягнута чорная нітка, якая робіць павуцінне. Кожная група рыхтуе народныя прыкметы, выказванні, загадкі. У клас уваходзіць Бураціна.
Бураціна: дзеці, як мне хочацца ўсякіх прыгод. Хочаце са мной пайсці да ільвоў, тыграў, леапардаў у далёкія дрымучыя лясы.
Настаўніца: Давайце дапаможам Бураціна ў пошуку прыгод.
Вучань: Ці ведаеш ты, Бураціна, што вакол нас: у полі, у лесе, на беразе возера і, нават, у хаце жывуць такія ж цікавыя і небяспечныя жывёліны?
Настаўніца: Дзеці, вы здагадаліся аб чым ідзе размова?
8 ног, 8 рук
вышываюць шоўкам круг.
Майстар у шоўку ведае тоўк,
Купляйце мухі шоўк.
Бураціна: Вось добра! Як хочацца трапіць да вашых васьміногіх паляўнічых. (Гучыць музыка на тэму прыроды). Рабяты, паглядзіце мы трапілі ў лавушку. Што будзем рабіць?
Настаўніца: Мы знаходзімся ў царстве Павука. Каб выбрацца з павуціны, нам трэба групамі выканаць такое заданне.
1 конкурс.
Саставіць апавяданне з 5 сказаў, якія апісваюць жыццё таго віду павука, якога прадстаўляе група.
Напрыклад: “Павук-сенакосец”.
1.      Мы самыя страшныя павукі.
2.      Мы не пляцем сеці, а хутка бегаем у высокай траве.
3.      У нас доўгія ногі.
4.      Калі адарваць адну з ног, яна косіць як касец.
5.      З-за гэтага нас назвалі сенакосцамі.
Бураціна: Ура! Мы на свабодзе. А давайце заглянем да нашага Павука.
Настаўніца: У госці без падарункаў не ходзяць.

2 конкурс. Вырабіць вырабы Павуку з прыроднага матэрыяла.

3 конкурс. Інсцэніроўка.
Частка з мастацкага твора з персанажам – Павуком.

4 конкурс. Пастаноўка пазнавальных пытанняў адзін аднаму.
1.      Хто даўжэй аса ці павук? (аса).
2.      Як называюцца павукі даўжынёй 4 см? (тарантул).
3.      У якіх павукоў ногі таўшчынёй з карандаш? (павукі-птушкаеды).
4.      Калі да павука падыдзе чалавек з палкай, ці бачыць ён яго? (палку бачыць, а чалавека не, т.я. вочы слабыя і бачаць на адлегласці 10 см).
5.      Колькі вачэй і колькі ног? (8 і 8).
6.      Ці жывуць павукі пад вадой? (вадзяны павук).
7.      Што ядуць вадзяныя павукі? (лічынак камароў, вадзяных насякомых).
8.      Ці смяротныя ўкусы павукоў для чалавека? (птушкаедаў, каракуртаў).
9.      Ці жывуць павукі паблізу чалавека? (хатнія павукі).
10.  Самы небяспечны павук Расіі? (каракурт).
11.  Ці можна назваць павука насякомым? (не, у насякомых 6 ног, а ў павука 8).
5 конкурс. Загадак
(загадкі напісаны на лісціках і раздаюцца групам)
1.      Не для рыбаў, а сеці ставіць?
2.      Не поп, а з крыжам?
3.      Танчэй гэтай пражы не знойдзеш на свеце?
4.      Цягнецца нітка, а ў клубок не зматаць?
5.      Ніткай пляце, сядзе і ахвяру чакае?
6 конкурс. Народных прыкмет.
(раздаюцца прыкметы, аформленыя ў выглядзе плакатаў.
Трэба абаснаваць тое, ці іншае назіранне)

1.      Павук узмоцнена пляце ці размотвае сеці – да ветру.
2.      Павук размяшчае павуцінне колам – чакай дажджу.
3.      Доўгае павуцінне ляціць – да яснай восені і няхуткага снегу.
4.      Узмоцнена пляце сець – да сухога надвор’я.
5.      Шмат павуціння на “бабскае лета” – да яснай восені і халоднай зімы.

Свята Павука

пятница

Няхай адбудзецца цуд


Няхай адбудзецца цуд


(На сцэну выходзіць стваральнік з анёлам. З гліны і вады лепіць Прыроду, Зямлю. Зямля выконвае танец)

Сцэна 1.
На сцэне вялікая карта кантынентаў, на кожным кантыненце проразь для галавы. У кожнай проразі па ходу з’яўляецца галава. Спачатку проразі закрыты. Стваральнік. Ён барадаты, у доўгім белым халаце.
Стваральнік: А вось блакітная планета Зямля. Я стварыў яе ўсяго за 7 дзён шмат гадоў таму. Якая яна была прыгожая. Спачатку блакітны акіян пакрываў яе ўсю. А ў сэрцы яе кіпела і плавілася гарачае жыццё. З’яўляліся вулканы, вырасталі горы, з’явіліся першыя расліны, а потым – жывыя істоты. Паветра было чыстым, вада празрыстая. Яркая зелень лясоў пакрывала горы. Хутка з’явіліся разумныя істоты. Вось тады я і падаўся ў далёкія вандраванні па Галактыцы, а вярнуўся толькі зараз, і хацеў бы ведаць, што з тварэннем рук маіх сталася.
-          Эх, Зямля, як пажываеш, прыгажуня?
Азія: З-з-здрасце.
Стваральнік: Добры дзень, добры дзень. (галава высоўваецца больш і аглядвае кантыненты).
Азія: Сёстры прачынайцеся. Камісія. (у прорэзях з’яўляюцца голавы).
Стваральнік: Добры дзень, дзяўчынкі.
Кантыненты: Добры дзень, бацюшка.
Стваральнік:
З дальніх вандраванняў вяртаючыся,
Хацеў бы я даведацца,
Як жылі вы тут без мяне
Які цяпер ваш стан і стан прыроды?
Здаецца, зараз мне вас і не пазнаць.
Еўропа:
Ды як сказаць табе, Стваральнік,
Канешне, мы ўжо не тыя.
А калі-нікалі мы горка плачам
Па даўнейшай нашай прыгажосці,
Але зараз цывілізаваныя, адукаваныя.
Афрыка: Так, добра табе гаварыць, бо жыве ў Еўропе цывілізаваны народ. А мой народ ад голаду пакутуе. І трэба лес нам вырубаць, каб на палях вырасціць зерне.
Паўднёвая Амерыка: У сваіх праблемах вы вінаватыя самі, і ніхто вас лес вырубаць не прымушаў. А што да голаду – мы вам дапаможам, радыёактыўныя адходы падаем.
Аўстралія: Так, вы не вінаватыя ні ў чым? Хто зайцоў прытуліў у маю савану. Той доўгавухі ненасытны звер для фермераў бічом стаў.
Антарктыда: Ах, колькі будзеце сварыцца. Я выносіць вас больш не магу. Па вашай міласці жыву я з азонавай дзірой і то маўчу.
Стваральнік: З’явілася мне нядрэнная думка. Каб вашыя спрэчкі давесці да канца хачу я паміж вамі правесці конкурс прыгажосці.
Сцэна 2.
( Стол. За ім сядзяць трое: Стваральнік, Пасейдон, Дыяніс. Выходзяць 4 кантыненты: Паўднёвая Амерыка (П.А.), Еўропа (Е), Азія (Азія), Антарктыда (Ант.). Сядаюць на лаўку).
Стваральнік: Ну што ж, пачнем. Хто прыгажосць з вас захаваў, якую я вам падараваў?
П.А.: Хачу спачатку я спытаць, хто прыгажосць прыйшоў цаніць?
Стваральнік: Што ты мяне не прызнаеш?
П.А.: Што ты, што ты! Ты памяць наша ды іконы. А вось сябры твае мне не вядомы.
Стваральнік: Ну што ж. Вось гэта Пасейдон. Ён бог мора і ведае для вод закон. А вось прыгожы Дыяніс, па глебах ён спецыяліст. Ну што, як вам састаў журы?
Е: Нармальнае, як ты не глядзі.
Стваральнік: Ну што ж, пачнем, хто першы?
(П.А. устае і падыходзіць да стала).
Стваральнік: Ну, ну пакажыся і раскажы-ка кантынент, што з паветрам тваім.
П.А.: Ну што ж не ўтаю, забруджванні ёсць, трошкі копаці і смалы, але ўвогуле ўсё не так ужо і дрэнна.
Стваральнік: Вазьмі мае лясы, азёры. Яны прыгожыя, нічога не скажаш, але пагаворым аб іншым. Адкуль чорны дым наўкол?
П.А.: Ах, гэта дробязі, Стваральнік. Падуе вецер, мой сябар, увесь дым знясе на поўдзень у мора. Так што пытанне гэтае ты мог і не задаваць.
Стваральнік: Дай разабрацца, пачакай! Адкуль кіслотныя дажджы? Скажы, нарэшце, праўду мне.
П.А.:
Настроілі зямляне ТЭЦ,
Хімкамбінаты і заводы
Капцяць палі. Неба, воды.
А транспарт – жыцця новы стыль,
Усяму прычынай – аўтамабіль.
Грузавікі і мэрсэдэсы,
Ад іх заўсёды выхлапныя бесы.
Стваральнік:
Чакай прарву я твой адказ
Падайце мне працівагаз
(усе ўдзельнікі)
-          Ты праўда, бацька, пабляднеў,
-          Папі вады, здымі вянец.
Стваральнік: А як жа лес на беразе?
Еўропа: Я паручыцца не магу, што карані п’юць ваду гнілую.
Дыяніс: А што ж рускі чарназём? Калі ён знікне, дзе возьмем? Калі палі з кожным годам пусцеюць, вёскі выміраюць.
Стваральнік: А вось чуў я, быў у вас цудоўны край, Палессем зваўся. Азёры, рэкі, шмат траў і пладароднейшыя землі. А зараз бачым мы?
Дыяніс: Бязлюддзе, палі не родзяць, пакрыты смертаносным пылам лугі, закінутыя дамы, сады, пакрыты гніллю.
Еўропа: Так, Чарнобыля бяда. І не прабачу я ніколі той грэх вялікі людзям.
Стваральнік: Працягнем свята нашае, сябры. Прашу сказаць, хто вы?
Азія: Я – Азія. Еўропа пахвалялася я лічу дарма. Японія, Кітай, Вьетнам, Іран – пералічэнне цудоўных краін. Вяршыня міру – Эверэст дастаў галавоў свод нябёс. Прыгожая і густая сібірская тайга.
Стваральнік: Мусіць, мне зараз усё зразумела. Амерыка не такая прыгожая.
Пасейдон: Працягнем конкурс прыгажосці. Еўропа, выходзь і ты.
Стваральнік: Тваё аблічча мне было некалі мілым. З любоўю я цябе ствараў.
Еўропа: Твая праўда. Я лепш за ўсіх сясцёр. (Усе астатнія смяюцца). Ляпіў яе Стваральнік, не спяшаючыся. Каб усім была сястрыцай добрай.
Стваральнік: Што ж, працягваем конкурс наш. Еўропы слухаем расказ.
Еўропа: Ды мне пахваліцца не грэх. Заўсёды мела я поспех. Адно перасяленне краін да канала – гэта не хлусня. Ну, скажам, Францыя, сястрыца, жывапісная Ніца, ці Італія, сябры. Ці не праўда райская зямля. Такое неба, паветра, мора. Вось дзе не ведаюць людзі гора, Германія – цудоўны Рэйн.
Стваральнік: А ваду, матуля, не лі, не такая ўжо ў Германіі рэчка.
Пасейдон: Супраць законаў прыроды канцэрны льюць у рэку адходы: канцэрагены, нафту, фенолы запоўнілі рачныя долы.
Стваральнік: Чакай, чакай, давай-ка разбяромся мы са справамі. Скажы-ка, Пасейдон, прыйшла і твая чарга.
Пасейдон: Так з водамі дрэнныя справы. І калі б была мая ўлада, то забараніў бы я табе працаваць кантынентам. Байкал, Урал і Каспій ужо хутка будуць у Чырвонай кнізе. Дрыжу я ад злосці і нямею.
Азія: Чаго ты мяне абвінавачваеш, Стваральнік, у канцы канцоў чалавек жа гаспадар.
Стваральнік: Гаспадар! Так! Ён малайчынка! Ну вось, глядзі, возмем Байкал. Што месца каштоўнае, хто ведаў? На гэтым месцы… (не знаходзіць слоў) папера-цэлюлозны камбінат. І так ва ўсім. Сядай пакуль, сястра.
(Азія садзіцца. Паўза).
Стваральнік: Ну, хто застаўся там яшчэ? Ах, гэта ты, Снягурачка! Раскажы, што за справы.
Антарктыда: Мой покрыў – бялізна, маіх таросаў круцізна і чысціня маіх мораў бясспрэчная, чысцей і святлей за ўсіх.
Стваральнік: Чакай, чакай, казала ты яшчэ ў пачатку нашай сустрэчы, што жыць з пячаткай прыгажосці табе перашкаджае нешта.
Антарктыда: Так, ёсць тут такое, што тут пагаворыш. Касмічныя шкодныя праменні на зямлю пранікаюць праз азонавую дзірку.
П.А.: Нам, помню, гаварылі ў школе, што ты яшчэ і каралева мод.
Еўропа: Ну і справы, з дзіркай у падоле і каралева!
Стваральнік: Так наш конкурс падышоў да рысы. Так, нялёгка судзіць аб прыгажосці. А дзе яшчэ 3 кантыненты іншыя? Хацелася б іх убачыць.
Еўропа: У іх праблемы, што на зямлі, што на вадзе – ім не да прыгажосці.
Стваральнік: Што ж, паглядзім праз год, што будзе ў свеце. І конкурс правядзем шырэй, а пакуль што разыходзіцца нам час. Хай будзе “заўтра” лепш, чым “учора”. І вось да чаго імкнуся я. Ні ў чым не раздзялімы мы, сябры. Мы павінны быць сябрамі, а не ворагамі. І адно высокае неба цаніць, светлым агульным Сонцам любавацца, вадой акіяністай умывацца, дыхаць адзіным зямным паветрам. Не спрачаючыся, чалавек усяму віной.
Зямля: Але ўсё ж –такі я веру – чалавек апомніцца і чым хутчэй – тым лепш. І можа тады адбудзецца цуд – зноў прыгажосцю напоўніцца Зямля.

Няхай адбудзецца цуд

среда

Масленка - сцэнар свята масленіца


Масленка - сцэнар свята масленіца
(Гледачы сядзяць за сталамі ў пакоі)



1 вядучы: Восьмы дзень перад Вялікаднём называўся масленкай. Пачыналіся Запускі, якія заканчвалі калядны мясаед. Свята масленкі, поўная жартаў, забаў, асаблівага вяселля і гуллівасці. Рабілі і запальвалі кола, спальвалі выяву холаду-ляльку-зіму, пачыналі вадзіць першыя вясновыя карагоды, спявалі масленковыя песні. Вось адна з іх:
-          А ў нас сёння Масленка, Масленка,
А з-пад куста ластаўка, ластаўка.
Села ў пана на таку, на таку,
А пан кажа “Засяку, засяку”.
-          Не сячы мяне, паночак, не сячы,
Буду табе служыці, служыці,
Тваіх дзетак карміці, карміці.
2 вядучы: На Беларусі святкаванне Масленкі пачыналася непасрэдна ў чацвер, бяседныя застоллі – у пятніцу, а развітальныя, прабачальныя бяседы – у нядзелю.вось як прахадзіла прабачальная бяседа. (Інсцэніроўка).
… Апасля вячэры гаспадар садзіўся на кут. Да яго па чарзе падыходзілі людзі і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: ”Прабач, бацька родны, можа калі-небудзь саграшыў прад табою справаю ці ўчынкам!” Пасля таго, як усе родныя канчалі з абрадам “прабачэння”, гаспадар сыходзіў са “свайго месца” і ў сваю чаргу, кланяючыся да зямлі ўсяму свайму сямейству, просячы таксама даравання за свае грахі.
1 вядучы: На масленкавым тыдні збіраліся жанчыны ўсёй вёскі, бралі пояс ці папругу і прывязвалі да аднаго канца яго невялікі, але тоўсты абрубак дрэва, а другі канец пояса прывязвалі да нагі халастога хлопца, які ім сустракаўся, як бы ў пакаранне за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед. Калі хлопец не пажадае насіць за сабой гэты цяжар увесь дзень, ён павінны адкупіцца і даць жанчынам на пернікі некалькі манет.
2 вядучы: Тое ж рабілі і з дзяўчатамі, калі яны не выйшлі замуж у мясаед, хоць гэта адбывалася і не па іх віне. Збіраўся гурт хлопцаў. Да драўлянага чурбана прывязвалі вяроўку. Адзін з хлопцаў запрагаўся і цягнуў чурбан па вуліцы. Астатнія з жартамі ішлі за ім. Да іх далучалі дзеці і  шумным гуртам суправаджалі калоду. Падышоўшы да хаты, дзе ёсць дарослая дзяўчына, хлопцы прыпыняліся і патрабавалі выкуп за “калоду”. Дзяўчына выходзіла на двор, запрашала хлопцаў у хату і там іх частавала. Іншым разам хлопцы загароджвалі “калодкаю” выхад з хаты, і гаспадары павінны былі прапанаваць ім пачастунак. У такім парадку яны абыходзілі ўсё сяло. Не прыпыніцца з “калодкай” каля хаты, дзе ёсць сталая дзяўчына, лічылася вялікай крыўдай для яе.
1 вядучы: Калі ў сяле была дзяўчына, якая перад Масленкай выйшла замуж, то жанчыны вазілі “маладую”  на санках і спявалі ёй:
-          Маладая ты, Манюшка,
Выйдзі, выйдзі на вулку!
Вазьмі сыра – радзіш сына!
Вынесь мачку – радзіш дачку!
Муж маладой павінны быў частаваць спявачак.
2 вядучы: Існуе жарт, звязаны з панядзелкам пасля  Масленкі. Пачыналі Запускі і забаранялася есці мяса. Дык вось адзін цыган пытаўся ў папа, ці можна есці тое мяса, што застанецца ў зубах пасля Запуска. Поп сказаў: “А які ж гэта грэх, як засадзіў ты яго ў зубы, дык усё роўна, што з’еў”. Вось цыган на другія Запускі ўзяў вялікі кусок сала і засадзіў яго адным канцом у зубы і гэтак пераначаваў. Пасля таго варыў страву з гэтым салам…
1 вядучы: Але Масленка – гэта не толькі карагоды, шэсці, жарты ды забавы. На Масленку выпякалася вялікая колькасць бліноў – сімвала сонца і надыходзячай вясны. Кожны павінен быў частавацца гэтай стравай.
2 вядучы: Блін – старажытная славянская страва, бяруць сваё паходжанне ад часоў язычніцтва, гэтак жа, як і народнае свята – Масленка. Круглы і гарачы блін – сімвал веснавога сонца.
Для бліноў неабходна скаварада невялікіх памераў з тоўстым дном. Яе не мыюць, а наліваюць трошкі алею, насыпаюць буйной солі, праграюць, даюць астыць,  затым старанна праціраюць кавалачкам сухой тканіны.
Перад выпечкай скавараду добра награюць, змазваюць тлушчам. Вялікай драўлянай лыжкай выліваюць на яе такую колькасць цеста, каб яно магло разліцца па ўсёй паверхні. Для гэтага скавараду нахіляюць. Калі блін з аднаго боку падсмажыцца, яго пераварочваюць шырокім нажом, або спецыяльнай лапаткай. Затым блін здымаюць і кладуць у посуд.
2 вядучы: Бліны падаюцца на стол гарачымі з маслам, смятанай, мачанкай. ( у гэты час падаюцца бліны).
-          Частуйцеся, госці дарагія, блінамі з маслам і смятанай.
-          Блін не клін – бруха не распора.
-          Сядзіце, госці, два вечара. Вал бліноў напечана.
(Кожны клас падае журы бліны з рэцэптам)

Масленка - сцэнар свята масленіца

вторник

Сцэнар Новы год: «Навагодняя казка» - Навагодні сцэнар «Навагоднюю казку»


Сцэнар Новы год: «Навагодняя казка»


Навагодні сцэнар «Навагоднюю казку»


Аўтар - Эдуард Угрик


Дзеючыя асобы навагодняй казкі:
Гуня - увасобленая дабрыня
Зайчаня
Вавёрачка
Вожык
Кацяня
Звяркі
Скарпіён - правадыр забіякі
1-й Павук
2-й Павук
Трэці павук
Забіяка і задзіракі
Сава
Сарока-паштальён

А таксама: школьнікі 1, 2, 3-х і 5, 6, 7-х класаў

I.
Ўваходзіць зайчаня
Зайчаня: Прывітанне, хлопцы! Вы ведаеце, хто я?
Дзеці: Зайчык!
Зайчаня: Ну, я так не гуляю! Не паспеў спытаць - ужо адказалі! А раптам я трус? Вось ты, як думаеш: трус я ці не трус?
Дзіця: Трус.
Зайчаня: Ага! А вось і не адгадаў! Які ж я трус? Я - Заяц! А Заяц - звер дзікі!
Песенька Зайца
Я - Заяц! Я вельмі дзікі звер!
Спытай каго заўгодна і правер
А, калі ёсць сумненні, спытаеце ў мяне:
«Хто самы страшны звер у лесе?"
І я адкажу: Я!

Вось так вось! Я - самы страшны звер у лесе! Каго хочаш напалохаў.
У-у-у! (Робіць страшную морду. У гэты час з'яўляецца Вавёрачка.). Ну што, страшна?
Вавёрачка: Ні кропелькі не страшна.
Зайчаня: Ой! (Палохаецца ад нечаканасці) Мама! (Зачыняе глоза і дрыжыць). Хто тут?
Вавёрачка: Я, Вавёрачка.
Зайчаня: А, дык ты дзяўчынка! Вось я цябе цяпер за коску дзёран!
Вавёрачка: Толькі паспрабуй!
Зайчаня: А вось і паспрабую!
Вавёрачка: Паглядзіш, што будзе.
Зайчаня: А што будзе?
Вавёрачка: Вось пабачыш.
Зайчаня: Што я ўбачу? (Адкрывае вочы). А ты ведаеш, хто я такі?
Вавёрачка: Ведаю. Ты - жудасны хвалько.
Зайчаня: А вось і няпраўда! Я самы страшны звер у лесе! (Карчы морду). А-а-а!
Вавёрачка: Трус, што-ці?
Паўза
Зайчаня: Ну, ведаеш, мяне так яшчэ ніхто не абражаў. Я вадзіцца з табой не буду.
Вавёрачка: Я з хвалько і задзіракамі сама не вожусь. І, наогул, я да цётцы Саве іду.
Зайчаня: Калі ласка, сыходзь!
Вавёрачка: А я ўжо прыйшла (стукае ў дупло). Цётухна Сава! Цётухна Сава!

2.
Тыя ж і Сава.

Сава (выглядае): Хто там?
Вавёрачка: Гэта я, Вавёрачка. Мама Вавёрка вам гасцінцаў перадала.
Сава: Дзякуй, дарагая. Я табе таксама падарунак прыгатавала. Я запрасіла цябе на свята аднаго. Ён ужо павінен быць тут. Зараз я вас пазнаёмлю (глядзіць у лорнет). Дзе ж ён?

Далей навагоднія сцэнары для школы:
Сцэнар Новага года "Навагодняя казка"
Сцэнар Новага года "Навукоўцы і піраты"
Сцэнар Новага года "Новы кот"
Сцэнар Новага года "Навагодняя гісторыя"
Сцэнар Новага года "Магія экрана"




Сцэнар Новы год: «Навагодняя казка»


Навагодні сцэнар «Навагоднюю казку»

пятница

“А ў нас сёння Масленіца”


“А ў нас сёння Масленіца”



Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць і Вясну сустракаць. Сёння ў нас свята сонца і радасці.
У нас сягодня Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку,
Сыры ў масле тапілі,
Сырамі гору набілі.
Увага! Увага! Усім, усім, усім, хто не змерз зусім. Спяшайцеся, спяшайцеся парадаваць увесь свет. Зіма наш шле развітальны прывет.
(гучыць музыка)
Дзеці! Едзе, едзе Дзед Мароз у ледзяной калясцы. Ну а побач з ім Зіма з чарадзейнай казкі.
Дзед Мароз: Добры дзень, сябры даражэнькія! Вялікія і маленькія!
Зіма:
Мы прыйшлі развітацца да Вас.
Адышоў наш зімовы час.
Прывезлі вам масленіцу,
Пачынаем ластавіцу,
Наша Масленіца гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пешая не ходзіць.
Усё на коніках раз’язджае.
Ды каб конікі былі вараныя,
Ды каб слугі былі маладыя!
(Выносяць чучала масленіцы)
1 дзіця:
А мы Масленійцу дажыдалі.
У акенца паглядалі.
Гару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.
2 дзіця:
Ад сыру – гара сыра,
ад масла – гара ясна.
3 дзіця:
Масленіца – бела вутка,
Нясі сыру, масла хутка.
Сыру і масла, каб зіма згасла.
4 дзіця:
Ты ўжо, зімачка, надакучыла,
Снегам-холадам нас замучыла.
Усе ў далоні біце,
Вясну-красну завіце.
Зіма: Бачу, дзеткі, што я вам надакучыла. Але ж я старалася, гурбы снегу намятала, каб вам весела было. Ці ж не хораша вам было зімой? У якія гульні вы зімой гулялі? (адказы дзяцей)
Зіма: Давайце, дзеткі, на развітанне ў гульню з вамі згуляем.
(Гульня “Вясёлы мячык”).
Вядучы: Ну, як Зіма, даспадобы прыйшлася гульня?
Зіма: Так! Але ж, Дзед Мароз, набліжаецца вясна, і нам час адпраўляцца ў царства льдоў і снягоў.
Дзед Мароз: Я думаю, дзеткі, што вы нас доўга не забудзеце. Да пабачэння, да наступнай зімы!
(Гучыць музыка Д.М. і Зіма пакідаюць залу)
Вядучы:
А ўжо масленка канчаецца.
З вамі, дзеткі, развітаецца.
Давайце разам скажам:
-          Бывай, Масленіца!
Благаславі, Божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну гукаці.
Давайце, дзеці, вясну гукаць.
(Пяюць песню).
Вядучы:
Шуміць, гудзе, Вясна ідзе!
Шчасце і радасць людзям нясе!
(выходзіць Вясна)
Вясна:  Ну, вось і я прыйшла да вас зноў, дзеці. Чакалі вы мяне з нецярпеннем?
Дзеці: Так!
Вясна: Растане снег, бо сонца ярка свеціць. Ці рады вы мне?
Дзеці: Рады!
1 дзіця:
як вясна прыйшла з гаі,
разбудзіла ручаі.
І паклікала ізноў
Птушак з выраю дамоў.
2 дзіця:
Прыляцелі жаўрукі,
І зязюлі, і шпакі.
Качкі і чэпікі,
А за імі ластаўкі.
Вясна: А зараз я загадаю вам свае загадкі:
1.      З-пад снегу выйшла, расцвіла,
І так, што аж зіма ўцякла. (Пралеска)
2.      То празрысты, то вясёлы,
То халодны, то густы.
Луг яго чакае, поле,
А яшчэ – чакаеш ты.
Пройдзе ён, і каля хаты
Ручаінкі зазвіняць,
Выйдзеш ты, бясконца рады,
Будзеш караблікі пускаць. (Дождж)
(Вершы дзяцей)
Вясна:
Зіме канец, вясне пачатак –
Для нас усіх сягодня свята.
Музыка, грай! У коле вялікім
Няхай паскачуць чаравікі!
(Дзеці выходзяць у карагод на танец. У час танца Баба-Яга выкрадае Вясну)
Вядучы: Дзеці, а дзе ж гэта падзелася Вясна? Напэўна, Баба-Яга яе забрала. Трэба нам усім ісці шукаць яе.
Баба Яга: Вясну шукаеце! А я вам яе не аддам, таму што свята распачалі, а мяне не пазвалі.
Вядучы: Дзеці, я ведаю, як нам забраць Вясну ў Бабы Ягі. Яна вельмі любіць песні. Калі вы праспяваеце для яе, то яна аддасць нас вясну.
1 дзіця:
Грэе сонца, свеціць сонца,
пахнуць кветкі і трава.
Радасць, радасць, гул бясконца.
Скажуць жабы: ква-ква-ква.
2 дзіця:
Птушкі-грайкі вядуць гулі
на бярозавым суку.
Кліча ў полі птах-зязюля
Кліча зычна ку-ку-ку!
3 дзіця:
Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка.
Квокчуць куры на дварэ.
Скок і скок на луг авечка,
Брыкне, мэкне: мэ-мэ-мэ!
4 дзіця:
Матылёчак, як вясёлка,
Мігаціць пад гул і шум.
Над мядочкам звоніць пчолка,
Баіць байкі: зум-зум-зум!
5 дзіця:
Як жывыя, гай - шнурочкі
грае, грае ўся зямля.
А хлапчына на лужочку
У свісцёлку – тра-ля-ля!
(Спяваюць песеньку “Міхасёк”)
Баба Яга: (задаволена) Ладна ўжо! Аддам, вярну я вам Вясну. (прыводзіць Вясну)
Вясна: Дзеці, калі я да вас ехала, то бачыла, што мядзведзь пад кустом спіць. Трэба яго пабудзіць і сказаць, што вясна прыйшла.
Вядучы: А навошта яму прачынацца, калі няма чым частавацца? Вось калі пачуе, што пчолы гудуць ды мёд нясуць – адразу прачнецца.
Баба Яга: А я прыдумала, як мядзведзя падмануць. Ператваруся ў пчолку і буду лятаць каля яго, пакуль ён не прачнецца.
(Баба Яга “лятае” вакол Мядзведзя і гудзе. Мядзведзь прачынаецца)
Мядзведзь: Мне здалося, што пчолы ляталі, але ж мёдам не пахне.
Баба Яга: (дражніцца) Мёду захацеў, а яго няма!
Мядзведзь: Дык гэта ты тут гула і пчалой прыкідвалася! Зараз я табе “палятаю” і тады табе не мінуць ліха. (Мядзведзь даганяе Б.Я.)
Вясна: Мядзведзь, на злуй на Б.Я. Мы хацелі цябе пабудзіць і сказаць, што вясна прыйшла. А каб ты не злаваў, мы падорым табе гаршчочак мёду. (Аддае гаршчок мядзведзю)
Вядучы: А дзеці табе песню праспяваюць (песня “Дарагая Беларусь”)
Вядучы: Ну што, дзеці, правялі мы зіму з качэргамі, стрэнем вясну з пірагамі. Запрашаем усіх на бліны, каб бліны ў масла мачалі да масленіцу ўспаміналі.
(Усе ідуць піць гарбату з блінамі).

“А ў нас сёння Масленіца”

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.