Цэтлікі блога для настаўнікаў

Рэклама

Дадайце наш блог у свае сацыяльныя сеткі

Папулярныя паведамлення

вторник

У свеце добрых казак


У свеце добрых казак
(6-8 класы) (каманды па 5-6 чалавек)

усе мы любім казкі. Любім іх чытаць, слухаць, глядзець, маляваць фрагменты казак. І колькі б гадоў табе ні было, недзе ў глыбіні душы ў нас жыве дзіця. А казкі ж ёсць не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Але сёння мы ўспомнім дзіцячыя казкі і паглядзім, наколькі добры мы іх ведаем. Запрашаем на сцэну нашыя каманды:
Наша журы:

1 конкурс. “Раскажы казку”. Зараз мы ўявім такое становішча. Так атрымалася, што вам трэба расказаць казку, але не проста расказаць, а па чарзе: 1-ы ўдзельнік адной каманды пачынае (1-2 сказы) сваю казку (Калабок). Працягвае ўдзельнік другой каманды (1-2 сказы) казкі (Курачка раба). Затым зноў удзельнік першай каманды 1-2 сказы сваёй казкі і г.д.

2 конкурс. “Разгадай крыжаванку”. Зараз я прачытаю азначэнні, а вы павінны адгадаць загаданнае слова, а потым усе адгаданыя словы размясціць у клетках крыжаванкі.
Шапка
т а  
волава
а ё
сыр
1.      Прыстасаванне для перамяшчэння па паветры (кавёр);
2.      Любімае лакамства Роккі з дыснееўскага мультфільма (сыр);
3.      Матэрыял, з якога быў выраблены салдат (волава);
4.      Тканіна, з якой былі сшытыя плацці дачок купца ў казцы “Пунсовая кветка” (атлас);
5.      Прадмет, які робіць чалавека нябачным (Шапка).
Слова журы.

3 конкурс “Конкурс цырульнікаў”. Калі-некалі бывае так мала часу, сродкаў, неабходных інструментаў, а трэба зрабіць прычоску і выклікаць фурор. У кожнай каманды 3 хвіліны, каб стварыць з розных прадметаў, якія знаходзяцца тут, арыгінальную прычоску. Даць ёй назву і рэкламу.
Слова журы.
4 конкурс “Пытанне-адказ”. За 30 секунд каманды па чарзе адказваюць на пытанні. Калі не ведаеце адказ на пытанне гаварыце “далей”. Ітак пачалі:
1.      Што прасіў Жалезны Дравасек у кіраўніка ізумруднага горада? (сэрца)
2.      У якім горадзе жыў Нязнайка? (Кветачным)
3.      Дзе Віні-пух знайшоў хвост? (у Савы)
4.      У каго быў у гасцях Віні-Пух, а потым не мог выйсці з дзвярэй? (у Зайца)
5.      Які экзамен здаваў Волька з дапамогай Старога Хатабыча? (геаграфію)
6.      Хто дапамог Чыпаліна выратаваць сваіх сяброў з турмы? (крот)
7.      Назавіце любімага звера Фрэкен Фок? (кошка Мацільда)
8.      Якія лекі любіў Карлсан (варэнне)
9.      Колькі заплаціў Бураціна за абед у харчэўні? (нісколькі)
10.  За кім пабегла Аліса ў краіну Цудаў? (за белым трусам)
11.  Якога колеру ў Нязнайкі капялюш? (блакітнага)
12.  Што трапіла Каю ў вока? (кавалачак люстэрка)
13.  За што Чыпаліна пасадзілі ў турму? (наступіў на любімы мазоль прынца Лімона)
14.  Які выраб купіла Жэня ў магазіне і не данесла дахаты? (абаранкі)
15.  Як звалі сабаку Электроніка? (Рэсі)
16.  Які сродак выкарыстоўваў стары Хатабыч для цудаў? (валасок з барады)
Слова журы

5 конкурс “Лішняе слова”. Трэба выбраць лішняе слова з 4 прапанаваных і растлумачыць чаму.
1.      Малочная рака, печка, яблыня, Баба-Яга.
2.      Малыш, Крыстафер Робін, Белы трус, трубадур.
3.      Артэмон, чарапаха Тарціла, П’еро, Мальвіна.
4.      Оле Лукое, кошка, якая гуляла сама па сабе, Маўглі, Рыкі-цікі-таві.
5.      “Казка пра рыбака і рыбку”, “12 месяцаў”, “Казка пра залатога пеўніка”, “Айбаліт”.
6.      Элі, Стэла, Генгема, Басцінда.
7.      “Сем гномаў”, “Беласнежка і сем гномаў”, “Казка аб мёртвай царэўне і сямі багатырах”.
8.      Абат, Анідон, Яло, Чарг.

Вынікі.

У свеце добрых казак (6-8 класы) (каманды па 5-6 чалавек)

четверг

Сцэнарый “Навагоднія святы” ў падрыхтоўчым класе


Сцэнарый “Навагоднія святы” ў падрыхтоўчым класе

Верш: “Ой зіма, зіма”
1 вядучы: Як прыгожа і весела зімою! Дрэвы пакрыты снегам, а ў паветры павольна кружацца сняжынкі і, кладучыся на зямлю, зіхацяць, быццам брыльянты. І хоць мароз, ва ўсіх дзяцей і дарослых цудоўны настрой. Кружыцеся, танцуйце, сняжынкі дарагія, на танец запрашайце маскі любімыя.
(Гучыць “Вальс”, дзеці танцуюць)
2 вядучы: Так, сапраўды, вельмі ж яна прыгожая чараўніца-зіма. А яшчэ зіма багатая на святы. Якія зімовыя святы вы ведаеце? (Каляды, Новы Год). Так, правільна, малайцы. Вось зараз мы пакажам вам абрад свята, а вы здагадайцеся якога.
Гандляр: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
Гаспадыня: Добры вечар, шчодры вечар!
Гандляр:
Іду з казоў, усіх віншую з Калядою,
Сеем, веем, расссяваем
З Калядою ўсіх вітаем.
Гаспадыня: Нешта доўга вы блукалі, пакуль мяне дасталі.
Гандляр: Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую Дайце каўбасу, дадому панясу, дайце другую, толькі даўгую.
Каза:
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць
Дзе каза нагой, там жыта капой,
Дзе каза рогам, там жыта стогам,
Дзе каза хвастом, там жыта кустом (каза падае)
Гандляр: Нясі гаспадыня сала, каб каза ўстала, нясі піражок казе на хвасток.
Каза: Хадзіце, дзеткі, вам пагадаю (дзеці цягнуць саломку, калі доўгая, то будзе вучыцца на 5, калі кароткая – на 4). Да сустрэчы.
Гандляр: А цяпер, здаровы бывайце, праз год нас у госці чакайце.
Гаспадыня: З Калядою вас, ды з вясёлаю, з зімачкаю яснаю, з долечкаю шчаснаю.
1 вядучы: Ну што здагадаліся? Так, гэта Каляды. Яны адзначаюцца на працягу 2-х тыдняў з 24 снежня па 6 студзеня. У гэтыя дні па сяле хадзілі пераапранутыя дзяўчаты і хлопцы, якія вадзілі з сабою “казу” – пераапранутага чалавека. Яны віталі гаспадароў з нараджэннем пана Езуса, жадалі ім шчасця, здароўя. На Каляды спявалі калядныя песні. (верш пра пана Езуса).
1 дз.:
мы, Езу, твае дзеці, падарункаў не маем.
Свае сэрцы прыносім, пры жалобе складаем.
2 дз.:
Стаім пры тваім жлобе,
Найсвяцейшае дзіця,
Просім мы аб згодзе і радасці на свеце.
Хай над кожным краем
Зорка твая свеціць.
Каб раслі шчаслівымі ўсе Божыя дзеці.
Песня:
А) Хрыстос збавіцель
У поўнач радзіўся,
{У вярцепе бедным
Ён пасяліўся} – 2 разы
Б) над тым вярцепам
Зорка заззяла:
{Хрыстос радзіўся
Усім абвяшчала} – 2 разы
В) Чыны анёлаў
З нябёс зляцелі
{І славу ў вышынях
Хрысту запелі} – 2 разы
2 вядучы: Але самае галоўнае сярод зімовых свят – Новы Год. Наўрад ці знойдзецца такі чалавек, які б не любіў навагодняга свята. Новы Год з нейкім хваляваннем чакаюць усе: і дзеці, і дарослыя. У навагоднюю ноч усе мы хоць ненадоўга вяртаемся ў дзяцінства, загадваем жаданні.
1 вядучы: Новы Год – свята сямейнае і сустракаем мы яго звычайна дома са сваімі блізкімі і сябрамі. Дзеці ж у гэтыя дні з нецярплівасцю чакаюць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Ствараюцца цудоўныя карнавальныя маскі, вось і мы з вамі заглянем трохі наперад. А ўся справа ў тым, што перад святам Дзед Мароз адправіў сваіх памочнікаў: Снегавіка і Снягурачку, каб яны паглядзелі, чаму дзеці навучыліся ў школе, як яны слухаюць сваіх маму, настаўнікаў. Ці ўмеюць яны расказваць вершы, спяваць песні,танцаваць. А ўжо на свяце Новага Года ў школе будзе раздаваць дзецям падарункі за іх працу.
(верш “Ходзіць дзед белабароды”).
Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам
Крые руні, травы, лозы
Белай воўнай-кажухом.

Дзеда ўсюды носяць ногі
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі,
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
2 вядучы: Малайцы, дзеткі, а зараз давайце паспяваем. Можа і нас пачуе дзядулевы памочнікі і завітаюць да нас паглядзець, як мы рыхтуемся сустракаць свята елкі ў школе. (Песня “Вот зима пришла серебристая”).
Спяваюць усе.
У канцы песні заходзяць Снегавік і Снягурачка. Снегавік і Снягурачка вітаюцца.
Снягурачка:
У вопратцы белай
Шырокай і доўгай,
З вялікай пушыстай
Сівой барадой
Дзядуля Мароз к кам з далёку прыйдзе.
Завеі і холад з сабой прынясе.
Снегавік гаворыць: Ну, дзеткі, павесяліце нас. Пакажыце, як вы ўмееце вершы чытаць, спяваць, танцаваць, а мы са Снягурачкай адпачнем, паслухаем.
Снегавік:  Можа вы ведаеце вершы пра лясное жыццё. Пра жыхароў лесу, гэта ж таксама дзядулевы сябры. Дзед Мароз будзе рады, калі я перадам яму, якія прыгожыя вершы вы ведаеце пра лясных звяроў.
Песня:
Між ялінак – скок ды скок –
Скача вельмі вёртка
Грыб нясе ў свой дамок
Рыжая вавёрка
{Рыжая, рыжая,
Рыжая вавёрка} – 2разы
Вось прысела на пянёк
Адпачыць хвілінку.
Ноша цяжкая – грыбок,
Натрудзіла спінку
{Рыжая, рыжая,
Рыжая вавёрка} – 2 разы
Скача раніцай яна,
Скача надвячоркам.
Не спалохае зіма
Рыжую вавёрку.
{Рыжую, рыжую,
Рыжую вавёрку} – 2разы.


Заяц шэры, заяц жух
Да зімы пашыў кажух,
Бела-белы зайка ў ім
Не пазнаць яго зусім.
Але зайку не сядзіцца,
Мёрзнуць вушы, лапкі,
Шые заяц рукавіцы, шые заяц шапку.

На ўвесь бор, на ўвесь бор
Гучна гукае тапор.
Гэта мішка клышаногі
Чэша дошкі ля падлогі.
Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог,
Мішка шусь у свой бярлог.
Кладучыся пазяхае, зарыпяць масніцы,
Хай яму ў мядвежым сне
Толькі лета сніцца.

(Песня “Зайграй жа мне, дударочку”)

Зайграй ж мне, дударочку
А я патанцую.
Курка яйка мне знясе,
Табе падарую.

Тум-тум, тумта, тумта
Табе падарую.

Зайграй ж мне, дударочку,
Як сам разумееш,
Зайграй, сівы галубочку,
Тое, што ўмееш.

Тум-тум, тумта, тумта
Тое, што ўмееш.

Як іграць без дуды,
Ногі ходзяць не туды,
А як дуду пачуюць
Ножкі самі танцуюць.

А лісіца-лісіца,
Недалёка – блізка.

А ваўку-лайдаку
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
І зайцоў цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае, дзе там,
Бо пацее ў футры летам.
Воўк забыў няйначай,
Што цяпло вось-вось міне,
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.

1 вядучы: А яшчэ, дарагія госці, нашы дзеці ведаюць вершы пра Новы Год, песні і вершы пра елку-прыгажуню.
(Вучні чытаюць вершы)
Песня: “Гуканне Дзеда Мароза”.
Снегавік: Ну дзякуй, павесялілі вы нас. Умееце і спяваць і вершы чытаць. А вось задачы рашаеце?
Дзве каманды: бацькі і дзеці.
Дзецям: Толя паспрачаўся з Колем, што з’есць 5 бляшанак гуталіну, а з’еў толькі 3. Колькі бляшанак гуталіну змог адолець Толя. (3)
Бацькі: 40 бабуль прыйшлі на імяніны да аднаго дзядулі. Кожная бабуля прынесла ў падарунак па дзве расчоскі. Колькі расчосак атрымаў зусім лысы імяніннік?
Дзеці: Коля свой дзённік з двойкамі закапаў  на глыбіню 5 м, а Толя закапаў на 12 м, на колькі метраў глыбей закапаў свой дзённік з “2” Толя?
Бацькі: З кожных 2575 двоечнікаў 1 становіцца дырэктарам. З якой колькасці двоечнікаў атрымліваецца 14 дырэктараў.
Дзеці: Па два рагі ў бараноў. Колькі ж будзе ўсіх рагоў у двух бязрогіх бараноў? (0)
Бацькі: Злачынцы абрабавалі кандытарскі магазін. Яны знеслі 4 тарты і 8 булак. 2 тарты і 7 булак з’елі, а астатнія падарылі знаёмаму міліцыянеру. Колькі тартоў і булак падарылі злачынцы? (2 тарты і 1 булку).

Малайцы, добра ўмееце рашаць. А зараз давайце пагуляем трошкі.

ГУЛЬНІ
1.      “Рэпка” (2 каманды, у кожнай па 5 чалавек). У 10 м ляжыць мяч (рэпка). Па сігналу, аббягаюць мяч, прычапляюцца 2, 3 і г.д. і калі апошні – падымаюць мяч. Перамога!
2.      “Збор сняжынак” па 2 удзельнікі (дзеці і бацька). Па сігналу з завязанымі вачыма.
3.      “Хто хутчэй?” хадзьба па ільдзінках.
4.      “Хто першы?” – вакол елкі ў мяшках (дзеці і бацькі).
5.      Крэсла са сняжынкай: музычны нумар, віншаванне.
6.      “Гульня ў снежкі” (збіваць натуральныя шары папяровымі шарыкамі).
7.      “Вяртушка” (пад музыку абкруціцца стужкамі і сесці на крэсла).

Займальныя пытанні:
Д.1.: Што можна бачыць з закрытымі вачыма? (сон)
Б.2.: Што без вады плавае? (аблокі)
Д.3.: Што бяжыць без повада? (вада)
Б.4.: Ці ёсць 7-га Лістапада  ў Аўстраліі? (ёсць)
Д.5.: Што без ног ідзе? (дождж)
Б.6.: Колькі лічбаў “9” у радзе лікаў ад 1 да 100? (20)
Д.7.: Як ляцяць жураўлі? (клінам)
Б.8.: Звычайна месяц заканчваецца 30 або 31 лічбай, у якім месяцы ёсць лічба 28? (у кожным)
Д.9.: Пад якім кусчом сядзіць заяц у час дажджу? (пад мокрым)
Б.10.: Прафесар кладзецца спаць у 8 гадзін вечара, а будзільнік заводзіць на 9 гадзін раніцы, колькі гадзін будзе спаць прафесар? (1 гадзіну)
Д.11.: Што плача без слёз? (снег)
Б.12.: На руках 10 пальцаў, колькі пальцаў на 10 руках? (50).

Новогодняя сказка - сценарий


Сцэнарый “Навагоднія святы” ў падрыхтоўчым класе

воскресенье

Свята апошняга званка


Свята апошняга званка

Паўлінка. Добры дзень!
Несцерка. Дзень добры ўсім тым, хто прыйшоў сёння на свята развітання са школай. Наперадзе вас чакае вельмі прыемны час – пара летніх канікулаў, самых цёплых і самых доўгіх.
Паўлінка. Пачакай, Несцерка, не для ўсіх сёння канікулы. Вучняў 9,11 класаў чакае напружаная пара здачы экзаменаў, а для нашых выпускнікоў прагучыць апошні званок.
Несцерка. А дзе ж выпускнікі?
Паўлінка. Хвалююцца вельмі, таму і затрымліваюцца. Давайце папросім вучняў падрыхтоўчага класа запрасіць выпускнікоў на свята.
(Гучыць мелодыя песні “Школьны вальс” і вучні падрыхтоўчага класа выводзяць выпускнікоў на лінейку.)
Паўлінка. Сёння ў нашай хаце свята.
Несцерка. Не ў хаце, Паўлінка, у школе.
Паўлінка. Сапраўды, у нашай школе. Але для многіх вучняў школа стала родным домам, другой хатай. Адзінаццаць год таму гэта школа сардэчна прымала ў першы клас сённяшніх выпускнікоў, але сёння мы прыйшлі правесці іх на вялікую дарогу жыцця. Закончылася іх школьная лесвічка класаў. І сёння, дарагі Несцерка, давай запросім усіх на свята развітання з дзяцінствам.
Несцерка. Так, так, Паўлінка.
Так хацелася б спазніцца
На званок – даўно не першы.
Выпускнік і выпускніца!
Вам сягоння – песні, вершы!
Паўлінка. На свята прыйшлі вучні школы, настаўнікі, бацькі, госці.
Дазвольце прадставіць нашых гасцей:
1.      ……….
2.      ………
3.      ………
Несцерка.
Кожны тут вітаць вас рады
У святочны дзень вясёлы,
Слова з цёплаю парадай
Скажа першы дырэктар школы!
Слова дырэктару.
Дарагія выпускнікі!
Здаецца толькі ўчора вы першакласнікамі спяшаліся ў школу, не думаючы, нават, пра тыя 11 гадоў, якія ўтульна ўладкуюцца на знаёмай сцяжынцы, каб растаяць потым у часе, ператварыцца ва ўспаміны, так хвалюючыя сэрца, а асабліва ў гэты дзень – Дзень апошняга званка.
Апошні званок – як мяжа паміж сном і рэальнасцю; паміж бесклапотнасцю і адказнасцю, паміж дзяцінствам і даросласцю. Усе мы зрабілі гэты крок: нехта са шчаслівым болем развітання, нехта з прадчуваннем новых сустрэч, нехта яшчэ з неасэнсованым пачуццём свабоды.
У святочны дзень трэба ўсміхацца, а на вачах слёзы, думаць пра будучыню, а ў памяці паўстаюць успаміны з мінулага, трэба казаць развітальныя словы, словы ўдзячнасці, а ў горле камяк. Ці думалі вы калі-небудзь, што родная сцяжынка павядзе да школы ўжо зусім іншых дзяцей, якія сядуць за вашыя парты, каб аднойчы таксама ўступіць месца новым вучням. Але ў іх усё наперадзе.
Школа была тым самым караблём, што выратуе цябе ў навальніцу, не дазволіць захлынуцца ў бурных хвалях жыцця.
Вы крыху самі навучыліся плаваць за гэтыя гады, але ўсё роўна бясконцая прастора акіяна палохае. Ці зможа кожны з вас знайсці каштоўную жамчужыну? Ці не апынецца хто на беразе, удалечыні ад сапраўднага жыцця? Столькі пытанняў, і ніводнага адказу.
Хутка празвініць апошні школьны званок, які на працягу 11 год быў вашым памочнікам і сябрам, хоць час ад часу любіў пажартаваць, затрымліваючы на занятках на пару хвілін, што здавалася вечнасцю.
Але я думаю, што вы даруеце званку ўсё ў святочны дзень, даруеце – толькі няхай ён звініць як мага даўжэй…
Хутка новыя выпускнікі будуць чакаць свайго вясёлага і адначасова сумнага смеху, мілы званочак!
Але не трэба надта хвалявацца, бо так павінна быць, гэта – непазбежная рэчаіснасць.
Самае незабыўнае свята.
Толькі чаму свята? Магчыма таму, што адбываецца яно не раз у год, ці нават у дзесяцігоддзе, а раз у жыцці. І адразу ж становішся на прыступку на лесвіцы ведаў. Вы выпускнікі 50 выпуску, першага выпуску трэцяга тысячагоддзя. Гэта Вам будаваць новую Беларусь, вольную, незалежную, квітнеючую.
Плёну Вам і поспехаў! У добры шлях!

(Дырэктар школы зачытвае загад аб допуску да экзаменаў, уручае граматы, віншуе).
Несцерка. Віншуем нашых выпускнікоў з допускам да экзаменаў, з такімі цудоўнымі ўзнагародамі і я не супраць іх атрымаць, бо па спевах і танцах заўсёды меў “пяць”.
Паўлінка. Які ты спявак і танцор, мы добра ведаем, а пакуль што песню на свята вырашылі падараваць выпускнікам вучні 9-га класа.
Паўлінка. Сёння ад прыстані “Дзяцінства” у далёкае плаванне па бурным моры жыцця адплывае карабель пад назвай “Юнацтва”. 8 вучняў ідуць у шлях, цяжкі і доўгі. Многаму прыйдзецца вучыцца зноў і зноў, але памятайце заўсёды, што дзесці на Зямлі ёсць ціхая прыстань – в.Бердаўка, дзе вам будуць заўсёды рады, дзе вы знойдзеце падтрымку і добрую параду.
Несцерка. Пачакай, Паўлінка, неяк сумна ты кажаш. У дарогу, дык у дарогу. Я заўсёды ў дарозе з людзьмі. А вось па-нашаму звычаю перад дарогай трэба прысесці і ўспомніць усё добрае, што было. Давай і мы вернемся на некалькі год назад.
Паўлінка. А як усё пачыналася, мы ўбачым з кампазіцыі “Дыялог”.
Першакласніца: Что происходит на свете?
Выпускнік: А просто сентябрь.
Першакласніца: Просто сентябрь? Вы уверены?
Выпускнік: Да я уверен. Я уже слышал, как скрипнули школьные двери. И прозвенит скоро первый твой школьный званок.
Першакласніца: Что же за этим всем будет?
Выпускнік: А будет урок.
Першакласніца: Будет урок? Что один всего?
Выпускнік: Нет, очень много. Ждёт тебя школьная, долгая очень дорога. Но не волнуйся, она ведь закончится в срок.
Першакласніца: Чем же всё это закончится?
Выпускнік: Будет звонок.
Першакласніца: Снова звонок.
Выпускнін: Ну, конечно, но только прощальный. Годы промчатся, и звон разнесётся хрустальный. И у тебя будет в жизни последний звонок.
Паўлінка. Вось так пачынаўся верасень 1990 года. А размова такая адбылася паміж вучнем 10 класа … і першакласніцай … , бо менавіта яны давалі першы званок, які паклікаў на ўрок нашых сёняшніх выпускнікоў.
Несцерка. Здаецца, гэта было ўчора. 1 верасня 1990 года нясмела, няўпэўнена прыйшлі ў першы клас нашы сённяшнія выпускнікі. І здавалася тады, што ўсё наперадзе: і ўрокі, і званкі. Усё было ўпершыню. А побач былі першыя настаўнікі: …………… , такія ласкавыя, пяшчотныя і разумныя.
Паўлінка. А сёння, напэўна, ім цяжка ўжо і пазнаць тых першакласнікаў. Слова маюць першыя настаўніцы.
(Пасля іх выступлення вучань чытае верш)
Помню першы званок
у вераснёўскую раніцу,
помню першы ўрок,
добры позірк настаўніцы.

Помню нашы каракулі –
Самы цяжкі пачын,
Помню нават мы плакалі
Без усякіх прычын.

А крылатыя мары
Нас куды не вялі!
Мы з героямі Маўра,
Як з братамі жылі.

Хай імчацца гады,
Колькі іх не міне.
Наша школа заўжды
Будзе ў сэрцы ў мяне.
(Гучыць песня выпускнікоў для першай настаўніцы).
Несцерка. Чэснае слова, я і праслязіўся, так выступленне за сэрца кранула.
Паўлінка. Ты не адзін на хвіліну забыўся, бачыш, і я слязінку змахнула.
Несцерка. Хутка ішлі гады. Скончылася вучоба ў пачатковых класах. А што наперадзе? Новыя адкрыцці, новыя знаёмствы.
Паўлінка.
Удачы і няўдачы,
Параграфы, задачы,
Сярэднія вякі,
Аноды і катоды,
Суровыя паходы,
І бітвы, і спражэнні.
А ўсе гэтыя гады з 5-11 кл. побач была класны кіраўнік нашых выпускнікоў …
Несцерка. Ведаем, дзень і журботны, і шчасны, слова дадзім мы настаўніцы класнай.
(Пасля выступлення класнага кіраўніка выпускніца чытае верш):
Кожнаму вучню кавалачак сэрца,
маленькую частку яна аддае.
А колькі было іх!.. таму, мне здаецца,
Што быццам бязмежнае сэрца яе.

І трэба тут быць не пасрэдным акцёрам,
Такім, у якога натхнення няма,
А творчай асобай, крыху фантазёрам,
Каб тое, што робіць, не знікла дарма.

Настаўнік – не праца, а талент, прызнанне.
Далёка не кожны ім здолее быць.
Нялёгкая справа – дзяцей выхаванне.
Душу трэба ўкласці, каб нас навучыць.
(Затым гучыць песня).
Паўлінка.
Якія сёння дзеці вырастаюць!
Народжаныя ў шчасці, дабрыні,
Яны растуць, як на дражджах, зірні,
Падлеткамі аблокаў дасягаюць.
Несцерка. Ідзе пры мне гэтакі атлет – Дзяніс, Сяргей і Слава.
Спартыўнае адзенне і пастава.
Насустрач Віка, Уля, Оля, Таня, Таня –
Дзяўчаты заглядзенне.
І ножкі – хоць сёння ў балет.
Паўлінка. Ад нараджэння да гэтай пары разам з вамі ў радасці і ў няўдачах былі вашы таты і мамы, самыя дарагія вашаму сэрцу людзі.
Несцерка.
Калі жывуць яшчэ бацькі,
Заўсёды знойдзеш ты прытулак.
Яны твой тыл і паратунак,
Калі жывуць яшчэ бацькі.
Для іх заўсёды ты – дзіця,
Яны суцешаць і ўратуюць.
І на сувой твайго жыцця
Свайго жыцця не пашкадуюць.
І там, за далеччу гадоў,
Дзе ім не быць з табою разам,
Святая іхняя любоў
Асвеціць шлях твой цяжкім часам.
(Слова бацькам нашых выпускнікоў.)
Выпускніца.
Вочы маці!
У далёкія зімнія ночы
Вы над намі
Вясёлымі зоркамі ззялі,
Вы ў нясцерпнай дрымоце
Зліпаліся, вочы,
І ўсё ж усміхаліся нам,
Забаўлялі.

Рукі маці!
Вы ў працы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод
Мазалі, як бабіны,
Вы аж нылі ўвечары,
Мілыя рукі
Спавіваючы нас
Перад сном галубіным.

Сэрца маці!
Наш боль быў тваім,
Не іначай,
Сорам наш
Ты насіла велізарным горам,
Кропля ж кожная
Радасці светлай, дзіцячай
Напаўняла цябе,
Разлівалася морам.
Песня “Рукі маці” ў выкананні выпускніцы.
Несцерка. Кожны з нас для выпускнога класа. Мае слова добрае сказаць.
Паўлінка. А самі выпускнікі. Давай і ім, Несцерка, дадзім слова.

Словы выпускнікоў.
1.      Здавалася б, такі чаканы дзень,
Але чамусьці незвычайна сумны.
Сышоў на травы ледзь улоўны цень
І ў зморшчынках на лобе – столькі думак.

2.      Успомняцца ў адно імгненне тут:
і першы клас, і першае каханне,
і двойка першая – для кожнага прысуд,
якому роўнага не знойдзеш пакарання.

3.      Надзіва, усе настаўнікі, бацькі
Убачацца ў мілейшым самым свеце.
Захочацца вярнуць усе званкі
На гэтай самай дарагой планеце.
4.    Мілыя, сардэчныя, строгія і мудрыя, цярплівыя нашы настаўнікі.

Сёння мы развітваемся са школай, але толькі не з вамі. Вашы веды, якімі вы так шчыра дзяліліся з намі, ваша падтрымка, якая яшчэ так будзе патрэбна нам на экзаменах, ваша разуменне нашых дзіцячых праблем, ваша цярпенне, ваша бескарысная праца, роўная подзвігу, ваша жыццё, якому ніколі няма спакою, стваралі нашы шчаслівейшыя школьныя гады і яшчэ доўга-доўга будуць трымаць нас на паверхні жыцця.

5. Настаўнік!
Кароткі твой засвоіў я ўрок,
У даўгу я прад табою неаплатным,
Што ты і мой
Адкрыў калісьці словам зрок,
Даў зразумець у час – на што я здатны.

6.      Аднаго мудраца спыталі: “Скажы, што такое шчасце?”. І ён адказаў: “Гэта калі я малады душой, калі са мной мая каханая, калі жывыя і здаровыя мае бацькі”.
Дарагія нашы таты і мамы!
Самыя блізкія і родныя нам людзі! Гэта ваш твар асвятляў нам жыццё ад нашай калыскі да сённяшняга дня. Дзякуй, што дапамагалі нам пераадолець нашу першую жыццёвую школьную дарогу, дзякуючы вам мы не звярнулі з яе  і дайшлі да канечнага пункта. Абяцаем радаваць вас ці ў крайнім выпадку не крыўдзіць.

Можна жыць прыстойна і багата
У любой, напэўна, старане,
Ды няма дабрэй бацькоўскай хаты,
За яе няма нідзе радней.

На сяброў сваіх не наракаюць,
Калі ёсць сябры не напаказ,
Ды нідзе на свеце не чакаюць
Так, як тут з дарог чакаюць нас.
(М.Пракаповіч “Вяртанне дадому”)

7. Дарагія рабяты, нашы малодшыя сябры! Сёння мы развітваемся са школай. Але тут застаецеся вы, вы будзеце працягваць нашы традыцыі. Няхай жыве ў нашай школе шчасце пазнання, атмасфера любові і творчасці. А мы абяцаем, што пранясём праз жыццё непаўторнасць урока, дух сяброўства, вернасць роднай школе.

Адзінаццаць год гучаць званкамі,
Незаўважныя, здавалася б, нікім
З той пары, як прывялі нас мамы.
А сягоння мы – выпускнікі.
Школа нас вяла дарогай ведаў,
Сталі мы дарослымі не ў раз,
І заўсёды з намі, ці то следам
Школьны наш настаўнік з класа ў клас.

Савет выпускнікоў 2001 года пастанаўляе: “За цяжкую працу і клопат пра дзяцей у знак удзячнасці ўручыць настаўнікам памятныя медалі і гэтыя кветкі”.
(Гучыць песня).
Несцерка.
Не церпіцца маленькім нашым дзеткам
Вітаць Дзяніса, Віку і Ульяну,
Сяргея, дзвюх Таццянаў
І Олю з Славікам таксама не забудуць.



Прывітанне першакласнікаў:
1.      У светлы шлях, у гэты час,
Выпраўляем 11 клас.
І даем на развітанне
Першакласны наш наказ.

2.      Вы былі маленькімі калісьці,
Гэткімі ж малымі, як і мы.
Пэўна, ад дзіцячае калыскі
З мамамі за ручку вы (прыйшлі?)

3.      А цяпер вялікія вы сталі,
Як жа вы, скажыце, падраслі?
Вы, відаць, на ўроках многа спалі?
А ўрокі слухалі калі?

4.      За акном вясна ў разгары
І канікулы ў нас.
Не ідзіце на спакусу,
Бо экзамены ў вас.

5.      Сёння вы закончылі вучобу,
Вам экзамены прыйшла здаваць пара!
Здайце на “выдатна” ці на “добра”!
Вам ад нас – ні пуха ні пяра!

6.      Хай вы нас не заўважалі
З двухмятровай вышыні
Пстрычкі часам нам давалі
І ляцелі мы ў кусты.

7.      толькі год вучыўся ў школе.
Я і ростам невялік.
Падрасту, таксама буду
Называцца выпускнік.

8.      Пры сёняшняй нагодзе
Запэўніць хочам вас:
І мы шчасліва дойдзем
У 11 клас.

9.      Клапаціліся аб школе,
Многа думалі пра нас.
А цяпер гаспадарамі
Будзем мы не горш за вас.

10.  Абяцаем чэсна, акуратна
Кожны дзень у школе роднай быць.
Як і вы, вучыцца на “выдатна”
І настаўнікаў не крыўдзіць, а любіць!

11.  Прыклад бралі з вас заўсёды,
Бо былі вы маяком.
Я ўпэўнен: ганарыцца буду
Тым, што з вамі быў знаём.

12.  У мяне для вас, сябры,
Слоў зусім нямнога.
Лепей веды, а не грошы
Браць сабой у дарогу.

13.  А яшчэ з сабой вазьміце
Дружбу моцную сваю.
Помні: сябар дапаможа
І ў вучобе, і ў баю.

14.  Ісці вам дальнімі шляхамі.
Ні перад чым не адступаць
І ўсё намечанае вамі
Хай будзе зроблена на “пяць”.

15.  Сёння мы вас выпраўляем
Са школьнага двара.
Цэлым класам вам жадаем
Ні пуху, ні пяра!

Несцерка. Ой, як хутка ідзе час. Пара і нам, Паўлінка, збірацца ў дарогу. Спадзяюся, што нас чакаюць у іншых школах.
Паўлінка. А званок?
Несцерка. Няхай звініць званок, няхай будзіць прыемныя школьныя ўспаміны, няхай гучыць музыка ў вашых сэрцах усё жыццё.
(Гучыць песня “Последний звонок”)
Паўлінка. Даць апошні званок прадстаўляецца вучню 11 класа ……………………. І вучаніцы падрыхтоўчага класа……………………….
Несцерка.
Вам болей не сядзець за партай вузенькай,
Настаўнікі не будуць побач дбайныя,
Званок апошні застанецца музыкай,
Як тыя словы з вамі развітальныя.
Паўлінка.
Званок адзвінеў, ваш апошні званок,
Што зваў на апошні школьны ўрок.
Бывай, наша родная школа, бывай!
Заве вас у новыя далі наш край.
Несцерка.
Туман разышоўся світальны,
Нябёсы глядзяцца ў раку.
Станцуем жа вальс развітальны
Дайце мне Вашу руку.
Станцуем жа тут, ля парога,
Пад музыку сонца, вясны.
Каб Вам хацелася з дарогі
Зноўку вярнуцца сюды.

Выпускнікі танцуюць вальс.
Вучні падрыхтоўчага класа бяруць за рукі выпускнікоў і вядуць у школу.


Фестиваль открытых уроков

  Свята апошняга званка

Цэтлікі блога для настаўнікаў

спампаваць бясплатна (78) школа (68) настаўнік (67) сцэнарыі (63) сцэнары (61) бясплатна (39) распрацоўка свята (29) канспект (16) вершы (15) свята (14) план (11) 1 верасня (10) каляндарна-тэматычнае планаванне (10) дзень ведаў (9) распрацоўкі урокаў (9) урок (9) Першы званок (8) беларуская літаратура (8) апошні званок (7) беларусь (6) выпускны вечар (6) вучань (5) каляндарныя планы (5) сцэнар вечара школы (5) тэматычныя планы (5) школьны сцэнар (5) 8 САКАВІКА (4) новы год (4) ранішнік (4) 14 лютага (3) Дзень Закаханых (3) Дзень настаўніка (3) Навагодні сцэнар (3) вечар адпачынку (3) сцэнар выпускнога балю (3) характарыстыка (3) 11 клас (2) 5 клас (2) 7 клас (2) вячоркі (2) дзень святога Валянціна (2) канспекты (2) масленіца (2) пераробленыя песні (2) фізіка (2) 10 клас (1) 6 клас (1) 8 клас (1) 9 клас (1) Гасцёўня (1) Міжнародны жаночы дзень (1) Шчаслівы выпадак (1) беларуская мова (1) біялогія (1) вечара сустрэчы выпускнікоў (1) восеньскі баль (1) геаграфія (1) дзень маці (1) дзяды (1) залатая восень (1) заняткі гуртка (1) калядкі (1) матэматыка (1) навучальныя класы (1) паседжання (1) песні (1) распрацоўка (1) свята павука (1) інфарматыка (1)

Новые УРОКИ: Конспекты уроков, классные часы, сценарии школьных праздников.